Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 

Апавядальна-публіцыстычны тэтралог Кастуся Травеня Друк E-mail
06.09.2011 | 23:34 |

Кастусь ТРАВЕНЬ
Кастусь ТРАВЕНЬ
1. Д
амінанта

Дастаткова сябе трымаць упэўнена, і ты - асоба ўжо абароненая нябачнай сілай. Упэўненасьць сьведчыць аб нечым, што вымагае адэкватнага стаўленьня да цябе.

Быў сьветлы, сонечны пачатак нядзельнага дня ў канцы жніўня. Чалавек стаяў у тралейбусе, каля цэнтральнага выхаду, у файных чорных портках, у бліскучых модных пантофлях і адпрасаванай цёмна-блакітнай кашулі. Гэткі прысадзісты, ладны, зь сівізной, спакойны і ўпэўнены тутэйшы мужык. У наш нярвовы, нестабільны час ён быў асяродкам надзейнасьці, да яго хацелася падысьці бліжэй, каб прытуліцца да гэтай надзейнасьці, і таму сталыя жанчыны, што разумеюць сапраўдныя каштоўнасьці жыцьця, прыпынялі на ім свой позірк.

Раніцой выходнага дня ў тралейбусе людзей было няшмат, і адзінокая постаць зьвяртала на сябе ўвагу. Ён трымаў пад пахай стос патрыятычных газет і, разгарнуўшы «Пагоню», пільна чытаў.

Вось тут і пад'ехаў да яго каржакаваты, загарэлы здаравячок гадоў пад пяцьдзясят. Ростам ён быў дзесьці пад 168 см, таму не дацягваў да здаравяка.

- Ну, как там дела? - здаравячок кіўнуў галавой і паказаў вачыма на газэты.

- Што вы маеце на ўвазе? - тутэйшы рэагаваў зычліва.

- О чем националисты пишут?

- Пра ўсё, што хвалюе сьвядомых. Можаце зірнуць, калі вам цікава.

Тутэйшы ўсё яшчэ не зусім разумеў прычыну звароту да яго незнаёмца і таму трымаўся ўважліва і ветліва. Ён працягнуў здаравячку газэту.

- Я вскоре выхожу... Вот чего им надо? Скажи. Вообще, давай говорить образно, естественным языком.

- Не зразумеў, пра што вы.

- Слушай, ты же умный мужик. По тебе сразу видно.

Незнаёмец ахінуў тутэйшага чэпкім позіркам з галавы да самых шыкоўных пантофляў.

- Тюльку-то гнать не надо. У нас двуязычие. Так что имеем право.

- Натуральна, - абарыген трымаўся па-ранейшаму спакойна і цывілізавана дамінаваў на абмежаванай жыцьцёвай прасторы тралейбуса, што імчаў па вуліцы Максіма Багдановіча.

- Кто как хочет, так и говорит. Тем более, я все понимаю и, кроме того, еще другими владею.

- Разумець -- адно, іншая справа -- карыстацца. Хто карыстаецца, той удзельнічае, той сьвядомы, а іншыя - цемра.

Тутэйшы пачаў разумець здаравячка і адметным цверджаннем памацаў ягоную базу зьвестак.

Мужык нервова торгнуўся, трымаючыся за металёвы стаяк, але працягваў наступ. Незнаёмца злавала ня толькі тое, што гаварыў тутэйшы ў файных чорных портках, але і ягоная манера трымацца, спакойна-ўпэўненая, ветлівая і да таго ж -- бездакорнае карыстаньне мовай. Тутэйшы дамінаваў, і не было аніякай магчымасьці яго прыпыніць, апусьціць на сваё месца.

Пасажыры тралейбуса абыякава слухалі, большасьць не разумела. Меншасць, у асноўным мясцовыя мужыкі і некаторыя сталыя жанчыны, з цікаўнасьцю прыслухоўваліся.

Тут, на абмежаванай прасторы, на яшчэ нэйтральнай жыццёвай тэрыторыі, працягвалася барацьба абарыгена і расейскамоўнага манкурта за дамінанту.

- Моя дочка, кстати, выбрала русский. Права человека. Я так Виктору и сказал, Ивашкевичу.

- Можна пашкадаваць вашага ўнука, яму давядзецца марнаваць сваё жыцьцё, «вызваляючы» Каўказ ад суверынітэта.

- И твоему тоже.

- Ні ў якім разе, ён будзе сучасным еўрапейцам.

Чамусьці нетутэйшыя заўсёды пачынаюць нервавацца, калі пасьля першых словаў прывітаньня размова ідзе на мове абарыгенаў.

- Заткні рот, хватит, - здаравячок ужо не хаваў злосьці, ён таптаўся перад дзьвярыма тралейбуса, што расчыніліся на прыпынку. Трэба было выходзіць, але ён усё ніяк ня мог сысьці зь месца змаганьня, згубіўшы чароўнае пачуцьцё дамінанты.

- Будеш вякать и дальше, козлик, получишь неприятности.

Ён спрабаваў вярнуць дамінанту сілавым узьдзеяннем.

Між тым тутэйшы зьдзяйсьняў непахісную ўпэўненасьць і спакой. Ён уважліва агледзеў усю постаць выбойнага пасажыра і з прыхаванай хітрынкай сцвердзіў:

- Хачу папярэдзіць вас, шаноўны, што ў свой час на вайсковай службе ў марской пяхоце тры гады вучыўся рукапашнаму бою.

‘‘Савок'', нярвова падскочыўшы на месцы, рынуўся ў дзьверы, ён і так ужо праехаў свой прыпынак. Абарыген, якога ён так старанна хацеў апусьціць ніжэй сябе, ветліва памахаў рукой неўраўнаважанаму апаненту. Той, застаўшыся на прыпынку і падняўшы далонь, укручваў яе ў скронь, ледзь стрымліваючы сябе, і бачна было, што яму так і карціць кінуцца назад у тралейбус, моцна і жорстка разабрацца з абарыгенам. Але, як нябачныя путы, трымала яго ўпэўненасьць тутэйшага, і ён зноў і зноў уганяў далонь у скронь і выціскаў з сябе рык раз'юшанага шавініста:

- Казёл гр-р-р-р... бэнээфавец гр-р-р... шызік гр-р-р-р... мудак гр-р-р-р...

Тралейбус зачыніў дзьверы і памчаў далей па вуліцы ў кірунку Нямігі.

- Зусім слабак, а так хацеў паказаць сябе крутым, - крыху зьдзіўлена сказаў сабе тутэйшы. Ніколі ён ня быў марскім пехацінцам і не вучыўся забіваць і калечыць людзей, бо ў свой час праходзіў вайсковую службу сувязістам...

Ён сышоў на прыпынку «вуліца Веры Харужай» і пайшоў да пераходу, упэўнены, ветлівы, прыгожы, у файных чорных портках і модных бліскучых пантофлях, крыху нахіліўшы долу магутную сівую галаву.

І быў у Менску сонечны жнівеньскі дзень. Дзе-нідзе пасмы жоўтага лісьця ў зялёных шатах ліпаў сьведчылі, што хутка надыдзе восень, што яшчэ адзін год прайшоў, што шчасьце было так блізка... І прыгожыя менскія жанчыны прыпынялі свой позірк на памяркоўным і талерантным мужчыне, што нетаропка крочыў па вуліцы ў кірунку Камароўкі, несучы з сабой уратаваную дамінанту жыцця.

2001 г. З кнігі ‘‘Маўчы і будзь хітрым'' 

Віват спадарству! 

‘‘Аб сваіх справах будзем гаварыць самі''.
Сакрат Яновіч

Сусьвет знаходзіцца вось тут, - Вітаўт дакрануўся сагнутым ківуном да сівой стрыжанай галавы і дадаў, - от тут свой мікракосмас.

Ён апусціў руку да куфля зь півам, што стаяў на стале, не сьпяшаючыся адпіў некалькі глыткоў і паставіўшы куфаль назад, задумлiва зазначыў:

- Ідыялісты, палітычныя лідэры і тэхнолагі, а таксама імітатары і палітолагі, вынаходцы, усе яны спачатку перапрацовываюць рэчаіснасьць у сваёй асабістай галаве, а ўжо потым прапануюць грамадству вынікі сваіх разумовых намаганьняў. Адзін вынайшаў піва, другі стварыў паравую машыну, трэці надумаў як зрабіць усіх людзей шчаслівымі. Дзівак,- усьміхнуўся ён апошняй ідэі.

Вітаўт узіраўся сваімі сінімі маладымі вачыма некуды ў нябачную і недасягальную для прысутных далечыню, і ўсё абліча яго вылучала прыцягальную і шчырую тугу аб тым, што ня спраўдзілася.

- А справядлівасьць? - суразмоўца, Кастусь Каляда дапытліва сьвідраваў позіркам Вітаўта Сташкевіча, нібы шукаў у яго стрыжанай галаве ўсеабдымныя адказы на заблытаныя пытаньні рэчаіснасьці.

- У большасьці людзей справядлівасьць тоесна разуменьню роўнасьці. Калі ўсе жывуць аднолькава - гэта і ёсьць справядлівасьць. Пры такім раскладзе зьнікае паняцьце барацьбы. Няма барацьбы за існаваньня, за выжываньня, за жанчыну, за лепшы кавалак, кар'еру і гэтак далей, і застаецца жлукціць сьпіртовы напой, паціху разбурацца і дэградаваць.

Вітаўт з асалодай пацягнуў з куфля бурштынавага колеру пеннага менскага піва і зь вясёлай і адначасова здзіўленай усьмешкай дадаў:

- Што мы і назіраем у рэчаіснасьці. Бальшыня адмовілася ад змаганьня за волю, за лепшую долю. Бо змагацца - значыць рабіць выбар, браць на сябе адказнасьць. А постсавецкая электаральная біямаса ня хоча і ня ўмее браць на сябе адказнасьць. Жаліцца? Так! Змагацца? Ні ў якім разе.

- Хлопцы, можна ў вас папрасіць сьцяжок, - прыбіральніца паказала на бел-чырвона-белы сьцяжок, што, устаўлены ў шкляную вазу для кветак, уздымаўся сярод стала.

- Калі ласка, спадарыня, калі ласка. - Кастусь напружана варочаў думкамі.

- Але ж барацьба - гэта несправядлівасьць. Ты адвярнуўся папіць піва, прыняць удзел у мітынгу, выпусьціць назапашаны пар. А ў гэты момант якая-небудзь набрыдзь, паўднёвы чалавек ці мурын, пачаў заляцацца да тваёй каханай жанчыны. Як у гэтым выпадку быць? Тэарэтычна, - заклапочана ўдакладніў Кастусь.

- Ты, дружа, трапіў сваім пытаньнем ў самую дзесятку. Жанчына, кабальера, гэта твая маёмасьць, твая жыцьцёвая тэрыторыя, умова працягу родаводу. Няма жанчыны - не патрэбна і тэрыторыя. Заўсёды жанчына - мэта экспансіі. У хуткім часе хранцузы зьмяшаюцца з алжырцамі, немцы з туркамі, беларусы і маскалі пачнуць гаманіць па- каўкаску. І ня трэба аніякіх бомб і танкаў, усё будзе вырашана з жанчынамі, спачатку памяняюць генатып, а потым дойдзе справа і да ідыялогіі.

Вітаўт змоўк і нейкі час пацягваў піва, але ўжо без ранейшай асалоды, потым палез у кішэню за грашыма.

- Можна сяньня дазволіць сабе яшчэ адзін куфлік, дзеля Дня Перамогі пад Воршай.

Ён працягнуў грошы маладым хлопцам, што сядзелі за сталом побач, таксама пілі піва і прыслухоўваліся да гутаркі.

- Хлопцы, трэба зьлётаць за піўком для вэтэранаў, таксама і сабе вазьміце. Частую ўсіх.

Маладзейшы з краю зь бел-чырвона-белым значком на блакітнай кашулі ўзяў грошы і хутка пайшоў у галаву чаргі.

- Дак што зь гэтым, што заляцаецца да нашай жанчыны? Правы чалавека? Тут блытаніна ўзьнікае, - нечакана запытаўся адзін з хлопцаў, што сядзеў за сталом. Позірк Вітаўта, які ён скіраваў на маладзёна, нёс у сябе тугу пра нязьдзяйсьнёнае, пяшчоту бацькі і мужнасьць ваяра, што выжыў у сьмяротнай жыцьцёвай барацьбе.

- Вось, вось, на вырашэньне гэтага пытаньня я паклаў маладосьць. Тут аніякай блытаніны не павінна быць. Той, чужы чалавек, зрабіў напад на тваю жыцьцёвую тэрыторыю, ажыцявіў экспансію на тваю маёмасьць, кабальера, і таму павінен несьці вельмі жорсткае пакараньне. Акрамя таго, ён ня толькі зьдзяйсьніў экспансію, ён зрабіў спробу парушыць твой родавод, парваць ланцуг пакаленьняў, тым самым ён ажыцявіў злачынства супраць нацыіі, а значыць супраць дзяржавы. Ён зрабіў дзяржаўнае злачынства.

- Ну ты і загнуў, Вітаўт, -- Кастусь адмоўна закруціў галавой. -- Гэта ўжо занадта. Ну памацаў нехта, нават і чужы чалавек, нашу жанчыну, то якое ж гэта дзяржаўнае злачынства? Гэтак спрадвеку было. Жанчына - яна таксама чалавек і мае роўныя правы з мужчынам.

Вітаўт зь жорсткай усьмешкай пазіраў на Кастуся.

- ‘‘Старэйшыя браты'' прыходзяць на чужыя тэрыторыіі са сваімі дасканала распрацаванымі законамі, сваёй сістэмай кардынат і пачынаюць дамагацца магчымасьці мець аднолькавыя правы з табой у тваім дзяржаўным доме. Яны сьвядома заблыталі пытаньне правоў нацый, паставіўшы ўперад правы чалавека. "Азіоп", які прыехаў на Беларусь - прыняў грамадзянства, вывучыў мову, гісторыю, законы - мае аднолькавыя правы з усімі астатнімі грамадзянамі краіны. Але !..

Вітаўт адарваў руку ад прынесенага куфля з сьвежым траецкім півам і, як дзіду, нацэліў ківун на Кастуся.

- ...Але як толькі ён пачынае патрабаваць адчыніць "азіопскую" школу, зрабіць "азіопскую" мову дзяржаўнай, ён пераходзіць ад правоў чалавека да экспансіі нацый на тваю жыцьцёвую тэрыторыю. Нацый, якія маюць сваю дзяржаўнасьць. "Азіопы", якія жывуць на Беларусі, з'яўляюцца грамадзянамі нашай краіны і ні ў якім выпадку не ‘‘азіопскім'' народам. Прыняўшы нашае грамадзянства, яны тым самым прынялі абавязак карыстацца нашай сістэмай кардынат і не выдумляць і не навязываць нам свае, чужыя для нас законы і звычкі. Законы ствараюцца этнічнымі народамі для сябе, і калі некаму яны не падабаюцца, то яны маюць права ехаць туды, дзе ім падабаецца, у гэтым і заключаюцца правы чалавека.

Як толькі, мы, ліцьвіны, пачнаём падстрайвацца пад жаданьні розных наехаўшых да нас прыхадняў-адстаўнікоў, то зразу ператвараемся ў занядбаных беларусаў, парушаем свае правы карэннай нацыіі, і такая краіна зь цягам часу ператвараецца ў Косава, Карабах, Босьнію.

- А як жа дзяржаўная дактрына? - Кастусь зірнуў на партрэт лідэра, што вісеў на сьцяне.

- Пераходны перыяд, і не больш таго! Кожны мае права імкнуцца куды захоча. Але мы ж ня хочам жыць у феадальнай ‘‘азіопскай'' дзяржаве. Сістэма кардынат, вось у чым справа. З аднаго боку -дакладнасьць, густ, пачуцьцё меры, працавітасьць, стрыманасьць, павага да сябе і да ўлады, ці з другога боку - празмерная амбітнасьць, радыкалізм, балбатунізм, абломаўшчына, п'янства, бескультур'е, адным словам, як трапна зазначыў правадыр ўсяго сусьветнага пралетарыята: азіятчына! Таму мы павінны вызначыць: чаго мы хочам? А мы хочам вярнуцца дадому, ў Эўропу!

Вітаўт падняў куфаль зь півам і падняўся сам, каржакаваты, зь сівой галавой і маладымі вачыма юнака.

- Кожны народ і грамадства павінны знайсьці свой момант істыны. Адшукаць свой шлях у будычыню.

Усе хто быў ў паграбку, прыціхлі, уважліва слухаючы прамову Вітаўта.

- Вяртаючыся да сваёй гістарычнай спадчыны, да Міндоўга і Вялікага Князя Вітаўта, да Перамогі пад Грунвальдам, да свайго песьняра-ліцьвіна Адама Міцкевіча, мы адчыняем сабе шлях у цывілізаваную Эўропу, да Эўрапейскай культуры - сабе, сваім дзецям і ўнукам. Шаноўнае спадарства! Прапаную Кастрычніцкую плошчу ў нашай сталіцы -- Менску, перайменаваць у плошчу Вялікага Караля Вітаўта і тым самым адрадзіць гістарычную справядлівасьць. Запатрабуем ад нашай улады ўстанавіць помнік Каралю Вітаўту на плошчы ў выглядзе вершніка на кані. Віват Спадарству !

- Віват! - грымнулі ўсе, хто піў піва і хто ўжо выпіў і зьбіраўся ісьці, і тыя, хто весела стаяў у чарзе і яшчэ толькі зьбіраўся наталіць смагу, выпіўшы старажытнага, менскага, адзінага ў сьвеце, спакусліва-натхняльнага бурштынавага колеру піва, што стварае мрою і нясе на сваіх хвалях у сіняю далечыню Мары.

- Віват! - грымеў бадзёры, зьлітны мужчынскі хор галасоў ліцьвінаў, што прыйшлі ў паграбок ‘‘Міндоўг'', каб адзначыць Перамогу Кастуся Астроскага.

8 верасьня 1997 г. Менск. Траецкае прадмесьце. З кніжкі ‘‘Гульня белымі фігурамі.''

Гульня фігурамі белага колеру

Асаблівасцю жывога розума з'яўляецца тое, што яму
патрэбна ўбачыць і ўчуць не вельмі многа дзеля таго,
каб ён мог потым доўга думаць і шмат зразумець.
Джардана Бруно, італьянскі філосаф і паэт

"Няўдалы дэбют"- апавяданьне Сяргея Рублеўскага, надрукаванае ў "Дзеяслове" №12. У кніжцы ‘‘Абмытыя валуны'' гэтае апавяданне пераіначанае пад аморфную назву ‘‘Гульня з юнацкай памяці''. Апавяданьне лёгка напісанае і лёгка чытаецца. Яно падымае тыя прыхаваныя пытаньні маладога жыцьця, зь якімі кожнае пакаленьне юнакоў і дзяўчат заўсёды сустракаецца сам-насам.

І адказы шукае само і большасьці ніхто, ніколі ня скажа, што галоўнае ў маладым жыцьці і што другараднае. Прыхаваная тэма апавяданьня - "Памылкі тых, хто ня спраўдзіўся".

Першым агучыў тэму-ідэю "віны" ў новых гістарычных варунках Б.Пятровіч у апавяданьні "Віна". У тым апавяданьні герой пакутуе, таму што ня выканаў абавязак абароны сваёй жыцьцёвай тэрыторыі. Гэтае невыкананьне свайго прызначэньня, свайго лёсу нараджае на ўсё астатняе жыцьцё ў чалавека пачуцьцё "віны".

Бытуе такая думка: усё, што адбываецца з чалавекам, ужо папярэдне генэтычна запісана ў ягонай базе зьвестак. Чалавек толькі агучвае запісанае або не агучвае. Калі ён не спраўджвае тое, што павінен зьдзейсьніць, то не выконвае свайго прызначэньня і атрымоўвае пажыцьцёвае пачуцьцё "віны". Ён - гэты чалавек - не рэалізаваўся!

Звычайны чалавек (не вялікі, бо вялікі сам спраўджвае свой лёс) зроблены зь дзьвюх частак, як страла ці ракета. Пярэдняя частка - наканечнік, і тыльная, што забясьпечвае кірунак руху, стабілізуе лёт стралы ў патрэбным кірунку.

Героі апавяданьня "Няўдалы дэбют" першакурсьніца Алеся - таленавітая шахматыстка і трэцякурсьнік матэматычнага факультэту, аматар шахмат Зьміцер Скугута. Абодва вясковыя жыхары, не разбэшчаныя, з моцнай цягай нечага дасягнуць у жыцьці. Першы і апошні раз яны сустракаюцца сам-насам у пакоі гуртжытка на Новы Год і, выпіўшы наліўкі, гуляюць у шахматы.

- Я гуляю чорнымі, - кажа дзяўчына і гэтым сьведчыць, што яна асьцярожны пачатковец, што ня хоча рызыкаваць і ня любіць прайграваць.

Гульня чорнымі - гэта гульня ад абароны, калі ініцыятыва ў суперніка. Калі не хапае сіл, энэргіі, ведаў, прафэсіяналізму. Калі не наступаць, а абараняцца. Ня весьці свой рэй, а чакаць чужых памылак. Чакаць моманту, спрыяльнага зьбегу абставінаў. Для пачатку ўжо някепска, ужо нейкі дзеявод, лінія руху. Але для гульца-пачаткоўца "гульня безыніцыятыўная" - не найлепшая стратэгія, бо ня вучыць трымаць і заваёўваць ініцыятыву, а вучыць шукаць адказы на чужыя пытанні.

Зьміцер выйграе дзьве партыі ў дзяўчыны, і тая, змаркочаная паразай, разьвітваецца зь ім.

Дзяўчына моцна спадабалася Зьміцеру, ён спрабуе ў далейшым працягнуць знаёмства з Алесяй. Але тая рашуча адмаўляе яму. "Няма калі. Тэорыю вучу".

Бедныя вясковыя хлапчукі, ніхто не навучыў нас непахіснай рашучасьці, ніхто не сказаў, што шчасьлівая сустрэча бывае адзін раз у жыцьці! Ніхто не навучыў, як карыстацца жыцьцём, як скарыстоўваць шанец. Ніхто не сказаў яму і нам: што дзяцюк павінен настойліва вучыцца гуляць жыццёвую гульню фігурамі белага колеру! Гэта значыць вучыцца ініцыятыве, вучыцца дамінаваць у грамадстве, у жыцці, на сваёй жыцьцёвай тэрыторыіі!

Мужчына - гэта наканечнік, але, ня маючы апярэньня (мэты), ён вымушаны будзе рабіць кругі, шукаць накірунак, і страчваць тэмп за тэмпам. Як гэта нялёгка - стаць мужчынам!

Алеся - "апярэньне-сэнс", якой і павінна быць жанчына, таленавітая, разумная, з высокімі ідэаламі і памкненьнямі ў жыцьці, яна ўжо ня хоча быць як "усе". Стандарты навакольнага жыцьця яе не задавольваюць. Але яна не знайшла свайго вядучага, што возьме на сябе ініцыятыву ў жыцьці, будзе весьці ў сям'і рэй, дзейнічаць фігурамі белага колеру. Як лёгка памыліцца жанчыне аддаўшы сябе ў палон не свайму мужчыну.

Па вялікім рахунку - абодва прайгралі дэбют, бо не зразумелі, што патрэбны адно адному. Што лёс арганізаваў іхную першую сустрэчу ня проста так, не выпадкова.

Пройдуць гады, і Алеся пры наступнай сустрэчы ўжо пралічыць гэты, ягоны варыянт жыцьця, зразумее, што Зьміцер быў для яе найлепшым, адчыняў вялікую перспэктыву, даваў надзейнага і працавітага сябра, мужа, аднадумцу, каханага. Адсюль - гэтае яе стрыманае "Даруй" у канцы апавяданьня.

Для Зьміцера, які працуе ўжо выкладчыкам тэхнікума, але ў жыцьці бачыць яшчэ толькі на два крокі наперад і ўспрымае Яе як Мару, недасяжную Мрою, гэтае яе "Даруй" - гучыць як вырак. Значыць, ён мог быць побач зь ёй замест гэтага вусатага выпадковага чалавека-трэнера, па "сумяшчальніцтве'' ейнага мужа?!

Проста яму не хапіла рашучасьці! (Ці разумення?) Ён забаяўся зрабіць карысны! правільны! разумны ход!( Бо не ведаў, што шанец бывае адзін раз!) Ён не скарыстаў адзіны шанец, каб стаць шчасьлівым, дасягнуць плённага стану жыцьця!

"Ніколі не адчуваў ён сябе такім незваротна пераможаным".

Гэтае апавяданьне пра шмат каго з нас. Пра нашае маладое няўменьне карыстацца жыцьцём, шанцамі, якія дае лёс, калі маючы квіток на хуткі цягнік у вялікі Свет, мы не сядаем на свой цягнік.

Для нашага вясковага, некалі навучанага сялянскай працы, працавітага дзецюка які імкнуўся да гарадзкой якасьці жыцьця, які пакутуе, што ня ўмее гуляць у баскетбол, не ўмее брэнькаць на гітары, ня ведае гамлетаўскай балючай дылеммы: "Быць ці не быць, вось у чым пытаньне. Ці трэба схіліцца перад ўдарамі лёсу, ці неабходна зьдзейсьніць супраціў?"

Такому дзецюку сустрэча з выхаванай, густоўнай, з высокім інтэлектам прыгажуняй, якая да таго ж мае мэту не згубіцца ў жыцьці - для яго - гэта сустрэча з Боскім дарункам!

Ён заніжае сябе, бо ніхто не дапамог яму ў тэорыі, у самаідэнтыфікацыі сябе як мужчыны. Бо і само грамадзтва трымае сябе ніжэй за ўсе іншыя народы-суседзі.

Ён узвышае Яе, але яе прыгажосьць - гэта толькі "якасьць", а ўладарыць ў жыцьці "моц". Мужчына - гэта моц! Зьміцер і стане мужчынам, бо працавіты, цягавіты, ня мае благіх звычак, добра вучыўся і добра працуе. І ў дадатак ужо майстар спорту па шахматах, што няпроста і нялёгка.

У будучыні будзе мець добрую сям'ю, зробіць кар'еру, узгадуе і выхавае добрых дзяцей. Стане кандыдатам навук і дырэктарам тэхнікуму.

Але заўсёды будзе помніць і ведаць, што гэтае жыцьцё, што ён зьдзейсьніў, - толькі другі, ценявы варыянт. І галоўную сустрэчу ў сваім жыцьці ён прайграў! І што другога жыцьця ўжо ня будзе.

ІІ

Зьміцер Скугута - герой апавяданьня, цягавіты, працавіты, актыўны, але ён атручаны адвечным нігілізмам беларусцаў да свайго правінцыйнага, сялянскага, вясковага стандарту жыцьця. Спачатку ён цягнецца з сваёй вёскі ў гарадок, дзе шмат агнёў, падлеткі гуляюць у баскетбол, займаюцца ў драмкружку і вывучаюць сакрэты радыёэтэру. Тут напоўненае жыцьцё, віруе маладосьць, тут цэнтар падзеяў. Дома, ў вёсцы пустэча. У сапраўднасьці - баскетбол, радыёсэкцыя і нават драмкружок - гэта другасныя рэчы ў параўнаньні з ральлёй, гімнам жыцьця, што сьпявае жаўрук у сінім вясновым небе, веснавой сяўбой і жнівеньскімі дажынкамі, што будуць карміць потым увесь год і вясковых жыхароў, і гарадзкіх. Між тым сучаснае жыцьцё так збудаванае, што сьпевакі, кінаакторы, гандляры-спэкулянты і спартоўцы на грэбні славы, увагі і посьпеху. Міжволі ў маладых людзей закладваюцца грэблівыя пачуцьці да родных мясьцін.

Але і потым, калі Зьміцер ужо выкладчык тэхнікуму, што вялікі посьпех для юнака, яму сумна ў маленькім раённым горадзе, дзе ўсе усё ведаюць адзін пра аднаго і дзе трэба трымацца правінцыйных стандартаў і звычак. Жыцьцё па ягоным уяўленьні дзеецца там, у вялікім горадзе.

Працягваючы гэты ланцуг маладых жаданьняў, дадам, што сёньняшнія маладыя і ня толькі маладыя менчукі, мае знаёмыя аж стогнуць па замежных гарадах і краінах, дзе, ім здаецца, лёгка і хутка можна дасягнуць посьпеху. Для іх пуп Зямлі - Нью-Ёрк, у скрайнім выпадку Нямеччына, Польшча, Нарвэгія (кажуць, там катлеты самыя вялікія і смачныя), яшчэ няведама дзе.

Чаго хоча гэтая моладзь? Шчасьця? "Намер дасягнуць чалавечага "шчасьця" не закладзены ў плян стварэньня"*.

Фрэйд, адказваючы на пытаньне аб шчасьці, гаворыць: "Куды лягчэй зьведаць няшчасьце. Бяда пагражае з боку нашага ўласнага цела, з боку зьнешняга сьвету, з боку стасункаў зь іншымі людзьмі".

"...людзі пад ціскам верагоднасьці пакутаў звычайна зьніжаюць свае прэтэнзіі шчасьця. Мы цешымся пры адной думцы, што нам удалося пазьбегнуць няшчасьця".

Зьміцер Скугута яшчэ не дарос да стану плённага характару. У яго існуе помесь характараў, дзе моцна валадарыць канфармізм, ён не сустрэў свайго Настаўніка, які б падказаў яму кірунак руху.

Фрэйд, шукаючы адказ на пытаньне шчасьця, казаў наступнае: "І ўсё ж людзі недаацэньваюць працу як шлях да шчасьця... На яе ня кідаюцца так, як на іншыя магчымасьці задавальненьня жаданьняў..."

Зьміцер яшчэ шукае шчасьце не ў сабе і вакол сябе, а ў вонкавым сьвеце, у марах пра Алесю, пра жыцьцё ў сталіцы. Канечне, ён пройдзе свой шлях, дойдзе да таго, калі пачне радавацца таму, што яго абкружае. Але свой пэрыяд супэржыцьця ён, як і мы ўсе, прасоўгае малавынікова. Малавынікова - гэта калі ня Нобэлеўскі ляўрэат; ці хоць бы - прэзыдэнт; вучоны-матэматык, выкладчык, што падрыхтаваў і выхаваў шмат сучасных спэцыялістаў, навучаных плённаму ладу жыцьця.

У стаўленьні да жанчын Зьміцер такі самы недарэка, як героі Тургенева: Рудзін і Базараў, героі Чэхава і Купрына. Тут я пазнаю стэрэатыпы літаратуры XIX стагодзьдзя - рамантычных, абаяльных і бясьсільных герояў, што ня ведалі, што рабіць з каханай жанчынай. Тая літаратура нарадзіла рэвалюцыянэраў-маргіналаў, якія сублімавалі сваю неспатоленую энэргію, ад немагчымасьці ўласнага шчасьця, у тэорыю ўсеагульнага шчасьця, у рэвалюцыю, у выбух..

Якое ж выйсьце?

Вучыцца працаваць, ствараць плённы характар, як у немцаў ды ангельцаў, японцаў ды кітайцаў. "На чужы каравай рот не разяўляй. Свой сьпячы, тады і скачы".

І яшчэ, пісьменьнік уклаў вельмі вызначальныя словы ў вусны гераіні, якія даюць адказ на ўсе пытаньні, пазначаныя ў водгуку: "Няма калі.Тэорыю вучу". Што азначае: некалі займацца драбязой, трэба вывучыць тэорыю, разгледзець кірункі, убачыць шлях, стварыць сілы.

У адказ герой адчувае звычайную думку тутэйшых людзей: "Якую тэорыю?" Пра тэорыю ніхто ніколі яму нічога не казаў. Над тэарэтыкамі ў савецкай дзяржаве насьміхаліся і зьдзекаваліся ўсе: ад жыхароў вёскі да інтэлігентаў і сталічных уладаносьбітаў.

Між тым "Спачатку было Слова". Наш сучасьнік дакладна фармулюе тое, што ведаюць дарослыя грамадзтвы: "Своечасова зразумець - вось посьпех у жыцьці! Большасьць разумее, калі ўжо позна". "Амаль заўсёды асуджаныя на няўдачу тыя, хто павольна думае"**.

І таму, ня ведаючы тэорыі і не распрацоўваючы тэорыю, увесь час наш чалавек будзе спазьняцца, рабіць няўпэўненыя крокі, страчваць шанцы і ўрэшце прайграваць сваю жыцьцёвую партыю.

ІІІ

Гераіня апавяданьня Алеся як жанчына зразу бачыць (ад Бога) мэту жыцьця. Зьміцер шукае мэту, таму розныя важныя, але дробныя дэталі рэчаіснасьці блытаюць ягоную хаду. Параўноўваючы нашых юнакоў, - што часта маладыя гады марнуюць у пошуках сэнсу - з паўднёвымі людзьмі, якія зразу, чуць не з маленства ведаюць гэты самы сэнс. Жанчына для паўднёвых людзей - найвялікшая каштоўнасьць. За яе трэба плаціць немалыя грошы. Прыгажуня мае яшчэ большы кошт. Той, хто валодае жанчынай, затым працуе на яе ўсё астатняе жыцьцё, не дазваляе ёй марнаваць свае сілы на здабываньне жытла, ежы, вопраткі, сродкаў выжываньня. У выніку паўднёвыя нацыі маюць шматлікае здаровае маладое пакаленьне, поўнае энэргіі і пасіянарнасьці. Белая раса, эўрапейская, постсавецкія славянскія народы жанчыну апусьцілі да роўню пралетарыяту, рабочага быдла. У нашай дзяржаве адсутнічае вышэйшая і сярэдняя адукацыя для жанчын, дзе яны ў першую чаргу вывучалі б рэлігію, мэдыцыну, пэдагогіку, гісторыю, культуру, дамаводзтва, псыхалёгію, дызайн, фізычнае выхаваньне, бугальтэрыю...

Дзіўна назіраць у якім-небудзь тэхнічным унівэрсытэце студэнтак, што зубраць сапрамат і атамную фізіку. Між тым гэтыя маладыя прыгажуні, ведаючы непатрэбнае, ня ведаюць тое, што ім жыцьцёва неабходна. Пад ідэяй раўнапраў'я і роўнасьці іх прымусілі вывучаць чужое, мужчынскае рамяство. Ім дазволілі стаць у шыхт разам з шараговымі. Але жанчына не араты, не ваяр, не гандляр, яна Маці. Усё, што ствараецца на гэтай Зямлі, усё дзеля Яе. Яна дае сэнс і мэту аратаму і ваяру, гандляру і палітыку. Жанчына дазваляе мужчыну атрымаць Вынік і доўжыць хаду ў будучыню. На вельмі кароткім шляху савецкае грамадзтва згубіла спачатку мэту, а затым і сэнс быцьця.

Вытворчасьць зрабілася самамэтай. Гэтае згубленае ўсьведамленьне доўжыцца і сёньня.

Такім чынам Зьміцер Скугута - ахвяра свайго заблытанага пакаленьня. Ён, як і Алеся, не скарысталі тыя магчымасьці, што адчыняў перад імі гістарычны лёс. Вынікам гэтай паразы стала жахлівае разбурэньне савецкага грамадзтва. За гэта давядзецца жорстка заплаціць ужо іхным дзецям і ўнукам.

Выжываньне - галоўная мэта існаваньня чалавека, народу, цывілізацыі! Усё астатняе - потым.

---------------

* - З.Фрэйд "Дыскамфорт ад культуры".
** - Сяргей Абламейка "Канстатацыі".

Студзень 2006 г. г. Менск З кніжкі ‘‘Гульня белымі фігурамі''.

Ці стане уладнае кола Элітай?

Справа не ў рашэннях, якія мы прымаем. Справа ў сілах, якія намі рухаюць. Трэба ствараць гэтыя сілы, тады прыйдуць і здзяйсьненні...
Антуан дэ Сент-Экзюперы

У ‘‘Наша Ніве'' ад 18.11.05 году шаноўны магістар У.Шатэрнік ізноў закрануў праблему на якой топчамся ўвесь апошні гістарычны час.

Трэба зазначыць, што нацыянальная сьвядомасьць заўсёды будуецца на мітах, якія ў сваю чаргу маюць пачатак ад падзей. Савецкі Саюз зьдзяйсьніў мноства гераічных падзей, але як толькі ідэалы, міты дзяржавы былі зруйнаваны, дзяржава разбурылася на вачах зьдзіўленага чалавецтва. Зараз нашы суседзі ўсе апошнія 14 год ліхаманкава ствараюць міты сваіх новых дзяржаў. Расея шукае новыя міты, і не заўсёды можа знайсьці. (Спроба збудаваць міт вакол Дзенікіна ці Калчака выклікае сьмех.) Летува цалкам узяла ўсю гістарычную спадчыну ВКЛ. Вільня ператварылася ў Вільнюс, Вітаўт у Вітаўтаса, Міцкевіч у Міцкявічуса, Міндоўг у Міндаўгаса, жмудзіны і аўкштайты ў літоўцаў. Мы ж усё яшчэ боўтаемся сярод трох дрэў несыстэмнага мысьленьня, наша гістарычная спадчына ‘‘застаецца недаказанай'', "сумнеўным падаецца спроба ...''

Трэба браць і карыстацца! Расьце новае пакаленьне, яно аніякае, яно не аб'яднанае, ня мае гонару за нацыю, дзяржаву, гісторыю! Як жа мы зьбіраемся выжываць?

Маладая студэнтка-сваячніца прысылае з Нью-Йорка пісьмо па электронай пошце. "... u nas na internet limit vremeni I s moei skorostju nabora... Rabotaju na kuhne ofitsiatkoi ... to est na zale podmetaem, vutiraem stolu, podaem edu - rabota legche chem v tot raz, podolshe tut mojno posidet, na rabote poboltat... Mnogo russkih, est dve beloruski, poljaki - ljidei voobsche mnogo I opjat taje problema, vse po grupkam po natsionalnostjam ...

Mu poznakomilis v NY s russkim і uzbekom - takie klassnue parni, tak razbirajutsla v jisni... tu budesh smejatsja - opjat kakoi to uzbek, no ty s nim ne obschalas u nih takoj patriotism, znanie jizni, і otnoshenie k jenshine s uvasjeniem і opekoi starshego brata, і ne nеsut chush kak russkie...

Nashi devchenki opjat pered etimi patsanami Belarus obserali, nu ponimaesh derevnja - a ved ot etogo nujno izbovljatsjsa. Рoka ... pishi.''

Вось мы і прыехалі : ‘‘...у них такой патриотизм. Наши девчёнки опять перед этими пацанами Беларусь обсерали...''.

Як жа яны зьбіраюцца выжываць? Мы сваю моладзь не навучылі любіць Радзіму! Можна падумаць, што ў Узбекістане, ці Казахстане гісторыя багацей нашай, мова прыгажэй і глыбей ангельскай і расейскай, а ўзровень жыцьця сярэдняэўрапейскі. Але вось яны патрыёты, а мы зневажаем Айчыну?

Шаноўны магістар Шатэрнік піша ‘‘Нацыянальная сьвядомасьць ня можа трымацца на мітах няхай сабе і прыемных? ‘‘ Хачу запярэчыць паважанаму магістру, бо нацыянальная сьвядомасьць і трымаецца на прыемных для душы гістарычных мітах. Можна прывесьці процьму прыкладаў пра гістарычныя міты суседніх дзяржаў, што ствараюць гонар насельнікаў краін. Хаця паходжаньне гэтых мітаў гістарычна не заўсёды абгрунтаванае...

Міты заўсёды павіны быць прыемныя, лашчыць сэрца і нараджаць гонар і патрыятызм. Сёньня, як я мяркую, мы павіны рухаца ад сялянскай сьвядомасьці Францішка Багушэвіча да шляхетнай ўзнёслай ідыялогіі Адама Міцкевіча і Уладзімера Караткевіча. Ліцьвіны - рыцары, адважныя і ўзнёслыя славяне з русымі валасамі і сінявокім позіркам, ветлівыя і шчырыя, талерантныя і адважныя, працавітыя і прафесійныя, разумныя і эўрапейскія.

Сучасны Менск - гэта бязлікі горад без сваёй гістарычнай адметнасьці. Праляцела процьма стагодзяў, ваяры Менскай харугвы, што паляглі на полі Грунвальдзкім, нічым не адзначаны сваімі нашчадкамі. Мы нічога ня ведаем пра іх. Мы ім здрадзілі! Яны першыя на дальніх подступах да нашай тэрыторыіі прыпынілі германскую экспансію.

А Кірыл Тураўскі, Францішак Скарына, Міндоўг, Вялікі Князь Вітаўт (Александр), канцлер ВКЛ Сапега - якія гістарычныя волаты! У нас нават героям тушэньня пажару на Чарнобальскай АЭС у Менску няма ні помніка, ні плошчы, ні праспекта.

Калі іх няма, то і нас няма, і ня будзе. А калі нас ня будзе - то і Вас ‘‘таварышы'', а цяперака ўжо ‘‘господа'' таксама не будзе. Не ўратуецеся сярод маргіналаў, агрэсіўных і драпежных адмарозкаў. Хоча, ці ня хоча ўладнае кола, а павінна рабіцца Элітай!

28.11.05 г. З кніжкі ‘‘Гульня белымі фігурамі''.
http://iuzhyk.ucos.ru, http://kamunikat.org/Travien Kastus.html
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 570
mod_vvisit_counter Учора 1732
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 5877
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 2302