Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow АДВЕЧНАЕ arrow Культура arrow Эрнест ЯЛУГІН. "Рой чалавечы"

Эрнест ЯЛУГІН. "Рой чалавечы" Друк E-mail
29.09.2011 | 12:09 |
Змест
Эрнест ЯЛУГІН. "Рой чалавечы"
ІМЯ, або Чаму я не падобны на Карла Маркса
РОЙ ЧАЛАВЕЧЫ.
1. Ад Новага Запавету да Ніцшэ
2. Да зорак?
3. Тост французскага прэзідэнта
4. Канфуцый, Агасфер і памылка Вебера
НАРМАНСКІ СЛЕД.
1. Кроў і працэнты
2. Русь і Рось
3. «Панізоўнікі» ці «лютыя»?
«Русские» грёзы инородцев
Лiст у рэдакцыю
«Тады, мой сын, ты будзеш чалавек!»

Рой чалавечы

"І раскаяўся Гасподзь, што стварыў чалавека на зямлі, і ўзжурыўся ў сэрцы сваім".
Біблія. (Быццё,6-6. )

1. Ад Новага Запавету да Ніцшэ

Калісьці адны вялікія князі і іх бліжняе атачэнне ў нашых краях лічылі, што іх продкі аднекуль ці то прыляцелі, ці то ў крайнім выпадку прыплылі, каб панаваць над бязглуздымі тутэйшымі смердамі. Цяпер прышласць - ды пажадана з іншага сусвету! - цешыць нават таго-сяго з дзяцей пастуха, калі пашанцуе прабіцца да высокага начальніцкага крэсла. Прагрэс!

А чый продак неандэрталец? Які хутаўся ў брудныя скуры, ратаваўся ў змрочных пячорах, харчаваўся палоннымі, а як доўга галадаў, то забіваў старых суродзічаў і мог з'есці не тое што чужынца, а ўласных дзяцей, калі тых не ўратоўвала маці. Ну сапраўды: куды ж такому ў радню тым, хто ў нашы дні носіць "упакоўку" калі не ад Дыёра ці Версачэ, то ад Зайцава ці Юдашкіна, шмальцуе зубы рэкламнай пастай, палошча спешчанае цела ў фарфоравай ванне, харчуецца цялячымі адбіўнымі ці нават нейкім заморскім дзівам "сушы" ў шыкоўных рэстаранах, а прыродны інстынкт размнажэння падманвае забавамі з прастытуткамі. Лічыць сябе надзвычай мудрым і адукаваным, але чамусьці, праўда, нягледзячы на папярэжданні ўрачоў, дзяцей "робіць" куды больш нават хаатычна, чымся жыхар старажытных пячор, таму часта калек ці псіхаў. Неандэрталец радаваўся, калі знішчаў чужынца, бо лічыў, што гэтым умацоўвае бяспеку свайго роду. Цяпер шырыцца колькасць забойстваў не толькі ад прагных да чужога здабытку бандытаў, якія не хочуць працаваць, але тым не меней соладка жыць. Забіваюць яшчэ і так званыя маньякі - каб пацешыцца з чалавечага скону. Прычым некаторыя па першым часе нават усведамляюць, што такое - ненармальна. Растоўскі Чыкаціла, забіўшы двух чалавек, звяртаўся самахоць да ўрачоў, намякаючы на свае цяжкія грахі. Але ўрачы ад яго адмахнуліся. Таму што не "свяціў" ганарар за турботы? Ці таму, што прывыклі да масавага псіхічнага трызнення і праяў жорсткасці? І вурдалак загубіў яшчэ пяцьдзесят душ, перш чым трапіць за краты! Нейкі Пічушкін з-пад Масквы ажно стаміўся забіваць і фактычна ўжо наўмысна падстаўляўся, а яго ўсё не хацелі "браць".

Колькі такога! Ды ўсё нарастае гэты садызм, гэтае нематываванае жудаснае душагубства. Як павялічваецца і колькасць падлеткавай цяжкай злачыннасці (нават увогуле дзіцячай!) - зноў жа бязмежна нялюдскай, хваравітай. З чаго гэта пачынаецца, многія ведаюць, і не адны ўрачы, бо назіраюць, як ператвараюцца ў джунглі і клаакі пад'езды і лесвічныя пляцоўкі нават элітных дамоў, не кажучы ўжо пра "спальныя" мікрараёны, дзе рассяляўся народ папрасцей, у большасці без пэўных сацыяльных арыентыраў і нават бытавой культуры.

Псіхіятры, якія нарэшце пачалі вывучаць гэтыя з'явы, заўважылі адну практычна фатальную асаблівасць будовы мозгу злачынцаў азначанай тут катэгорыі, - адсутнасць ці ў лепшым выпадку знаходжанне ў пачатковым, неразвітым стане аддзела мозгу, адказнага за здольнасць спачуваць другому чалавеку, разумець чужы боль, чужыя натуральныя патрэбы, не кажучы ўжо пра больш складаныя рэчы. Гэты, ці не найбольш "чалавечы", участак мозгу фарміруецца ў дзіцяці, калі яно яшчэ ў матчыным улонні, і заканчваецца ў 10-12-гадовым узросце пры наяўнасці адпаведных умоў, галоўная з якіх - сямейны чыннік. Таго, хто свядома ці несвядома паводзіць сябе "бесчалавечна", называюць лацінскім словам "монстр".Ці трэба многа гаварыць якое патомства ў монстраў. У той час як людзі з пачатковымі псіхічнымі адхіленнямі, як правіла, па назіраннях спецыялістаў, асабліва сексуальныя - нездарма на іх долю прыходзіцца пераважная большасць згвалтаванняў. Словам, яны схільныя інтэнсіўна пладзіцца - і плодзяцца.

Цяпер прызнана: у чалавечым сусвеце няўхільна нарастае агрэсіўная жорсткасць і стаўленне да сябе падобных як да бяздушных механізмаў, якія можна пры патрэбе "ўтылізаваць" ці разабраць на запчасткі для эліты, як гэта рабілі, прыкладам, у сербскім Косаве ("вытворчасць" была пастаўлена на паток!).

А "новыя людзі"? Яны не маюць нават інстынкту роднасці, калі іх зачынаюць ажно ў лабараторыях. Ці хоць і натуральным спосабам, але не ў працэсе любоўнага яднання душ, а зноў жа дзякуючы прагматычнай медыцынскай імплантацыі. Паміж тым усе вялікія дасканала этычна распрацаваныя рэлігіі свету нездарма ( і здавён!) папярэджвалі ўвогуле аб грахоўнасці зачыну дзяцей без шлюбнага рытуалу і кахання. Адкуль і ў формуле царкоўнага шлюбнага рытуала вянчання ёсць і такі наказ: "Любіце і паважайце адзін аднаго..." Машынізаванае грамадства, збітае з панталыку карыслівымі рэкламшчыкамі, купленымі кампрадорскімі капіталістамі-алігархамі, цяпер пачынае лічыць гэта ўсё цёмнымі забабонамі і невыносным абмежаваннем свабоды асобы, такім чынам амаль ушчэнт разбураючы ўсё тое, што пакутліва стварала чалавецтва тысячагоддзямі, - СЯМ'Ю. Атрымаўшы ў выніку сонмішчы бязродных хіпі-бадзяг, не кажучы пра чыста злачынныя групоўкі. Паміж тым адвакат бязмежнай свабоды "звышчалавека" філосаф Ніцшэ яшчэ вунь калі дзесяцігоддзе гніў жыўцом ад сіфілісу ў выніку гэтага самага "свабоднага сэксу" - пакуль не пазбавіўся ад пякельных пакут пры дапамозе ампулы з атрутай.

Дык што з намі дзеецца?

Дзякаваць богу, не перавяліся яшчэ на свеце людзі, якія пра гэта ўпарта думаюць. Праўда, той-сёй прыходзіць у выніку да несуцяшальных, песімістычных меркаванняў. Так, разважаючы пра нейкае апошнім часам апантанае самаразбурэнне чалавецтва, у тым ліку бязглуздае знішчэнне асяродку ўласнага існавання, вядомы расійскі паэт і эсэіст-філосаф Васілій Субоцін вызначае: гэта вынік, ужываючы тэхналагічны тэрмін, фізічнага зносу нашага сусвету. Бо ўсё мае свой тэрмін - жыццё чалавека, і жыццё дзяржавы, і жыццё ўрэшце любой цывілізацыі. І не ў нашай волі прыродны працэс затрымаць, прыходзіць да высновы аўтар.

У разважанні В.Субоціна наконт гэтай сумнай для чалавецтва акалічнасці - канца свету - ёсць спасылка на Усявышняга. Тэрміны чалавечага існавання вычарпаны таму яшчэ, зазначае Субоцін, што магчыма "ў самым пачатку, калі ўсё толькі задумвалася, разлічана было на нейкі іншы, калі ўжо не першабытны, то тым не меней на зусім другі ўзровень развіцця". А потым "працэс" неяк выслізнуў з-пад рук Стваральніка, "пайшоў" у многім сам па сабе як нешта непрадугледжанае - распад атама, радыяцыя і тыя глабальныя разбурэнні зямной атмасферы, што адбываюцца ў нас на вачах, незваротныя змены ўсяго існага і ўсяго жывога"... Вось і думаецца, што Стваральнік махнуў на нас рукой, мы даўно пакінутыя Госпадам Богам, і ўжо нельга нічога змяніць, заключае Субоцін, - тэрміны вычарпаныя!

У сваю чаргу і такі "прагматык", як амерыканскі астрафізік, даследчык космасу Карл Сабан у кнізе "Бледна-блакітная пылінка" прыходзіць да высновы: пакуль не позна, з Зямлі трэба ўцякаць, яна загіне.

З такім настроем лёгка, асабліва маючы адпаведны характар, кутнуць-пагуляць напаследак, перад тым, як узысці на борт касмічнага карабля. Калі на ім, канешне, для вас прадугледжана месца.

Аб гэтай альтэрнатыве зямному выжыванню крыху пазней. А зараз пра тое, па чым можна меркаваць, што Бог ад нас яшчэ не зусім адступіўся. Прыродныя рэсурсы-выкапні і наяўнасць такога-сякога кіслароду ў звышзагазаванай атмасферы, безумоўна, чыннік вельмі важны. Але ці найважнейшым з'яўляецца тое, што пакуль яшчэ ўсё ж у даволі значнай часткі зямянаў захаваўся розум. Не дзеля ж таго, напэўна, каб павялічыць мукі тых, хто здольны ўцяміць, што адбываецца з чалавецтвам і чым скончыцца.

Не заўсёды, праўда, розум гэты бывае цвярозым - і тады некаторыя карыстаюцца ім, каб сапраўды "пагуляць напаследак", - выдумляць розныя забавы на баляванні новага Валтасара, калі хто згадвае пра старога, біблейскага. Цана яму грош. Але ж ёсць нямала яшчэ тых, хто не толькі клапоціцца пакуль, як здабыць харч, паліва, а і думае пра захаванне ўвогуле жыцця на зямлі. Не толькі для сябе, а каб прыстойна пажылі і нашчадкі. Пераадольваючы адчай ад чалавечай хсціўнасці і бязглуздзіцы, нехта ўсё яшчэ ўпарта імкнецца разгадваць фундаментальныя, так бы мовіць, "чаму?" у нашым гістарычным існаванні. Прыкладам, чаму ніяк не зліваюцца ў адзінае тыя ж мовы, хаця яшчэ Чынгісхану было зразумела, што гэта перашкода руху "рабочай сілы" і будове адзінай сусветнай дзяржавы з адным уладаром над усімі? Ці загадка Агасфера - Вечнага Жыда, нават шырокая публіка ўсё яшчэ цікавіцца гэтай змрочнай легендай Сярэдневечча. Чаму легенда ўвогуле ўзнікла? Чаму Вечны блукае па Еўропе, а не па ваколіцах таго ж Ерусаліма?

Альбо чаму адрозніваюцца біблейскі Новы Запавет і Тора, хоць мала таго, што выйшлі з аднаго краю (зямлі?), але і напісаныя людзьмі ці не аднаго племені (іудзейскага?). Чаму пры гэтым верныя прыхільнікі Торы і Талмуда не распачыналі разню паміж сабой (апісаныя Флавіем іудзейскія войны трэба аднесці ўсё ж да больш ранняга гістарычнага часу), а рассеяныя паміж чужымі народамі, усяляк адзін аднаго падтрымлівалі і працягваюць тое рабіць? Выключэнні - не правіла. У той час як прыхільнікі хрысціянства ўрэшце мала таго, што "падзялілі" Ісуса Хрыста, але яшчэ і з тае прычыны пралілі мора слёз і нават крыві, здавалася б, адзінаверцаў. Процістаянне працягваецца, і тут аказаўся бездапаможным нават такі выдатны аўтарытэт, як Рымскі папа Іаан Павел Другі.

А чым растлумачыць, што мільёны і мільёны людзей пакланяюцца Буддзе, у той час як іхнія блізкія суседзі моляцца Алаху і лічаць прэстыжным завучыць напамяць тысячы вершаваных радкоў-сур старажытнага Карана?

Ці гэта. Ну навошта школьнікам далёкаўсходніх краёў ведаць, што раіў настолькі старажытны кітайскі мандарын, няхай сабе ён быў і філосаф, калі ўжо нават атамы ягонага праху шмат разоў спажылі іншыя істоты, травы і дрэвы?

У той час калі мільённымі тыражамі ва ўсім свеце разыходзіцца кніга Дэйла Карнегі пра тое, як заваёўваць сяброў, перастаць непакоіцца і пачаць жыць. Хоць не меней папулярнай стала і кніга псіхолага Шострама ўжо "Анты-Карнегі".

У той час, калі азіяцкім школьнікам падобна да іхніх еўрапейскіх ды з іншых частак свету равеснікам не абыйсціся ў працэсе навучання бізнесу без старога Адама Сміта, іншымі словамі - без ведання азоў той рынкавай эканомікі, якая сваімі шчупальцамі ахапіла ці не ўвесь чалавечы сусвет і вось-вось, здаецца, ператворыць яго дзеля сваіх патрэб у адзіны завод. Нешта супергігнцкае да пачварнасці, паміж тым як апалагеты запэўніваюць: так і трэба, гэта непазбежна. "Бухгалтар жабракоў", згодна рэпліцы князя Бісмарка, Карл Маркс калісьці даў імя гэтай з'яве, але яно хутчэй прывілося не дзякуючы таўшчэзнаму фаліянту "Das Kapital", а кнізе Вернера Зомбарта "Der maderne Kapitalismus", што пабачыла свет пазней, на самым пачатку ХХ стагоддзя. Цяпер назва стала агульнавядомай, без яе не абыходзіцца ніводзін, хто разважае пра сучасную эканоміку. Ні тэарэтык Сайман Кузнец, чые парады наконт карэляцыі паміж бюджэтам і нацыянальным прыбыткам (нацыянальным - звернем увагу) варта было б улічваць не адным шкалярам, але і "бацькам" любой прыстойнай дзяржавы, ні практык Людвік Эрхард, які стварыў цуд ХХ стагоддзя, даволі імкліва ўзняўшы з руін ушчэнт разбураную войнамі складанейшую гаспадарку цэлай еўрапейскай дзяржавы. Трэба яе назваць дакладна - Федэратыўная Германія, бо ў якой іншай краіне вялікаму дойч-эканамісту правесці сваю праграму (ва ўсякім разе ў вядомым нам выглядзе) наўрад ці ўдалася б. Хіба што ў Японіі. Але пры гэтым, каб тады ўжо доктар Эрхард быў японцам, пажадана самураем. Бо тыя горкія лекі, якія ён так рашуча ўжыў, маглі мець станоўчы вынік ніяк не на грунце прымусу і страху, а толькі з поўнага даверу "пацыента". А значыць, "доктару" абавязкова трэба было адчуваць і ўлічваць нацыянальную падсвядомасць, многімі пакаленнямі замацаваны інстынкт выжывання, іншымі словамі, культурна-палітычныя асаблівасці народа. Так што вельмі магчыма, што згаданыя вышэй вялікія эканамісты і ў тэрмін "капіталізм" укладалі розныя сэнсавыя асаблівасці.

Вяртаючыся ж да ідэі непазбежнасці панавання капіталізму як сусветна адзінага арганізму, дзе не будзе "ні эліна, ні іудзея", перш чым прыняць гэта за бясспрэчную непазбежнасць, варта паразважаць над такім "чаму": чаму ўсякі раз, калі недзе пан Вялікі міжнародны капітал пачынае сваё трыумфальнае касмапалітычнае шэсце, на ягоным шляху абавязкова ж раптам паўстае нейкая амаль ірэальная, "бязглуздая", на думку самых высокалобых выхаванцаў той жа "чыкагскай школы", стыхійная, па сутнасці, сіла - рэгіянальны, а значыць, абмежаваны ў рэсурсах рынак - нацыянальны?

Больш пра эканоміку ні слова. Ды і ў апошнім "чаму" мы ў нечым выйшлі за яе межы. Як быццам.

Ёсць і яшчэ некалькі "прамежкавых" пытанняў, якія варта было б асэнсаваць. Хаця б і тое дзіўнае спалучэнне феномена ўжо згаданага "Агасфера" з самай ці не найлепшай у свеце разведкай у зусім, здаецца ж, невялічкай краіне недзе там на Блізкім Усходзе. А таксама някепска б асэнсаваць дзіўны запавет Максвэла ў спалучэнні з правіламі Канфуцыя. І ў сувязі з гэтым - асноўную памылку Макса Вэбэра.

Але перад тым - крыху зноў пра зоркавыя мары і... пчол.



 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 861
mod_vvisit_counter Учора 1157
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 6091
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 49764