Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 

Эрнест ЯЛУГІН. "Рой чалавечы" Друк E-mail
29.09.2011 | 12:09 |
Змест
Эрнест ЯЛУГІН. "Рой чалавечы"
ІМЯ, або Чаму я не падобны на Карла Маркса
РОЙ ЧАЛАВЕЧЫ.
1. Ад Новага Запавету да Ніцшэ
2. Да зорак?
3. Тост французскага прэзідэнта
4. Канфуцый, Агасфер і памылка Вебера
НАРМАНСКІ СЛЕД.
1. Кроў і працэнты
2. Русь і Рось
3. «Панізоўнікі» ці «лютыя»?
«Русские» грёзы инородцев
Лiст у рэдакцыю
«Тады, мой сын, ты будзеш чалавек!»

4. Канфуцый, Агасфер і памылка Вебера

Безумоўна - чалавек не пчала. Аднолькавыя яны, аднак, у тым, што абодва - жывыя стварэнні Усявышняга, ці Прыроды, згодна меркавання вялікага філосафа-пантэіста Боруха (Бенедыкта) Спінозы, якога мы яшчэ мусім згадаць. У той жа час толькі чалавеку дадзена стварыць тое ж мастацтва, матэматыку, філасофію і ўсё такое іншае, уключна з банкаўскімі білетамі, крэдытнымі карткамі і...камунізмам-капіталізмам. Нейкі перыяд даследчыкі былі нават згодныя з вучоным Максам Вэберам, што апошні і з"яўляецца абсалютам развіцця і асноўным рухавіком існавання сучаснага чалавецтва. Далей - Глабалізацыя на чале з транснацыянальнымі суперманаполіямі, як блізкі перадвеснік зямнога рая, нешта накшталт развітога сацыялізму часоў савецкай цывілізацыі. Але тут заварушыўся гэты няўклюдны дэман нацыяналізму.

Не будзем пра нацыянальна-вызвольныя рухі ў Афрыцы. Хоць пра аддзяленне Алжыра ад Францыі можна і падрабязней. Але ж вось Квэбэк! Потым - курды. Ірландыя. Баскі ў Іспаніі. А дзяльба такой, здавалася б, заможнай Бельгіі. Чэхаславакія, якая з Беларусі здавалася шэдэўрам дзяржаўнай дасканаласці, калі не ўлічваць крываую Пражскую вясну 1968 года. А югаслаўская трагедыя распаду. Косава! Пра іншых пазней.

А зараз крыху пра індывідуальную свабоду "чалавека разумнага".

Зноў пачнем усё ж "ад пчалы". Пчала меданосная, якую мы толькі і маем на ўвазе, нават і не спрабуе існаваць асобна, без сям"і. Хоць бы і летам, калі цёпла і зобік напоўнены нектарам. Ну села б дзе на мяккі ды цёплы лапуховы ліст, грэлася б на сонейку і смакавала свой салодкі здабытак. Не, хутчэй у вулей, у мітусню і штурханіну, аддаць здабытае і амаль не перадыхнуўшы імчаць у палі-лугі за новай спажывай. Без наглядчыкаў і паганятых. А нехта з нашых "гомо сапіенсаў" наадварот горда абвяшчае, што толькі для таго і створаны, толькі ў тым і бачыць шчасце, што дзеля забавы лётаць бясконца дзе пажадае. Вунь некаторыя хваляцца, што аб"ездзілі за сотню краін, а ўсё мала. І ў кожнага, як у Астапа Бэндэра, руска-турэцкага падданага, мара пра ўласнае Рыа-дэ-Жанэйра, дзе нібыта піцца расце на дрэвах, няма кватэрнага пытання і ўсе ходзяць у белых штанах. Ужо гэтыя "белыя штаны" "чалавека разумнага-суперсучаснага"!

Канешне, выдатна, што Арганізацыя Аб"яднаных Нацый здолела прыняць Дэкларацыю правоў чалавека. Праўда, абараняючы каштоўнасці самабытнасці таго ж, умоўна кажучы, Агасфера, Дэкларацыя даволі цьмяна тлумачыць прыродныя правы асяродкаў, у якіх Вечны Жыд-Вандроўнік жадае бесперашкодна знаходзіцца калі і колькі пажадае, аднак не беручы на сябе істотных абавязкаў у якасці члена чалавечага рою, у які завітаў.

Тут давядзецца міжволі закрануць увогуле вельмі па цяперашнім часе далікатную тэму, абмінуць не выпадае. Але перад тым колькі слоў пра філосафа, які жыў больш за дзве тысячы гадоў таму, а ўвасобіў у сабе якасці кітайскай цывілізацыі яшчэ за паўтары тысячы гадоў да свайго нараджэння.

Гаворка пра Канфуцыя, які ў шэрагу з Сакратам, Будам і Хрыстом зрабіў вялізарны ўплыў на развіццё чалавечай цывілізацыі, аказаўся ці не найбольш моцным не ў свеце адцягненых (непрадметных) ідэй, а як стваральнік сістэмы бытавых паводзін - этычных норм, накшталт чэснасці, беражлівасці, міласэрнасці, вернасці абавязкам (доўгу), схільнасці да кампрамісу (згоды) і г.д.

Нагадаем жа вялікага Канфуцыя з нечаканай (нібыта) прычыны: бліскучай перамогі паўднёвакарэйскіх школьнікаў 13-гадовага ўзросту над сваімі аднагодкамі з шэрагу найбольш развітых заходнееўрапейскіх краін (у тым ліку амерыканцаў і брытанцаў) у матэматычнай алімпіядзе, якую ў якасці эксперымента правёў Сусветны банк развіцця. Прычым, на думку многіх вядомых педагогаў, як сведчыць лонданскі штотыднёвік "Эканаміст", калі б на месцы юных карэйцаў былі дзеці з іншых развітых азіяцкіх краін, дзе пашырана канфуцыянства, яны таксама апынуліся б у лідэрах. Педагогі тлумачаць гэта методыкай навучання, якая выпрацоўвае звышзасяроджанасць, працалюбства і дапамагае праявіць талент.

Важная ў дадзеным выпадку, аднак, наступная акалічнасць: з самага пачатку школьнікам прывіваюць не проста вышэйзгаданыя якасці, а выкладаюць прадмет "26 Нацыянальных правілаў добрых паводзін". А ў старэйшых класах даюцца яшчэ і больш паглыбленыя ўрокі нацыянальнай маральнасці - курс "Нацыянальная этыка", заснаваны на вучэнні ввышэйзгаданага вялікага Канфуцыя. Само сабой зразумела, што ўрокі не проста вядуцца на мясцовай мове, але гэта мова з"яўляецца аб"ектам павагі як святая таямніца-абярог. Нават у шматрасавым Сінгапуры, дзе двухмоўнае навучанне і чатыры мовы афіцыйныя, прычым англійская аб"яўлена рабочай у грамадстве, прадмет "Маральная адукацыя" вядзецца выключна на мясцовай мове, няхай бы тая школа была і цалкам англамоўная. На думку Лі Куан Ю, стваральніка сінгапурскага эканамічнага цуда, калі аўтаматычна браць чужыя культурныя каштоўнасці і правілы паводзін, сіла счэпкі, якая трымае яго народ, знікне, а будзе развівацца заходняя псеўдакультура хіпі, духоўная разбэшчанасць, усёдазволенасць, культ насілля і грошай, празмерны індывідуалізм, што ўрэшце прывялі б да заняпаду эканомікі і самазнішчэння.

Тут бачыцца натуральны, як здаецца, пераход да той далікатнай тэмы, якую аніяк не абмінуць, разважаючы пра Рой чалавечы. Да феномена сусветнага яўрэйства. Тым больш, што, улічваючы той неверагодна значны ўплыў на ці не планетарныя стасункі вось ужо каторае дзесяцігоддзе гэтага не надта каб і вялікага народа, цікаўнасць да яго гісторыі і этнічнай адметнасці вельмі вялікая. Можна нават сказаць, што абмінуць яго гісторыю - значыць не спасцігнуць, магчыма, вельмі істотнае ў развіцці чалавецтва.

Скажам, уяўляе сабой значную навуковую цікавасць: як гэты народ выжыў, яшчэ і не саспеўшы нават у нацыю, рассеяны з родных мясцін ажно дзве з гакам тысячы гадоў таму? Гэта адно. Другое, яшчэ больш нібыта загадкавае: чаму іменна да яго абшчын ва ўсіх практычна кутках свету карэнныя жыхары (няхай гэта частка, менш цывілізаваная, "малакультурная") больш, не, значна больш! чым да іншых дыяспар ставяцца варожа, а часам і абвострана варожа, да пагромаў? Альбо вось ужо нібыта і другаснае: чаму менавіта ў Ізраілі, кажуць, ці не самая лепшая, эфектыўная разведка ў свеце? Нарэшце: як магло здарыцца, што ў ізраільскім жа асяродку аказаўся і забойца нацыянальнага дзяржаўнага дзеяча з сусветным прызнаннем Іцхака Рабіна?

У гэтым рэчышчы ўяўляе даследчыцкую цікавасць не толькі прывід Агасфера, які разам са зданню камунізму столькі часоў і да гэтага часу блукае ўжо не толькі па Еўропе. Займальным здаецца лёс і амаль "шарагоўца" Людвіка Хоха - сына русінскага батрака з заходнекарпацкага паселішча. Выбраўшыся з родных мясцін, Людвік уступіў у французскі Замежны легіён, затым ваяваў супраць гітлераўцаў у складзе англійскага войска, змяніў падданства і прозвішча, назваўшыся на англійскі манер Робертам Максвэлам, каб не адправілі прымусова пасля Другой сусветнай вайны ў СССР, на тэрыторыі якога апынулася яго роднае паселішча. Ажаніўшыся з францужанкай, Максвэл з усяе сілы дамагаецца англійскага пашпарта. А калі займеў нарэшце славу паспяховага прадпрыймальніка, то шматразова публічна абвяшчаў: ён - брытанец. Брытанец па самасвядомасці, таму што так пажадаў, параўноўваючы сваю перамену нацыянальнай прыналежнасці з тым неафітам, які абвясціў некалі, што зрабіўся большым каталіком, чымся папа рымскі. Сапраўды, Максвэл не змяніў у свой час грамадзянства нават на больш прывабнае - амерыканскае, хоць гэта дазволіла б яму завалодаць прэстыжнымі тэлевізійнымі станцыямі ў ЗША, атрымліваючы дадаткова многія мільёны долараў. Калі ён выставіў сваю кандыдатуру ажно ў англійскі парламент, апаненты не прамінулі адкапаць у яго істотныя з пункту гледжання патрыётаў заганы: выбаршчыкаў адгаворвалі галасаваць за Максвэла таму, што той у душы усё роўна іншаземец, бо яўрэй з Чэхіі (дарэчы гэтым жа папракалі дзялка, калі ён у канкурэнцыі выкупляў чарговую брытанскую фірму). А ён з годнасцю адказваў: "Я сапраўды замежнага паходжання - таму я большы патрыёт, чымся брытанцы па продках".

Аднак жа ці ён свядома хлусіў, ці выказваўся, не зазірнуўшы глыбей у сваю душу. Стаўшы нарэшце магнатам, адным з гігантаў у сусветным бізнесе, Максвэл пачынае ўсё болей адкрыта, мэтанакіравана і істотна садзейнічаць Ізраілю. А ў адказ на крытыку, што ён перадае туды не толькі мільёны фунтаў стэрлінгаў, але і душу, магнат заявіў (у прыватнасці, у інтэрв"ю газеце "Джуіш кронікл" у 1986 г.): "Мае бацькі былі набажныя яўрэі, і я атрымаў традыцыйна яўрэйскую адукацыю... Я, безумоўна, лічу сябе яўрэем. Яўрэем я нарадзіўся і яўрэем памру". У часе перавыбараў у парламент гэта выкарысталі яго канкурэнты. Ахайванне ідзе ў стылі плаката, выстаўленага яшчэ ў першую выбарчую кампанію: "Спытайцеся ў вашага дэпутата, хто такі хлуслівец-іншаземец Ян Людвік Хох!"

У другі раз у англійскі парламент, нягледзячы на неймаверныя высілкі і вялізныя фінансавыя расходы разам з абяцанкамі выгод выбаршчыкам, Максвэл не трапіў. Гэтак жа, як у Еўрапейскі парламент, хоць вельмі туды шчыміўся. Бо брытанцы, якія актыўна абмяркоўвалі магчымасці інтэграцыі з краінамі кантынентальнай Еўропы, вельмі падазрона і непрыязна ў пераважнай большасці ўспрынялі падобныя прапановы збліжэння з вуснаў неафіта з душой замежніка, хоць ён і сапраўды многа добрага зрабіў перад тым для выбаршчыкаў сваёй акругі.

Максвэл ўрэшце завяшчаў пахаваць сябе ў Ізраілі. І калі памёр, цела магната перавезлі туды і з вялікай помпай па іудаісцкаму абраду пахавалі ў Іерусаліме. І такое - не выключны выпадак. Гэта тэндэнцыя, калі не норма.

Што ж гэта за "традыцыйная адукацыя", якая так змагла паўплываць на душу жорсткага прагматыка магната (англійскага?) Максвэла, у якога нават і радні не было на "гістарычнай радзіме" продкаў? У аснове - духоўнае. Ці не больш за які іншы еўрапейскі народ гэта вядома беларусам, на зямлі якіх і побач з якімі яўрэі жылі сотні гадоў, з часоў, калі тыя, ратуючыся, многімі дзесяткамі, а то і сотнямі тысяч беглі з Іспаніі і Партугаліі, калі там у перыяд ранняга Сярэдневечча распачалося іх масавае знішчэнне інквізіцыяй, да якой ахвотна далучыліся масы пагромшчыкаў. Сцвярджаюць, што ў Іспаніі тады за адны суткі аказалася знішчаным столькі іудзейскага насельніцтва, колькі не было за ўсе часы пагромаў на Украіне разам з Беларуссю. Увогуле варта адзначыць: у Вялікім княстве Літоўскім, Рускім і Жамойцкім (ВКЛ у прынятым скароце) грамадзянскае становішча яўрэяў было куды вальнейшым, чым мясцовага насельніцтва, асабліва вясковага. Яго параўноўваюць з тым, як тады адчувалі сябе іудзеі Аўстра-Венгрыі і Чэхіі. Вільню ўжо ў часы прымусовага далучэння Беларусі да Расійскай імперыі граф Дзяржавін, царскі вяльможа і знакаміты паэт, прысланы ў "край" з інспекцыяй у сувязі з масавым голадам, нездарма ж назваў "літоўскім Іерусалімам". Яўрэі мелі свае духоўныя школы, сваю прызнаную ўладамі абшчыну - кагал, дзе кіраўніцтва цалкам належала святарам-равінам.

Але што характэрна. Усё роўна, прылучаючы малога да рэлігіі, рэббі ставіў дзіцяці ў патрэбным накірунку і казаў: "Запомні: там знаходзіцца Ізраіль, у той бок трэба маліцца, каб наш Бог дазволіў туды вярнуцца".У Ізраілі, молячыся, вернікі-іудзеі глядзяць у бок Іерусаліма і гары Сіён. У Ірусаліме - у бок старажытнага Пачатковага храма. І дзе б ні жылі яўрэі - так многія сотні гадоў (тысячагоддзі!), пакаленне за пакаленнем яны малілі свайго Бога, каб дапамог вярнуцца на "абетаваную" зямлю, радзіму сваіх біблейскіх продкаў. У гэтым кожны член кагала-абшчыны абавязаны быў падтрымліваць астатніх.

Хоць усе нашы, агульначалавечыя продкі, усе плямёны ўрэшце - прыхадні і нібыта з Афрыкі. Потым жыццё прымусіла разысціся каго куды, як каму пашанцавала. Этнічнай калыскай для некага стала мясцовасць цяперашняй Індыі, яшчэ для кагосьці Месапатаміі, каб і адтуль кудысьці перабрацца. Каго выціскалі больш моцныя канкурэнты, хто, як напісаў у вершы нябожчык рымскі папа Іаан Павел Другі, качавалі туды, "куды ўраджай іх клікаў".

Справа цікавая для нас тут у іншым. У тым, што ніводзін, здаецца, народ, рассеяны па свеце абставінамі, так упарта і мэтанакіравана потым не змагаўся за тое, каб вярнуцца на ранейшае жыхарства продкаў, як тыя, хто назваўся іудзеямі. З неверагоднай сілай трымаліся яны ў новых краях сваёй традыцыйнай веры, у чыім улонні гэтак адмыслова ўтрымлівалі іх іхнія святары і яны ж кіраўнікі абшчыны-кагала. Той, хто станавіўся атэістам ці прымаў веру народаў, на землях якіх надоўга асталяваўся іудзейскі кагал, гэтае зацятае, у нечым і хваравіта-маніякальнае імкненне вярнуцца да узгоркаў Сіёна, можа, і не адразу, але губляў, уцягваючыся ў жыццёвыя стасункі новага этнічнага асяродку, душой далучаючыся да яго, прымаючы звычаі, прымхі і мудрасць, спрыяючы развіццю і ўзбагачэнню культуры. Такіх было за стагоддзі нямала і некаторыя сталі нават і знакамітымі, знакавымі, здолеўшы праявіць закладзеныя ў іх выдатныя здольнасці, якія раней не маглі праявіцца ў кагальнай замкнёнасці, дзе для выжывання патрабаваліся іншыя якасці. Падобных "адступнікаў" начальнікі кагала нярэдка ў свой час лаялі, каралі, нават пракліналі і ад абшчыны адлучалі. А сёння... разгортваю чарговую сучасную яўрэйскую энцыклапедыю і сустракаю там... вось хоць бы і майго любімага Спінозу. Ці Карла Маркса, пра якіх крыху далей.

Цяпер жа звернем увагу толькі на тое, што ўсе тыя сусветна вядомыя асобы -Эйнштэйн ці Нільс Бор, Карл Маркс ці Дзюркгейм, Бергсан ці Дізраэлі, нават вялікія майстры мастацкай літаратуры, паэты ці празаікі з яўрэйскімі каранямі па "паходжанні", узгадаваныя іншымі этнічнымі асяродкамі. А многія з іх урэшце і адмаўляліся ад свайго іудзейства, слушна заўважаючы: ці мала чыя "кроў" у кагосьці, галоўнае - кім ён сябе насамрэч пачувае як асоба, якая ў яго ментальнасць. Бо той жа Карл Маркс, унук трырскага ўплывовага равіна, лічыў жа сябе (і адчуваў!) сынам Германіі, германцам. Пра яўрэяў жа (іх ён называў "жыдамі") пісаў, што яны не асобны этнас, а прадукт гістарычнага стану грамадства, у якім змагло развіцца татальнае, бессаромнае і сацыяльна безадказнае гандлярства ўсім і ўсімі. І што адмена такога антысацыяльнага гандлярства "зрабіла б яўрэя немагчымым. Яго рэлігійная самасвядомасць рассеялася б, як панылы туман...гэты элемент дасягнуў той высокай ступені развіцця, на якой ён неабходна павінен распасціся". (Цытую па кнізе Ісраэля Шарона "Проклятие избранного народа",М.2006, да якой яшчэ буду звяртацца.) Умеў класік камунізму бясстрашна і дакладна-ёміста аформіць у слова найскладанейшыя сацыяльныя з"явы!

Яшчэ падобныя прыклады. Зямляк Карла Маркса выдатны паэт Генрых Гейнэ і па культуры, і па мове таксама быў "германскі геній", кажучы словамі рускага паэта. А ў Расіі? Цэлы бліскучы шэраг прыкладаў! "На ўскідку" хоць бы і тры гэтых выдатных паэты - Мандэльштам, Пастэрнак і Бродскі. Таксама ж не толькі працавалі на мове народа, з якімі спалучыў іх лёс, а і былі выхаваныя ў рускай культуры так, што палічылі неабходным і адпаведную рэлігію прыняць - хрысціянства праваслаўнага абраду. Куды значна раней за іх, яшчэ ў часы суровага Сярэдневечча ў Галандыі тое ж зрабіў выдатны філосаф Борух (па хрышчэнні - Бенедыкт) Спіноза. Спярша яго хацелі падкупіць, каб змоўк. Не падпарадкаваўся - і быў не толькі выгнаны з кагала і пракляты на векі вечныя, але ледзьве не зарэзаны, цудам ацалеў. І дзівіць, што ўкладальнікі навейшай энцыклапедыі "1оо вялікіх яўрэяў" залічылі цяпер Спінозу ў "свае". Гэтак жа як выдатнага шахматыста Міхаіла Бацвінніка, хоць той жа сам прама адказаў на пытанне заходніх журналістаў, ці адчувае сваё яўрэйства: "Маё становішча складанае: па крыві я яўрэй, па культуры - рускі, па выхаванні - савецкі". У дадзеным кантэксце "савецкі" адзначае канешне ж не партыйную прыналежнасць, а толькі пачуванне духоўнай паяднанасці з народам краіны свайго існавання, у той час - "савецкім", бо такая была мэтанакіраванасць асіміляцыйнага працэсу на дзяржаўным узроўні.

Ды вось жа нарэшце ўжо болей за паўстагоддзя існуе як быццам этнічна "чысты" Ізраіль, "гоям" на падкантрольнай яму тэрыторыі даводзіцца нясоладка. Краіна дзякуючы амерыканскім апекунам багатая, уплывовая. І хто там з мудрацоў сусветнага ўзроўню ўзгадаваўся за перыяд у два чалавечыя пакаленні ды яшчэ ўлічваючы, што на самым пачатку мелася элітнае "донарства" талентамі з усяго свету? Самым-самым сусветна вядомым, пасля Бен-Гурыёна і Голды Меір (чые продкі з Беларусі) там аказаўся ўсяго толькі генерал Арыель Шарон - арганізатар масавых забойстваў палестынскіх дзяцей. З арганізацый - не гуманітарна-навуковыя асяродкі, а ШАБАК, падобны метадамі на гестапа, і злавесны "Кідон" ("Штык"), у саставе якога не філосафы спінозы з фізікамі эйнштэйнамі, а адборныя бязлітасныя адмарозкі-камандас. І сучаснага Шалом Алейхэма там не заўважана, хоць існуе Саюз яўрэйскіх пісьменнікаў, у які б кіеўскі Алейхэм адназначна і ўступаць бы адмовіўся, бо не стаў бы ён публічна падтрымліваць, прыкладам, расправы-пагромы над палестынцамі ў Ніжнім Назарэце і налёт баявых верталётаў на мірны і безабаронны гарадок Бет Джалла, як і шмат іншага.

Яшчэ ў 30-ыя гады ХХ стагоддзя сярод інтэлігенцыі Заходняй Еўропы пачало шырыцца меркаванне, што сіяністы дарэмна гэтак клапоцяцца пра стварэнне "чыстага" Ізраіля, бо насамрэч няма такой нацыі - яўрэйскай, гэта такі ж міф, як Вечны Жыд. У згаданай вышэй кнізе таленавітага і чэснага ізраільскага пісьменніка і журналіста Ісраэля Шаміра "Пракляцце выбранага народа" згадваецца паляк яўрэйскага паходжання Абрам Леан. Заключаны ў канцлагер Асвенцым, ён там усё ж здолеў напісаць і перадаць перад знішчэннем на волю кнігу "Яўрэйскае пытанне - марксісцкая інтэрпрэтацыя," якая потым была выдадзена ў перакладзе на некалькі еўрапейскіх моў. Згодна меркаванню і аўтара гэтай кнігі, "яўрэйства - гэта не нацыя, а "народ-клас". Яўрэем станавіўся той, хто хацеў быць ліхвяром (пазычаць грошы пад працэнты) ці арандатарам, гандляваць алкаголем, кантрабандным таварам ці жанчынамі. "Усе гэтыя антысацыяльныя (па вызначэнні Маркса) заняткі сканцэнтраваліся ў руках сярэдневечнай касты іудзеяў. Нашчадак іудзеяў, які хацеў сумленна працаваць, прымаў хрышчэнне ці іслам і станавіўся іспанцам, туркам, украінцам, рускім. Ёсць нямала дакументаў, якія пацвярджаюць: палякі, французы, туркі, што хацелі займацца ліхвярствам, у сярэднія вякі прымалі іудаізм".

У Расіі вядомы пісьменнік і журналіст Ілля Эрэнбург таксама зацікавіўся гэтым пытаннем. Увогуле спачатку ён нават уваходзіў у Яўрэйскі міжнародны пастаянны антыфашысцкі камітэт, які многа зрабіў у часы Другой сусветнай вайны па збіранні сродкаў сярод яўрэяў ЗША для падтрымкі СССР. Аднак пасля вайны, разабраўшыся ў сутнасці сіянізму, у арганізацыйныя структуры якога пісьменніка настойліва ўцягвалі, Эрэнбург нарэшце, калі ў СССР у 1948 г. прыехала паслом Голда Меір, з велізарнай помпай сустрэтая маскоўскім яўрэйствам і ўрачыстымі службамі ў сінагогах, выступіў з артыкулам супраць сіянізма, дзе паміж іншым увогуле сцвярджаў, што яўрэйства - усяго толькі рэакцыйны міф, а на самай справе такога народа не існуе. Гэты артыкул згадвае А. Салжаніцын, далікатна. І. Шамір таксама не абмінуў яго, аналізуючы рашэнне ізраільскага генштаба разабрацца з асаджанай палестынскай Рамалой, "скарыстаўшы германскі вопыт падаўлення паўстання ў варшаўскім гета", і вельмі ж далікатны пратэст супраць гэтага ліберальнай апазіцыі. "Як пісаў у свой час час Ілля Эрэнбург, - заўважыў І. Шамір, - актывісты хочуць перабіць нянавісных гояў рашуча, а лібералы пратэстуюць і прапануюць згнаіць іх па-ціхаму".

Некаторыя сцвярджаюць, што Эрэнбург тое ўчыніў, застрашаны Сталіным, аднак жа і ў такім выпадку ў яго была магчымасць напісаць нешта няхай і антысіянісцкае, але ж не ўвогуле антыяўрэйскае, зрабілі ж гэтак іншыя. Не Сталін жа яму дыктаваў і вадзіў яго рукой. І ўрэшце, не падпісаў жа ён пазней зварот у "Правду" вялікай групы відных дзеячаў з ліку яўрэйства аб суровым пакаранні "буржуазных нацыяналістаў", калі закруцілася ў 1952 г. злавесная "справа ўрачоў". Знайшоў як ухіліцца і што пра гэта Сталіну напісаць. Эрэнбург сваё меркаванне выказаў не галаслоўна, а пастараўся абгрунтаваць, што асобнай нацыі быць і не можа, бо для гэтага няма фундаментальных чыннікаў.

Тым не меней, яўрэйства існуе, няхай у выглядзе міфа, але ж настолькі магутнага, што вось нарэшце пасля вялізных высілкаў ажыццявілася-такі вялікая мара ажно тысячагоддзяў, як сакральны запавет, нібыта яшчэ і духоўны, запісаны ў Бібліі і ў Торы.

Хоць тая Біблія, як сцвярджае вышэй згаданы даследчык гісторыі свайго народа І. Шамір, - вынік працы некалькіх пісьменнікаў з розных племянных асяродкаў Бліжняга Усходу.

Даследуючы паходжанне Старога Запавету Бібліі, І. Шамір адначасова высвятляе крыніцы саманазвы суродзічаў, пачынаючы ад узнікнення этноніма "іудзеі", які, на яго думку, у розныя эпохі мелі розныя этнасы: нейкі народ змяняўся ў выніку гістарычных абставін, а этнонім тады пераходзіў на іншы, новы, "як эстафета", падобнае сустракаецца ў гісторыі чалавецтва нярэдка.

Што да этноніма "яўрэй", адзначае І. Шамір, то ён навейшага паходжання, узяты з Бібліі, ад племя іўраў, з часу, калі яго прыхільнікі з ліку ўплывовага кіруючага кагальнага асяродку равінаў пачалі лічыць сябе вышэйшымі за сваіх папярэднікаў, якія з пачатку ранняга Сярэдневечча ў Еўропе мелі саманазву "іды", або, у паўднёва-еўрапейскім прамаўленні, - "жыды". Апошняя, перакананы І. Шамір, аніякім чынам не несла колькі-небудзь зневажальнага, тым болей абразлівага сэнсу. Яна мела семіцкае паходжанне, толькі ў семітаў перад гукам "ж" дадаваўся гук "д". Самы яскравы прыклад - хаця б і назва старажытнага горада і марскога порта на Чырвоным (Красным) моры - Джыдда, куды здавён прыбывалі і адкуль вярталіся дадому купцы і шматлікія паломнікі некалькіх веравызнанняў. Можна дадаць, што "джы" у цюркскіх мовах адзначала "вершнік", "падарожнік на кані", магчыма, "качэўнік". Бліжэй геаграфічна да нас можна згадаць назву старажытнага мястэчка (вядомае з 1164 г.) на Украіне ў Львоўскай вобласці - Жыдачы (-чова). У самой Беларусі ў Мінскім ўездзе значылася сяло Жыдовічы, возера Жыд (Князь), славу займеў кампазітар і харавы дырыжор, народны артыст па прозвішчы Жыдовіч (Жыновіч), Іосіф. А вось у Францыі мае вялікую вядомасць пісьменнік Андрэ Жыд (Gide). Праўда, у Пушкіна знаходзім радкі: "Проклятый жид - почтенный Соломон» - пра растаўшчыка, які дапёк.

"Нашы (еўрапейскія) прадзеды, - зазначае І. Шамір, - былі чацвертым этнасам, які ўзяў сабе іудзейскае імя. Будзем называць іх як яўрэі-4." І даследчык задаецца пытаннем: а хто тады былі яўрэі-1? "Якія так сябе, зразумела, не называлі", - удакладняе ён. "Іх біялагічныя нашчадкі, - перакананы даследчык, - і па сёння жывуць у тых жа паселішчах, моляцца хто Алаху, хто Хрысту, там, дзе іх далёкія продкі маліліся Элі, Анот, Яхве і яго Ашэры. Яны па-ранейшаму вырошчваюць алівы, разводзяць авечак і спрабуюць адагнаць бульдозеры новых каланізатараў, як іх продкі - Галіяфаў з тагачаснага Тэль-Авіва, камянямі".

Іудзеяў-2, - працягвае І. Шамір,- "утварылі насельнікі гарадоў - учарашнія выхадцы з вёсак рэгіёна, этнічна рознародны натоўп, адарваны ад сваіх каранёў, які меў патрэбу ў ідэалогіі і рэлігіі" для яднання. У гэтым асяродку і ўзнікла новая рэлігійная абшчына "сыноў бога Яхве", які па сваіх "якасцях" найбольш падыходзіў памкненням новага згуртавання. Яхвіды, ці яхудзі - гэта ўжо іудзеі-2. Так акрэсліліся ўмовы паратунку-выжывання зграі-абшчыны - жорсткі закон узаемападтрымкі "сваіх": "іудзей пастаронняму - воўк".

Новая абшчына, - адзначае даслаедчык, - мела патрэбу ў пісьмовым зацверджанні агульнакагальных парадкаў. Больш за ўсё для гэтага падыходзілі старыя тэксты яўрэйскіх паданняў. Іх адрэдагавалі, перапісалі сабе на новыя патрэбы і гэтак стварылі агульны тэкст - Біблію, у якой праведзена ідэя: бог Яхве абраў сабе "новы Ізраіль", ачышчаны ад граха пакланення ранейшым іншым багам.

У старажытнай Палестыне, адзначае І. Шамір, іудзеяў-2 практычна не было, бо там не існавала вялікіх гарадоў, пра што сведчыць Герадот (450 г. да н.э.). Іудзеі прышлі туды з іншых мясцовасцяў, калі пачало разрастацца гарадское насельніцтва. Яны пабудавалі сабе невялічкі храм у Іерусаліме і там "адрадзілі" культ Яхве, які дапамагае толькі членам "сваёй" абшчыны-кагалу. Мечам і агнём, - піша І. Шамір, - іудзеі-2 захапілі Палестыну, ператварыўшы мясцовае насельніцтва ў сваіх рабоў. Панаванне іхняе доўжылася каля 80 гадоў, затым пачаліся паўстанні, чым скарыстаўся Рым. Можна дадаць, што пра гэта ёсць і ў кнізе сучасніка і актыўнага ўдзельніка тых падзей Іосіфа Флавія "Іудзейская вайна".

Уладарства іудзеяў-2 скончылася ў 63 годзе да н.э., піша І. Шамір, калі Палестыну падпарадкавалі сабе рымляне. "Вось і ўся кароткая гісторыя іудзейскага ўладарання, - падкрэслівае даследчык, - якая даказала, што абшчыне, якая жыве па прынцыпу "чужынец - вораг": нельга гэтак жыць дзяржаўным жыццём".

Пасля рымскага імператара Пампея Вялікага, працягвае І. Шамір, іудзеі-2 засталіся толькі ў горадзе Іерусаліме, а на астатняй Палестыне так і працягвала жыць мясцовае насельніцтва, палестынцы, дзе, аднак, укараніўся іудаізм. "Вось у такой абшчыне ў Галілеі, піша даследчык, і нарадзіўся Ісус Хрыстос, чыя дзейнасць як прапаведніка і прывяла неўзабаве да варажнечы і разрыву паміж двума тэндэнцыямі абшчыны - універсалістамі, што прызнавалі адзінага бога, а значыць, еднасці ў брацтве ўсіх, і партыкулістамі, чый прынцып "хто не іудзей - вораг". Партыкулісты Палестыны былі ўрэшце разгромленыя ў 135 г. н.э. канчаткова і мусілі сысці хто куды. У далейшым яны з"ядналіся з партыкулістамі іншых рэгіёнаў - Месапатаміі, Парфіі, Персіі і стварылі новы этнас - іудзеі-3, сінхронны візантыйцам і грэкам-рамеям.

"Іудзеі-3, азлобленыя паразамі, стварылі для сваіх новы свяшчэнны кодэкс, - піша І. Шамір, - Мішну і Талмуд. Нянавісць да чужынца была ўзведзена ў ступень найвышэйшай пашаны, генацыд - вышэйшай доблесці... У выніку іх гранічнай агрэсіўнасці ў Йемене ў VI ст. н.э. і ў Палестыне на пачатку VII - VIII ст.ст. н.э. загінулі дзесяткі тысяч хрысціян, бязлітасна выразаных. Іудзеі-3 і сфарміравалі касцяк іудаізма, які існуе і па сёння". Але многія з той абшчыны, адзначае даследчык, потым перайшлі ў іслам, захаваўшы, аднак, ранейшую ідэю сваёй выключнасці. Паядналіся ў першую чаргу гандляры, якія па роду сваіх заняткаў качавалі з краіны ў краіну, дзе болей аказвалася выгадна і бяспечна. "Іудзеі-3 гэтак пасеялі насенне для ўзнікнення некалькіх этнасаў на межах варагуючых цывілізацый, - піша І. Шамір, - бо іудзей успрымаўся як асоба нейтральная ў гэтым канфлікце, ці то былі заходнія хрысціяне і мусульмане ў Паўночнай Афрыцы і Іспаніі, усходнія хрысціяне і іслам у Паўночным Іраку, усходнія і заходнія хрысціяне ў Заходняй Еўропе, іслам і праваслаўе на Волзе.

"Мяркуючы па сінтаксісу і фанетыцы мовы ідаў (ідзіш), мы, - адзначае І. Шамір, - народ змяшанага (як і ўсе на Зямлі) паходжання... Генетыка пацвярджае цюркскія, паўднёва-славянскія, балта-славянскія карані, а акрамя гэтага і сляды іудзеяў-3, жыхароў Ірака і Персіі... Іды склаліся ў этнас у ХІІ ст., але іудызацыя завяршылася толькі ў ХУІ ст., а то і пазней. Слабей за ўсё цяперашнія яўрэі звязаныя... з легендарнымі героямі Бібліі... Палестынцы ж ёсць нашчадкамі абшчыны іудзеяў-2, спарадзіўшы апосталаў, айцоў хрысціянскай царквы, Дзеву Марыю і св. Георгія Пабеданосца".

Але! Справа ў іншым. "Нашы продкі, - піша І. Шамір, - ахвотна выдумлялі міфы для лёгкаверных гояў, пакуль самі ў іх не паверылі". Вось гэта - галоўнае. Ды хутчэй за ўсё ідэолагі іудаізма і не для гояў-чужынцаў стваралі сваю міфалогію, а іменна для унутранага карыстання. Бо самая дзейсная ідэалогія атрымліваецца, калі грунтуецца на нібыта "спрадвечным" і найлепей рэлігійным, "ад Бога" дадзеным, такім чынам даводзячы самапачуванне чалавека да інстынктыўнага, да аўтаматызму, з якім ужо і самаму цвярозаму розуму цяжка справіцца. Розум - адно, а інстынкт цягне да іншага і можа аказацца мацнейшым. Вось яно - самапачуванне нават такога цыніка як той жа "англійскі" магнат Максвэл. То што ўжо казаць пра шараговага іудзея ў Сярэдневечча, калі без падтрымкі суродзічаў і адзінавернікаў, без кагала-абшчыны чалавек ці хутка гінуў, ці трапляў у рабства. Абшчына была паратункам. А перайсці у новую веру? Гэта і ў наш час усеагульнага асветніцтва не надта лёгка. Да таго ж кагальнае духоўнае кіраўніцтва з самага малку ўмела ўнушала: зараз табе цяжка, бо ты ў асяродку чужынцаў, у чужой краіне, але калі будзем цярпець і стаяць непахісна адзін за аднаго, то вернемся на святую зямлю продкаў, абетаваную - і будзе ў нас свая дзяржава, а ў ёй - рай зямны для выбраных, для веруючых іудзеяў, а гоі будуць ім слугаваць.

І гэтак - стагоддзе за стагоддзем, з пакалення ў пакаленне, з пялюшак да скону - у асяродку кагала і пад уладай рабіната, які непазбежна станавіўся тым, што цяпер называецца мафіёзнай структурай. Згодна капітальнаму даследванню расійскага пісьменніка Аляксандра Салжаніцына, праблемай асіміляцыі кагальнікаў, вялізная маса якіх сваёй гранічнай абасобленасцю не толькі не давала істотнага прыбытку дзяржаве, але шкодзіла і сабе, і акаляючаму мясцоваму насельніцтву, упершыню занялася ў Расіі імператрыца Кацярына Другая, калі ў імперыі разам з далучанымі землямі Украіны, Польшчы, Беларусі і часткі Прыбалтыкі апынулася больш за мільён "закагаленых" іудзеяў.

Тут спярша трэба крыху шырэй згадаць працу Аляксандра Салжаніцына, якая адразу прыцягнула да сябе вялікую ўвагу. Многіх ажно здзівіла, што навуковае па сутнасці двухтомнае даследванне пісьменніка выклікала сапраўдны чытацкі ажыятаж, стала "хітам" прадаж, як адзначалі журналісты. Прычым адны лічылі, што пісьменнік "здаўся на міласць сусветнаму яўрэйству", тады як заўзятыя сіяністы абвінавацілі яго ў тым, што ён стварыў "антысеміцкі трактат". Кніга гэта - "Двести лет вместе (1795-1995)", М.2001, 2002 г.г. І. Шамір з тых, хто ацаніў яе станоўча, падкрэсліўшы: "гэта, бясспрэчна, патрэбная і важная праца, спроба напісаць альтэрнатыўную гісторыю яўрэяў у Расіі. Некаторыя старонкі кнігі адкрываюць вочы чытачу на сапраўдны стан рэчаў. Гэта ў першую чаргу, аб'ектыўнае асвятленне гісторыі пагромаў".

Акрамя вялікага літаратурнага і даследчыцкага таленту, А. Салжаніцыну ўдалася, мяркую, здзейсніць такую маштабную працу, дзякуючы спрыяльным умовам у часе вымушанай эміграцыі, тады аказаліся дасяжнымі такія публікацыі і архіўныя матэрыялы, якія ў СССР калі і меліся, то ў "спецсховішчах" хіба адной Масквы. У кнізе (-гах) каштоўнае ўжо адно дакладнае цытаванне самых аўтарытэтных крыніц: яўрэйскіх энцыклапедый (некаторыя, яшчэ дасавецкага, царскіх часоў выдання маюць ажно да 16 тамоў!), даследванняў-манаграфій, зробленых у пераважнай бальшыні аўтарамі-яўрэямі. Прычым, частка з іх - сіяністы, частка - ізраільцяне-антаганісты, а некаторыя - ўвогуле ці не асіміляваныя еўрапейцы. Ёсць спасылкі на архіўныя дакументы ажно з тых часоў, калі іудзейскае насельніцтва толькі трапіла ў расійскую так званую "зону аселасці", перабраўшыся сюды перад тым адны з ажно Іспаніі і Партугаліі (прадзеды таго ж філосафа Спінозы якраз з апошняй, купцы з горада Спіноза), іншыя з Аўстра-Венгрыі і германскіх княстваў, "прыхапіўшы" адтуль і свае германскія прозвішчы, кшталту як у майго універсітэцкага сябра журналіста з Кішынёва Міхаіла Кімельфельда, які, нягледзячы на магчымасць, так і не захацеў пакідаць раптам збяднелую сваю родную Малдову.

Пасля Кацярыны ІІ праблемай яўрэйства ў Расійскай імперыі спрабавалі ўсур'ёз заняцца наступныя гасудары, зазначае А. Салжаніцын. Асабліва шчыльна ўзяўся за справу Нікалай І. А. Салжаніцын звяртае ўвагу на такі "высачайшы" акт як Палажэнне аб яўрэях (1835 г.), у якім было шмат ільгот тым з іудзейскага племені, хто зоймецца замест ліхвярства і гандлю алкаголем і арэнды добрымі рамёствамі і, галоўнае, земляробствам. Апошняе, адзначае А. Салжаніцын, было пастаўлена на першае месца. Вось яго, так бы мовіць, сэрцавіна, квінтэсэнцыя: "Устроить евреев на таких правилах, кои, открывая им свободный путь к соисканию безбедного содержания упражнением в земледелии и промышленности, и к постепенному образованию их юношества, - в то же время преградили бы им поводы к праздности и к промыслам незаконным". Г.зн., кантрабандзе, ліхвярству, спекуляцыі і т.п. Земляробы-яўрэі вызваляліся ад падушнай подаці на 25 гадоў, ад земскай - на 10, ад рэкруцкай павіннасці, якая забірала з гаспадарак на дзесяткі гадоў самых моцных дзецюкоў, - на 50! І гэта тады, калі сялянства Расійскай імперыі ўвогуле знаходзілася ў прыгонным рабстве і ім уладальнікі-памешчыкі распараджаліся як быдлам. Толькі праз чвэрць стагоддзя было адменена гэтае дзікунства! На яўрэйскае ж землеўладкаванне, пад'ёмныя, былі выдаткаваныя вялізныя сумы казённых грошай, выдавалася элітнае насенне, пародзістая жывёла, ільготныя крэдыты з пагашэннем праз дзесяткі гадоў, будавалася жыллё, землі ў асноўным адводзіліся ў чарназемных абласцях Новарасіі (рэгіёне Адэсы, Марыупаля, Нікалаева). І ўсё дарэмна, заўважае А. Салжаніцын, скот перасяленцы пускалі пад нож, мяса з'ядалі ці прадавалі, як і насенне, а самі многія ці знікалі ў бліжэйшых гарадах, тых жа Адэсе, Кіеве, Сімферопалі, ці прасілі новых сродкаў, спасылаючыся на неўраджай і саранчу.

Захады з яўрэйскім земляробствам, заўважае А. Салжаніцын, былі з самага пачатку марнатраўствам, каб хто пацікавіўся гісторыяй пытання. Бо ў качавога іудзейства і не магло быць ад пачатку земляробаў, "рассеяліся" ж у асноўным гандляры ці рамеснікі. Апошніх і ў палон хутчэй за ўсё забіралі ў часе войнаў, а не забівалі, успомнім людское спусташэнне хаця б і Беларусі ў часе нападаў на яе войска Масковіі. Але была і яшчэ адна вельмі істотная акалічнасць. Яўрэйскі гісторык-публіцыст М. Гершанзон ў даследванні "Лёсы яўрэйскага народа" (прыводзіцца па кнізе А. Салжаніцына) адзначаў: "Земляробства забаронена яўрэю яго народным духам, бо, унядраючыся ў зямлю, чалавек ўсяго лягчэй прырастае да месца". А значыць, асімілюецца з акаляючым насельніцтвам, народам.

Увогуле за тысячагоддзі існавання і жыццедзейнасці ў іншых этнічных асяродках, яўрэі, нягледзячы нават на сваю кагальную зашоранасць часам ажно да псіхічнай хваравітасці, навучыліся ўдала прыстасоўвацца да побыту і культуры таго народа, дзе жылі. Хто дзеля выгады меркантыльнай, гешэфтаў, а хто і таму, што хацеў спыніць у сабе адчуванне часовасці, чужынства, хоць яўрэйства ўвогуле, па меркаванні М. Гершанзона, "тайна (!) ведала сябе неаселым... Бяздомнасць яму ўласцівая ад нараджэння". А. Салжаніцын прыводзіць наконт прыстасавальніцтва красамоўнае выказванне сучаснага іерусалімскага рэббі Адзіна Штэйнзальца. Яўрэй, упэўнены той, пастаянна знаходзіцца пад уздзеяннем двух рухаючых сіл. Адна - "гэта... неверагодная здольнасць... прыстасоўвацца, станавіцца падобнымі на людзей, сярод якіх мы жывем. Здольнасць... усмоктваць акаляючую культуру... Наша адаптацыя - гэта ўнутранае пераваўсабленне. З моваю чужога народа да нас прыходзіць глыбокае разуменне яго духа (?), яго жаданняў, яго вобраза жыцця і думак. Мы не проста падрабляемся ("обезьяннічаем"), а становімся часткай гэтага народа. Другая рухаючая сіла, лічыць рэббі Штэйнзальц, - прага аселасці ва ўласным нацыянальным асяродку, у сваёй дзяржаве."

У сучасных умовах, калі значна аслаблены, здаецца, магутны мафіёзны ўціск кагалата, "роевае" імкненне да нацыянальнай дзяржаўнасці - сіла па-ранейшаму велізарнейшая. Недзе ў канцы ХІХ стагоддзя. калі ўвогуле пачаў надзіва імкліва развівацца нацыяналізм, значна ўзрос і прыкметны рух вяртання да гары Сіён - сіянізм. Спробаў стварэння нацыянальай яўрэйскай дзяржаўнасці ў розных месцах было некалькі, у тым ліку ў часы Сталіна ў СССР. Спачатку мёртванароджаны праект стварэння на Далёкім Усходзе рэспублікі Бірабіджан, а адразу пасля Другой сусветнай вайны прапаноўваўся новы варыянт - аўтаномнай рэспублікі ў Крыму. Была ў 30-ыя гады ХХ стагоддзя міжнародная ідэя - стварэнне Ізраіля на свабодных землях Паўднёвай Афрыкі, багацейшых і цяплейшых за Крым, была тарпедыраваная сіяністамі цікавая ідэя Уганды. Мы ж пяройдзем да Палестынскай трагедыі.

Пакуль у Палестыне гаспадарыла Асманская імперыя (тры стагоддзі, пачынаючы з ХУІ-га), сіяністы асталявацца там амаль не спадзяваліся, хоць у той бок і маліліся богу. Яны добра разумелі, што туркі з імі расправіліся б рашуча і без сантыментаў, як з армянамі. Яўрэйскія банкіры-мільярдэры нейкі час разглядалі таму варыянт купіць у асманаў малалюдную тэрыторыю недзе паблізу, у Месапатаміі, турэцкі ўрад гатовы быў на перамовы. Ды Ракфелеру шкада было аддаваць грошы за тое, што можна было здабыць іншым шляхам, "дзешавей", праз Лігу Нацый. Асабліва пасля паразы імперыі Асманаў, калі Палестыну заняло войска Вялікабрытаніі. Вось тады і быў вызначаны канкрэтны і канчатковы накірунак руху: яўрэі ўсяго свету - да гары Сіён! На Вялікабрытанію праз усе каналы ўплыву пачаўся велізарны націск, каб тая дазволіла масавае перасяленне яўрэяў у Палестыну. Тым часам туды прасочваліся сіяністскія баевікі, распачаўшы тэрор супраць палестынскай мясцовай адміністрацыі, а неўзабаве і англійскіх вайскоўцаў.

Англія ўсё ж нейкі час стрымлівала нацыяналістычны націск у асноўным амерыканскага ўплывовага яўрэяйства, яе кіраўнік Чэмберлэн прапаноўваў перасяленне ўсё ж у іншыя месцы, Англія апасалася негатыўных сацыяльна-дэмаграфічных наступстваў, калі дапусціць масавае перасяленне яўрэяў насуперак волі карэннага насельніцтва - палестынцаў. Тады сіяністы ўключылі на ўсю магутнасць механізм Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, дзе панавала дэлегацыя ЗША, у саставе якой мелася значная колькасць лаббістаў багатай і ўплывовай амерыканскай яўрэйскай абшчыны. Супраціўленне Вялікабрытаніі і часткі краін, якія цвяроза аднесліся да магчымых наступстваў таго, што прапаноўвалася амерыканцамі, было канчаткова зломлена, калі ЗША вырашыў падыграць дыктатар СССР Сталін.

Калі б прадстаўнік СССР у ААН, піша І. Шамір, 29 лістапада 1947 года не ўзняў руку за падзел Палестыны і стварэнне асобнай яўрэйскай дзяржавы Ізраіль, вайны і масавага бязлітаснага чалавеказабойства там не было б. А так "не прайшло і года, як тры чвэрткі мільёна палестынскіх сялян былі пазбаўленыя жытла, радзімы, лапіка поля... Чатырыста вёсак было сцёрта з твару зямлі, цэлыя пакаленні людзей загнаныя ў лагеры бежанцаў". І пайшло таго часу. Спачатку ізраільцяне прытрымліваліся хоць нейкай вонкавай бачнасці выканання рэзалюцыі ААН аб падзеле. Заставаўся "нічыйным" і святы для вернікаў трох сусветных рэлігій Іерусалім. Ды з ЗША паступіў загад: распачаць вайну з арабамі.

З цягам часу, калі б быў суцішаны першы самы ваяўнічы і бескапрамісны імпэт сіяністаў, магчыма, нейкае паразуменне паміж палестынцамі і іх някліканымі падсяленцамі і ўсталявалася б, каб не прага вялікай спажывы ў, як гэта называлася за савецкім часам, акул Уол-стрыта. Але тыя, карыстаючыся нагодай, вырашылі цалкам авалодаць стратэгічным запасам энэргарэсурсаў на Блізкім Усходзе, у першую чаргу вялікімі радовішчамі нафты Саудаўскай Аравіі, хоць яна і лічылася надзейным сябрам ЗША. У вялікага транснацыянальнага капітала няма сяброў, ёсць толькі матэрыяльныя інтарэсы. Гэты міжнародны і нібыта касмапалітычны Вялікі капітал! Ён гатовы на ўсё і зоймецца любой дурной няхай вытворчасцю, абы хапаць і хапаць звышпрыбыткі! Чытайма Маркса, у яго гэта здорава і, аказваецца, на стагоддзі наперад апісана.

Ёсць дакладныя распрацоўкі пытання і акрамя Маркса, пазнейшых, на грунце навейшага вопыту. У згаданай вышэй кнізе Ісраэля Шаміра змешчана дастаткова "шчырых" ад адчування ўласнай беспакаранасці выказванняў на гэты конт амерыканскіх уплывовых сіяністаў, у тым ліку тых, хто з'яўляецца ці блізкім сябрам прэзідэнта, ці кіруе стратэгічна важнымі дэпартаментамі і міністэрствамі ЗША, а таксама прапагандыскага лоббі з навуковымі ажно званнямі. Прыкладам, амерыканскі прафесар яўрэйскага паходжання Д. Перламуттэр абвяшчае ў газеце "Лос-Анджэлэс": "Я мару аб адным: калі б Ізраіль дзейнічаў хоць крыху як Трэці рэйх у1948, 1956, 67-м ці 73-м гадах, нафта Персідцкага заліва зараз належала б яўрэям, а не шэйхам". Яўрэйскі аналітык, заснавальнік Гудзонскага Інстытута Макс Зінгер падбухторвае "дэманціраваць" каралеўства Саудаўская Аравія. Сірыю і Іярданію планавалася падпарадкаваць адным ізраільскім танкавым дэсантам. То што ўжо цырымоніцца з нейкімі палестынцамі.

У самой Палестыне вядзецца бязлітаснае выцясненне-знішчэнне мясцовага насельніцтва. Усяму свету ўжо вядомыя пабрацімы нашай Хатыні палестынскія вёскі Сабра і Шаціла. І.Шамір прыводзіць яшчэ адзін яскравы прыклад пачатку дзяржаўнага суседства ізраільцян з карэнным насельніцтвам краю. "9 красавіка 1948 года, - піша ён, -стаў знакавай і трагічнай падзеяй новага часу на радзіме Хрыста, у Святой Зямлі - нашчадкі хрысціянскіх апосталаў, сяляне паселішча Дэйр Ясін былі бязлітасна выразаны ізраільскімі баевікамі. З таго часу знішчэнне, застрашванне і выцісканне палестынцаў не сціхае ні на адзін дзень... Вось і сёння, калі я пішу гэтыя радкі, - працягвае аўтар кнігі, - ізраільскімі салдатамі быў застрэлены дзесяцігадовы хлопчык, які лавіў птушак каля сцяны, якая абкружае самы вялізны канцлагер у свеце - сектар Газа... Такога не можа вытрымаць і самы міралюбны народ у свеце. Палестынцы паўстаюць, ахвяруючы ўласнымі жыццямі, пачалася партызанская вайна". Хоць, заўважае І. Шамір, "палестынцы - рахманы народ, па характару бліжэй беларусам, чымся прыкладам, чачэнцам, але ж і беларусы далі прыкурыць нацысцкім акупантам".

Ці нам, беларусам, не ведаць, што гэта значыць для мірнага насельніцтва - партызанская вайна!

Так распачалі сваё гістарычнае новае незалежнае нацыянальнае жыццё людзі, якія да таго і такі працяглы час паўсюдна скардзіліся і лемантавалі: яны ахвяры, яны бездапаможныя, іх зневажаюць і прыціскаюць па "расаваму" прызнаку, і ўрэшце чамусьці усюды пануе невядома чаму антысемітызм.

Які падрахунак акрэсліваецца з гэтай немаверна сумна-трагічнай гісторыі для ўсіх нас, простых жыхараў Зямлі?

Адно, пра што ўжо згадвалася напачатку нашага аповеда, - тое, наколькі магутная яна, роевая энэргія. І наколькі можа стаць сляпой, неразважлівай у сваім інстынктыўным няўрымслівым імкненні рэалізавацца.

Другое тычыцца дыяспар. Напомнім сабе вызначэнне акадэміка-матэматыка Ігара Шафарэвіча, які разам са сваёй любімай матэматыкай, у якой ён дасягнуў вельмі значных поспехаў, вось жа столькі энергіі і часу аддае вывучэнню дэмаграфіі з антрапалогіяй. Дарэчы, па сцверджанні І. Шаміра, які крытычна паставіўся да антрапалагічных штудый акадэміка-матэматыка, прозвішча апошняга ўтворана ад яўрэйскага "шафар" - рог, у які трубяць у сінагогах. Што ж, тым цікавейшы для нас выпадак. Дык І. Шафарэвіч заўважае, што дыяспары пры спрыяльных для сябе ўмовах здольныя развівацца да ступені "малых народаў" унутры вялікага, які ў такім разе становіцца "донарам" і губляе сілы. Чым такое можа скончыцца, самы свежы і яскравы прыклад - сербскае (калісьці!) Косава. А албанцаў жа сербскі ўрад пусціў калісьці туды як "кватарантаў", для выжывання. Цяпер гаспадароў выштурхнулі вон сілай зброі. Падобнае атрымліваецца ў малдоўскім Прыднястроўі, дзе ўвогуле дзяржаўнасці дамагаюцца людзі розных нацыянальнасцей, якія прыехалі ў Малдову ў савецкі час "на заробкі", на цеплыню і вінаград. А вось жа ствараюць ужо ажно ці не этнічнае адзінства, народ. Ва ўсякім разе так вырашыла кіраўніцтва Расіі, якому хочацца як мага аслабіць самастойную дзяржаву Малдову, а заадно падаткнуць вілы пад паўднёвы бок непаслухмянай Украіны.

Нельга абмінуць гэты таямнічы і, як высвятляецца, паўсюдны антысемітызм. Нават у ЗША, дзе дзяржавай кіруе, па ацэнцы І. Шаміра, багатае яўрэйства і ізраільскае лоббі, ён ёсць, пра гэта можна даведацца хоць у газетах, хоць, чытаючы амерыканскую мастацкую літаратуру. А. Салжаніцына папракаюць, што ён палічыў колькі самых галоўных начальнікаў было Савецкай краіне адразу пасля Грамадзянскай вайны (аказваецца - і гэта праява антысемітызму), але ж вось ізраільцянін, "чыстакроўны" іудзей - і ён з такімі ж "няёмкімі" чамусьці працэнтамі. Вось, піша, "яўрэям належыць каля палавіны ўсіх капіталаў Уол-стрыта." Раз. "30 % самых багатых людзей Амерыкі". Два. "30% міністраў і банкіраў, 20% прафесараў універсітэтаў, 50% вядучых юрыстаў"... Самыя блізкія і ўплывовыя дарадцы амерыканскага прэзідэнта -яны. У дзяржапараце і сродках масавай інфармацыі бальшыня - зноў яны. І гэта яшчэ не ўсё з пералічанага ў кнізе. Здавалася б, практычна такім чынам, ЗША - яшчэ адна іудзейская (яўрэйская?) дзяржава? Пасля Ізраіля? Ці наадварот? І раптам у ёй - антысемітызм. У ЗША!

Дарэчы, пра сам "прадмет" разгляду. Не зусім зразумела, чаму гэтае аформленае ў назву эмацыйнае пачуццё успрымаецца толькі як негатыўнае-пастаяннае ў дачыненні да аднаго канкрэтнага народа? Насамрэч як назва мае права быць дапасаваная да мноства народаў і народнасцей Бліжняга Усходу, у тым ліку палестынцаў, сірыйцаў, эфіопаў, арабаў розных краін, якія даўно практычна сталі асобнымі этнасамі. Ці гэта прывязка да імя аднаго з сыноў Ноя - Сіма, ці Шэма? Дык і тады яе можна прымяняць у адносінах да цэлай групы народаў, што ўжываюць мовы семіцкай групы. Было б куды карэктней, каб вышэйназванае негатыўнае пачуццё агучвалася як "антысіянізм", ці што. А то вось нядаўна ў "Литературной газете" маскоўска-ізраільская (відаць жа з двума пашпартамі - расійскім і ізраільскім) пісьменніца Дзіна Рубіна, лаўрэатка, дарэчы, расійскай прэміі "Вялікая кніга," змяшчае да непрыстойнасці зневажальна-антыарабскае апавяданне: і такія гэтыя арабы, і сякія, бачна, што багатыя, а вось імкнуцца пакарыстацца задарма нават туалетам у заходнееўрапейскім рэстаране. То і яна ж, атрымліваецца, - антысемітка, бо арабы ж семіты?

Гэта так, для "разрадкі". Галоўнае ж вось у чым. Заўважана: у карэннага насельніцтва звычайна ўзнікаюць праявы непрыязнасці да "іншародцаў", прышлых, ды яшчэ згуртаваных у свае абшчыны, у час нацыянальнай нейкай небяспекі. Асабліва калі тыя не толькі імкнуцца ўхіліцца ад агульнародных клопатаў, але і ставяцца да "тубыльцаў" грэбліва, культывуюць у сабе адасобленасць, часовасць пражывання ў дадзенай краіне ці мясцовым этнічным асяродку. У выпадку ж з яўрэямі дадаецца яшчэ і фактар самаўспрымання імі "сваіх" як выбранцаў Бога, прызначаных кіраваць "гоямі". Мала хто яшчэ з нацыянальных ідэолагаў дадумваўся да такога. Хаця....

Ці былі ў гісторыі суіснавання народаў у былой Расійскай імперыі сітуацыі для ўзнікнення ў карэннай часткі насельніцтва недаверу, а то і непрыязнасці да яўрэяў? А. Салжаніцын вельмі доказна даводзіць - так, былі. Спачатку ў часе крывавага станаўлення Савецкай улады пасля бальшавіцкага перавароту 1917 года і жудаснай Грамадзянскай вайны, у часе якой загінула вельмі значная частка нацыянальнай эліты, а хто застаўся ў жывых, быў застрашаны і сплюгаўлены. А затым - калі нарэшце ў СССР пачала канчаткова стагніраваць і развальвацца народная гаспадарка. Патрыёты, нягледзячы на жорсткія рэпрэсіі з боку пануючага рэжыму, з усяе сілы шукалі як выправіць сітуацыю і прадухіліць катастрофу - узнік рух за перабудову, за "сацыялізм з чалавечым тварам", нарэшце сталі прабівацца парасткі рынкавай эканомікі, бальшавіцкіх бонз адсунулі ад дзяржаўнай улады, як быццам. Галоўнае ж - колькі нечакана з'явілася на подыум нацыянальнага жыцця людзей яркіх, адукаваных, апантаных справай асоб замест абрыдлай крамлёўскай герантакратыі.

І, канешне, колькі замітусілася, вылезла з падполля розных прайдзісветаў! І вось тады хто асабліва пасадзейнічаў стратэгам з Уол-стрыта і падуладнага яму Пентагона ЗША, якія запусцілі на поўную моц спецаперацыю па спрыянні татальнаму разбурэнню эканомікі і міжнароднай магутнасці СССР?

Зроблена тое было спрытна - пад сцягам права на свабоду эміграцыі. Эміграцыі для каго? Хто яе асабліва дамагаўся? Хто хадзіў па Маскве з плакатамі "Отпусті народ мой"? "Адпусціць" куды?

І. Шамір піша: "Універсальны характар гэтае права мела толькі вонкава, а насамрэч ішла справа аб выманьванні з краіны двух даволі звязаных катэгорый савецкіх людзей - яўрэяў, гатовых выштурхнуць палестынцаў у пустыню дзеля ўласнага матэрыяльнага дабрабыту, і касмапалітычнай інтэлігенцыі, якая імкнулася як найхутчэй прадаць Амерыцы свае атрыманыя ў савецкіх вышэйшых навучальных установах бясплатна, значыць, за агульнанародны кошт, веды... Усё гэта было запланавана амерыканцамі дзеля сіяністаў і дэстабілізацыі грамадства СССР".

Што яшчэ цікава. "Як толькі мэта была дасягнута, а яўрэі замест Ізраіля кінуліся ў ЗША, - заўважае І. Шамір, - заслона перад свабоднай эміграцыяй зачынілася, зараз у Амерыку пускаюць далёка не кожнага", імкнучыся скіраваць паток для насычэння гатовым чалавечым рэсурсам ваеннай машыны Ізраіля.

Тут дарэчы будзе высветліць вось якую акалічнасць. Дык калі ў СССР яўрэяў сапраўды гэтак ужо бязлітасна-татальна "заціскалі", калі панаваў такі ўжо несусветны антысемітызм, як тое распісваюць некаторыя літаратары накшталт Э. Топаля з яго элементарна неэстэтным, але з вялізнымі прэтэзіямі "Любажыдам" ці Алы Гербер, якая пахвалілася ў Іерусаліме аб удзеле ў 1990 годзе ў запуску ў эфір дэзінфармацыі аб нібыта блізкіх масавых пагромах у СССР("Ізраільцяне...павіны мне паставіць помнік, -паводле І. Шаміра, сказала яна. - Гэта я прыслала вам мільён рускіх яўрэяў") і дзеячы сіянізма, то якім тады чынам каля 95% рабочых месц ізраільскага ваенна-прамысловага комплекса і электроннай вытворчасці змаглі запоўніць высокаадукаваныя ўцекачы з "савецкага пекла"? Можна параўнаць сітуацыю хоць бы і з сённяшняй Беларуссю, дзе нават студэнтаў-выдатнікаў адразу выключаюць за які-небудзь бяскрыўдны ўдзел у пікетаванні супраць адмены таго ж ільготнага праезда ў гарадскім транспарце падлеткаў-школьнікаў. А хто ўжо каля апазіцыянераў пастаяў нават, тут машына пакарання ого якая жорсткая. І наступнае: а ў чыіх руках пасля "Перабудовы" апынулася самая лепшая, высокапрыбытковая агульнародная ўласнасць? Як змог стаць мільярдэрам той жа "выдатны яўрэй", па характарыстыцы равінату, "алюмініевы магнат" Міхаіл Прохараў, які асабліва праславіўся на ўсю Еўропу тым, што пастаўляў на гулянкі ў французскі горны курорт Куршавель цэлымі самалётамі маладзенькіх прастытутак? Ці змагло б такое адбыцца, каб яшчэ з савецкага часу не існавалі добра арганізаваныя магутныя групоўкі ценявых бізнесменаў? Натуральна як адрэагавала на ўсё гэта нахабна абрабаванае і задуранае тэлебачаннем і іншымі "дзяржаўнымі"(нібыта) сродкамі масавай інфармацыі карэннае насельніцтва і Расіі, і яе суседзяў-супольнікаў па нядаўна агульным СССР. Так што ніякай містыкі ў існаванні ў народзе антысемітызму няма. Усё тут мае сваю матэрыяльную прычыну.

Што ж... Зроблена. Але ж цяпер, калі ўсталявалася дзяржава Ізраіль, куды змаглі перабрацца найбольш апантаныя прыхільнікі яе стварэння, адносіны да яўрэяў у іншых краінах з цягам часу могуць набыць па меншай меры нейтральны характар, калі ўжо не таварыска-дружалюбны. Ніхто ж нідзе асабліва не чапляецца да армянаў, напрыклад, хоць тыя часта і працягваюць пільнавацца адзін аднаго.

Праўда, нейтральна-дружалюбнымі адносіны змогуць стаць у адным выпадку: калі знікне сіянісцкая прапаганда і практыка, калі не толькі спыніцца канчаткова культываванне ўласнай адметнасці і часовасці пражывання ў дыяспары, а пачнецца прыкметная зацікаўленасць ў перайманні мясцовай мовы, звычаяў, калі хто і будзе заставацца ва ўлонні іудзейскага бога, дык ва ўсякім разе мясцовы рэббе, навучаючы каго малітвам, не адважыцца нават ставіць верніка-пачаткоўца тварам у бок Сіёна як племяннога міфа неабходнасці вяртання кудысьці, а скіруе туды хаця б, дзе знаходзіцца мясцовы дзяржаўны парламент, хай сабе і вельмі хліпенькі і не надта дэмакратычна створаны, яго ж можна з часам удасканаліць, была б дружная воля на тое народа, непарыўнай, натуральнай часткай якога адчуе сябе кожны жыхар.

Канешне, гэта не проста. Тым больш, што шматгадовае ўпартае і бязлітаснае да іншых і да сябе змаганне за ідэнтычнасць і нацыянальную "сваю" дзяржаўнасць у яўрэяў выпрацавала некалькі пакаленняў жорсткіх, хваравіта зацыкленых, апантаных людзей з мараллю бескампраміснасці не толькі да "гояў", чужынцаў "па крыві", але і да сваіх, западозраных у "адступніцтве". Яскравы свежы прыклад гэтага - ужо згаданае забойства прэм'ер-міністра Ізраіля Іцхака Рабіна. Смяротныя кулі ў старога паважанага чалавека паслаў не проста малады дурнаваты ізраільцянін, а актывіст, студэнт духоўнай акадэміі! Які горда насіў на макушцы кіппу - знак асаблівай набажнасці. Дарэчы, як высвятляецца, ён і ягоныя паплечнікі перад тым бесперашкодна прыязджалі ў іншыя краіны -І. Шамір называе іх "ізраільскімі засланцамі" з сіянісцкага Агенцтва "Сахнут", - стваралі там спецыяльныя летнія яўрэйскія школы-лагеры, дзе ішло нібыта навучанне іўрыту, а насамрэч сіянісцкім догмам. Сам забойца пабываў з гэтымі мэтамі ў Рызе і не выключана, што ў Беларусі, скажам, калі такі лагер дзейнічаў у былым Доме творчасці "Іслач" пад Мінскам. Можна толькі здагадвацца, як такія людзі ставіліся да простых безабаронных яўрэяў у іншых краінах, з якімі наладжвалі кантакты, калі гэтак бязлітасна пасмелі расправіцца з чалавекам - ажно героем вайны з арабамі

Паўторымся, такія праявы фанатычнага экстрэмізму ажно да нядаўніх "сваіх", западозраных у "нацыянальнай здрадзе", канешне, мінуць, калі кардынальна зменяцца абставіны, а Ізраіль і яго суседзі навучацца лічыцца з інстынктамі нацыянальнага выжывання адзін аднаго. У іншым выпадку цяжкая крывавая трагедыя расцягнецца надоўга.

Тым часам некаторыя нядаўна рамантычна настроеныя эмігранты з СССР, расчараваўшыся ў буднях "гістарычнай радзімы" біблейскіх продкаў, усё гусцей пакідаюць Ізраіль, нягледзячы на ўсялякія амерыканскія датацыі, і хто ўточваецца ў Заходнюю Еўропу, хто ў ЗША. А. Салжаніцын цытуе іранічнае выказванне ізраільскага прагрэсіўнага публіцыста Н. Варанеля наконт гэтага працэсу: "Сусвет не напоўніўся тупатам ног яўрэяў, што рынуліся абжываць свой ізраільскі дом...наступная хваля хутка "выправіла" памылкі авангарда: масава і імпэтна рынулася туды, дзе чужымі рукамі адладжана чужое жыццё. Менавіта масава - тут нарэшце выявілася цалкам славутае яўрэйскае адзінства". А хто вяртаецца і ў Расію ці краіны СНД. І ўжо раздаюцца галасы расчараваных у сіянізме і спароджаным ім Ізраілі. Яўрэі не вытрымалі іспыт уласнай дзяржаўнасцю, надта доўга яны качавалі-блукалі па свеце, надта апантана ўбівалі ў галовы паствы іхнія ідэолагі ўяўленне пра сябе як "выбраных", лепшых за гояў. А ўсё гэты кагал з яго гранічнай абмежаванасцю і зацыкленасцю на асабістае выжыванне, каб захавацца "біблейскім" народам і вярнуцца "дадому".

Варта уважлівей прыгледзецца да самой гэтай формы звышшчыльнай племянной еднасці - кагалу. Нельга да яго ставіцца адназначна ці як да асаблівай "якаснасці" яўрэяў, што ўласціва для сіяністаў, ці як да з'явы замшэлай, атавістычнй і здавён шкоднай для развіцця саміх жа яе членаў. Хоць так яно нібыта і атрымлівалася ўрэшце. Расійскія цары не з прычыны ж абмежаванасці і дабрачыннасці патрацілі нямалыя грошы для ўключэння кагальных яўрэяў у агульнанародны сацыяльна-эканамічны працэс. Абшчыннасць у старадаўнія часы - з'ява пашыраная, што яна даваала сваім членам, ужо сказана вышэй. Іншая сітуацыя складвалася, калі абшчына стваралася не ў сваёй краіне, а дыяспарна, у эміграцыі. Ды яшчэ калі сама былая радзіма аказвалася згубленай па прычыне захопу іншым племенем. Да прыкладу, можна разгледзець уважлівей праблему курдаў.

Ужо са школьных падручнікаў вядома, што ў старажытныя часы тэрыторыя Бліжняга Усходу, як і Сяродземнамор'е Еўропы з прычыны геаграфічнага месцазнаходжання развівалася намнога інтэнсіўней, чымся рэгіёны з больш суровымі прыроднымі ўмовамі. Згадайма Старажытную Грэцыю, Старажытны Рым і спалучаны з ім Егіпет. Насельніцтва таксама было замнога, таму і ўнутрыродавая канкурэнцыя, і племянная, між суседзямі аказалася надзвычай жорсткай, уяўленне пра тое можна займець хаця б прачытаўшы "Іудзейскія войны" Іосіфа Флавія. Лепшыя шанцы для выжывання мела тое племя, якое аказвалася найбольш згуртаваным і маральна, і ідэалагічна, каб займець непахісную мару-волю перамагчы і стварыць уласную дзяржаву. Зразумела, што для ўсяго гэтага патрабаваўся і "свой" суровы бог. Той, хто верыў у Хрыста, ажно да часоў ранняга Сярэдневечча трапляў у іншаземнае рабства. Чытайма Біблію!

У сярэдневечнага яўрэйскага кагала заўважаецца велізарная ўнутраная счэпка членаў, якая і давала яму шанц выжыць у чужым асяродку. Можна, відаць, назваць гэтую асаблівасць "атамнай", ці "ядзернай" сілай кагала. З аднаго боку, такая звышшчыльная счэпка не дазваляла развівацца камусьці ўшыркі, затое адбывалася моцнае ўнутрыродавае спаборніцтва, а гранічная абмежаванасць відаў дзейнасці змалку выпрацоўвала неймаверную знаходлівасць-вынаходлівасць у сукупнасці з патрэбай добрай якасці зробленага, каб перамагчы ў канкурэнцыі. Вось з якога асяродку пайшла прымаўка: "Хочаш жыць - умей круціцца". Хто да такога жыцця аказваўся няздольным, ціха паміраў. А то ўвогуле не нараджаўся. Так, прыблізна, адбываўся ўнутрыплемянны адбор, так назапашвалася велізарная сіла "атамізаванай" дзеяздольнасці, якой часам дзівіліся назіральнікі. І калі ўжо камусьці з кагальнікаў ўрэшце ўдавалася вырвацца з яго "ўціску" і атрымаць глебу для развіцця ў асяродку акаляючага этнаса, вырасталі ажно выдатныя майстры і геніі. Словам, кагал урэшце аказаўся і вельмі карысным для агульнага прагрэса чалавецтва. Гэтак жа, як дарэчы, былі патрэбныя і імперыі, што б худога мы пра іх не ўспаміналі.

Ды нічога на свеце не бывае вечнага, усяму ёсць мяжа ў развіцці, а потым адбываецца немінучы распад. І вось тут, улічваючы існаванне Ізраіля, варта згадаць пра карыснасць асіміляцыі. Нядаўна з вучоным-гісторыкам і старшынёй Таварыства беларускай мовы Алегам Трусавым давялося размаўляць пра кнігу Аляксандра Салжаніцына "Дзвесце гадоў разам", а паколькі яна пра яўрэяў, натуральна, закранулі тэму асіміляцыі-эміграцыі. "Калі яўрэі не жывуць у нас асабняком, а яднаюцца з беларусамі, тады гэта залатыя людзі, цаны ім няма", - заўважыў вучоны-гісторык, і я цалкам далучаюся да яго меркавання.

Відаць, такі настаў гістарычны час, пара вызначацца. Калі нехта вырашыў развітацца з Ізраілем, а не быць, па словах Бен-Гурыёна, "чалавечым пылам" на будаўніцтве яўрэйскай нацыянальнай дзяржавы, то куды б ён затым не трапіў, паўсюдна кіпяць "этнічныя катлы", і сацыяпсіхолагі вельмі занепакоена назіраюць за гэтым надзвычай выбуховым працэсам.

Увогуле ж шмат хто з сучасных даследчыкаў этнічных працэсаў схіляецца да меркавання, што Бог некалі паступіў вельмі мудра, падзяліўшы заўзятых будаўнікоў Вавілонскай вежы з дапамогаю хоць бы і мноства моў. Гэта, як і рознасць культур, неяк стрымлівала чалавецтва ад бескантрольнага павелічэння міграцыйных патокаў, якое назіраецца цяпер разам з ідэяй "адкрытага грамадства". Схіляюцца таксама да думкі, што не варта сілай разбураць у пэўным сэнсе кансерватыўныя нацыянальныя асяродкі і ставіць вышэй за іх гэтыя самыя абстрактныя правы асобнага чалавека. Нехта будзе абавязкова імкнуцца да асабістай незалежнасці, могуць утварацца нават даволі магутныя міжнародныя групы (скажам, транснацыянальныя фінансава-прамысловыя карпарацыі, якія забяспечваюць свае інтарэсы з дапамогай прапагандысцкіх, лабісцкіх, а то і сілавых сродкаў). Гэта таксама роевыя выявы. Народ жа, як сям'я, клапоціцца, каб не памяншалася яго ўнутраная духоўная счэпка. Таму мігрантам, якія будуць уваходзіць у яго, варта стварыць законныя ўмовы для мяккага асімілявання ў новым асяродку.

Што да яўрэяў, то тут усё нарэшце вызначылася гістарычным часам. Не адзін Ілля Эрэнбург, а і такі знаны ў Заходняй Еўропе пісьменнік як Артур Кестлер, аўтар выдатнага рамана "Асляпляючая цемра" пра знішчэнне сталіністамі актыўных удзельнікаў рэвалюцыі, у маладосці апантаны сіяніст, паназіраўшы жыццё ў Ізраілі, напісаў нарэшце эсэ "Іуда на раздарожжы" і прышоў да высновы: яўрэям пара спыніць заганную практыку маліцца на Сіён нават тады, калі яны цвёрда вырашылі туды не вяртацца. "Выбар павінен быць зроблены, - упэўнены Кестлер, - і выбар павінен быць зроблены неадкладна, і гэта - дзеля наступнага пакалення... Ці хачу я ў Ізраіль пераехаць? Калі не хачу, то якое я маю права называць сябе і надалей яўрэем і накласці гэтым на сваіх дзяцей кляймо абасобленасці?" Сам ён быў - за дабраахвотнае разбурэнне дыяспары, каб нарэшце канчаткова ліквідаваць умовы для падазрэння яе ў варожай дзейнасці і гатоўнасці на здраду.

Выразна акрэсліў сваю пазіцыю пісьменнік А.-Б. Іошуа: "Яўрэі не вытрымалі іспыту...Яны аддаюць перавагу сядзенню ў галуце (у "выгнанні" - Э.Я.) і скардзіцца на антысемітызм усякі раз, калі нехта іх крытыкуе... І каб ніхто слова кепскага пра Ізраіль не пасмеў сказаць, бо крытыка Ізраіля - гэта, аказваецца, "антысемітызм"? Калі яны так стаяць за Ізраіль, чаго ж яны не пераязджаюць сюды і не жывуць тут? Дык не, як раз гэтага і не жадаюць".

З Іошуа перагукваецца Бені Пялед: "...Паглядзі на яўрэяў Расіі. Частка захацела незалежнасці (падалася ў Ізраіль), астатнія хочуць працягваць жыццё кляшча на целе рускай сабакі. А калі руская сабака стала крышку хворай, крышку злой, яны шукаюць сабе амерыканскага сабаку." Цытую па кнізе А. Салжаніцына "Дзвесце гадоў разам".

А вось як разважае ізраільцянін Ісраэль Шамір: "Другая сусветная вайна ліквідавала тэрытарыяльную базу, дзе склаўся (саспеў) народ ідаў. Сіянізм - гэта пошук згубленай тэрыторыі, аднак тэрыторыя тая была згублена не 2000 гадоў таму, а ў ХХ стагоддзі... Народ ідаў... больш не сабраць. Мы, нашчадкі ідаў, павінны ўсталёўвацца і знаходзіць кожны сабе новы дом, і жыць па-новаму: як рускі сярод рускіх, палестынец сярод палестынцаў ці амерыканец сярод амерыканцаў... Нашы амерыканскія і расійскія суродзічы, што падтрымліваюць ідэю яўрэйскай дзяржавы, не разумеюць гэтага. Ім здаецца, што без палестынцаў у нас адразу з'явіцца новая адроджаная Касрылаўка (тут пераназва руін старажытнага (727 г.) замка-палаца Каср Аль-Хайр Аль-Гарбі на памежжы Палестыны з Сірыяй іранічна спалучаецца з формай назвы якога старога мястэчка ў Беларусі ці Украіне. У літаратурны ўжытак ўвёў Шалом Алэйхэм. - Э.Я.), толькі ў тысячу разоў прыгажэй і вышэй. Але тыя, хто жыве на Святой Зямлі, ведаюць: апошнія водблескі культуры ідаў дагараюць у гета для палестынцаў Меа Шэарым і Бней Брак".

Але такое хутчэй сказана ў роспачы сумленным і прыстойным чалавекам ад пастаяннага ўспрымання таго, што многія ведаюць хіба па скупых тэлевізійных паведамленнях-карцінках. Лепей было б, каб Ізраіль здолеў утрымацца і надалей. Хіба што яго сапраўды канчаткова пакінуць усе тыя чэсныя працаўнікі-яўрэі, якія паверылі ў прыгожую казку. А застануцца толькі спецслужбы, камандас і збеглыя ад правасуддзя ў сваіх краінах аферысты з крадзенымі ў народаў мільярдамі ды хітруны, што налаўчыліся вымагаць грошы ў сучасных швейцарцаў і германцаў за гібель яўрэяў у гады Другой сусветнай вайны (Халакост). Норман Фінкельштэйн, амерыканскі яўрэйскі прафесар Нью-Ёркскага універсітэта выдаў наконт гэтага кніжку "Індустрыя халакоста", "дзе раскрываецца механіка гэтага геніяльнага яўрэйскага вынаходніцтва." (І.Шамір).

"З дапамогай аповедаў пра халакост, - адзначае Фінкельштэйн, сам сын ахвяраў масавага людабойства, - адну з самых моцных у ваенным сэнсе краін свету з жудаснымі парушэннямі правоў чалавека выстаўляюць "патэнцыяльнай ахвярай", а самую заможную ў ЗША этнічную групу - няшчаснымі бежанцамі. Статус ахвяры дае ў першую чаргу абарону (імунітэт) ад заслужанай крытыкі".

А вось што знаходзім у кнізе наўпрост адносна Беларусі. Высмактаўшы мільярды са швейцарцаў, піша Фінкельштэйн, яўрэйскія арганізацыі па новай ўзяліся за Германію. Следам распрацоўваецца ўціск на Польшчу, рыхтуецца вымагальніцтва з Аўстрыі, "наступная на чарзе - Беларусь".

Аднак, апетыты! Паміж тым як згодна даследванням І. Шаміра, іменна вышэйшыя сіянісцкія колы ў многім вінаватыя ў дапушчэнні да масавага знішчэння яўрэяў гітлераўцамі, бо спачатку тыя хацелі іх проста выкінуць з Германіі, захапіўшы сабе значныя багацці гэтай этнічнай групы насельніцтва. Увогуле ж, як лічыць І. Шамір, яшчэ ў гады Першай сусветнай вайны германцы ставіліся да яўрэяў лаяльна. Нездарма ж у 1916 годзе, "у час германскай акупацыі Мінска, - згадвае ён, - германскі афіцэр быў сведкам на вяселлі маіх будучых бабулі і дзеда". Што адбылося з германцамі далей, калі на тое, трэба аб'ектыўна разбірацца. Не мог жа адзін аўстрыец істэрык-Гітлер за якое дзесяцігоддзе гэтак кардынальна перамяніць настрой цэлай нацыі, ды яшчэ такой прагматычнай.

А. Салжаніцын прыводзіць факты негатыўнага стаўлення да яўрэяў у Расіі пасля звышактыўнага ўдзелу значнай колькасці тых у крывавых падзеях рэвалюцыі і Грамадзянскай вайны, адначасова ўказваючы, што і ў Германіі, калі там усчалася рэвалюцыйная калатнеча, не абыйшлося без іх надта актыўнага ўдзелу.

А потым выбухнуў сіянісцкі рух. І. Шамір цытуе выказванне на пачатку Другой сусветнай вайны Іцхака Грынбойма, "міністра па справах выратавання яўрэяў": "Патрэбна сарваць арганізаваную эміграцыю з Германіі і пачаць адкрытую вайну супраць Германіі, не задумваючыся пра лёс германскіх яўрэяў. Канешне, яўрэі Германіі заплоцяць за гэта, але што зробіш". Цяпер вось плоцяць германцы, якія і ў вочы не бачылі падзей той жахлівай Другой сусветнай вайны. Унукі мусяць плаціць за грахі дзядоў і прадзедаў?

Дык цяпер, значыць, і з беларусаў за Халакост нешта хочуць выцягнуць! З гнязда, дзе некалькі стагоддзяў гадаваліся продкі цяперашніх вейцманаў і візеляў, якія ў Беларусь калісьці з'явіліся не па запрашэнні нават, а самі, просячы прытулку. І ён быў не толькі прадастаўлены, іды ў Вялікім княстве яшчэ пры в. кн. Вітаўце атрымалі прывілей свабоднага насельніцтва, гараджан. Пры каралі ж і в. кн. Жыгімонце І, напрыклад, яўрэй Абрам Рабічковіч увогуле змог жа надзвычай узвысіцца на дзяржаўнай службе, атрымаўшы ўрэшце пасады сябра Гаспадарскай рады і падскарбія земскага, г.зн. міністра фінансаў. Праўда, калі прыняў хрысціянскі абрад. Так і атрымалася, што ў Беларусі за стагоддзі развілася не толькі адна з самых вялікіх яўрэйскіх дыяспар у свеце, а і асяродак гараджан, а не толькі мястэчак - звыш 40% у сярэднім ва ўсіх губернскіх гарадах.

Можа, з боку гледзячы, камусьці дзіўна, што тым не меней у нас практычна не аказалася сваіх даследчыкаў гэтага сектара нацыянальнай гістарыі. Калі не ведаць дэталяў беларускай рэчаіснасці. Тэма ж час ад часу хутчэй займала расіян, пачынаючы ад згаданага ўжо інспекцыйнага грунтоўнага даклада Дзяржавіна. Пазней, калі пад агульным кіраўніцтвам віцэ-старшыні Імператарскага Рускага Геаграфічнага таварыства праф. В. Сямёнава ствараўся капітальны геаграфічны даведнік "Россія", у т.9 (СПб,1905), яго быў уключаны аглядны нарыс пра беларускіх яўрэяў праф. М. Даўнар-Запольскага. У савецкі час "сектарныя" даследванні ў перыяд да 1937 г. з'явіліся па пытаннях узаемапранікнення моў карэннага насельніцтва і ідаў, але затым матэрыялы надоўга патрапілі ў "Спецзахавальнікі", аўтар гэтых радкоў змог пазнаёміцца з імі ўжо толькі ў 1988 годзе.

Пасля Другой сусветнай вайны, недзе на пачатку 60-х, з'явіўся і беларускі даследчык, выпусціў манаграфію. Але ён неяк скасабочыўся, асабліва "налёгшы" на сумніўныя так званыя "Пратаколы сіёнскіх мудрацоў" і сіянізм як агентуру ЦРУ ЗША, што ў інтэлігенцкіх колах было сустрэта недаверліва-іранічна. Яўрэйская ж абшчына ўвогуле пастаралася зляпіць з яго вобраз змрочнага псіха і чэкіста, так што пакуль і мы не будзем спасылацца на гэту сумніўную "крыніцу".

У пісьменнікаў жа даволі выразна пра яўрэйскую абшчыну і яе найактыўнейшы ўдзел у саветызацыі і раскулачванні беларусаў ёсць хіба ў цікавым гістарычным рамане-трылогіі Васіля Якавенкі "Пакутны век" (Мн.,2006). Нажаль, аўтар разгледзеў толькі адну рэгіянальную абшчыну мястэчка, але так і застаецца не распрацаванай шырэй тэма ўплыву яўрэяў як на падзеі часоў рэвалюцыі 1917 г., так і станаўленне ў Беларусі сваёй дзяржаўнасці. А ўплыў на ўсё гэта быў, безумоўна, значны, улічваючы колькасць яўрэйскага насельніцтва ў гарадах, што не магло не тармазіць развіцця і згуртаванасці ўласна "абарыгеннай" інтэлігенцыі, перакрываючы ёй таксама доступ да кіруючых пасад, і, магчыма, справакавала і асабліва татальнае, масавае знішчэнне карнымі сталінскімі органамі нацыянальна-свядомых беларусаў. Ды гэта ўсё справы былых пакаленняў, і не могуць нашчадкі несці за іх адказнасці, ні каяцца за ўчынкі прадзедаў, ні тым болей адкуплівацца.

Увогуле ж "вымаганне грошай у еўрапейскіх краін у імя нібыта "бедных ахвяр", - заўважае Фінкельштэйн, - прыніжае ахвяры нацысцкага генацыда".

Да гэтага можна дадаць хіба, што дабразычлівасці да такіх "бедакоў" у народаў Еўропы таксама аніяк не прыбавіцца.

Словам, працэс асімілявання "ідаў" знаходзіць не толькі разуменне гістарычнага моманту і сумленных прыхільнікаў. Нямала і тых, хто ўмела працягвае рассяваць зло ксенафобіі.

Тым часам праблема на слыху і нікуды не знікне. Не могуць этнасы ў эпоху цяперашняй мабільнасці насельніцтва і разнастайнасці камунікацый дазволіць сабе не заўважаць бескантрольнага развіцця, пачынаючы з культурна-моўнага адасаблення, нейкіх груп "іншародцаў", калі толькі тыя не атрымліваюць афіцыйна, на падставе канкрэтнага закона, статус часовага пражывання, хаця б накшталт грын-карты ў ЗША. Іначай мала таго, што ў грамадстве ўзнікае занепакоенасць, насцярожанасць, падазронасць нарэшце, пачынае прыкметна змяншацца і агульнастваральная энергія, а значыць, шансы выжывання этнаса. У дадатак жа рана ці позна адбудзецца і рашучае размежаванне, распад грамадства, "раенне" па этнічых прызнаках, той самы косаўскі ці прыднястроўскі варыянт. Асабліва калі яшчэ ў працэс умяшаюцца знешнія сілы, а такія заўсёды будуць.

Прыкладаў хапае. Узяць хаця б дзяржаўную Вялікую дамову аб дружбе і супрацоўніцтве паміж Расіяй і Украінай ельцынскіх часоў, якую ў Маскве трактавалі (ды і нядаўна ўвішны ў раздуванні варажнечы паміж краінамі СНГ маскоўскі мэр Лужкоў гэтак называе) як саступку, "слабіну", бо не забралі сабе Крыма і не ўсё ў Севастопалі. Паміж тым як у дамове апынуліся надзвычай небяспечныя для стабільнасці Украіны артыкулы аб праве нацменшасцей свабодна развівацца, захоўваць ажно на дзяржаўным узроўні ўласную мову і мець рускія школы. Было б дзіўным, каб гэтую міну запаволенага дзеяння не заўважылі украінскія эксперты. Па-першае, гэта прамое ўмяшанне ва ўнутраныя справы Украіны, а па-другое, магчымасць маніпуляваць рускамоўным насельніцтвам і тым значна (і небяспечна) аслабляць дзяржаўную стабільнасць суседкі. Зразумела, што такая дамова не мела шанцаў на доўгавечнасць і ўрэшце падштурхнула ўкраінскае кіраўніцтва дамагацца стратэгічнай падтрымкі з боку НАТО. Па моўна-культурнаму прызнаку даходзіць да падзелу ў Бельгіі, у Канадзе, хоць у апошняй і франкамоўная, і англамоўная часткі краіны саставілі эмігранты, а на карэннае насельніцтва, якое аказалася ў меншасці, ніхто ўжо і ўвогуле не звяртае ўвагі.

Ды вунь у Заходняй Еўропе шмат якія краіны дазволілі перасяліцца да сябе вельмі значнай колькасці іншароднага насельніцтва, у асноўным ісламскай веры. І ўсё было б, магчыма, не гэтак драматычна, каб прышлыя не былі паселеныя кампактна. Спачатку тыя паводзілі сябе ў цэлым законапаслухмяна, а затым пачалі ўсё болей і болей патрабаваць права на свае этнічныя ранейшыя звычаі, будаўніцтва мячэцяў і ажно выкладання сваёй мовы ў школах. А калі што не па-іхняму, калі ім прапануецца падпарадкавацца мясцовым законам, арганізуюцца цэлыя паўстанні з разбоем, падпаламі і грабяжамі. Расійскі пісьменнік-дысідэнт Анатолій Гладзілін, які калісьці, у савецкі час збег на Захад, цяпер ужо жахаецца гэтым Захадам у сувязі з тым, у што яго ператвараюць мільёны арганізваных імігрантаў, якія і не думаюць пра нейкую асіміляцыю. Гаворачы пра Францыю, грамадзянінам якой стаў, А. Гладзілін жахаецца ў што яе ператвараюць дзеці паўночнаафрыканскіх імігрантаў: "яны сталі французамі па пашпарце, але не з'яўляюцца такімі па выхаванні і культуры. Афрыканцы са страшэннай сілай мяцеляць бедных простых французаў... Парні, якія ўчыняюць пабоішчы ў прыгарадах, Францыю сваёй не лічаць, а да французаў ставяцца грэбліва... У мяне ўражанне, -гаворыць А. Гладзілін карэспандэнту газеты "Известия", - што ў поўным тупіку апынулася ўся Еўропа пасля таго, як была зроблена каласальная памылка з яе аб'яднаннем... У мяне адчуванне, што кіраўнікоў, па віне якіх Еўропа напакавана імігрантамі, калі-небудзь будуць судзіць гэтак жа, як судзілі фашыстаў на Нюрнбергскім працэсе. Судзіць за знішчэнне ўласнага народа"...

Абмежаванне дзейнасці дыяспар нельга лічыць парушэннем асноўных правоў чалавека. Чалавек увогуле да той пары пачувае сябе душэўна камфортна, пакуль можа свабодна выконваць уласцівыя яму, як асобе, функцыі ў пэўным грамадскім асяродку. Як асоба, паўторым, але ўнутры цэлага (Карл Ясперс), этнаса, калі шырока. Іначай адбываецца тое, што закладзена кімсьці яшчэ даўно у сэнсавае паняцце Вечнага Жыда - чалавека нібыта свабоднага, касмапаліта, які жыве дзе хоча і як яму самому падабаецца, але ўрэшце, аказваецца, глыбока няшчаснага, бо страчаны ім мэтавы сэнс існавання на свеце, тое, пра што і гаворыць філосаф Карл Ясперс. І тады - дурныя загулы, блядства, алкагалізм, наркотыкі і звонку нечаканыя самазабойствы нібыта дастаткова па меншай меры матэрыяльна забяспечаных людзей. Нехта з касмапалітаў паводзіў сябе і вельмі годна, а заканчвалася ж усё адно сумна. Узяць хоць бы выдатных пісьменнікаў Стэфана Цвейга ці Рэмарка, якія адверглі сіянізм, аднак і не сталі, відаць, душою цалкам германцамі. Гэта тым больш важна, нацыянальна вызначыцца, што чалавецтву ў працэсе перадачы з пакалення ў пакаленне агульнага вопыту існавання, паглыбленага асэнсавання сваёй гісторыі ўсё больш уласціва адчуванне Канца, Апакаліпсіса, а значыць дэпрэсіўнасці. Аднак такое адчуванне можа быць і проста завяршэннем пэўнага этапу развіцця. Тут вельмі многае залежыць ад сукупнай мудрасці і абачлівасці чалавецтва.

Упершыню апублікавана ў "Народнай газеце"ў 1995 г.

 

P.S. Пакуль рыхтаваў да друку гэтыя нататкі, у расійскіх газетах сустрэў некалькі матэрыялаў "у тэму", якія не магу абмінуць. Адну публікацыю прыводжу цалкам, толькі, зразумела, пераклаўшы па-беларуску.

"Я працую ў школе, - піша ў газету "Известия»(18.01.2008) чытач Вячаслаў Эпштэйн. - І калі раней па колькасці вучняў-яўрэяў можна было ўпэўнена прыкінуць колькасць выдатнікаў, пераможцаў алімпіяд і інш., то цяпер сітуацыя супрацьлеглая. "Яўрэйскую" нішу вельмі хутка занялі дзеці, у якіх зусім іншыя прозвішчы і насы. Але той жа выраз твару, гэткае ж шырокае кола інтарэсаў, тая ж працаздольнасць, дысцыплінаванасць, актыўнасць у сферах інтэлектуальнай дзейнасці...

Вось я і падумаў. Можа, яўрэі займалі тую экалагічную нішу, якая існуе ў любым прадстаўнічым цывілізаваным грамадстве? Зніклі прычыны, якія штурхалі яўрэяў у гэтую нішу, - яна пачала запаўняцца іншымі.

Нічога звышнатуральнага не было ў той ролі, якую адыгрывалі яўрэі ў мінулым. Нічога незвычайнага няма ў тым, што гэтая роля пачала змяняцца"

Я, аўтар, скончыў сярэднюю школу ў г. Крычаве на Магілёўшчыне ў 1954 г. Школа была рускамоўная, лічылася па мясцовых мерках элітнай, і пераважная бальшыня дзяцей-яўрэяў вучылася менавіта ў ёй, хаця некаторыя з іх наведвалі і беларускамоўную школу, даволі прыстойную, мяркуючы па колькасці яе выпускнікоў, якія пасля сталі студэнтамі ВНУ, а некаторыя потым абаранілі кандыдацкія і доктарскія дысертацыі. У нашым класе яўрэяў было недзе каля чвэрткі ўсёй колькасці вучняў (а класы тады былі вялікія, ці не 40 чалавек). Медалістамі ў нас сталі не яўрэі, але бальшыня з іх сапраўды вучылася добра. Ва ўсякім разе больш старанна, чым многія з нас, "тубыльцаў". Былі, праўда, і аматары урок-другі прагуляць, скажам, мой сябра Барыс Гіпхін, які ахвотна састаўляў мне ў гэтым кампанію, і тады мы з ім чыталі адзін аднаму вершы, ён свае, а я Роберта Бёрнса ў бліскучым перакладзе Маршака. Адзначаліся яны яшчэ паяднанасцю, звычкай збірацца сваім гуртам і нешта сваё абмяркоўваць, што нам не надта падабалася, і такой здаралася актыўнасцю, ажно занадта, як зноў жа нам, рахманым, здавалася. Паўднёвы тэмперамент сказваўся ці што. Хоць практычна ўсе іхнія дзяды і прадзеды былі тутэйшымі яшчэ з таго часу, калі Крычаў быў мястэчкам.

У той жа маскоўскай газеце "Известия»(19. 02. 2008) надрукавана карэспандэнцыя са з'езда Федэрацыі яўрэйскіх абшчын Расіі (ФЕОР). Выходзіць, замест таго, каб са стварэннем уласнай нацыянальнай дзяржавы Ізраіль, скарачаць дзейнасць па згуртаванні ў структуры асоб яўрэйскага паходжання ў іншых краінах, функцынеры сіянізма разам з равінатам не толькі актыўна працягваюць ранейшае, але і вынаходзяць новыя метады і сродкі, каб перашкаджаць прагрэсіўнаму працэсу паяднання з карэнным насельніцтвам, асіміляцыі. Карэспандэнцыя мае надзвычай шматзначны загаловак: "На юбілеі яўрэі вырашылі павысіць нараджальнасць".

Падводзячы вынікі дзейнасці ФЕОР, многія дэлегаты, паведамляе карэспандэнт, гаварылі пра тое, што яўрэям у Расіі болей не патрэбны "псеўданімы". З трыбуны ж у самым пачатку было ўрачыста абвешчана: "Два мільёны яўрэяў, больш 200 абшчын - вось што такое ФЕОР сёння".

Сапраўды ўражвае. Некалькі год таму, пасля масавага істэрычнага "Зыходу", было прыкметна меней. Выходзіць, нямала яўрэяў вярнулася. Але дзеля чаго? Ці не выклік гэта карэннаму насельніцтву - ужо само стварэнне асобнай ажно Федэрацыі? Якая, паміж іншым, распрацоўвае меры па ўцягненню ў свае шэрагі новых членаў, галоўнае, пакуль нейтральнай моладзі, і... павышэння нараджальнасці, яўрэйскай (!) Абвешчана, што яўрэйскім шматдзетным сем'ям праз абшчыны (новы кагал?) на кожнае трэцяе дзіця будзе выдавацца 2500 рублёў у месяц. І не выключана, што за нараджэнне 4,5 і г.д.сумы павялічацца. Грошы даюць алігархі, яўрэйскія, прыдбаўшыя за кароткія тэрміны вялізны куш у Расіі.

Вось як! Звычайная "тубыльская" маці будзе атрымліваць толькі дзяржаўную дапамогу, а яўрэйская яшчэ і ад кагала? Зразумела ж, што такая "акцыя" не на карысць паяднання з карэнным насельніцтвам. Для чаго ж тады гэта робіцца? Для разрастання яўрэйскіх замкнёных на сябе абшчын у замежжы, бо, цытуе, да прыкладу, А. Салжаніцын аўтара яўрэйскага часопіса "22" (1989,№67,с.218), дыяспара ўжо для таго патрэбна, "што нехта ж павінен дапамагаць безрэсурснаму Ізраілю і ўздымаць сусветны гвалт, калі яго крыўдзяць. І нічога, што, з другога боку, яна, гэта дыяспара, увекавечвае антысемітызм".

А. Салжаніцын прыводзіць словы вялікага Дастаеўскага, які бачыў у сусветнай непрыязнасці да іудзейскага племя ажно містыку: "І не насталі яшчэ ўсе часы і тэрміны, нягледзячы на мінулыя сорак вякоў, і канчатковае слова чалавецтва пра гэта вялікае племя яшчэ наперадзе." (Дзённікі,1877, сакавік).

Не выпадае спрачацца з сусветным класікам. Хіба адно можна заўважыць: не, справа не ў "містыцы". Проста, сапраўды гісторыя, відаць, не вучыць. Ва ўсякім разе тых, хто лічыць сябе мудрэйшым за яе. Ці хітрэйшым?

2008 г, сакавік.



 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 1390
mod_vvisit_counter Учора 1732
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 6697
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 3122