Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow АДВЕЧНАЕ arrow Культура arrow Эрнест ЯЛУГІН. "Рой чалавечы"

Эрнест ЯЛУГІН. "Рой чалавечы" Друк E-mail
29.09.2011 | 12:09 |
Змест
Эрнест ЯЛУГІН. "Рой чалавечы"
ІМЯ, або Чаму я не падобны на Карла Маркса
РОЙ ЧАЛАВЕЧЫ.
1. Ад Новага Запавету да Ніцшэ
2. Да зорак?
3. Тост французскага прэзідэнта
4. Канфуцый, Агасфер і памылка Вебера
НАРМАНСКІ СЛЕД.
1. Кроў і працэнты
2. Русь і Рось
3. «Панізоўнікі» ці «лютыя»?
«Русские» грёзы инородцев
Лiст у рэдакцыю
«Тады, мой сын, ты будзеш чалавек!»

Нарманскі След

(Рускія..)
"О Руская земле!
Уже за шеломянемъ еси».
Слово о пълку Игореве.

1. Кроў і працэнты

Перш чым заглыбіцца ў сівую даўніну, нагадаем два-тры моманты цяперашніх рэалій. першы расійскі прэзідэнт Барыс Ельцын практычна не ўжываў слова "рускія", а толькі "россіяне", калі гаварыў пра народ Расіі. У той жа час расійскія нацыянал-экстрэмісты наадварот любяць падкрэсліваць: "Мы, русскіе..." Цікава тлумачыць гэта паняцце відны дзеяч і трубадур расійскага ваяўнічага шавінізму пісьменнік і галоўны рэдактар газеты "Завтра" (раней - "День"), "салавей Генштаба Ра", як яго ахрысцілі журналісты, Аляксандр Праханаў. Вось некалькі яго характэрных выказванняў у часе гутаркі з палітолагам Аляксандрам Янавым (ЗША), згодна тэкста ў "Литературной газете"(2.09.1993). Спачатку ўвогуле пра стаўленне да суседзяў, якое падзяляюць не толькі ідэйныя высокапастаўленыя сябры пісьменніка, але і шмат хто з абываталяў(калі меркаваць па рэйтынгах ў часе тэлевізійных апытанняў): "Навошта займацца палітычнымі сантыментамі?.. Божа! Калі заўтра паняцце "тэатр ваенных дзеянняў" будзе рэальнасцю, і гэты тэатр узнікне ў балтыйскіх краінах, нам будзе напляваць на сітуацыю ў Літве (дзяржаўную незалежнасць гэтай краіны - Э.Я.), на ўсю гэту лухту, калі рускім флатам, рускім дывізіям, а таксама рускім ракетным мабільным устаноўкам неабходна будзе рухацца за гэтыя межы... Я забараніў бы ў краіне дзейнічаць тым сілам і тэндэнцыям, якія вывелі Літву з імперыі, якія вывелі Украіну з састава імперыі..."

Як бачым, у А. Праханава не ўзнікае і ценю сумнення ў тоеснасці і цесным узаемадзеянні нават паняццяў "імперыя" - "рускія". Што гэта менавіта так, а не палемічная агаворка, ён пацвердзіў неаднаразова. Напрыклад, згадваючы пра сваю газету, спецыяльна падкрэсліў: "День" пракламуе рускую ідэалогію", спрыяе "станаўленню рускага нацыянальна-дзяржаўнага руху".

"Не расійскую, а рускую?" - папрасіў усё ж удакладніць ягоны суразмоўца. "У дадзеным выпадку рускую", - пацвердзіў ідэолаг імперскасці. - У мяне іншы пункт гледжання на паняцце "рускі". Я лічу, што калі кажу "рускі нацыянальны рух", я не падлічваю працэнт крыві...бо Расія генетычна, рускі народ - гэта генетычна не чысты народ... І таму, калі зводзяць сёння боязь слова "рускага", а з другога боку, слова "рускі" да паняцця працэнта крыві... гэта недакладна".

Адносна боязі не ведаю, а вось разумення, што тут нейкая зацяглая гістарычная незавершанасць, калі не недакладнасць, гэта ёсць, і яно пашыраецца нават у простанародным асяродку. Бо людзі інстынктыўна адчуваюць не проста этнічную недаспеласць, так бы мовіць, а і амаль гіпнатычную падпарадкаванасць камусьці містычнаму, накшталт Змея Гарыныча ці Салаўя-Разбойніка на Калінавым мосце часу.

Містыка сапраўды мае месца і яна цягнецца з далёкай мінуўшчыны, калі такое падпарадкаванне - і фізічнае, і палітычнае - існавала.

Але на адзін момант зоймемся граматыкай. Паспрабуем яе сродкамі асэнсаваць слова "рускі". Ужо вучань пятага класа ведае: у якасці часціны мовы гэта прыметнік (определеніе). Адказвае на пытанні - які?, чый?, каторы?.

У нашым канкрэтным выпадку слова "рускі", адказваючы як прыметнік на пытанне "чый?", сведчыць на прыналежнасць каму? - "русу". А значыць, на несамастойнасць. Канешне, гэтае слова можна яшчэ паставіць у якасці галоўнай часткі сказа - дзейніка, і тады ўсё ж можа набыць і рысы, характэрныя для назоўніка, хоць і з прыкметамі прыналежнасці. Цяпер параўнаем гэта з сучаснай практыкай у свеце. У нармальных умовах чалавек, як правіла, атаесамлівае сябе з краінай, у якой ці нарадзіўся, ці ўрэшце даволі працяглы час жыве па ўласным жаданні і нікуды на новае ПМЖ перабірацца не збіраецца. На Захадзе, да прыкладу, атрымліваюцца такія пары: Францыя - француз, Дойчланд (Германія) - дойч (гэта некаторая частка усходнееўрапейцаў прывыкла казаць - немец), Польшча - паляк, Фінляндыя - фін і гэтак далей. Возьмем Арабскі Усход: Алжыр - алжырац, Марока - мараканец, Сірыя - сірыец... У Афрыцы: Судан - суданец, Эрытрэя - эрытрэец, Эфіопія - эфіоп... Далёкі Усход: Філіпіны - філіпінец, Японія - японец, Кітай - кітаец... А цяпер: Расія - і...рускі(?).

З гэтай нагоды ўспамінаецца выпадак анекдатычны, хоць адзін з удзельнікаў пацвердзіў у прэсе - так насамрэч і было. Вельмі вядомы ў брэжнеўскі час выкрывальнік імперыялізму палітычны каментатар тэлебачання прафесар Валянцін Зорын аднойчы гутарыў са знакамітым дзяржсакратаром ЗША і таксма прафесарам Генры Кісінджэрам. А трэба адзначыць, што абое нарадзіліся ад змешаных па нацыянальных прызнаках шлюбаў і ў абодвух маці яўрэйскага паходжання. І вось Зорын, паразмаўляўшы пра міжнароднае становішча ў эканамічным аспекце, перавёў гутарку на прыроду этнічных канфліктаў і ў гэтым рэчышчы пацікавіўся: "Містэр Кісінджэр, а хто вы насамрэч па нацыянальнасці?" "А вы?" - умела перахоплівае пытанне суразмоўца. "Я - рускі", - кажа В. Зорын. "У такім разе я - амерыканскі, - пажартаваў Кісінджэр. - Але калі ўсур'ёз, адчуваю сябе абсалютна амерыканцам".

Хоць нічога незвычайнага не было б, каб у дадзеным выпадку той жа Кісінджэр назваўся амерыканскім яўрэем ці амерыканцам яўрэйскага паходжання. Аднак у яго ці такога адчування этнічнай пераходнасці ўвогуле не было, дзякуючы адпаведнаму выхаванню, у тым ліку сямейнаму, ці ён на той час проста ўжо канчаткова вырашыў для сябе - да якога нацыянальнага берага прыстаць. У ЗША такое значна прасцей, бо там увогуле стварылася зусім іншая нацыя, якая не прызнае за сабой ніякага канкрэтнага этнапачынальніка. Тым не менш і ў самых старых народаў, даўно асэнсаваўшых сябе еднасцю з акрэсленымі біёлага-прыродна-псіхалагічнымі, культурнымі, у тым ліку моўнымі, адрозненнямі ад суседзяў, нават і рэзка-прыродна абасобленых, прыкладам, у японцаў, за стагоддзі выпрацаваліся спосабы негвалтоўнага, "мяккага" асімілявання іншародцаў. Такі чалавек (іншародзец) можа нейкі час (бывае і вельмі працяглы) носіць прыметнікавасць этнапаходжання, у тым ліку аднаго са сваіх бацькоў, пра што згадана вышэй. Рэдка, але здараецца, што гэтая "першародная" этнапрыметніквасць набывае рудыментарныя асаблівасці.

А бывае, што той рудыментарны хвосцік імкнуцца нават прышчапіць яшчэ і народу-суседу, асабліва калі той ужо схоплены на "кручок" палітычнай, а разам і эканамічнай, залежнасці. Так адбылося з беларусамі, якім ідэолагі імперскасці даўно спрабуюць прыляпіць прыметнікавасць - "рускія". Атрымліваецца: яны самі "русы" (прычым, белыя, значыць, свабодныя), але ў той жа час аказваюцца быццам бы залежнымі яшчэ ад нейкіх "русаў"! Ці ўсё ж - расійцаў, расіянаў? Тады, па логіцы, - гэта "расійскія беларусы"? Не, у дадзеным выпадку прыметнікавы этнатэрмін "рускія" больш выгадны, бо за ім містыка даўніны. Да таго ж яшчэ і асвечаны магутнай дзяржаўнай царквой.



 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 1336
mod_vvisit_counter Учора 3121
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 4457
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 34631