Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow ДЗЯРЖАВА І МЫ arrow Беларусь arrow Прастора душы беларуса

Прастора душы беларуса Друк E-mail
06.09.2011 | 22:50 |
М.М.Герцыкаў
М.М.Герцыкаў
«Той, хто ўтварае Прастору Разумнага Ладу Жыцця, ёсць праваднік Божае волі».
Гэта словы Герцыкава. Ягонае крэда, ягоны дэвіз. А разам з тым і пабуджальны матыў...

Ён піша: «Абапіраючыся на вопыт многіх пакаленняў, я назваў бы як вызначальныя ў гэтым выпадку: чысціню духоўных пабуджэнняў, што ёсць аснова жыцця чалавека і жыццядзейнасці ўсяго чалавецтва, а таксама чысціню спажыўных біялагічных рэчаў, па-навуковаму, субстанцый, а гэта не што іншае як паветра, вада, прадукты харчавання, і - плюс да ўсяго - разумную чалавечую актыўнасць, інакш кажучы фізічную працу, фізкультуру.

Звяртаю ўвагу, менавіта чысціня духоўных парыванняў, яна самая, робіцца найгалоўным параметрам мернасці ўсіх унутраных і вонкавых складнікаў Разумнага Ладу Жыцця. Паставіўшы іх па рангу значнасці, або, скажам, па прыярытэту жыццёвай неабходнасці, мы можам дапусціць, што гэтыя субстанцыі і ёсць аснова існавання на Зямлі Чалавека».

Ніжэй мы змяшчаем некалькі матэрыялаў, якія даюць больш поўнае ўяўленне пра гэтага нашага неардынарнага суайчынніка.

Артыкул з энцыклапедычнага даведніка "Беларускае сузор'е памежжа", падрыхтаванага да друку А.Мальдзісам

Герцыкаў Міхаіл Міхайлавіч
[1.03.1947, в. Дзянісаўка Гарадоцкага р-на Віцебскай вобл.]

Ініцыятар і распрацоўшчык Праграмы "Разумны Лад Жыцця", даследчык уласцівасцей "Жыццядайных і аберагаючых тэхналогій". Падпалкоўнік Касмічных войскаў.

З сялянскай сям'і. У 1962 г. скончыў 8 класаў Кабішчанскай НСШ і паступіў у Гарадоцкі сельгастэхнікум, які скончыў у 1966 г. па спецыяльнасці тэхнік-электрык, прычым адразу з прысваеннем вышэйшай рабочай кваліфікацыі. Потым быў прызваны ў армію і служыў у 5-й Асобнай брыгадзе спецыяльнага прызначэння (разведка) у г. Мар'іна Горка Беларускай ваеннай акругі. Па сканчэнні тэрміновай службы разгарнуў працу на практычных занятках у лабараторыі прамысловай радыёэлектронікі і тэарэтычнай электратэхнікі тэхнікума, які скончыў сам. І паказальна: створаны ім гурток тэхнічнай творчасці 3 гады запар займаў першыя месцы на выставах творчасці моладзі Беларусі, а на 4-ты год прыз атрымаць не давялося, бо з выставы быў украдзены цэлы комплекс прыбораў па дыягностыцы аўтатрактарнай тэхнікі. Праўда, тую няўдачу абакрадзеныя рацыяналізатары ў прынцыпе маглі расцэньваць як самы высокі бал у ацэнцы сваіх дасягненняў.

А ў жніўні 1972 г. зноў быў прызваны на службу ў Савецкую Армію, адно цяпер - пры пагонах малодшага лейтэнанта войскаў Ракетна-Касмічнай абароны. У 1975 г. экстэрнам здаў экзамены па праграме навучання ў Краснаярскім вышэйшым ваенна-інжынерным вучылішчы радыёэлектронікі. У 1981-1986 гг. курсант такога ж вучылішча ў г. Чарапаўцы. Атрыманыя веды і спецыяльнасці ў гэтых вучылішчах былі запатрабаваны спецыфікай новых службовых абавязкаў. Дзякуючы вынаходніцкаму таленту, уся яго дзейнасць, пачынаючы з тэхнікума, прысвечана канструяванню новых прыбораў і комплексаў, з адначасовым іх укараненнем у практыку, у жыццё, ці то вайсковае, ці то цывільнае, на радасць чалавека і грамадства. Ён займаў пасады начальніка цэха па рамонту ЭВМ на вайсковай рамонтна-наладачнай базе, начальніка участка механічнага цэха і начальніка групы радыётэхнічнага кантролю на вузле кантролю Касмічнай прасторы ў Сібіры. Яго дзейнасць далей вызначылася як найлепей менавіта на гэтым напрамку.

За гады службы М. Герцыкава ў Касмічных войсках ім была створана цэльная сістэма кантролю за электрамагнітнай сітуацыяй у розных напрамках, яна шматкроць выпрабавана ў рэальных абставінах і максімальна прыстасавана да ваенных умоў, блізкіх да пачатку баявых дзеянняў з прымяненнем ядзернай зброі. У 1979-1983 гг., да прыкладу, распрацаваная ім сістэма выдатна зарэкамендавала сябе на тэрыторыі Прыбалтыйскіх рэспублік, асабліва ў «вайне», дзе быў прадэманстраваны эфект запабягання да першых дзеянняў ворага з адэкватным адказам на іх. Поспех тут акурат прынёс яму ўзнагароду - медаль «За баявыя заслугі».

На службе ў Запаляр'і, дзе ён быў намеснікам начальніка штаба па радыёэлектроннай бяспецы, ім былі назапашаны і прааналізаваны шматлікія матэрыялы па кантролю і забеспячэнню электрамагнітнай сумяшчальнасці магутных радыёэлектронных сродкаў (РЭС) ва ўмовах тэатра ваенных дзеянняў на Поўначы. Пры гэтым улічвалася мэтаскіраванае негатыўнае ўздзеянне на іонасферу радарнага комплекса EISCAT (European Incoherent Scatter Radar site), які знаходзіцца ў Нарвегіі непадалёку ад г. Тромсё. Тут яму, як нідзе, спатрэбіліся веды, атрыманыя ў Чарапавецкім ВВІВРЭ.

На аснове набытага ім багатага вопыту М. Герцыкаў склаў манаграфію пра змаганне са сродкамі радыёэлектроннага ўздзеяння верагоднага праціўніка. У аснове гэтай манаграфіі актуальныя і па сённяшні дзень пазіцыі, распрацоўкі, каб іх можна было выкарыстаць для барацьбы з тэрарыстычнымі бандыцкімі фарміраваннямі.

З 1993 года ён падпалкоўнік запасу. Падаў рапарт аб сваёй нязгодзе з дэструктыўнай палітыкай, што пачалася тады ў расійскай арміі. Пакінуў службу, далёка не выкарыстаўшы свой творчы навукова-тэхнічны патэнцыял, бліскучы і плённы. Застаўся жыць у Маскве, не пакідаючы мараў аб Беларусі.

Васіль Якавенка

Беларус Я!..

(Герцыкаў распавядае пра сябе)

Беларусь паваенная. Усе вёскі ў акрузе да дзесяці і больш кіламетраў спаленыя дашчэнту. Але выдадзеныя Сталінам крэдыты па ўваскрэсенні, па вяртанні паселішчаў да жыцця выклікалі сапраўдны ўздым. Напэўна, наша рэспубліка выходзіла на ўсеагульную будоўлю і аднаўленне гаспадаркі, калі гэта можна было назваць гаспадаркай. Не было не толькі прылад працы, але і цвікоў, не было скаціны, не было насеннага фонду. Уявіць сабе немагчыма, што ў душы насілі мужыкі, якія вярнуліся з вайны. З дзевяці зусім спаленых вёсак набралася народу на 66 двароў, і толькі ў 23-х сям'ях былі мужыкі. Тады Я, хлапчо недзе гадоў пяці ад роду, запомніў прымаўку: "Што ты яе ўраўноўваеш з намі. Яна ж багатая!.." Доўга не мог зразумець, чаму гэта тая ці іншая цётка багацейшая, калі ўсе мы выйшлі з зямлянак. І толькі з часам уцяміў, што гэта былі жанчыны, у якіх засталіся жывымі мужыкі. І, запабягаючы наперад, у пацверджанне сказанага пра вартасць Мужыка ў жыцці Жанчыны прывяду такі выпадак.

Начытаўшыся патрыятычных кніг і ў прыватнасці такіх, як "Цімура і яго каманда", я падаў ідэю стварыць аналагічны атрад дапамогі самотным жанчынам, у якіх не было ні без мужоў, ні дзяцей. Прапанову дружна падтрымалі мае сябры. Пішу гэтыя радкі і плачу... Паважаны чытач, паспрабуй-ка ўявіць тыя дні. Мы падзяліліся на групы і пайшлі дапамагаць найбольш пажылым і саслабелым жанчынам. Нашай групе выпала дапамагчы бабцы Анюце. Калі прыйшлі ў яе двор, мы былі поўныя рашучасці і бойка тлумачылі жанчыне мэту свайго прыходу; напэўна, таму яна не адважылася адмовіць нам, малалеткам - прыняла дапамогу. Сама ж, стоячы на збуцвелым ганку і назіраючы за нашай руплівай працай, ціха ўсхліпвала. Мы спрабавалі напілаваць і насекчы ёй дроў на тыдзень, адно ўсяго не зрабілі - выканалі задачу сваю напалову. Няхай... Якія б мы ні былі працаўнікі ў свае 10 гадоў, толькі мы тады працай сваёй дапамаглі і пазбавілі бабульку ад пачуцця адзіноты. Узнагародай нам было яе захапленне, яна выказвала яго ў словах, суправаджаючы іх слязьмі, ад замілавання. Мы тады - у маленстве - не маглі па-сапраўднаму ацаніць свой учынак і толькі з узростам усвядомілі сваю дабрачыннасць як Найвышэйшую. Шкадую адно, што не на доўга хапіла нам таго запалу.

А зараз хачу звярнуць увагу тых, хто прачытае гэтыя радкі, на зусім іншую карціну, якую нам дэманструе сучаснае пакаленне асобін з прыкметамі мужчынскай прыналежнасці - узросту піка юнацтва, што спакойна сядзіць на сядушках у метро, у трамваях і іншых сродках грамадскага транспарту, перад тварам людзей пажылога ўзросту, жанчын, а тыя стаяць... Эва, а дзе ж тая гвардыя, якая захапляла прадстаўніц жаночага полу і абазначалася высакародным і трывушчым у жыцці словам МУЖЫКІ!

Такім чынам, вёска адраджалася з попелу. У сем'ях "вылупілася" 15 паваенных хлапчукоў і 7 дзяўчынак у дадатак, прыкладна, да такой жа колькасці даваенных маладых людзей. Дзіцячых садкоў не было, а вось выхавацелем дык была ўся сталая вёска. І праз доўгія гады можна сказаць: выхаванне было ідэальнае! Вось адзін з эпізодаў такога бацькоўскага ўплыву.

Дэсантнікі вывозілі з зоны баявых дзеянняў партызан абясшкоджаныя міны і снарады. Адзін са снарадаў з не знятым узрывальнікам выпаў з машыны на дарогу (як ён не ўзарваўся?!). Лета... Блукаю без мэты па вуліцы, і - о, як пашэнціла! На дарозе валяецца снарад, недзе сотага калібра. Я ведаў, што калі стукнуць па ўзрывальніку, ён узарвецца. Не знайшоўшы "жалязяку", я падклаў пад узрывальнік камень і, паднімаючы снарад, адпускаў яго ў вольнае падзенне на камень. Мае старанні ўбачыў гаспадар суседняе хаты і ў тры скачкі дасягнуў мяне, падчапіў сваёй нагою, з пасылу якой я праляцеў, мабыць, метраў 15 - 20 і, перасільваючы боль, знік у зарасніках бульбоўніка. Затым, прыйдучы дахаты, убачыў свайго "крыўдзіцеля" у якасці Госця, і не паспеўшы ацаніць становішча, атрымаў па адмысловай праграме ад Бацькі - заслужанае не толькі на дзень сённяшні, але і падараванае на далёкую будучыню. Каштоўнасць такога выхавання адчуваю нават праз 60 гадоў.

Але толькі, аглядаючыся на пражытае, спынюся ўсё ж на адным характэрным эпізодзе з манатонных вясковых будняў, якія сталі як бы апорнай кропкай усяго майго будучага жыцця, таму што ўсе наступныя падзеі развіваліся ў адпаведнасці з маёй марай таго часу. Для ўспрыняцця чытачом паспрабую коратка выказаць сутнасць. Што такое "перакур" падчас гарачага жніва або касавіцы?

Тады, калі прыспешвала касавіца, для Беларусі з яе амаль штодзённымі дажджамі, перакур - вялікая раскоша, бо пад гэты час ствараюцца сапраўды Стратэгічныя запасы на зімова-вясновы стойлавы перыяд. Такім чынам вясковы стомлены люд у кароткія хвіліны адпачынку падаў на траву пагорка, і, будзь то людзі сталага веку ці дзеці, усе шчасліва глядзелі ў блакітнае неба, дзе, па ўсёй бачнасці, пасяляўся Бог; кожны разважаў і, як зазвычай, марыў пра жыццё ў прышласці. Але ў адзін момант таго часу ўсё гэта райскае здранцвенне, усю асалоду ад яго парушыла, бабулька, якой закарцела выведаць у нашай маладой кампаніі пад кодам "ПАЦАНВА" таямніцы летуценняў. Яна вярнула нас на зямлю сваім пытаннем: "Хто кім марыць стаць?" І вось тут Я ў строгай адпаведнасці з інтэлектам пяцігадовага хлапчаняці выдаў, што хачу стаць Вайскоўцам. І што вы, людзі добрыя, думаеце - усе далейшыя падзеі майго жыцця развіваліся ў строгай адпаведнасці з марамі таго часу, і рэчаіснасць узносіла мяне нават вышэй маіх ранейшых пра тое ўяўленняў.

Рэчаіснасць набывала фантастычныя формы, асабліва ў розных заваротах лёсу. На такую "кінахроніку" Я сам быў не здольны. Выснова - мая мара, як і само жыццё, доўжыліся толькі дзякуючы волі Усявышняга. У доказ - мае вехі жыцця.

Вайсковую службу я прайшоў ад радавога спецназу да падпалкоўніка Касмічных войскаў - без блату і іншых падмазак, якімі вызначаўся той час. Толькі ўпартая праца па абраных спецыяльнасцях, настойлівасць, дапытлівасць і адпаведны інтэлект, спрыялі мне ў пасоўванні ўгору па службовых прыступках.

Прыгадваю, калі прызвалі мяне да новага месца службы "у афіцэрскім мундзіры", адбылася наступная неспадзяванка.

Мне парадкам псавала настрой руцінная вайсковая служба, яе манатоннасць. Уласцівая ад прыроды дасціпнасць часам штурхала мяне на тыя ці іншыя неардынарныя ўчынкі. Абыякавасць афіцэрскага калектыву да вынаходніцкай і творчай дзейнасці прымусіла мяне яшчэ ў чыне малодшага лейтэнанта звярнуцца да камандзіра часці, каб паспрыялі мне ў творчай дзейнасці.

Заходжу да камандзіра і з парога заяўляю: дайце мне дадаткова цікавую працу. Камандзір і яго намеснікі былі ў шоку ад такога "фартэлю". Да мяне, вядома, ніхто ў падобным дзёрзкім учынку не быў прыкмечаны.

Камандзір нават засумняваўся, ці ў сваім Я розуме. Але пасля гэтага выпадку, мне па-за конкурсам давяралі выкананне вельмі адказных задач. Мною быў створаны шэраг новых сістэм і комплексаў ваеннага прызначэння. Адна з прац была адзначана ўрадавай узнагародай у выглядзе медалю "За баявыя заслугі". А гэта быў вынік сумеснай, калектыўнай творчай дзейнасці афіцэраў, найболей прасунутых у плане максімальнай аўтаматызацыі разлікаў баявых дзеянняў нашых спецгруп у зоне верагоднай дзейнасці праціўніка. Для рэалізацыі гэтага праекта прыйшлося таемна парушыць мноства загадаў Міністра абароны і стварыць магутную сістэму імгненнага вызначэння месцазнаходжання і знішчэнні тэрарыстычных груп. На базе радыёлакацыйных сродкаў ППА былі распрацаваны і рэальна ўкаранёныя ў Ваенна-касмічныя сілы СССР сродкі пасіўнай радыёлакацыі з ужываннем новых матэматычных мадэляў апрацоўкі дадзеных радыётэхнічнай выведкі, што павялічыла дальнасць выяўлення аэрадынамічных сродкаў праціўніка на 100 - 150 км. Пры гэтым знішчаліся некалькі выведвальна-дыверсійных груп у маштабах падлётнага часу сродкаў нападзення для ракетнага ўдару. Адчувальнасць нашага электроннага дазору настолькі павялічылася, што мы змаглі наблізіцца да мяжы адчувальнасці, якая вызначаецца "пастаяннай Больцмана". Па выніках баявога прымянення сіл і сродкаў гэтай новай сістэмы ў часавым інтэрвале ў 18 гадоў было напісана "Кіраўніцтва па выкарыстанніі сіл і сродкаў радыётэхнічнага кантролю ў контртэрарыстычнай дзейнасці спецгруп". Але ж разбуральная па сутнасці пазіцыя Кіраўніцтва расійскай дзяржавы ў 90-я гады ў дачыненні да арміі значна зменшыла эфектыўнасць ужывання гэтай сістэмы, хоць яна і надзвычай актуальная ў наш час.

Калі выйшаў на пенсію, пасля доўгіх пошукаў, за што зачапіць рукі на грамадзянскай ніве, прыйшоў да высновы, што ёсць такая ніша, і, калі не Я, то хто паспрабуе вызначыцца на шляхах да Разумнага Ладу Жыцця. Альтэрнатывы ж яму пакуль няма.

Мною была распрацавана цэлая лінейка шматфункцыянальных сродкаў аднаўлення здароўя чалавека, і сродкі гэтыя цяпер знайшлі прымяненне ў медыцыне і побытавай практыцы, яны застаюцца на сённяшні дзень даволі запатрабаванымі.

Мары і Вера, а яшчэ дапытлівасць - самыя надзейныя спадарожнікі на шляхах, што вядуць да Праўды Светабудовы, і менавіта ў іх наша ўцеха і наш паратунак!

Из интервью на тему: «В Москве стало жить невозможно»

Добрага дня дарагiя Сябры!

Так сложилась судьба, что в Советское время вся жизнь прошла в «гимнастерке» от рядового Белорусского спецназа до подполковника Космических войск России (СССР уже распался). Объехал почти все окраины СССР и остановился на последнем месте службы - в Подмосковье. Ну! Повезло говорят!.. Мне кажется, оценки относительны.

Есть квартира, но обменять или продать не могу, так как живу в военном городке, т.е. как бы она есть, и вместе с тем -- не моя. При этом офицерские общежития переполнены семейными, они не имеют гарантий, что когда либо получат, так как городок не перспективный. И на что уповать?.. Вот что бы кому-то из властей додуматься - дать мне возможность уехать на Родину - на Витебщину и не только мне, а всей семье из 7 человек, а какой то большой офицерской семье, моя квартира тогда была бы подарком. Вы думаете, кто-либо в этом заинтересован?!

Пользуясь известной информацией от Высших миров, на вопрос «Кто на Земле спасется в случае Апокалипсиса?» получен ответ: «Творцы». Этими словами Высший разум указал на созидательный класс рабочих и крестьян. А в Москве все информационные средства этому сословию творцов отказывают на право существования его на телеэкранах, в радиоэфире, на страницах печатных изданий. Мы не будем вдаваться в анализ происходящего. (Сами знаете, что в моде сейчас нечто производное от животного мира, но в исполнении человекоподобных существ, населяющих столицу России).

На предприятии, где я работаю, многие в прошлом технически грамотные специалисты теперь заняты на работах весьма далеких от своих приобретенных когда-то престижных профессий - платят мало. А ведь в скором будущем этот творческий фонд станет «золотым» и недоступным не только для Москвы, но и для России. Страшно подумать - часть грамотного, трудового, творчески мыслящего населения может опуститься до «скотского» положения. А все в стране дарованное Богом будет вывозиться, а из «Вне» -- завозиться, распределяться, продаваться -- всё, но только сделанное уже не нашим творческим потенциалом!!! Казалось, только в страшном сне такое могло бы присниться, а оно уже стучится не только в отдельно взятый город, но и страну в целом.

Дарагія Землякі! Задумайцеся!

Не наступайце на тыя ж граблі.

Беражыце сваю Зямлю і свой Народ.

Падтрымоўвайце ўсяляк свае лепшыя сілы ў справах, што адпавядаюць Разумнаму Ладу Жыцця!

У гэтым будзе Ваша моц і незалежнасць ад абставін!!!

З павагай і добрымі намерамі

Ваш зямляк М.М.Герцыкаў
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 334
mod_vvisit_counter Учора 1732
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 5641
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 2066