Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 

Эрнест ЯЛУГІН. "Рой чалавечы" Друк E-mail
29.09.2011 | 12:09 |
Змест
Эрнест ЯЛУГІН. "Рой чалавечы"
ІМЯ, або Чаму я не падобны на Карла Маркса
РОЙ ЧАЛАВЕЧЫ.
1. Ад Новага Запавету да Ніцшэ
2. Да зорак?
3. Тост французскага прэзідэнта
4. Канфуцый, Агасфер і памылка Вебера
НАРМАНСКІ СЛЕД.
1. Кроў і працэнты
2. Русь і Рось
3. «Панізоўнікі» ці «лютыя»?
«Русские» грёзы инородцев
Лiст у рэдакцыю
«Тады, мой сын, ты будзеш чалавек!»

2. Да зорак?

Вернемся, аднак, да пытання ці пакінуў нас Бог. Паспрабуем зірнуць на сітуацыю з боку "духоўных" нашчадкаў таго вялікага князя і яго дружыны, што калісьці з'явіліся панаваць над тутэйшымі смердамі. Хутчэй за ўсё менавіта ў іхнім асяродку выспела перакананне, што чалавек - "цар прыроды", а значыць, аўтаномны ад астатняга існага на зямлі. Такім, як сёння, хіба толькі без джынсаў, "шасцісотых" мерсэдэсаў і залатых нацельных крыжыкаў, ён горда ступіў на зямлю, а пацараваўшы ды спустошыўшы прыродныя рэсурсы, нязменным яе і пакіне, каб недзе зноў валадарыць над новымі смердамі. Пакіне, выходзіць, чысценькім, не дачакаўшыся нават Іерыхонскай трубы і запрашэння Архангела на Страшны суд за свае ўчынкі зямныя.

Усё ж варта больш уважліва абмеркаваць іншую версію. Разгорнем Біблію і знойдзем сюжэт пра райскае Дрэва пазнання. Каго каля яго заўважаем? Не лічачы Змія-спакусніка, толькі Адама і Еву. Нездарма ў Сярэдневечча заходнееўрапейскія пратэстанты задавалі вернікам такое пытанне: "Калі Адам араў зямлю, а Ева прала, хто тады вёў службу ў храме?" А гэтае знакамітае "Адамава рабро?" Словам, можна меркаваць, што Усявышні не адразу і вырашыў ствараць менавіта Чалавека. Ды яшчэ падобнага на сябе. Нейкі перыяд Ён працаваў над іншымі "мадэлямі". Дапусцім, Змія Ён мог стварыць крыху пазней, чым папрацаваў над Адамавым рабром. А вось чаму гэта чалавек па будове і функцыях органаў жыццядзейнасці, нарэшце, нават па хімічнай формуле крыві аказаўся блізкім не толькі да малпы-прымата, але , даруйце,яшчэ і свінні?

Канешне, можа, Усявышняму, калі ён ужо сумеўся ў маральных якасцях Адама і Евы, лепей бы і пакінуць сваё тварэнне ў адным экземпляры. Ды не нам Яго судзіць. Усявышні ж, як сведчыць Біблія, хоць і раскаяўся-такі ды ўзжурыўся ў сэрцы сваім, вырашыў, аднак, вялікадушна даць чалавеку шанс самаўдасканальвацца, мудра палічыўшы, праўда, што працэс гэты наўрад ці адбудзецца ў райскіх умовах, а толькі там, дзе трэба будзе змагацца за жыццё з усяе сілы. Вось і нізрынуў грэшнікаў на зямлю, наканаваўшы пры гэтым: у поце здабываючы хлеб свой і церпячы розныя нястачы ад прыродных завірух, - яшчэ й пладзіцца-размнажацца. Для чаго надзяліў адмысловым розумам, каб мог слабы целам чалавек, асэнсоўваючы прыродныя ўмовы, прыстасоўвацца і выжываць.

Розум - гэта значыць таксама і ў значнай ступені свабодная воля. У значнай, паўторым, бо ёсць магутны інстынкт размнажэння і асэнсаваная мяжа таго, калі пачынаецца свавольства - гэта значыць свядомае ігнараванне Боскіх законаў існавання зямных жыхароў. У якой-небудзь бактэрыі таксама ёсць свой інстынкт выжывання, але напачатку ўявіць вынік сваіх дзеянняў яна не можа. Таму, скажам, усмактаўшыся ў чужы арганізм, пажырае яго і атручвае адыходамі сваёй жыццядзейнасці да канца, следам і сама гінучы ад бяскорміцы, калі расплоду не ўдасца як-небудзь прыліпнуць да нейкай новай жывой ахвяры. Чалавеку ж Усявышні даў магчымасць ацэньваць свае магчымыя ўчынкі, права выбару паводзін. Але папярэдзіў: потым, у будучыні за ўсё абавязкова давядзецца несці адказнасць, расплата непазбежная.

Страшны суд - вось ён, Божы той канчатковы тэрмін расплаты. А пакуль маўчыць труба Архангела, даравана свабода змагацца за жыццё, самаўдасканальвацца, прыстасоўваючыся да акаляючай прыроднай стыхіі. Хто не здолее, прыпыніць рух - ператворыцца ў прах зямны, у гумус, які выкарастаюць іншыя істоты.

Тым часам, як было ўжо сказана, тых з кіруючай эліты чалавецтва, якія адчуваюць сябе адрознымі ад "смердаў" і ўжо тым болей не прызнаюць хоць і дальняю, але ж раднёю "меншых" насельнікаў Зямлі, цешыць упэўненасць, што і будучыня ў іх іншая, чым у простанароддзя. Іх жа прашчуры прыляцелі аднекуль з Сусвету на Зямлю "гатовенькімі", дасканалымі і не яны "варыліся" ў катле зямных эвалюцый-рэвалюцый. Праўда, завітаўшы на Зямлю супермэнамі, тыя прашчуры-астракаланісты нейкім чынам усё ж чамусьці згубілі на Зямлі не толькі свае караблі-ракеты, але і астатні рэквізіт. Так што давялося ўрэшце вынаходзіць і ткацтва, і крэсіва, і касцяную іголку, і ўсё-усё астатняе для побыту-выжывання. А яшчэ ж вучыцца жыць супольнасцямі, каб абараняцца і пастаянна мець ежу, ад зграі пераходзіць да існавання грамадою, соцыюмам, напрацоўваючы адпаведныя нормы паводзін, спасцігаючы дыялектыку натуральнага права, няхай сабе для племяннога начальства яно было іншым, чымся для шэраговага аратага ці капейшчыка. Гэтак жа як спасцігаць таямніцы механікі, хіміі, рытмаў і алгарытмаў, і іншага, без чаго развіццё соцыюма, а значыць магчымасць выжывання не атрымлівалася.

Урэшце звернем увагу на такую з'яву, як народнасць, этнас, падабенства па пэўных родавых прызнаках. Дададзім да гэтага яшчэ адно - расавасць. А ў сувязі з апошнім паспрабуем адказаць на пытанне: тыя астракаланісты-суперы (дапусцім, ужо ў сваіх касмічных караблях падзеленыя на "гільдыі", так што нехта марыў пра пашырэнне прыватнай уласнасці, а іншыя пра роўнасць), яны былі хаця б аднолькавага колеру ці потым, на Зямлі, адны пажадалі мець белую скуру, а нехта наадварот - ажно часам з гэтай прычыны да лютай узаемнай непрыязі?

Адказу няма. Але галоўнае - і чорнаскурыя, і жоўтаскурыя, і беласкурыя ўрэшце не толькі прыжыліся на Зямлі, але і добра-такі распладзіліся. Тым часам давёўшы сваё новае прыстанішча да кандыцыі амаль суцэльна атручанага сметніка.

І што рабіць?

Па боскаму закону - улічы памылкі і ўрабляй Зямлю так, каб не пагаршаць экалогіі. Але ў асяродку правячай эліты выспявае іншая суперідэя: пакуль і начальства з алігархамі канчаткова не атруцілася ды не патанула ў адыходах вытворчасці, трэба грузіцца на касмічныя караблі і перасяляцца. Куды? А кудысьці ў Сусвет, дзе яшчэ чыста і патыхае азонам, а не міязмамі глабальнага сметніка. Ляцець рыхтуецца, вядома ж, вялікае начальства з абслугай і прыдворнымі банкірамі-алігархамі. Як гэта можа выглядаць, спрабаваў уявіць яшчэ Уладзімір Маякоўскі. Працэс жа касмічнага перасялення беларускага начальства спрагназаваў найбольш па-мастацку выразна Кандрат Крапіва ў п'есе "Брама неўміручасці".

Канешне, яно і вялікаму начальству ляцець некуды ў тартары, няхай сабе ў звычным камфорце, трывожна: раптам доўга і плоць заўпарціцца? Гэта ж не на курорт у Сочы на ўрадавым лайнеры. Адпаведныя мысляры і тут пастараліся дагадзіць: прыгадалі, што яшчэ "касмічны расійскі Калумб" з польскім прозвішчам вельмі рэкамендаваў дзеля бяспекі перайсці ў "прамянёвы стан высокага парадку". Толькі і ўсяго. Дык гэта ж не праблема для сучаснага ваенна-прамысловага комплексу!

Цяпер уявім сітуацыю: так ці гэтак, у прамянёвым стане ці вадкім, а кіруючая эліта разам з "новымі багацеямі" (і мафіёзы, можна спадзявацца, туды ўціснуцца) газанула ў накірунку іншай Галактыкі. А што рабіць пакінутым у смуродзе серавадароду "масам", ці "смердам", калі па-старажытнаму, - новыя касмічныя караблі кляпаць? Хаця б больш просценькія, без асаблівага камфорту і надзейнасці. Для мільярдаў шэраговых зямлян? Ці пакорліва паміраць падобна неразумным бактэрыям? Раней за ўсіх думала начальства і нават гневалася, калі нізы хоць зрэдку спрабавалі падказваць сваё. На начальства наракалі, яго часам пракліналі, але на яго і спадзяваліся - а раптам палагаднее, - і за яго звычна галасавалі на выбарах. І вось табе маеш - усё, няма болей звычнага начальства!

Канешне, гэта ненадоўга. Не Рымша, дык чорт іншы абавязкова ж узнікне і будзе такім чамусьці, якога мы ўсе разам заслугоўваем. Лепшаму адкуль узяцца? Хіба што чакаць прылёту новых чужых астранаўтаў з невядомай Галактыкі. І колькі тады і як жыць без начальства?

Ды неяк жа мадзець давядзецца, пакуль новае не ўзнікне. Узнікне! Тым часам варта было б, не губляючы каштоўнага часу, вось у чым вызначыцца. 1) Будзем і сябе лічыць не карэннымі ўраджэнцамі Зямлі, а хоць і ніжэйшага гатунку, а нашчадкамі нейкіх далёкіх касмічных прыблуд? 2) Ці нарэшце адчуем над сабою Бога, а значыць, прызнаем сваю аднолькавасць з астатнімі Ягонымі стварэннямі тутэйшымі, зямнымі, але адказнымі за ўсіх з прычыны наяўнасці ў сабе Боскага пачатку і дару дзіўнага- больш-менш дасканалага розуму-мыслення.

Пераважыць першае - наступствы вядома якія. У другім жа выпадку давядзецца тэрмінова дзейнічаць у суладдзі з прыроднымі законамі Зямлі, адназначна прызнаючы, што існуе Сіла, якой рабіць нешта насуперак - значыць сабе шкодзіць. І адзін з асновапалягаючых такіх законаў - трымацца сваёй экалагічнай дзялянкі, нішы, жыццёвага асяродку. Хто такую нішу згубіць (самахоць па недасведчанасці, ці па залішняй самаўпэўненасці ад невуцтва зноў жа, ці па нейчай злой волі) - паратунку няхай не чакае, прырода да трагедый жывых істот ставіцца раўнадушна. І калі хто жадае выжыць - мусіць удакладняць, і не марудзячы! жыццёвыя паводзіны. Млявых, слабых, неразумных ці лянівых прырода, як ужо сказана, раўнадушна пераўтварае ў спажыву для новых істот.

Страх за жыццё з часам выпрацоўвае стойкі інстынкт выжывання: род ратуецца, ахвяруючы сваімі найбольш неабачлівымі ці слабейшымі членамі. Адначасова ідзе калектыўная вучоба на прыкладзе загінуўшых, вось чаму ў людзей такая павышаная цікаўнасць да памерлых, асабліва ў незвычайных, экстрэмальных умовах. Род ратуюць і найбольш кемлівыя, дужыя і адначасова самаахвярныя яго прадстаўнікі - таму імі захапляюцца, ганарацца, таму існуе культ герояў. Што да страху смерці, то асобная істота яе баіцца больш за племя, але можа стаць надзвычай адважнай і самаахвярнай, калі рызыкуе жыццём дзеля выжывання блізкіх. У яе ўзнікае адчуванне несмяротнасці, вечнай шчаслівай еднасці з імі. Ці зноў той жа еднасці, але з Богам, калі нехта шчыра ў яго верыць. Племя страшыцца пагібелі больш за нацыю. Іншым разам здаецца, што чалавецтва ў сваю чаргу гатова дзеля свайго выжывання ахвяраваць нацыямі. Але існуюць два па меншай меры надзвычай цікавыя моманты.

1) Чалавек, асабліва дужы, імкнецца да неабмежаванай уласнай свабоды. У той жа час практыка сведчыць, што гэтая свабода яго цешыць да пары, пакуль не згарыць апошняя запалка і не будзе як лапіць дзіркі на апошніх штанах. Дарэчы, больш за іншых пра поўнае аднаасобніцтва мараць грамадзяне з сытых краін. А вось Рабінзон Круза стаў на калені, калі пабачыў раптам на сваім бязлюдным востраве чалавечы след.

2) Некаторыя сучасныя філосафы сцвярджаюць, нібыта чалавецтва марыць пра поўнае ўз'яднанне, абсалютную інтэграцыю і знікненне нацый, ад якіх пастаянна трэба чакаць нейкіх "выбрыкаў", у тым ліку небяспечных сутычак з суседзямі ці слабейшымі. Адзін з ідэйных натхняльнікаў арганічнага адзінства Заходняй Еўропы французскі пісьменнік і сацыёлаг Эрвэ Базэн нават дзівіцца - як гэта заходнееўрапейцы яшчэ мысляць уласнымі нацыянальнымі катэгорыямі, а бар'ерамі на шляху аб'яднання так і застаюцца, нягледзячы на звышіндустрыялізацыю і абмен рабочай сілай, рознасць моў і традыцый, калі эканамічна гэта меней выгадна? Базэн спадзяецца, што ўсё ж з часам такое міне, і тады "адзіная Еўропа зможа генерыраваць магутную культуру, каб (звярніце ўвагу!) супрацьстаяць пагрозе амерыканскага нашэсця"...

Вось табе і маеш! "Амерыканскага"...

Інтэграцыя інтэграцыяй, а паміж тым сучасны франузскі ўрад уводзіць строгія санкцыі супраць злоўжывання англійскімі словамі. Такім чынам, умацоўваецца моўны бар'ер супраць амерыканцаў, а заадно і суседзяў з Брытанскіх астравоў.

Паміж тым і чалавецтва ў цэлым не дужа доўга вытрымлівае ўсялякія цесныя яднанні, што яскрава засведчылі развалы паслядоўна амаль усіх самых, здавалася б, магутных імперый. То ўрэшце пачынала бракаваць розуму імператарскім сем'ям - яны чамусьці выраджаліся, то аднекуль, бы мікробы, з'яўляліся сепаратысты - і зноў вэрхал, вайна і падзел, чалавечае гора, ахвяры, спад вытворчасці адначасова. Здаецца нават дзіўным, што толькі адной ва ўсім белым свеце дзяржаўнай федэрацыі ўсё ж ўдалося пазбегнуць усяго гэтага пры "разводзе" - Чэхіі і Славакіі. А яднанне было цесным, нават мова практычна аднолькавая, не кажучы пра гаспадарчыя дачыненні.

Яшчэ ў канцы Х1Х стагоддзя некаторыя вельмі паважаныя ў навуковым асяродку даследчыкі прышлі да высновы: амаль хімерычныя, няўлоўныя па звычных мерках нацыянальныя антаганізмы - гэта нейкі няўмольны працэс, і спыніць яго можа толькі адно - поўнае прымусовае разбурэнне этнасу, якому ўздумалася заняцца "сепаратызмам", ці, як выказаўся адзін сучасны беларускі дзеяч, ахвотаю "дурью мучіться". Расійскі вучоны тэарэтык этнагенеза Леў Гумілёў у "Нарысах этнічнай гісторыі" вызначыў пачатак гэтай загадкавай з'явы як узнікненне працэсу пасіянарнасці. "У гісторыі этнасаў (народаў), - заўважае ён, - як і ў гісторыі відаў, мы сутыкаемся з тым, што час ад часу на адпаведных участках Зямлі адбываецца абсалютная ломка, калі старыя этнасы знікаюць і з'яўляюцца новыя. Старажытнасці належаць філісцімляне і халдзеі, македонцы і этрускі. Іх цяпер няма, але калісьці не было англічан і французаў, шведаў і іспанцаў. Такім чынам, этнічная гісторыя складаецца з "пачаткаў" і "канцоў". Але адкуль жа і чаму ўзнікаюць гэтыя новыя супольнасці, што раптам пачынаюць адрозніваць сябе ад суседзяў? -працягвае вучоны - Здавалася б, на пастаўленае пытанне няма адказу. Успомнім, аднак, што гэтак сама сто гадоў таму не было адказу на пытанне аб паходжанні відаў".

Канстатаваў гэтую з'яву як непазбежнае, - а значыць, адзін з асноўных законаў прыроды Зямлі і вядомы германскі педагог і этнолаг Х1Х стагоддзя А. Дыстэрвэг. "Кожная нацыя, - сцвярджаў ён, - мае свае асаблівасці, абумоўленыя прыродай і гісторыяй, свой нацыянальны дух. Яна валодае толькі адным нацыянальным жыццём, якое вызначаецца свабодным развіццём і дзейнасцю нацыянальнага духу ці асаблівасцямі, якія абумоўліваюць яго, нацыянальным прынцыпам - нацыянальнай самастойнасцю і свабодай.

Форма гэтай нацыянальнай, вольнай дзейнасці, - падкрэсліваў Дыстэрвэг, - ўяўляе сабой знешні арганізм яе жыцця - дзяржаву, перад якой у сувязі з гэтым стаіць задача: ажыццявіць нацыянальную своеасаблівасць. Вось яе мэта; яна не мае ніякай самастойнай мэты, а служыць толькі сродкам. Разглядаць дзяржаву як мэту, нацыю як сродак - значыць, скажаць натуральны стан рэчаў."

Натуральны стан рэчаў - вось дзе корань, крыніца трываласці. Астатняе, быў упэўнены праф. Дыстэрвэг, належыць да цяжкіх палітычных забабонаў і памылак.

Аднак чалавечыя ўзаемаадносіны і дачыненні такія складаныя, што і без забабонаў неяк раз"яднаць іх на пэўныя састаўныя часткі ў жыцці зусім няпроста. Вось, прыкладам, распадаецца СССР, узнікаюць і становяцца больш акрэсленымі новыя дзяржаўныя межы - хаця б Расіі з Украінай. "Нельга! - уздымаецца нейчы енк. Нельга, бо разрываюцца жывыя сувязі на ўзроўні сем"яў, не кажучы пра эканоміку. Сапраўды так - балюча, а калі разглядаць працэс на побытавым узроўні, нібыта і неразумна,бо неэканомна.

А пытанне ўсё роўна не знікае. Нават тады, калі гіганцкая ваенная машына Расіі бязлітасна ператварае ў крывавае чалавечае месіва "неразумную" Чачню.

Тады, прызнаючы, што Чалавецтва - натуральная частка жывёльнага свету зямлі, мо, паспрабуем асэнсаваць з"яву на нейкім больш нейтральным для нас і крыху прасцейшым прыкладзе? Будзем, па-першае, сыходзіць з таго, што ведалі яшчэ антыкі, - з мікракосму, ці малога Сусвету, - як адлюстравання макракосму. І тут згадаем тост французскага прэзідэнта.



 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 846
mod_vvisit_counter Учора 1732
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 6153
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 2578