Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow АДВЕЧНАЕ arrow Асоба

Асоба
Не забаўка і не нажыва Друк E-mail
03.03.2018 | 19:13 |
Эрнест Васільевіч Ялугін
Эрнест Ялугін
Яўген Гучок, паэт, публіцыст

Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка Аршанскага раёна Віцебскай вобласці (сёння гэта прыгарад Дуброўны). Пасля заканчэння сярэдняй школы і ўніверсітэта працаваў як журналіст-карэспадэнт, адказны сакратар, загадчык аддзела, намеснік галоўнага рэдактара, галоўны рэдактар у розных раённых, абласных, рэспубліканскіх і саюзных газетна-часопісных выданнях. З'яўляецца аўтарам многіх нарысаў, аповесцей (і дакументальных), сцэнарыяў дакументальных фільмаў, п'ес і раманаў, сярод якіх сапраўднымі шэдэўрамі з'яўляюцца дакументальная аповесць "Без эпітафіі" пра трагічны лёс Цішкі Гартнага, гістарычная аповесць "Мсціслаўцаў посах" пра аднаго з першых нашых друкароў Пятра Мсціслаўца, гістарычныя раманы "Ідзі і кажы", "Перад патопам" пра найважнейшыя перыпетыі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага і складаныя (часам трагічныя) лёсы яго жыхароў і іншыя.

Сёння Эрнэст Васільевіч моцна хварэе. Пажадаем яму хуткага выздараўлення і ўвагі, і павагі прыхільнікаў яго таленту. 

Чытаць далей...
 
Стваральнік жывых твораў Друк E-mail
03.03.2018 | 19:08 |
Эрнест Васільевіч Ялугін
Эрнест Ялугін
Яўген Гучок, паэт, публіцыст

Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не быў усыпаны ружамі. Разумець гэта павінна так: яго нястомная і выніковая праца на ніве беларускага прыгожага пісьменства не вельмі была ацэнена і ўганаравана як былымі, так і сённяшнімі ўладамі краіны і кіраўніцтвам пісьменнікаў. Чаму ж так атрымалася? У адрозненне ад некаторых іншых пісьменнікаў, чые творы выдаваліся ў двух, трох, чатырох і болей тамах (сёння яны нават пры жаданні - не чытаюцца), Э. Ялугін - сціплы, не вёрткі па жыцці чалавек, а як пісьменнік - шчыры прыхільнік праўды - больш паслугаваў ісціне, а не ўстаноўкам сацрэалізма. Ён - стваральнік жывых твораў. Відаць, таму і аднаго тома выбранага не заслужыў.

А створана Э. Ялугіным нямала. Гэта раманы "Мсціслаўцаў посах" і інш., аповесці "Без эпітафіі" (пра трагічны лёс Цішкі Гартнага) і інш., нарысы "Салёная планета" і інш., эсэ "Толькі камяні" і інш., сцэнарыі дакументальных фільмаў "Мсціслаў: звенні часу" і інш. Асабліва адзначыўся творца ў стварэнні кніг гістарычнай тэматыкі. У дадатак да сваёй творчасці ён здзейніў (як і Ніл Гілевіч) варты ўвагі грамадзянскі ўчынак: уласнымі сродкамі і з сяброўскай фінансавай падтрымкай апошнім часам выдаў выбранае ў трох тамах сваіх твораў. Першы том аб'ёмам больш за 25 умоўна-друкаваных аркушаў змяшчае раман "Ідзі і кажы", які распавядае пра падзеі ў ХVІ ст. (праўда, з сэнсава апраўданымі экскурсамі ў мінулае і будучае) на тэрыторыі тагачаснай Беларуска-Літоўскай дзяржавы (ВКЛ), а таксама ў Макоўскім вялікім княстве. У другім томе змешчаны драматычныя творы ("Свечачка на Дзяды", "Святло прадоння" і "А потым - Рай"), прысвечаныя сваёй, беларускай, і замежнай сучаснасці і не такой ужо далёкай мінуўшчыне і якія, па словах самога аўтара, аб'ядноўвае апора на рэальныя падзеі. Такая ўжо яго творчая пазіцыя. Трэці том займае зноў жа гістарычны раман "Перад патопам", які ў многім спалучаны з раманам "Ідзі і кажы", але ў ім пададзены падзеі другой паловы ХVІ ст. 

Чытаць далей...
 
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку) Друк E-mail
03.03.2018 | 19:02 |
Яўген Гучок 

2 сакавіка спаўняецца сорак дзён, як пайшоў у іншы свет грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч Якавенка 

2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч Якавенка - асоба шырокага інтэлектуальнага маштабу, самадастатковая, самаахвярная, старанны і нястомны падзвіжнік, гарачы патрыёт Беларусі. В. Якавенку сярод многіх іншых вылучалі энцыклапедычнасць ведаў, падмацаваны практыкай пазнання жыццёвы вопыт, сумленнасць, прынцыповасць, вялікія арганізатарскія здольнасці. Гэта быў сын Беларусі - дапытлівы, усюдыісны, якому да ўсяго была справа і шырокая зацікаўленасць.

Чытаць далей...
 
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку Друк E-mail
30.01.2018 | 14:14 |
Рэчка Гавязьнянка, 2017. Пахмурна, дождж...
Рэчка Гавязьнянка, 2017. Пахмурна, дождж...
Валер Дранчук. Слова на разьвітанне

Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай справы. Я з павагай і ўдзячнасьцю адказваў на запрашэньні, чым мог, дапамагаў старэйшаму сябру. Мы зналіся з 80-х. Калі Якавенка рабіў свой чарнобыльскі "Набат", я быў у яго ў намесьніках. На апошні юбілей напісаў у віншавальным фэйсбучным пасланьні: "Мацуйцеся, Васіль Цімафеевіч, мы яшчэ ўдарым у набат..." "Грымнем, абавязкова грымнем!" - з прыязнай усьмешкай прыняў мой жарт (ці зусім ня жарт!) 80-гадовы пісьменьнік.

І вось знаёмы голас. Пазнаю, радуюся. Слухаю!

"Хачу падпісаць тваю пэтыцыю за Гавязьнянку, -- не марудзіць Васіль Цімафеевіч. -- А сайт не паказвае, ШТО Я ПАДПІСАЎ і што магу быць спакойны. Нешта ня тое. Мо, дапаможаш?"
Уладкоўваем справу...
 

Чытаць далей...
 
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка Друк E-mail
23.01.2018 | 13:18 |

Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках. 

Увечары 22 студзеня памёр Васіль Якавенка

 
Краснасельскі краязнаўца Друк E-mail
10.01.2017 | 15:52 |
Мінае 80 гадоў з дня нараджэння (11.01.1937) Верацілы Міхася, сына Уладзіміра з пасёлка Краснасельскі ў Ваўкавыскім раёне. 40 гадоў прайшло, як я пазнаёміўся з магутным краязнаўцам, дасціпным гумарыстам-фалькларыстам, рэстаўратарам, нумізматыкам, услед за Скарынам -- у лекарскіх навуках практыкам: на сябе адчуваў натхнённае ўздзеянне яго зёлак.

Міхась Вераціла. Фота С. Панізьніка. Кастрычнік 1987 г.
Міхась Вераціла. Фота С. Панізьніка. Кастрычнік 1987 г.

У 1987 г. для тэлепраграмы "Спадчына" Беларускага тэлебачання я працаваў разам з сям"ёй Верацілаў над здымкам перадачы "Святло, што ў народзе жыве". Міхась з жонкай Любай выпраменьвалі святло душэўнай творчасці. Міхась, да прыкладу, быў маляром на цэментным заводзе, а стаў мастаком. Нездарма Алесь Белакоз запрашаў яго "абуджаць" Гудзевіцкі літаратурна-краязнаўчы музей. А яшчэ Міхась Вераціла разьбяр,аўтар помнікаў на сваім мацерыку. Археолагам стаў, адкрыўшы для даследчыкаў нетры крэмнездабыўных шахтаў.

Чытаць далей...
 
Урадавая ўзнагарода Друк E-mail
03.11.2016 | 23:36 |

1 лістапада 2016 года падчас урачыстасці ў Палацы Рэспублікі  ў Мінску пісьменнікку Васілю Якавенку ўручана ўрадавая ўзнагарода — медаль Францыска Скарыны — за плённую літаратурную і грамадскую дзейнасць. 

Васілю Якавенку ўручана ўрадавая ўзнагарода — медаль Францыска Скарыны 

Чытаць далей...
 
80-годдзе беларускага пісьменніка Васіля ЯКАВЕНКІ Друк E-mail
03.10.2016 | 00:32 |

2 чэрвеня 2016 года а 16 гадзіне ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі адбылася юбілейная творчая вечарына, прысвечаная 80-годдзю беларускага пісьменніка, публіцыста, грамадскага дзеяча Васіля ЯКАВЕНКІ.

 
Калі спалучаюцца зямля і неба Друк E-mail
10.08.2016 | 17:15 |

Фільм прысвечаны 80-годдзю беларускага пісьменніка, публіцыста, грамадскага дзеяча Васіля ЯКАВЕНКІ.

Літаратурная вечарына "Узыходжанне", прысвечаная 80-годдзю Васіля Цімафеевіча Якавенкі адбылася 25 траўня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі
 
Павел Шарамет – адзін з першых беларускіх палітвязняў / Аб'ектыў Друк E-mail
21.07.2016 | 19:52 |

Калісьці Павел Шарамет распавядаў, што Лукашэнка называў яго сваім любімым журналістам. Але хутка гэтая любоў знікла – Шарамет быў адным з першых палітвязняў, за яго тады ўступіўся сам Барыс Ельцын. Пасля журналіста і ўвогуле пазбавілі беларускага грамадзянства – на загад кіраўніка краіны.

 
Павел Шеремет будет похоронен 23 июля в Минске Друк E-mail
21.07.2016 | 18:04 |

Павел Шеремет. Фото: tkb.lv

Павел Шеремет. Фото: tkb.lv
Чытаць далей...
 
<< [Першая] < [Папярэдняя] 1 2 3 4 [Наступная] > [Апошняя] >>

Вынікі 1 - 13 з 49
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 618
mod_vvisit_counter Учора 3121
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 3739
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 33913