Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 

Эрнест ЯЛУГІН. "Рой чалавечы" Друк E-mail
29.09.2011 | 12:09 |
Змест
Эрнест ЯЛУГІН. "Рой чалавечы"
ІМЯ, або Чаму я не падобны на Карла Маркса
РОЙ ЧАЛАВЕЧЫ.
1. Ад Новага Запавету да Ніцшэ
2. Да зорак?
3. Тост французскага прэзідэнта
4. Канфуцый, Агасфер і памылка Вебера
НАРМАНСКІ СЛЕД.
1. Кроў і працэнты
2. Русь і Рось
3. «Панізоўнікі» ці «лютыя»?
«Русские» грёзы инородцев
Лiст у рэдакцыю
«Тады, мой сын, ты будзеш чалавек!»

3. "Панізоўнікі" ці "лютыя"?

Вернемся цяпер да версіі акадэміка Б.А. Рыбакова і ягоных прыхільнікаў чыста славянскага паходжання назвы "русь" і як сіноніма старажытнай Кіеўскай імперыі, і як абагульняючай назвы розных плямёнаў, што ў яе ўваходзілі. Не будзем асабліва спыняцца на слабай доказнасці прычын, чаму і да Рурыкавічаў на стале Кіева сядзелі князі з яўна варажскімі імёнамі і чаму, калі горад быў сапраўды магутным, нейкі бадзяжны конунг Ольг (Алег), выдаўшы свой атрад за купецкі караван, здолеў не толькі забіць князёў Асколда і Дзіра, але і заняць іх трон. Затым захопнік (узурпатар) нейкім жа чынам змог сабраць аб'яднанае войска "амаль усіх усходнеславянскіх плямёнаў" і двойчы вадзіць яго ў баявыя паходы на Царград - у 907, а затым у 911 гадах. У той жа час аказваецца, што назіраецца наогул, па словах Б. Рыбакова, "бескантрольнае павелічэнне колькасці варагаў у кіеўскім войску", і яны (варагі) зноў жа "бескантрольна" рушылі на Каспійскае ўзбярэжжа. Ды так, відаць, густа, што тамтэйшыя пісьменнікі, па меркаванні Б.Рыбакова, ажно зблыталі іх са славянамі, называючы ўсіх "русамі" і дзівячыся іх жахліваму лютаванню. Не, запэўнівае Б. Рыбакоў, то былі такі нарманы, а сапраўдныя русы-славяне ў паходах гэтага дзесяцігоддзя (903-913) аказаліся, відаць, моцна разбаўленымі некіруемымі атрадамі варагаў, якіх мясцовае насельніцтва прымала за русаў".

Дапусцім. Паспрабуем уявіць таксама, што назва "Русь" сапраўды мясцовая і азначае (на якой, праўда, мове?) "саюз саюзаў" славянскіх плямёнаў, накшталт аб'яднання вяцічаў. А пайшла... ад жыхароў горада Родзень, што ў трох с паловай днях шляху ад Кіева ў нізоўі рэчкі Рось. Дык тыя жыхары - росы, значыць. Род ці племя? Лічым - племя, каб колькасна народу было болей. Няхай у тым Родзені сапраўды знаходзілася галоўнае капішча вышэйшага бога старажытных славян Рода, і той быў "больш значным, чым дружынна-княскі Пярун, што прышоў яму на змену". (Б.А.Рыбакоў. Мир истории.М.,1967, с.88). "Прышоў на змену"... Калі дакладней, што - перамог? Няхай не збройна, а ў спаборніцтве, у канкурэнцыі. А ці быў у Родзені свой князь? Але ўсё роўна мацнейшым, "вялікім" з'яўляўся ж кіеўскі. Адназначна. Тады выходзіць, не рос-родзенскі, а палянскі? Бо тэрытарыяльна Кіеў належаў палянам, а тыя, дарэчы, лічыліся адным з самых на той час магутных усходнеславянскіх плямёнаў. Тым не меней вось жа палянскі князь (правадыр?) не здолеў аб'яднаць суседзяў у адну дзяржаву, Палянскую ( а такое аб'яднанне, якое пазней нярэдка пераўтваралася ў нацыю, ішло адным накірункам: ад моцнай вярхоўнай улады - уніз, у народ), а толькі займаўся зборам даніны з суседзяў. А іншым разам і з саміх палянаў яе такі бралі "неразумныя" хазары.

Мяркуючы па дакументах і паданнях, у жыхароў парэчча Росі не было наладжана і сістэмы адбору і выхавання "кадраў" менавіта для вайны. Скажам, падобна як у Спарце. Хто пасвіў жывёлу, хто лавіў рыбу, нехта служыў у гандлёвым флоце ці сам гандляваў, але ж быў падначалены "людзям з Куябы" (Кіева). Словам, гэта не саксы, тым болей не такі ўнікальны гадавальнік "людзей вайны" і пірацтва, якой аказалася Скандынавія тых часоў. Адгароджаная ад набегаў ваяўнічых орд морам і скаламі, але яшчэ з неразвітай уласнай вытворчай структурай, яна стала няшчасцем для сваіх больш мірных суседзяў-земляробаў.

Пісьмовыя крыніцы старажытных скандынаваў дазваляюць зазірнуць у гэтую "кузню" бязлітасных ваяроў і авантурыстаў. Як і ў грэцкай Спарце, тут пакідалі ў жывых толькі фізічна здаровых дзяцей. Ужо малалеткі пераважна вучыліся баявому майстэрству і праходзілі жорсткую фізічную і псіхалагічную загартоўку. Гэтым кіравалі нешматлікія ветэраны, якім пашчасціла вярнуцца з далёкіх драпежніцкіх паходаў. Завучваліся сагі - спеўныя казанні скальдаў пра крывавыя подзвігі вікінгаў. Групы моладзі ўступалі ў бойкі і паміж сабой, вылучаючы правадыроў з самых моцных, спрытных і хітрых. Пераможаных не шкадавалі. Калі яны не гінулі ад меча ці сякеры ў двубоях, то вярталіся дадому і займаліся гаспадаркай. Астатнія ўліваліся ў атрады мацёрых віцязяў і пад уздых палёгкі мясцовага насельніцтва накіроўваліся ў паходы за ваеннай здабычай, што і было сэнсам іх страшнага жыцця. Яны самі сябе ў першую чаргу называлі русамі? І ці ёсць увогуле нейкая розніца паміж словамі "рось" і "русь"? Б. Рыбакоў лічыць - няма. Проста справа ў вымаўленні паўночнымі і паўднёвымі суседзямі.

Адкладзем пакуль летапіс Нестара, іншыя пісьмовыя сведчанні. Проста зірнем на сучасную карту нядаўняга СССР. На Украіне, Беларусі і ў заходняй частцы Расіі заўважаем назвы геаграфічных пунктаў з каранямі "рос" і "рус". Успомнім у гэтай сувязі такую асаблівасць тапанімікі: назва пэўнага населенага пункта паказвае яго адметнасць ад астатніх у дадзенай мясцовасці, у тым ліку этнічныя асаблівасці першых насельнікаў, калі яны гэтым адрозніваліся ад навакольных карэнных жыхароў. Цяпер чытаем: вёска Русава. Хутчэй за ўсё яе, значыць, ці заснаваў "рус", ці тут нечым выразна адзначаўся. Русінавічы - паселішча нашчадкаў "руса". Гэтак жа можна расшыфраваць паселішчы Ляхавічы, ляхі, Татаршчына (-зна), Гуды, Гудзевічы. Ці - Літва, Літвінавічы і падобныя.

А назвы з коранем "рос"? На першы погляд, дзіўна, але яны могуць знаходзіцца нават па суседству ад "русаў". І тут становіцца цяжкавата спасылацца на асаблівасці вымаўлення суседзямі з усходу, поўдня ці поўначы.

Не будзем пакуль задавацца пытаннем пра тоеснасць ці ўсё ж рознасць сэнсавага значэння гэтых слоў. Паспрабуем вырашыць іншае. Ці сапраўды яны ўласцівыя адным усходнім славянам? Амаль першае, што ў такім выпадку спытаў бы любы дапытлівы школьнік: тады чаму гэта знакаміты Фідэль Кастра з ягонымі іспанскімі каранямі яшчэ і Рус? Зазірнем тады ў энцыклапедычны слоўнік: Уільям Рос (Англія), Джон Рос (Англія), Бруна Росі (Італія), Карла Росі (Італія), Луіджы Росі - зноў італьянец, а знакамітасцей з гэтым прозвішчам толькі ў энцыклапедыі застаецца яшчэ з добры тузін. Кык колькі ж людзей насамрэч іх тады мелі! Ёсць, аказваецца, словы з гэтымі каранямі ў пераважнай большасці заходнееўрапескіх моў, на якія калісьці аказала ўплыў лаціна. То каб адразу і заглыбіцца ў старажытнасць, раскрыем Слоўнік лацінскай мовы. Ну вось: ro's - раса, альбо яшчэ - вільгаць. Ці: rosidus, um ros - росны. А вось увогуле нешта блізкае: Rosea - Росея. Так называецца хлебародная нізінная вобласць у Італіі.

А "рус"? Калі ласка: rus - сельская мясцовасць, вёска, правінцыя. Ruselanus - жыхар горада Руселія. Зараз асаблівая ўвага: 1) rustikus, um rus - сельскі, правінцыйны грубіян, нахабнік; 2)russus - чырвоны. 3) Увага: russatus, um rus - афарбаваны ў чырвоны колер, пабарваваны, а яшчэ - скрываўлены...

Тут вернемся да варагаў. Перад тым, як распачаць напад на некага, яны адпаведным чынам рыхтаваліся псіхалагічна. Апошнім у гэтым жудасным рытуале, як сведчыць французскі храніст з Нармандыі Дудон Квенцініянскі, было ахвярапрынашэнне богу вікінгаў Тору. Жрэц для гэтай мэты выбіраў палоннага. Якога затым ударам па галаве бычыным ярмом аглушалі. Затым асаблівым прыёмам узразалася галоўная артэрыя і з ахвяры выцэджвалася ўся кроў, "якою, - сведчыць храніст, - яны абмазвалі свае галовы і адразу ж хутка разгортвалі ветразі сваіх караблёў..."

Пагрозлівым знешнім выглядам, адвагаю, адмысловым баявым умельствам, а таксама бязлітаснасцю варагі наводзілі жах на тых, хто ім супрацьстаяў, і часта перамагалі. Пераможаныя запаміналі іх скрываўленымі, "чырвонымі". І варагі, відаць, любілі называць сябе гэтак жа.

Аднак каб перамагчы, а потым надоўга застацца на заваяванай тэрыторыі, спатрэбіліся і больш спагадлівыя адносіны з мясцовым насельніцтвам, і нават новыя багі, і так было паўсюдна ў Еўропе. Тым больш, што варагі не заўсёды і заваёўвалі нейкую мясцовасць, а наймаліся яе абараняць, збройна служыць нейкаму тамтэйшаму ўладару. Рурыкавічы, умацаваўшыся ў Кіеве, палічылі мэтазгодным памяняць урэшце грознага Пяруна на хрысціянства. Прычым, усходняга ўзору, візантыйскага. Яно было найбольш прыстасаваным для прапаганды пераўтварэння ўдзельных княстваў у адну дзяржаву з гасударам "ад Бога", а не па найму, не кажучы пра "духоўнае" сяброўства з такой магутнай суседкай як Візантыйская імперыя. Плямёны новых земляў, што скарыліся Кіеву і плацілі даніну "за ахову", паступова, але дзякуючы новай царкве з яе манастырскімі разгалінаваннямі моцна засвойвалі, што належаць Цэнтру, дзе валадараць "русы", а самі яны іхнія падданыя, прыметнікава - рускія. Хрысціла людзей царква, якая мела тэрытарыяльна-дзяржаўную, а не толькі канфесійную адметнасць, - таму рэдка хто ведаў, што яна з грэкаў, "грэцкая", а казалі па сваіх ўладарах - руская.

Тым не меней мясцовае баярства, якое памятала: калісьці яно ставіла князя і той падпісваў умовы валадарання, прысягаючы, не магло змірыцца з тым, што яго імкнуліся ператварыць, калі ўжыць сучасны прававы тэрмін, з грамадзянаў у княскую маёмасць - халопаў. Успомнім, што некалькі пазней бацьку Івана Чацвертага, а потым яшчэ ў дадатак і самому Жахліваму ў Масковіі давялося двойчы фізічна знішчаць значную частку вольнага насельніцтва Ноўгарада, а астатніх вывозіць куды каго, каб на іх месца прыгнаць падняволеных халопаў сваіх, перш чым рэспубліканскія вольнасці сталі крамольнымі былінамі.

Лягчэй новыя парадкі ўсталёўваліся там, дзе людзей з самага пачатку пасялялі па загаду вялікага князя. На той час такім чынам засяляліся малалюдныя вобласці Верхняй Волгі, мясцовае насельніцтва якіх станавілася прыгонным. Князь Юрый Даўгарукі загадаў пабудаваць там шэраг астрогаў і манастыроў. Пасяленцаў прыганялі туды з розных месц і розных плямёнаў. (С.М.Салаўёў) Такія прыгонныя былі ўжо цалкам залежныя ад князя, ягонай уласнасцю. А паколькі сам уладар быў "рус", то іх натуральна называлі "рускімі", ды і самі яны сябе ўжо так называлі. Знакаміты сын Даўгарукага Андрэй Багалюбскі яшчэ ўзмацніў такі парадак і значна пашырыў кантынгент "рускіх", загнаўшы ў гэты стан не толькі сялянства і рамеснікаў, але баярства і малодшых князёў, і тыя казалі яму з вялікай крыўдай: "Мы прызналі цябе старэйшым, а ты абыходзішся з намі не як з родзічамі, а як з падручнымі".

Урэшце Багалюбскі, нават стаўшы вялікім князем, не адважыўся вярнуцца ў Кіеў, разумеючы, што там атрымае куды больш рашучы адпор сваім амбіцыям суверэна і можа страціць не толькі галоўны стол, але і галаву. Так яно, дарэчы, і атрымалася. Полацкае ж княства сумесна са Смаленскам ды Менскам адасобілася яшчэ раней і нават мела свой Сафійскі сабор, як сімвал яшчэ і царкоўнай незалежнасці.

Так пачалося разыходжанне "русаў" і "рускіх" на дзяржаўна-этнічным узроўні. Тры сотні гадоў татара-мангольскага ўладарання, калі паўночна-усходнія рускія князі ярлык на свой стол наогул атрымлівалі з рук ханаў Арды, канчаткова адасобілі іх ад былых суродзічаў па часах Кіеўскай імперыі. Просты народ стаў для ўладара жывым таварам, уласнасцю - значыць, "рускімі".

Славянская Старая Русь знікала за пагоркам часу. Тым не меней, захаваўшы ранейшую ментальнасць, уладары і ідэолагі Маскоўскай дзяржавы, узмацніўшыся пасля ліквідацыі васальнай залежнасці ад Арды, узяліся спакваля за ранейшую справу Рурыкавічаў. Перш наперш была рэканструявана так званая "шапка Манамаха", якая насамрэч належала да таго нейкаму татарскаму князю. Масковія абвяшчае сябе Рускай дзяржавай з нібыта спадчынным правам яе вялікіх князёў на ўсе былыя вотчыны Рурыкавічаў. Становіцца афіцыйнай новая назва пашыранай войнамі нядаўняй Масковіі - Вялікаросія. А следам узнікае яшчэ адна назва - Расія. Кіеўскія ж землі ў Маскве абвесцілі Маларосіяй. Аднак яе насельніцтва, нягледзячы на ўціск і магутную ідэалагічную апрацоўку, урэшце назвала сваю айчыну іначай - Украінай, а сябе - украінцамі. Збройнай сілай і палітычнымі хітрыкамі ліквідаванае Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае, без украінскіх земляў і Жамойціі з Аўкштатыяй і Земгаліяй нарэшце ўсё грунтоўней абжывае назву, якая да таго мела ў пэўным сэнсе крыху "вандроўны" характар - Беларусь, і гэта нават дзіўна, бо яе народ менш чым хто прэтэндаваў, здаецца, на нарманскую спадчыннасць. Тым болей, што частка яе шляхты дзеля асабістых выгод прымкнула да новых вялікіх князёў - з заходнееўрапейскіх перасяленцаў літаў, пачаўшы і сябе гэтак называць - літвінамі, значыць, наёмнымі ваярамі, якімі калісьці былі і русы-русіны, пакуль канчаткова не асіміляваліся, не зліліся з карэнным насельніцтвам у адно - беларусаў. І гэта ўжо - грунтоўная этнаназва карэнных насельнікаў Беларусі, у якую паядналіся ажно некалькі старажытных плямёнаў і тыя людзі, што перайшлі сюды на пастаяннае жыхарства з другіх бліжніх і дальніх земляў, прыняўшы як сваё мясцовую мову, звычаі, а часта і Бога.

Дарэчы, сама дынастыя Рурыкавічаў канчаткова перасеклася ў канцы 16 стагоддзя. Задвалася б, ужо няма каму і прэтэнзіі прад'яўляць на вотчыннасць. Не, аказваецца, вірус імперскасці перасяляецца ў паняцце "рускія", ад якога ў першую чаргу пакутуюць самі ягоныя носьбіты, адчуваючы на ўзроўні падсвядомасці гэтую этнічную недаспеласць. Так што нездарма прэзідэнт новай паслясавецкай Расіі звярнуўся да сваіх грамадзян зусім па іншаму, чым ранейшыя ўладары імперыі і іхнія ідэолагі-памагатыя: РОССІЯНЕ.

Напаследак згадаем, за што на акадэміка Б. Рыбакова са злоснай лаянкай абрынуліся новыя "рускія патрыёты". Не дагадзіў. Бо доказна пацвердзіў непазбежнасць падзелу старажытнарускай Кіеўскай імперыі на незалежныя нацыянальныя дзяржавы. "Гэты працэс, - адзначыў гісторык, - можна параўнаць з развіццём шматдзетнай сям'і, у якой к пэўнаму тэрміну падняліся ўзгадаваныя дарослыя сыны, гатовыя да самастойнага жыцця". Сямейка, канешне, атрымалася яшчэ тая. І ці адна яна такая была ў гісторыі! Прачытайма хаця б і "Іудзейскія войны" Іосіфа Флавія. Ці сведчанні пра станаўленне Францыі. Тым не менш гісторыю не пераробіш, яе варта б толькі ўлічваць. Бо рабіць выгляд, што нічога не мяняецца, значыць, у выніку наступаць на тыя ж гістарычныя граблі.

Упершыню апублікавана ў газеце "Наша слова",1993,№№ 35-36.



 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 2171
mod_vvisit_counter Учора 1732
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 7478
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 3903