Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 

Паміж двух агнёў: Урокі гісторыі Друк E-mail
11.01.2008 | 16:59 |
Змест
Паміж двух агнёў: Урокі гісторыі
1. Абнадзейлівы пачатак
2. Паланізацыя
3. Русіфікацыя
4. Марныя надзеі

2. Паланізацыя

Апынуўшыся ў складзе Рэчы Паспалітай беларусы адразу ж сутыкнуліся з цэлым шэрагам новых праблем, якія істотна ўскладнілі іх нацыянальнае выжыванне і развіццё. Праўда, фактычна Карона Польская распачала спробы распаўсюдзіць сваю палітычную ўладу і духоўны ўплыў на беларускую зямлю і яе насельнікаў яшчэ задоўга да Люблінскай уніі. Менавіта на гэта была скіравана Крэўская унія, падпісаная ў 1385 годзе, якая давала палякам мажлівасць ажыццяўляць акаталічванне язычнікаў, што насялялі заходнія беларускія землі Вялікага Княства Літоўскага. Аднак гэта яшчэ нельга было назваць паланізацыяй, паколькі ў самой Польшчы, асабліва ў гарадах, у тыя гады ў масавым парадку адбывалася анямечванне мясцовага насельніцтва. Тым не менш неабходныя перадумовы для яе развіцця былі, безумоўна, створаны.

Становішча карэнным чынам стала мяняцца, калі свецкія і духоўныя ўлады Кароны Польскай зрабілі захады па ўмацаванні сацыяльнай ролі польскай мовы, калі ксяндзы пачалі чытаць на ёй свае казанні і весьці ўсю іншую працу з вернікамі, калі яны ўсімі даступнымі ім спосабамі і сродкамі сталі зацвярджаць яе таксама ў дзейнасці касцёлаў, што ствараліся на беларускіх землях. Дарэчы, рабіць гэта ім было даволі проста, паколькі ўтвораныя на тэрыторыі ВКЛ Луцкае, Віленскае і Жмудскае каталіцкія біскупствы на працягу ХV-ХVІ стагоддзяў падпарадкоўваліся непасрэдна польскаму архібіскупу. Да ўсяго, актыўна дапамагалі польскім ксяндзам у дадзенай справе самі беларускія магнаты і шляхта, якія адзін за адным пераходзілі ў каталіцкую веру, імкнучыся такім чынам духоўна прыблізіцца да Заходняй Еўропы, а заадно далучыцца да тых істотных прывілей, якімі карысталіся палякі каталіцкага веравызнання аднолькавага з імі сацыяльнага становішча. Для многіх з іх апошняе было куды больш важна за захаванне беларускай мовай у нашым краі, што апынуўся ў складзе Рэчы Паспалітай, і ўжо не было той ролі, якую яна тут адыгрывала падчас існавання Вялікага Княства Літоўскага ў якасці незалежнай дзяржавы.

Шырока выкарыстоўвалі польскія свецкія і духоўны ўлады для паланізацыі беларусаў і пратэстанцызм, які прыйшоў на нашы землі ў другой палове ХVІ стагоддзя. Пратэстанты, як вядома, былі прыхільнікамі вядзення набажэнства на мясцовых мовах, што было ўмела выкарыстана польскімі грамадска-палітычнымі і рэлігійнымі дзеячамі для спалучэння распаўсюджвання рэфармацыйнага руху ў ВКЛ з адначасовым пашырэннем сферы ўжывання на ягонай тэрыторыі польскай мовы. На ёй не толькі вялося набажэнства ў многіх храмах, але і ажыццяўлялася дзейнасць вялікай колькасці навучальных і іншых устаноў, падпарадкаваных дадзенай рэлігійнай канфесіі. Таму, напрыклад, у друкарні, заснаванай на сродкі Мікалая Радзівіла Чорнага, актыўнага прыхільніка ідэй Рэфармацыі, не было надрукавана на беларускай мове ніводнай кніжкі. Ды і шырока вядомы беларускі асветнік Сымон Будны, які выпусціў у свет каля ста кніг, на беларускай мове выдаў толькі дзве – «Катэхізіс» і «Пра апраўданне грэшнага чалавека перад Богам». Сказанае, аднак, ніколькі не адмаўляе ў цэлым станоўчага ўплыву рэфарматарства на духоўнае развіццё беларускага народа, у тым ліку і ў сэнсе павышэння нацыянальнай самасвядомасці беларусаў. Яго можна смела аднесці да аднаго з важнейшых фактараў, які не даў зусім загінуць беларускай нацыянальнай ідэі ў тыя вельмі неспрыяльныя для яе практычнай рэалізацыі гады.

Люблінская Унія толькі яшчэ больш падштурхнула працэс паланізацыі беларусаў, даўшы польскім свецкім і духоўным уладам дадатковыя мажлівасці для павелічэння свайго ўплыву практычна на ўсе пласты насельніцтва беларускіх зямель. Шырока выкарыстоўваліся імі ў гэтых мэтах, прынамсі, навучанне найбольш таленавітай часткі беларускай моладзі ў прэстыжных установах Польшчы, а таксама сістэма спецыяльных сацыяльных ільгот, якімі маглі карыстацца толькі тыя прадстаўнікі інтэлігенцыі, у тым ліку беларускага паходжання, што актыўна працавалі на карысць польскай нацыянальнай культуры. Напачатку інтэлігенты беларускага паходжання займаліся дадзенай справай галоўным чынам на этнічнай тэрыторыі Польшчы, дзе яны ў пераважнай сваёй большасці заставаліся пасля заканчэння вышэйшых навучальных устаноў, а пасля і на спрадвечна беларускіх землях, усяляк садзейнічаючы тым самым рэалізацыі планаў польскіх палітыкаў па апалячванні сваіх суродзічаў.

Згаданая акалічнасць спрыяла паскоранаму росквіту польскай нацыянальнай культуры, у тым ліку мовы, пры адначасовым затармажэнні духоўнага развіцця беларускага народа. У выніку жыццёвая сфера беларускай мовы пачала няўмольна і ўсё больш катастрафічна звужацца. Рэзка змяншалася доля кніг, што выдаваліся на беларускай мове. Меншылася колькасць навучальных устаноў, у якіх выкладанне прадметаў вялося на беларускай мове. Сфера ўжывання роднай мовы беларусаў без істотных змен заставалася хіба толькі ў сялянскім асяроддзі ды ва уніяцкай царкве, святары якой усё яшчэ захоўвалі веру ў мажлівасць зрабіць сваю царкву сапраўды нацыянальнай.

Нацыянальна-патрыятычныя сілы беларускага народа, у значнай ступені пазбаўленага ўласнай дзяржаўнасці, не маглі паспяхова супрацьстаяць польскім палітыкам, якія ўдала і напорыста выкарыстоўвалі ўсю моц сваёй улады дзеля забеспячэння поўнага панавання польскай мовы і культуры цалкам на ўсёй прасторы федэратыўнай дзяржавы, і былі вымушаны здаваць адну пазіцыю за другой. 26 жніўня 1696 года Ўсеагульная канфедэрацыя саслоўяў Рэчы Паспалітай прыняла пастанову, згодна з якой усе рашэнні ў службовым справаводстве ВКЛ павінны былі складацца на польскай мове. У 1698-1699 гадах быў распрацаваны і прыняты Універсал, у якім усе высокія дзяржаўныя асобы выказалі абяцанне ўсе лісты, справы і публічныя лекцыі выдаваць толькі на польскай і лацінскай мовах, а не на якой-небудзь іншай.

Дамогшыся поўнага выключэння беларускай мовы з дзяржаўнага жыцця і рэзкага звужэння яе функцый у галіне адукацыі і культуры, праваднікі паланізацыі свой галоўны ўдар скіравалі на падрыў нацыянальных асноў уніяцкай царквы. І, нягледзячы на адчайнае супраціўленне яе нацыянальна свядомых святароў, няўмольна працягвалі свой наступ на гэтае па-сутнасці апошняе апірышча беларускай нацыянальнай духоўнай культуры. Паводле слоў нашага выдатнага філолага-славіста, акадэміка Яўхіма Карскага ўжо пад канец ХVІІ стагоддзя старабеларуская літаратурная мова настолькі апаланізавалася, што па сваім лексічным складзе стала мала адрознівацца ад польскай. А, як зазначыў адзін з выбітных ідэолагаў беларускага нацыянальна-культурнага адраджэння пачатку дваццатага стагоддзя Язэп Лёсік, к моманту падзелу Рэчы Паспалітай усе вышэйшыя станы і інтэлігенцыя нашага краю былі цалкам паланізаваны (апалячаны). Застаўся адзін цёмны, забіты народ.

Падпаўшы пад жорсткі прэс паланізацыі, які няўмольна вёў беларусаў, якія апынуліся ў складзе Рэчы Паспалітай, да поўнага этнічнага вымірання, яны, па сутнасці, нічога не атрымалі ўзамен. Не ўратавала іх Люблінская унія і ад спусташальных нападаў з усходу, якія прадаўжаліся па нарастаючай.

Асабліва вялікую шкоду і шмат людскіх пакут прычыніла беларускаму краю вайна Расіі з Рэччу Паспалітай, якая была развязана рускім царом Аляксеем Міхайлавічам у 1654 годзе і цягнулася аж да 1667 года. Прычым, калі ў папярэднія войны маскоўскія войскі спусташалі толькі ўсходнія і паўночныя раёны Беларусі, дык на гэты раз ваенны смерч пранёсся практычна па ўсёй яе тэрыторыі. 31 ліпеня 1655 года царскія войскі пад камандавання Трубяцкога авалодалі нават сталіцай Вялікага Княства Літоўскага, горадам Вільня, пасля чаго ў хуткім часе захапілі Гародню, Ліду, Наваградак, Іўе, Карэлічы, Нясвіж, Стоўбцы ды шмат іншых гарадоў. У гэты ж самы час кіеўскі ваявода Валконскі па загаду Аляксея Міхайлавіча атакаваў Вялікае княства з поўдня. Яго ратныя людзі дашчэнту спалілі Пінск, Столін і Давыд-Гарадок,, якія аказалі ім супраціўленне, і захапілі Тураў, Кажан-Гарадок і Лахву.

За доўгія трынаццаць гадоў вайны колькасць насельніцтва Беларусі скарацілася больш чым удвая – з 2,9 да 1,4 мільёна чалавек. Ва ўсходніх ваяводствах – Полацкім, Віцебскім, Мсціслаўскім – 65-70 працэнтаў сялянскіх хат стаялі пустымі. У заходніх Берасцейскім і Наваградскім ваяводствах без гаспадароў засталося прыкладна трэць усіх гаспадарак. Аказаліся разбуранымі 45 працэнтаў агульнай колькасці дамоў, што меліся ў Беларусі на пачатку вайны.

Як сведчаць гістарычныя звесткі, беларусы ў той вайне не толькі гінулі ў бітвах, ад гвалту расійскіх вайскоўцаў, голаду і холаду, але і прымусова ў масавым парадку перасяляліся са сваёй Бацькаўшчаны ў Расійскую дзяржаву: у Маскву і Падмаскоўе, у іншыя цэнтральныя губерні Расіі, а найбольш – у Паволжа, на Ўрал і ў Сібір. Пры гэтым, зразумела, перасяліся, у асноўным маладыя людзі, якія валодалі адпаведнымі прафесіямі і маглі сваёй працай прынесці найбольшую карысць сваім новым уладарам.

У выніку згаданай вайны Беларусь цалкам змяніла свае дзяржаўнае аблічча. Істотныя змены ў горшы бок закранулі практычна ўсе яе характэрныя рысы – ад матэрыяльных умоў жыцця народа да нацыянальнага генафонду. Беларусы былі фактычна пазбаўлены сваёй эліты, што сур’ёзна ўскладніла іх нацыянальнае выжыванне і развіццё. Агромністыя ж страты, якія панеслі мяшчане, рамеснікі і іншыя прадпрымальнікі, у сваю чаргу, істотна замарудзілі працэс сацыяльна-эканамічнага адраджэння беларускага краю. Усё гэта дало падставы нашым гісторыкам вайну 1654-1667 гадоў лічыць найвялікшай трагедыяй у гісторыі беларускага народа.

Асобныя з іх у сваіх работах адзначалі, што ў часы памянёнай вайны палякі асабліва не спяшаліся ісці на дапамогу беларусам, часцей за ўсё пакідаючы іх сам-насам з пераўзыходзячым сіламі праціўнікам. Нярэдка стваралася нават уражанне быццам найбольш уплывовыя польскія дзяржаўныя дзеячы былі зусім не супраць таго, каб Вялікае Княства Літоўскае ад вайны з Расіяй панесла як мага большыя страты свайго ваеннага і эканамічнага патэнцыялу. Не выключана, што такім спосабам яны хацелі дабіцца большай згаворлівасці ад беларускага боку пры здзяйсненні сваіх чарговых намаганняў па далейшым узмацненні ўплыву польскага элемента ў палітычным і духоўным жыцці агульнай дзяржавы. Дадзеную думку пацвярджае, прынамсі, той факт, што менавіта пасля адзначанай вайны адбылося рэзкае ўзмацненне працэсу паланізацыі беларускага краю, якое ў хуткім часе прывяло да поўнай забароны выкарыстання беларускай мовы на ўсёй тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага ў шэрагу важнейшых сфер грамадска-палітычнага жыцця.

Як паказалі наступныя падзеі, гэта было вялікай стратэгічнай памылкай польскіх дзяржаўных лідэраў. Сваёй неабачлівай палітыкай яны няспынна спараджалі і паглыблялі вострыя супярэчнасці, што істотна падрывалі ўстоі Рэчы Паспалітай і рабілі яе ўсё больш безабароннай перад Расійскай дзяржавай, якая, наадварот, з кожным годам рабілася ўсё больш маналітнай і магутнай, памнажаючы свае сілы ў тым ліку і за кошт заваявання беларускіх зямель. Вельмі хутка Рэч Паспалітая ўжо нічога не магла супрацьпаставіць Расіі і была вымушана ўвесь час уступаць яе няўхільна нарастаючым патрабаванням. Толькі вось, на вялікі жаль, па-ранейшаму больш за ўсіх ад гэтага цярпелі зноў-такі беларусы.

Так здарылася, у прыватнасці, падчас Паўночнай вайны, якую на пачатку ХVIII стагоддзя Петр І вёў супраць шведскага караля Карла ХІІ. З першых гадоў новай вайны Беларусь стала асноўнай арэнай галоўных бітваў рускай і шведскай армій. Рускія войскі пад камандаваннем Рапніна, каб памерацца сіламі са шведамі, ступілі на беларускую зямлю восенню 1704 года. І гэта быў пачатак канца. З адзначанага моманту з Рэччу Паспалітай ні адна з суседніх краін ужо магла не лічыцца. Для усіх іх яна пераўтварылася ў прывабную цацку, з якой можна пагуляць, не баючыся аніякіх негатыўных для сябе наступстваў.

На працягу Паўночнай вайны смерчы шведскага і расійскага разбурэння пракатваліся па беларускай зямлі некалькі разоў. І кожны раз з аднолькавай жорсткасцю беларусаў рабавалі як шведскія, так і рускія вайскоўцы. Апынуўшыся паміж молатам і кавадлам, за тыя цяжкія гады ваеннага ліхалецця наша Бацькаўшчына страціла 700 тысяч чалавек, ці амаль кожнага трэцяга з 2,2 мільёна чалавек, што пражывалі на тэрыторыі Беларусі напярэдадні вайны.

Пасля завяршэння Паўночнай вайны беларусам многа раз давялося цярпець ад бескампраміснай барацьбы, якую ў хуткім часе распачалі паміж сабой Расійская імперыя, Аўстрыя і Прусія за поўнае авалодванне землямі Рэчы Паспалітай, пасылаючы на яе тэрыторыю свае шматтысячныя войскі. Гэта працягвалася аж да трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у кастрычніку 1795 года, па якому амаль уся тэрыторыя Беларусі была далучана да Расійскай імперыі.

Падпаўшы пад узмоцнены ўціск паланізацыі і разам з тым працягваючы несці агромністыя страты ад спусташальных нападаў з Усходу, якія ва ўсё большых маштабах рабіла Расія з мэтай захопу нашых зямель, Беларусь сутыкнулася з няўмольна нарастаўшымі цяжкасцямі ў сваім сацыяльна-эканамічным і нацыянальна-культурным развіцці. І хаця па-ранейшаму ў гарадах па інерцыі прадаўжалі развівацца рамёствы і закладвацца асновы будучай прамысловасці, стварацца новыя выдатныя помнікі манументальнай архітэктуры, мастацкай літаратуры і т. п., запаволенне тэмпаў развіцця станавілася ўсё больш відавочным, асабліва пачынаючы з другой паловы ХVІІ стагоддзя. Беларусь пачала не толькі губляць свае былыя перадавыя пазіцыі, але і няўхільна адставаць у сваім развіцці, у тым ліку і ад сваіх бліжэйшых суседзяў. Па ўсяму было бачна: наша Бацькаўшчына ўступіла ў паласу найцяжэйшых гістарычных выпрабаванняў, здольных паставіць пад сумненне само існаванне беларускага народа як самастойнага самабытнага этнасу.



 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 438
mod_vvisit_counter Учора 2273
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 8124
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 43664