Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 

Эрнест ЯЛУГІН. "Рой чалавечы" Друк E-mail
29.09.2011 | 12:09 |
Змест
Эрнест ЯЛУГІН. "Рой чалавечы"
ІМЯ, або Чаму я не падобны на Карла Маркса
РОЙ ЧАЛАВЕЧЫ.
1. Ад Новага Запавету да Ніцшэ
2. Да зорак?
3. Тост французскага прэзідэнта
4. Канфуцый, Агасфер і памылка Вебера
НАРМАНСКІ СЛЕД.
1. Кроў і працэнты
2. Русь і Рось
3. «Панізоўнікі» ці «лютыя»?
«Русские» грёзы инородцев
Лiст у рэдакцыю
«Тады, мой сын, ты будзеш чалавек!»

3. Тост французскага прэзідэнта

Возьмем, такім чынам, за аб"ект разгляду, даследвання нейкае канкрэтнае жывое цела. Не ўласнае, якое таксама дадзена нам у нашым жа ўяўленні пра яго, а яшчэ адно ў сваім родзе індывідуальнае цела, арганізм, непарушную еднасць дзеля існавання. Для нашай мэты тут лепей за ўсё падыходзіць, ну, хаця б і пчаліная сям"я, у якой усе залежаць ад усіх, але працэс выжывання адбываецца толькі на ўзроўні адпаведнага інстынкту. Можна і мураўіную, асіную, тэрмітаў, але там значна больш спецыфічных момантаў, і да таго ж даволі абмежаваны арэал для існавання, а значыць, дадатковае адрозненне ад універсальнасці чалавецтва. Пчолы ж, менавіта сямейныя меданосныя, apis meliffera - калі на лаціне, у гэтых адносінах бліжэй да нас, чалавецтва.

А можа, аўтар падсвядома спыніўся на пчолах, даведаўшыся, што імі і ў наш час амаль прафесійна захапляюцца вышэйшыя кіраўнікі дзяржаў і рэгіёнаў - прыкладам, прэзідэнт Юшчанка на Украіне ці многамудры мэр Масквы Лужкоў. А калі ствараліся першапачаткова гэтыя радкі, быў і на Беларусі свой вяльможны пчаляр - прэм"ер-міністр Чыгір, і наіўна думалася, раптам прачытае і маё, ды раптам да яго свядомасці нешта ж і дойдзе, спатрэбіцца, прымусіць больш пільна асэнсаваць тое, што лёсам, гістарычнымі абставінамі дасталася яму ў кіраванне - жывое цела народа, ды падзеліцца гэтым сваім з непасрэдным усемагутным шэфам - Прэзідэнтам. Ды што ж...Тут маем што маем.

Мог падсвядома выбар спыніцца на пчолах і таму яшчэ, што гэтыя істоты ў працэсе свайго гістарычнага развіцця як віда інстынктыўна дасягнулі таго, што чалавек, магчыма, здолеў бы зрабіць дзякуючы сваім адметным разумовым здольнасцям і асэнсаванай волі. Пчолы ў працэсе сваёй жыццедзейнасці не толькі не знішчаюць прыродны асяродак, а яшчэ і здольныя паляпшаць яго, бо расліны, з кветак якіх яны бяруць пылок і нектар, становяцца ўрэшце мацнейшымі, а плады буйнейшымі.

Яшчэ што ўражвае: маленькія крылатыя працаўніцы, прыносячы, складваючы здабычу ў соты ў выглядзе мёду, самі ўжо не будуць гэта спажываць, бо век іхні кароткі. А назапашваюць яны спажыву дзеля наступнага пакалення, якога многія нават не паспеюць убачыць. І толькі адно ў іх, каму прыродай наканавана размінуцца ў часе, агульнае - дух роднасці, сям"і. "Дык вы не дзеля сябе збіраеце мёд, пчолы!" - напісаў, даведаўшыся пра гэта, выдатны антычны паэт і філосаф Вяргілій.

Пчоламі захапляліся з веку ў век, як памятае сябе чалавецтва. Род пчаліны вывучалі выдатныя людзі ва ўсе стагоддзі. Грэк Арыстоцель, украінец Пракаповіч, французскі натураліст Рэамюр (прысвяціў ім 5 сваіх асноўных твораў з 6-ці). А сляпы Губэр, які паміж іншым, зрабіў адкрыцці дзякуючы вачам свайго адданага кемлівага слугі Бюрненса! У шэрагу даследчыкаў пчол і германскі пастар Шырах, і польскі ксёндз Дзержан, і амерыканскі прафесар-біёлаг Эверэт Франклін Філіпс, і шмат хто яшчэ. так што пра пчалу мы, здавалася б, ведаем усё. Чаму магчыма было толькі ўразіцца - уразіліся таксама. Тым не меней аказваецца - усё яшчэ застаецца нешта, якое афарыстычна акрэсліў акадэмік і прэзідэнт Францыі Раймон Пуанкарэ: "Мы павінны аддаць даніну павагі пчолам за тое, што яны прымушаюць нас задумацца над некаторымі вечнымі праблемамі. І яны заслужылі, - як не сказаць пра гэта! - таксама павагі..." Ён жа, прэзідэнт Пуанкарэ, прапанаваў аднойчы шаноўнаму панству "ўзняць бакалы ў гонар французскай пчалы". Французскай, звернем увагу.

Ды гэта ўжо іншы аспект, таксама цікавы для нашай цяперашняй размовы.

Што некалі асабліва ўразіла: калі пчала джаліць, то ў адрозненне, скажам, ад асы часцей за ўсё гіне і сама. А вось жа трэба: яна, толькі ў крайнім выпадку выкарыстоўваючы джала, калі нападаюць на яе асабіста (часцей імкне ўцячы), гэтак рашуча заўсёды кідаецца бараніць сваю сям"ю - ажно цаной і ўласнай пагібелі!

Устрымаемся ад нейкіх павучанняў, яны ніколі нікім не ўлічваліся, хіба што некаторымі дзецьмі. Давайце проста ціха станем ля пчалінай хаткі і ўважліва пацікуем з дапамогаю пчаляра, што там адбывецца.

Першае, што дзівіць: у здаровай сям"і ўсе заўзята працуюць, хоць няма ніводнага кантралёра ці паганятага. Вось ахоўнікі - ёсць. Яны сядзяць каля ўваходу і насцярожана прыглядаюцца да кожнага, хто набліжаецца да лятка. І адразу кідаюцца да чужынцаў. Якімі, дарэчы, могуць палічыць і "сваіх", калі тыя па нейкіх прычынах працяглы час пакантуюцца ў чужым вуллі, а вяртаюцца, галоўнае, парожнімі, без здабычы. Самае меншае, што ім пагражае, - аказацца рашуча выкінутымі вон. Гэтак жа выцягваюць з вулля тых, хто згубіў здольнасць працаваць, - ад хваробы, нейкага прыроднага калецтва ці фізічнага пашкоджання. Па чалавечых мерках, канешне, апошняе - жорстка, бязлітасна. Паміж тым і самі пчолы з нейкімі дэфектамі не імкнуцца ўхіліцца ад "санітараў", а адчуўшы нямогласць, выпаўзаюць з вулля і злятаюць-падаюць прэч. Я, шкадуючы, колькі разоў такіх нябогаў спрабаваў вяртаць на прылётную дошку ці нават запускаў унутр, на сот, і ахова ставілася да гэтага лагодна. Аднак праз кароткі час нямоглыя самі без старонняга прымусу суродзічаў усё ж зноў пакідалі вулей, звальваліся на дол і паўзлі, паўзлі потым як надалей, ніколі не паварочваючы назад. Гэтак жа робяць і маладзенькія пчолкі, што толькі вылупіліся з кокана, калі аказваюцца пакалечанымі нейкім кляшчом яшчэ ў ячэйках, але самі здольныя рухацца.

Асабліва ж уражвае, аднак, не гэта, а выспяванне сям"і, што аднойчы няўхільна дзеліцца і адпускае рой, які зноў жа пакідае роднае гняздо, але ўжо дзеля таго, каб паспрабаваць выжыць на новым месцы, пабудаваўшы "з нуля" ўласую сотавую хату, робячы тое з нейкім асаблівым імпэтам, які называюць роевай энэргіяй. Ніколі яшчэ так імкліва пчолы не працуюць, як на новабудоўлі!

Што яшчэ цікава. Вылятаючы з нядаўна роднага вулля, пчолы рою раптам забываюць яго, прычым начыста і назаўсёды, і толькі чалавечы прымус можа прыпыніць гэта, нават загнаць "ройнікаў" назад, пазбавіўшы маткі і задурманіўшы хімікатамі. Тым не меней: праз даволі кароткі час працэс адсялення можа адбыцца ўсё адно, толькі рой ужо выскоквае не ўрачыста, а сутаргава, нібы похапкам, часцей нават і не ў пару, ажно і пад якое пахаладанне ці лівень, і не асядаючы перад дарогай - толькі б вырвацца і зляцець. А там як ужо атрымаецца, часцей - і на пагібель.

Цяпер канчаткова, здаецца, высветлена: сям"ю не толькі стварае, але і яднае матка. Дакладней - яе пах. Пчолы перадаюць яго адна адной, і наколькі яго хапае - такой велічыні можа пры спрыяльных умовах разрастацца сям"я. На дужа аддаленых ды адгароджаных у дадатак сотах пачынаюць збірацца "сепаратысты" і ўрэшце вырошчваюць сваю матку ці ажно некалькі, якія потым уступаюць у змаганне паміж сабой - і мацнейшая застаецца. А сям"я ў выніку дзеліцца. Перагарадзілася прастора вулля глухім сотам (запоўненым, скажам, кормам), цераз які не хоча пераходзіць асноўная матка, ды калі ёсць у дадатак і асобны ляток, - зноў жа выспявае падзел, калі толькі маткі не сустрэнуцца перад тым у смяротным паядынку, у якім, аднак, шараговыя пчолы застаюцца нейтральнымі. Затое чужую матку - няхай сабе залатую - адразу абчэпліваюць клубком, бязлітасна джаляць і выкідваюць вон. Нават бывае тады, калі па якой прычыне загінула свая. Таму ў пчаляроў і лічыцца вельмі далікатнай справай падсадка новай маткі ў асірацелую сям"ю. Пры жывой жа ды здаровай "царыцы" падсадзіць чужачку ніяк не ўдасца, тут і хімічнае задурманьванне, якім пры падсадцы карыстаюцца, не дапамагае.

Асабліва ж складана, калі спрабуюць падсадзіць матку іншай пароды. Чым больш аддаленай па паходжанні яна бывае, тым больш рашучы супраціў сям"і. Асірацелая ж сям"я ці вырошчвае сабе новую матку, калі ёсць свежыя лічынкі, ці ў горшым выпадку некалькі пчолак (а яны ж усе, за выключэннем некалькіх дзесяткаў самцоў-трутняў, жаноцкага полу) спрабуюць стаць плоднымі маткамі і пачынаюць адкладваць яйкі, з якіх, аднак, плодзяцца адно дробныя трутні, а не працаўніцы-мёдазборшчыцы. Кажуць, недзе і калісьці ў цёплай старане ўсё ж нейкая з трутовак урэшце адкладвае яйка, з якога выводзіцца паўнавартасная матка. У нашых жа ўмовах сям"я нарошчвае толькі сонмішча дробных гультаёў, праядаючы запасы, і к зіме гіне.

Дарэчы, надзвычай цяжка падпусціць, прыкладам, "італьянку" да сярэднерускай сям"і, у тым ліку беларускай "паляшучкі" ці "бярэзінкі". Пчалярам бывае, што такі гібрыд і падабаецца - "італьянкі" тыя ж і іх помесы выдатна працуюць на канюшыне, пладавітыя, а ў дадатак ціхамірныя, рэдка джаляць, не тое, што наша лясная, "бароўка", якая трымае ахову гнязда ў радыусе метраў 50. А ўжо калі груба крануў гняздо ў дрэннае немедазборнае надвор"е - лепей адразу ўцякай падалей і не азірайся. Затое паўднёвыя гібрыды кепска пераносяць зімоўку, асабліва калі да таго ж патрапіцца ім падзевы ці верасковы мёд, а каторая сям"я і перазімуе, то так апаносіцца і столькі яе асыплецца ў падмор, што ўсё адно толку потым не чакай, адны будуць пустыя клопаты.

Яшчэ адметнасць - паўднёвыя гібрыды чамусьці часцей лезуць красці з чужых вулляў. Увогуле ў пчол даволі распаўсюджаная з"ява: мацнейшыя стараюцца авалодаць запасамі слабейшых ды калі ў дадатак яшчэ і ціхамірных. Слабенькай сям"і ўратавацца ад нападу мацнейшых суседзяў надзвычай цяжка. А калі яна яшчэ ды згубіла матку - шанцаў ацалець ніякіх. Нездарма ж грабежнікі, уварваўшыся ў чужы вулей, найперш адшукваюць і забіваюць "царыцу". Але і тут наша бароўка з-за павышанай узбуджальнасці і рашучага дружнага адпору чужынцам нават і малой сілай нярэдка ўратоўваецца. Ваяўнічым клубком забіваюць бароўкі ляток, у некалькі шэрагаў круцяцца перад вуллем, бясстрашна счэпліваюцца ў двубоях з асабліва нахабнымі нападнікамі - і прымушаюць грабежнікаў адступіць.

Праўда, бываюць выпадкі, што сям"я прапускае да сябе і чужынцаў. Так здараецца, напрыклад, у часе пачатку раптоўнай буры і ліўня, калі чужыя пчолы, ратуючыся, кідаюцца ў любы бліжэйшы ляток. Падаюць на прылётную дошку і пачынаюць прасіцца. Прасіцца! А ўвайшоўшы ў чужую сям"ю, аддаўшы ёй сваю мядовую здабычу, прымаюць затым пах гаспадароў, цярпліва пераносячы іх падазронасць, прыдзіркі, уключаюцца ў цыкл адпаведных свайму ўзросту вуллявых работ, прыжываючыся тым часам назаўсёды Аднак калі аказваюцца іншай пароды, то праблемы "моўнага" непаразумення з гаспадарамі ў прыхадняў застаюцца доўга. Увогуле многае з жыццёвага цыклу прыёмнай сям"і яны робяць крыху неўпапад, неадпаведна ўспрымаюць і паведамленні разведчыц - куды і як ляцець на лепшыя мядовыя палеткі. А калі самі прыносяць нектар, то ў сваю чаргу гаспадары не вельмі разумеюць іхнія тлумачэнні, дзе што імі здабыта, ці многа там спажывы і ўвогуле як трапіць туды іншым зборшчыцам.

Напярэдадні добрага медазбору ці па іншых прычынах пчаляры з дапамогай моцнага адурманьвання хімікатамі бывае злучаюць у адну сям"ю некалькі невялікіх, пакідаючы ўсім лепшую адну матку. Калі медазбор і сапраўды аказваецца даволі значным, такое яднанне ўдаецца, і ўсе носяць здабычу ў агульныя соты. У выпадку ж рэзкага зніжэння медазбору, пахаладання і дажджоў у вуллі пачынаецца падзел на "сваіх" і "чужынцаў". І ўрэшце ці разлёт хто куды, ці разня, у якой гінуць дзесяткі тысяч пчол і часцяком матка - нядаўна магутная сям"я хутка самазнішчаецца. Яно і пры добрым медазборы падзел усё адно адбываецца, толькі часцей "мяккі" - сям"я хутчэй за іншыя і больш інтэнсіўна, ажно да небяспечнага здрабнення, роіцца. А не - то горш зімуе, неспакойна, апаношваючыся ў лепшым выпадку.

Што да захаплення гібрыдызацыяй, "інтэрнацыяналізацыяй" значнай часткі збітых з панталыку рэкламай пчаляроў, то спачатку гэта сапраўды прывяло да павышэння медазбораў працэнтаў нават на 25, але затым не толькі да рэзкага іх спаду, галоўнае - да ўзнікнення шэрагу небяспечных хвароб, лячыць якія аказалася не толькі дорага, а і цяжка. Урэшце клубныя памяшканні і перыядычныя выданні пчаляроў застракацелі трывожнымі лозунгамі: "Беражыце мясцовую пчалу!", "Мясцовая пчала - наш залаты запас!" і т.п.

Так што прэзідэнт Францыі не проста дзеля адпаведнага моманту сказаў сардэчны тост у гонар менавіта "нацыянальнай" пчалы.

На заканчэнне "пчалярскага" экскурса апошняя навэлка.

Спачатку кожная сям"я рашуча абараняе сваё гняздо ад грабежнікаў. Дружная часцей уратоўваецца ад нападаў. Нядбайная, мяшанка ці вельмі слабая і хворая нясе вялікія страты. Калі ж нападнікі забіваюць матку, частка сям"і працягвае змагацца, баронячы роднае гняздо, але ўсё болей становіцца тых, хто набівае сабе зобік сямейным мёдам і разам з грабежнікамі пакорліва нясе яго ў чужы вулей, а затым прылятае і зноў мітусліва стараецца - ўжо дзеля грабежнікаў.

Не будзем гэта абмяркоўваць, будуючы алюзіі. Адно ўсё ж варта адзначыць, што на прыкладзе пчалінай сям"і выразней адсочваюцца працэсы, якія ў чалавечым асяродку куды больш расцягнутыя ў часе (чалавечае пакаленне - гэта ў сярэднім 30 гадоў, а пчаліная сям"я толькі за год аднаўляецца на некалькі пакаленняў) і да таго ж абцяжараныя шэрагам дадатковых фактараў, магчыма, другасных, але здольных часам заблытаць назіральніка. Асабліва можа заблытаць магчымасць шматварыянтнасці паводзін асобы ў залежнасці ад выхавання, настрою, асабістай волі, нарэшце. Але ж пры ўсім пры тым варта прытрымлівацца згаданай напачатку нашага аповеду асновапалягаючай перадумовы - законы прыроды аднолькавыя для ўсяго жывога на Зямлі. Нечага адваротнага афарызму яшчэ антычных мудрацоў ніхто за многія стагоддзі так і не супрацьпаставіў: "Natura parendo vincitur - прыроду перамагаюць, скараючыся ёй" (лац.).

У гэтым рэчышчы ці варта далучацца да хору тых, хто апантана пасылае праклёны "дэману нацыяналізма"? Магчыма, гэта сапраўды дэман, але не большы, чымся імпэт лясных пчол. Калі апошніх па-дурному раздражняць, ствараючы ўражанне пагрозы разору гнязда, яны, асабліва не маючы куды адступіць, пачынаюць шалёна джаліць усё, што ім патрапіцца, нават не зважаючы ні на якія ўласныя страты.



 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 2232
mod_vvisit_counter Учора 1732
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 7539
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 3964