Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 

Эрнест ЯЛУГІН. "Рой чалавечы" Друк E-mail
29.09.2011 | 12:09 |
Змест
Эрнест ЯЛУГІН. "Рой чалавечы"
ІМЯ, або Чаму я не падобны на Карла Маркса
РОЙ ЧАЛАВЕЧЫ.
1. Ад Новага Запавету да Ніцшэ
2. Да зорак?
3. Тост французскага прэзідэнта
4. Канфуцый, Агасфер і памылка Вебера
НАРМАНСКІ СЛЕД.
1. Кроў і працэнты
2. Русь і Рось
3. «Панізоўнікі» ці «лютыя»?
«Русские» грёзы инородцев
Лiст у рэдакцыю
«Тады, мой сын, ты будзеш чалавек!»

2. Русь і Рось

Дык адкуль яно ўсё ж пайшло і ёсць, як гаворыцца ў старажытным летапісе інака кіева-пячэрскага Нестара?

Пра паходжанне самой не зусім звычайнай этнаназвы даследчыкі новага часу неяк увогуле стараліся не гаварыць, як быццам так і заведзена: вось былі напачатку, пасля усіх крывічоў-радзімічаў-палянаў-чудзі-весі, праўда, русы і русіны, а потым, ужо ў часы Масковіі, нейкім чынам пераўтварыліся (яны ж?) у рускіх, і ўсё тут.

Пра назву Русь як дзяржаўнае ўтварэнне спрачаліся. Спачатку ў Маскве ніхто асабліва не пярэчыў, што пайшло ад нарманаў. Не будзем успамінаць многіх, спашлемся на самых аўтарытэтных.

Н.М. Карамзін: натоўпы скандынаўскіх віцязяў, накіроўваючыся шукаць ваеннае шчасце, маглі называць сябе варагамі - у сэнсе саюзнікамі, таварышамі. Але ж: "Мы жадаем ведаць, які народ, у асаблівасці што называў сябе руссю, даў айчыне нашай і першых гасудараў і само імя?"

Знакаміты расійскі гісторык прыходзіць да высновы: хутчэй за ўсё "варагі-русы" летапісца-Нестара знаходзіліся першапачаткова на тэрыторыі каралеўства швецкага. ("История государства Российского», М. 1989, кн.1, с.109). Карамзін жа прыводзіць грунтоўныя доказы-факты: 1) у старажытным каралеўстве Свейскім (Швецкім) існавала прыморская воласць Роутская - Роутс-лагэн. 2). Фіны, маючы здавён большыя зносіны з Роутс-лагэнам, чым з іншымі землямі Швецыі, і цяпер называюць усіх яе жыхароў роутсамі. 3) Рускія славяне, дзе княжылі варагі, называліся ў Еўропе нарманамі ("паўночнікамі"), што пацверджана сведчаннем Ліўтпранда, крамонскага епіскапа, які ў Х стагоддзі быў два разы паслом у Канстанцінопалі. "Русаў, кажа ён, называем і нарманамі".

С. М. Салаўёў (заўважым, не меншы вялікадзяржаўнік, чым Карамзін, а ў дадатак - з роду, у якім налічвалася некалькі пакаленняў праваслаўнага духавенства, пра надзвычайную дзяржаўную ролю якога ведае кожны даследчык): "Параўнаўшы розныя меркаванні вучоных, можна вывесці дакладную выснову, што пад імем варагаў разумеліся дружыны, састаўленыя з людзей... пакінуўшых сваю айчыну і вымушаных шукаць шчасця на морах ці ў краінах чужых; гэтая назва, відавочна, узнікла на Захадзе, у плямён германскіх; на Усходзе ў плямён славянскіх, фінскіх, грэкаў і арабаў гэткай агульнай назвай для падобных дружын было русь (рос)...Дадамо сюды, што назва "русь" была больш пашыраная на поўдні, чымся на поўначы, і што, вельмі верагодна, "русь" на берагах Чорнага мора была вядомай раней паловы ІХ стагоддзя, раней прыбыцця Рурыка з братамі". С.М. Салаўёў. Сочинения в восемнадцати книгах. М.1988. Кн. 1,с.119).

Ці абавязкова князь заваёўваў сабе стол, застрашыўшы нейкі народ толькі зброяй? Такія выпадкі здараліся, але панаванне было хісткім, рызыкоўным і нядоўгім. Самымі надзейнымі аказваліся дагаворныя пачаткі, лічыць С.М. Салаўёў. Калі ўсчыналася варажнеча паміж родамі за нейкае дабро - лес, поле, рыбную рэчку ці возера - як пазбегнуць самазнішчэння? "Рады, - піша гісторык, што сутыкнуліся на адным месцы і па той самай прычыне імкнучыся да жыцця грамадзянскага, да вызначэння адносін паміж сабой, мусілі шукаць сілу, якая ўнесла б мір, парадак, павінны былі шукаць урад, які быў бы пазбаўлены родавых адносін, пасярэдніка ў спрэчках нейтральнага, адным словам, трацейскага суддзю, а такім мог быць толькі князь з чужога рода". (Там жа, с. 121).

Дадамо. Князь прыходзіў не адзін, а са збройнай сілай прафесіяналаў, з мужамі-баярамі, значная частка якіх была ягоным суродзічамі.

В.О. Ключэўскі (зноў жа - сын праваслаўнага святара і вялікадзяржаўнік): "Гісторыя Расіі ёсць гісторыя краіны, якая каланізавалася. Вобласць каланізацыі ў ёй пашыралася разам з дзяржаўнай яе тэрыторыяй... Мясцовыя асаблівасці і адносіны пры кожным новым размяшчэнні народа прыдавалі народнаму жыццю асаблівы накірунак, асаблівы склад і характар". (В.О.Ключэўскі. Курс русской истории. Переиздание с 1903 г.,М.1987,ч.І,с.20).

У Ключэўскага не ўзнікае сумнення адносна скандынаўскага паходжання слова "русь". Не аспрэчваючы аніяк аўтара старажытнай Аповесці пра Рускую зямлю, адно толькі адзначаючы, што тут растлумачана формульна, каб і студэнтам (навучэнцам) было лёгка зразумець складаны і працяглы працэс уваходжання нарманскіх прыхадняў у жыццё славянскіх плямёнаў, Ключэўскі пагаджаецца з летапісцам - "першапачатковае значэнне яго было племянное": так называлася тое племя варажскае, з якога выйшлі першыя князі летапіснай Русі. "Потым, - зазначае гісторык, - гэтае слова атрымала саслоўнае значэнне: руссю ў Х ст., паводле Канстанціна Багранароднага і арабскіх пісьменнікаў, называўся вышэйшы клас грамадства, пераважна княская дружына, якая была ў большасці з тых жа варагаў. Пазней Русь, альбо Руская зямля, - выраз упершыню з'явіўся ў дамове Ігара 945 года - атрымала геаграфічнае значэнне: так называлася пераважна Кіеўская зямля (вобласць), дзе гусцей асаджваліся прышлыя варагі ("поляне, яже ныне зовомая русь", як сказана ў "Пачатковым летапісе").

У адрозненне ад сваіх знакамітых папярэднікаў, гісторыку Ключэўскаму давялося не толькі як Карамзіну спрачацца з апанентамі, якія лічылі, што дзеля захавання прэстыжу Расійскай імперыі не варта, каб шырокая публіка ведала пра дзікія ўчынкі шэрагу ўладароў, накшталт Івана Чацвёртага Жахлівага. Новым патрыётам ужо захацелася, каб і прышэсця нарманскіх вяцязяў на тутэйшую палітычную сцэну не было: маўляў, не да твару вялікаму і магутнаму народу набываць дзяржаўнасць з дапамогай прышлых авантурыстаў. Ключэўскаму даводзілася важкімі фактамі даказваць: і ў старажытнай Заходняй Еўропе з канца 630-х гадоў да канца стагоддзя "не праходзіла амаль ні аднаго года без нарманскага нашэсця". Варагі "спальвалі Кёльн, Трыр, Бардо, сам Парыж, дабіраліся ў Бургундыю і Авернь, іншым разам на многа гадоў асядалі і гаспадарылі ў краіне". А здаралася, мясцовыя плямёны наймалі аднаго варажскага князя з яго дружынай, каб абараніцца ад іншых.

У савецкі час, асабліва калі новае вялікадзяржаўнае ўтварэнне набрала магутнасць, імкненні "адхрысціцца" ад варажскага пачатку старажытна-рускай дзяржаўнасці набылі новую сілу. Праўда, напачатку, у 20-ыя гады, прафесар Пакроўскі, нягледзячы на свой марксісцка-класавы светапогляд, усё-ткі пагаджаўся са знакамітымі "буржуазнымі" папярэднікамі адносна варажства. Ён заўважыў, што паданне пра запрашэнне скандынаўскіх князёў "навейшыя гісторыкі часта аспрэчвалі з меркаванняў патрыятычных, г.зн. нацыяналістычных: ім здавалася крыўдным для народнага самалюбства рускіх славянаў, што іхнімі першымі гасударамі былі іншаземцы. На самай справе гэта не менш і не больш крыўдна, чымся тое, што Расіяй з паловы 18 ст. кіравалі, пад імем Раманавых, нашчадкі германскіх, галшцінскіх герцагаў (сапраўдныя Раманавы вымерлі ў 1761 г. у асобе дачкі Пятра І - Лізаветы, у якой не было дзяцей". (М.Н. Пакроўскі. Русская история в самом кратком очерке. М.1932, с.34).

Усяго праз нейкае, аднак, пяцігоддзе кнігу Пакроўскага ягоныя ж калегі-марксісты ўжо маладзейшай зграі-генерацыі аб'явяць шкоднай, і яна апынецца ў "спецсховішчах" ці будзе спалена. Падобная практыка замоўчвання альбо "паляпшэння" гістарычных фактаў працягваецца. У гэтым сэнсе ўразіў той жа, скажам, "Изборник. Повести Древней Руси". А таму ўразіў, што выдадзены быў (у 1986 г.) пры непасрэдным удзеле самога акадэміка Д.С. Ліхачова (ён жа напісаў Уступнае слова). У Першапачатковай аповесці (летапісе Нестара) ўкладальнікі кнігі адважыліся, напрыклад, выкінуць асновапалягаючы эпізод: паведамленне пра запрашэнне ўсходнімі славянскімі плямёнамі князёў-русаў. І вось спачатку пералічваюцца розныя плямёны, якія знаходзіліся на... Славянскай зямлі (што яшчэ за "геаграфічныя навіны"?), а следам - пра смерць Рурыка. Адкуль узяўся? Тутэйшы? То якога племені-роду? Праўда, далей, згадваючы дзеянні Алега, укладальнікі ўсё ж пакінулі (не даглядзелі?) фразу, што, маўляў, былі ў ягонай дружыне "варагі, і славяне, і іншыя, якія"назваліся руссю". А чаму гэтак "назваліся", з кантэкста аніяк не здагадаешся.

Адкінуўшы як нешта неістотнае нават факт бясспрэчна варажскага паходжання імёнаў не толькі саміх першых рускіх князёў, але і іх бліжняга атачэння, "навейшыя гісторыкі", як іх пазначыў Пакроўскі, пачынаюць апантаны нейкі пошук мясцовага паходжання назвы "русь" альбо яе, як меркавалася, адэквата - "рось". А хто шукае - знаходзіць. Адным ці не з самых таленавітых і дасведчаных распрацоўшчыкаў версіі руска-роскага кораня ў Прыдняпроўскім рэгіёне стаў расійскі акадэмік Б.А. Рыбакоў.

Перш чым гаварыць пра сутнасць версіі Рыбакова больш падрабязна, адзначым два істотныя моманты: 1) Згодна летапісу Нестара, паклікалі сабе на княжанне варагаў-русь славяне навагародскія (магчыма, дакладней - ладажскія), крывічы ізборскія, а таксама весь і чудзь белаазёрскія. Не бралі ўдзелу ў гэтай справе населеныя крывічамі Полацк і залежны ад яго Смаленск. Не таму, што аказаліся большымі патрыётамі, а па прычыне празаічнай - тут ужо была свая "русь" і свой князь варажскага паходжання, але іншага роду чымся Рурык. Тым не менш выбар быў зроблены і ён акажацца лёсавырашальным для беларускіх земляў увогуле. Пройдзе час, і дачка таго полацкага князя, няскораная Рагнеда, стане адной са святых заступніц народа Беларусі перад Богам і сімвалам яго незалежнасці. Сын жа Рагнедзін як узняў яшчэ дзіцячымі рукамі меч на бацьку-рабаўніка і гвалтаўніка, так потым і павялося з калена ў калена - ажно да бязлітаснага вынішчэння роду полацкіх князёў. Але рашучай няскоранасці Полацка імперскаму Кіеву, пакуль час Вялікага княства Літоўскага, Рускага ды Жамойцкага не прымірыў абедзьве старажытнарускія сталіцы - у новых варунках і з князямі зусім іншага роду - Гедымінава. Праўда, на той час у нядаўна магутным Кіеве засталося ўсяго каля дзвюх соцень насельніцтва, а ягоныя ваколіцы пасля нашэсця ордаў хана Батыя былі ўвогуле пустымі.

2) Між тым - і гэта надзвычай істотна для разумення глыбіннай сутнасці справы, - князі варажскія, як потым і літоўскія, нават надзвычай узмацніўшыся, не змаглі стаць на землях Беларусі самаўладнымі. Яны заключалі пагадненні з выбарнымі прадстаўнікамі яе вольнага люду - баярствам, што ім дазвалялася рабіць і на якіх умовах. Пазней, у 16 стагоддзі, была распрацавана ўжо і Канстытуцыя - Статут. Вялікім князям, асабліва калі яны па сумяшчальніцтву сталі яшчэ і польскімі каралямі, гэтыя канстытуцыйныя абмежаванні не вельмі падабаліся, тым не менш сістэма худа-бедна дзейнічала, ажно пакуль Рэч Паспалітую не здолелі разадраць на часткі суседнія дзяржавы, у тым ліку Расійская



 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 589
mod_vvisit_counter Учора 1732
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 5896
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 2321