Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow АДВЕЧНАЕ arrow Культура arrow Эрнест ЯЛУГІН. "Рой чалавечы"

Эрнест ЯЛУГІН. "Рой чалавечы" Друк E-mail
29.09.2011 | 12:09 |
Змест
Эрнест ЯЛУГІН. "Рой чалавечы"
ІМЯ, або Чаму я не падобны на Карла Маркса
РОЙ ЧАЛАВЕЧЫ.
1. Ад Новага Запавету да Ніцшэ
2. Да зорак?
3. Тост французскага прэзідэнта
4. Канфуцый, Агасфер і памылка Вебера
НАРМАНСКІ СЛЕД.
1. Кроў і працэнты
2. Русь і Рось
3. «Панізоўнікі» ці «лютыя»?
«Русские» грёзы инородцев
Лiст у рэдакцыю
«Тады, мой сын, ты будзеш чалавек!»

Ліст у рэдакцыю. Беларусы ёсць - і гэта суб'ект міжнароднага права

Паважаны галоўны рэдактар "Народнай Волі" Іосіф Паўлавіч,

Я заўсёды з цікавасцю чытаю ў вашай газеце артыкулы прафесара Леаніда Лыча ў абарону беларускай мовы. Але ягоны допіс "Дык хто мы - "арыгінал" ці "копія"? ("НВ" ад 5 сн. 2003) мяне, прызнаюся, засмуціў. Заявы некаторых вышэйшых кіраўнікоў нашай дзяржавы, што беларусы - гэта быццам "русскіе", ужо відавочна настолькі абсурдныя, што вартыя хіба што рэплікі, не болей.

Хто такія рускія, а хто "русы", выразна акрэсліў яшчэ цар Масковіі Іван Чацверты (Грозны). - дарэчы, напалову наш суродзіч па паходжанні па лініі маці, Алены Глінскай, - калі займаўся палемічным ліставаннем з князем Курбскім: той, шукаючы паратунку ад дзікай расправы, збег у Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае (спецыяльна ўжываю порўную назву гэтай сярэдневечнай дзяржавы). Дык вось, Іван Грозны заяўляў, што сапраўдны "рус" у Маскоўскай дзяржаве - толькі ён, нашчадак варага Рурыка, а ўвесь народ, якім ён распараджаецца, у тым ліку князі і баярства, - ягоныя "халопы", "русскіе". Можна дадаць, што "халопамі" ў Масковіі называліся рабы ці іхнія прыняволеныя нашчадкі. І ўсе ў Масковіі, ад селяніна-смерда да князёў і баярства, самі называлі сябе "холопамі Государевымі"(Э.Радзінскі). Дык хто адчувае сябе "холопом", няхай называецца (і адчувае сябе), як яму пажадана. А мы ў сваёй дзяржаве, - тыя, хто не жадае быць нічыімі халопамі, з гонарам будзем адстойваць уласнае нацыянальнае імя, якое нам падаравала Гісторыя. Імя, якое ўрачыста агучылі (і за якое змагаліся!) Кастусь Каліноўскі і Францішак Багушэвіч, Дунін-Марцінкевіч і Янка Купала, а ўрэшце заснавальнікі Беларускай Народнай Рэспублікі. Ніякія маскоўскія цары і імператрыцы нам яго не "прышчаплялі", гэта па меншай меры наіўна.

Хто дужа цікавіцца гэтым, можа пачытаць хоць бы і навейшае грунтоўнае даследванне маладога вучонага Алеся Белага "Хроніка Белай Русі"(Мн.,"Энцыклапедыкс",2000). Што "літва" - не "спрадвечны, натуральны для гэтай зямлі тэрмін", як падалося шаноўнаму прафесару Л.Лычу, сведчыць хаця б тое, што ён не згадваецца ў несмяротнай гістарычнай працы летапісца кіеўскага Нестара "Повесть временных лет", дзе пералічаны ўсе плямёны ўсходняга славянства, нават тыя, пра якіх мы зараз увогуле ўжо нічога не ведаем.

"Літва" з'явілася значна пазней, а адкуль і што азначае сам тэрмін, можна даведацца ў вельмі адказнага сучаснага даследчыка Здзіслава Сіцько і іншых, якія цяпер, дзякаваць Богу, займелі магчымасць карыстацца заходнееўрапейскімі і амерыканскімі архіўнымі зборамі. Калі коратка і спрошчана, "літвой"(літамі) называлі ў землях саксаў вольнаадпушчаннікаў з ліку палонных заходніх славян, якія неслі вайсковую службу. Пасля разгрому іхняга паўстання ў адказ на прымусовае насаджэнне новай, хрысціянскай рэлігіі, літы-славяне мусілі ратавацца ўцёкамі ў іншыя землі, і нейкая частка з іх папрасіла прытулку ў Полацкім княстве - зноў жа з абавязкам несці вайсковую службу на карысць Полацка. Таму ў нашых летапісах так часта і трапляюцца паведамленні, што князі ў баявыя паходы "бралі Літву". А паколькі вайскоўцы значна часцей за іншых атрымлівалі шляхецтва (а напачатку толькі яны і атрымлівалі), то не дзіва, калі сярод шляхты аказалася шмат літвінаў. Гэта былі адважныя і вынослівыя людзі, і частка з іх з пакалення ў пакаленне станавілася кандацьерамі - служыла збройна тым, хто наймаў. З цягам часу яны паядналіся праз шлюбныя саюзы хто з нашымі продкамі, хто - з палякамі ці жмудзінамі, а з пачатку 16 стагоддзя іх можна сустрэць і на маскоўскай вайсковай службе.

Сённяшняя Летува з годнасцю доўжыць святую традыцыю літаў змагацца за свабоду, не шкадуючы жыцця. Хвала і шанаванне нашым мужным і годным суседзям-летувісам! Але ж і беларусы зусім не горшых продкаў-русінаў маюць, нават дадалі нейкім чынам прыметнікавасць "балта", ці "белыя", што значыць, незалежныя, вольныя. Дык трэба перастаць толькі займацца нацыянальным мазахізмам і, аб'яднаўшыся, упарта змагацца за ўласнае годнае жыццё, прыносячы хвалу Богу за тое, што дадзена нам на гэтай зямлі.

Закончу свой ліст святымі словамі Янкі Купалы: "Жыве Беларусь!"

Упершыню апублікавана ў газеце "Народная Воля",12.12.2003.



 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 1348
mod_vvisit_counter Учора 3121
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 4469
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 34643