Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow АДВЕЧНАЕ arrow Культура arrow Эрнест ЯЛУГІН. "Рой чалавечы"

Эрнест ЯЛУГІН. "Рой чалавечы" Друк E-mail
29.09.2011 | 12:09 |
Змест
Эрнест ЯЛУГІН. "Рой чалавечы"
ІМЯ, або Чаму я не падобны на Карла Маркса
РОЙ ЧАЛАВЕЧЫ.
1. Ад Новага Запавету да Ніцшэ
2. Да зорак?
3. Тост французскага прэзідэнта
4. Канфуцый, Агасфер і памылка Вебера
НАРМАНСКІ СЛЕД.
1. Кроў і працэнты
2. Русь і Рось
3. «Панізоўнікі» ці «лютыя»?
«Русские» грёзы инородцев
Лiст у рэдакцыю
«Тады, мой сын, ты будзеш чалавек!»

"Тады, мой сын, ты будзеш чалавек!"

Згадваючы Рэдзьярда Кіплінга

Ёсць пісьменнікі (такіх мала), кнігі якіх час ад часу хочацца зняць з паліцы і перачытваць - хаця б старонкамі, хаця б асобнымі строфамі і радкамі, каб умацаваць уласны дух, паднавіць у сабе камертон высокаякаснага мастацтва, і адчуць сваю належнасць да несмяротнага Чалавецтва. Адным з такіх Майстроў са школьных гадоў (у навучальных праграмах, праўда, ён адсутнічаў) для мяне стаў Рэдзьярд Джозеф Кіплінг (1865 Бамбей - 1936 Лондан). Асабліва ж уражваў гэты ягоны верш - "If", які адразу займеў асобнае ад аўтара жыццё (канешне, у школьныя свае гады я нічога такога не ведаў ды і пасля зацікавіўся падрабязнасцямі толькі тады, калі звярнуў увагу на час стварэння шэдэўра, - амаль сотню гадоў таму!).

Не сказаць, што надрукаваўшы гэты верш, аўтар, як гэта гаворыцца, прачнуўся знакамітым. Знакамітым ён ужо быў, нават сусветна знакамітым і ажно атрымаў Нобелеўскую прэмію па літаратуры (1907 г.). А ў тыя часы яна прысуджалася крыху ў іншых умовах, чымся цяпер, калі проста дзіву даешся, знаёмячыся з опусамі новаспечаных лаўрэатаў. І быў ужо Рэдзьярд Кіплінг празваны іранічна ў колах ліберальнай грамадскасці свайго часу і ўхвальна ў асяродку шматлікіх прыхільнікаў імперскім бардам Англіі. Для замежнікаў жа ён атаясамліваўся з паняццем "тыповага" англійца, а існавала нават выразнае азначэнне "англійскага характара", якое не ва ўсім супадала з выявамі "дэндзі лонданскага", але было не меней прыцягальным. Вось адразу ўспамінаецца Джозэф Конрад, польскае прозвішча якога ведаюць ужо хіба спецыялісты-літаратуразнаўцы, бо так прагнуў ён стаць англійцам! І стаў.

Што ж гэта за характар такі - англійскі? Бескантрольная ўлада манархаў у Англіі адной з першых у Заходняй Еўропе была дзякуючы рэвалюцыям нарэшце абмежавана моцным заканадаўчым парламентам, і краіна пачала развіваць свабодную рынкавую гаспадарку. Вынік атрымаўся някепскі: англійскія майстры і прамысловыя вырабы высока цаніліся ва ўсім свеце, у тым ліку ў Масковіі, цар якой, знакаміты сваёй дзікасцю Іван Чацверты, не толькі браў пад ўласную апеку англійскіх майстроў і негацыянтаў, але і прагнуў мець за жонку англійскую прынцэсу. Выдатны расійскі пісьменнік Аляксандр Купрын у эсэ пра Кіплінга заўважыў: "Краіна, якая вырабляе лепшую ў свеце сталь, варыць найлепшы эль, вырабляе лепшыя біфштэксы, выводзіць лепшых коней, якая стварыла ўмовы для свяшчэннай недатыкальнасці сямейнага ачага, слаўная амаль усімі відамі спорту, нацыянальны гімн якой заканчваецца цудоўнымі словамі, што прымушаюць нас, рускіх, плакаць ад бяссільнага хвалявання, - "Ніколі, ніколі, ніколі англіец не будзе рабом!"- толькі такая краіна жалезнай англасаксонскай энергіі, якая горда піша займеннік "Я" з вялікай літары, але раўніва аберагае да дробязей свае старажытныя звычаі... - толькі такая краіна магла спарадзіць сваю цяперашнюю нацыянальную славу - Рэдзьярда Кіплінга"...

Вось так. Дарма, выходзіць, некаторыя лічылі, што ён калі не просталінейны апалагет імперскай велічы сваёй краіны, то... ардынарны пісьменнік для падлеткаў, захопленых рамантыкай прыгод і падарожжаў. Як жа: хто ў школьным узросце прамінуў ягоную "Кнігу джунгляў" ці "Маўглі"? Але ж той верш, які называюць паэтычным запаветам Кіплінга. Ён мае зусім нібыта просценькую назву - "If"("Калі.."). А чытаеш - і за простымі сказамі выяўляеш цэлы сусвет, прыхаваныя сэнсы і адценні сэнсаў, а ўрэшце - характар творцы, характар сына свайго народа.

Апублікаваны ў 1910 годзе верш за кароткі час стаў вядомы чытачам многіх краін свету. Сам Кіплінг у аўтабіяграфічным эсэ згадаў, што даволі хутка "дваццаць сем народаў Зямлі пераклалі верш на свае дваццаць сем моваў і надрукавалі ў самых розных выглядах". У Расіі пераклады таксама распачаліся неўзабаве, мне вядомыя ва ўсякім разе шэсць розных перакладаў у розныя часы.

Што да Англіі, то верш "Калі...", "збегшы" з кнігі, як ужо скаана, набыў самастойнае жыццё. Яго перадрукоўвалі ў газетах і часопісах, у альманахах і анталогіях, змяшчалі ў календарах і на паштоўках, прышпільвалі на сценах гасцёўняў і спальняў. У школах вучняў прымушалі мала таго што завучваць на памяць, дык яшчэ і перапісваць у сшыткі. Аўтару давялося ў сувязі з гэтым нават публічна пратэставаць, бо прымус выклікае ў дзяцей адмоўныя адносіны, і якое ўжо тады "патрыятычнае" выхаванне.

А ў Беларусі? У новым, недзяржаўным беларускім часопісе "Дзеяслоў"(№7) надрукаваныя пераклады вершаў англійскага майстра, зробленыя ў эміграцыі паэткай Наталляй Арсенневай. Цікавая акалічнасць: натхняльнікам перакладаў быў Антон Луцкевіч. Гэты выдатны нацыянальны дзеяч, знішчаны ўрэшце бальшавікамі-сталінцамі, пачаў яшчэ ў 1928 годзе і сам перакладаць вершы Кіплінга, калі сядзеў ў "Лукішках" - польскай турме для палітзняволеных. Луцкевічу хацелася данесці да беларусаў Слова выдатнага англійца, які здолеў гэтак выразна выявіць працэс гартавання нацыянальнага характару свайго народа, дух упартай непахіснасці і свабоды. І сам, дарэчы, адпавядаў нацыянальным якасцям, якія заклікаў выхоўваць у сабе суродзічаў.

Варта дадаць, што ў наш час ужываюцца (сталі крылатымі) фразы Кіплінга без спасылкі на аўтара. Прыкладам, "Захад ёсць Захад, Усход ёсць Усход, і з месцаў ім не сысці" ці "Тварам у твар на краю зямлі". Хочацца ўспомніць тут і хоць некалькі радкоў з яго "Заклёну":

Перад Богам і людзьмі
Горсць зямлі сваёй вазьмі,
Горсць зямлі англійскай мілай...
К сэрцу потым прыкладзі...
Зразумееш (у тым соль),
Чалавек любы - кароль!

І само сабой - кіплінгаўскі "If" ("Калі..."). На жаль, яго чамусьці абмінулі беларускія перакладчыкі, што мне пацвердзіў знаўца і сам выдатны перакладчык Лявон Баршчэўскі. То пакуль, у чаканні адмысловага перакладу, ажыццёўленага прафесіяналам, што сягнуў бы ўзроўню арыгінала, адважуся прапанаваць шэдэўр Рэдзьярда Кіплінга прачытаць па-беларуску ў варыянце аматарскім, зробленым мною пад назвай "Сыну". Магчыма, дарагі чытач, ты адчуеш, як гэты твор блізкі і патрэбны беларусам, што прагнуць волі сваёй Айчыне, чалавечай годнасці і гонару сваім сучаснікам і нашчадкам.

Рэдзьярд Джозеф Кіплінг

СЫНУ

Калі натоўп раз'юшаны кляне
Цябе за ўласныя ж хімеры,
Вер у сябе насуперак мане
І не крыўдуй на малавераў.

Чакай свой час у здзеку й тлуме,
Няхай ілгуць - не рэагуй на іх;
Даруй усім і аднаго не думай,
Што ты мудрэйшы за другіх.

Вучыся думаць - бойся летуценняў,
Бо мроі - рабская імжа.
Ці хваляць, ці клянуць - няма адценняў,
У іхнім голасе ілжа.

Маўчы, калі тваім жа словам
Абылганым балваняць прастакоў,
Калі жыццё разбурана, то знову
Ты падымі сваё з асноў.

Калі гуляць - пастаў на карту
Усё нажытае гарбом;
Прайграеш - шкадаваць не варта,
Стань жабраком, ды не рабом.

Умей прымусіць нервы, сэрца, цела
Табе служыць, калі ў грудзях
Даўно ўсё пуста, ўсё згарэла,
Сабе скажы: "Не скончан шлях!"

Будзь годным, размаўляючы з царамі,
Народу не кажы маны,
Будзь цвёрды з ворагам і гэткім жа з сябрамі,
Няхай з табою лічацца яны.

Калі напоўніш сэнсам гожым
Сваё жыццё, імклівы век,
Тады Сусветам уладарыць зможаш,
Тады, мой сын, ты будзеш Чалавек!

1910 г.

Упершыню надрукавана ў газеце "Народная Воля", 15.02.2005 г.



 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 1248
mod_vvisit_counter Учора 3121
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 4369
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 34543