Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 

Янку Запрудніку - 85 Друк E-mail
02.08.2011 | 15:23 |
Янка ЗапруднікЗ пляцоўкі Вікіпедыя.

Янка Запруднік, да 1946 Сяргей Вільчыцкі (нар. 9 жніўня 1926) - беларускі грамадска-палітычны дзеяч, гісторык, палітолаг.

Жыццяпіс

Сяргей Вільчыцкі нарадзіўся ў мястэчку Мір на Карэліччыне, калі гэтая частка Беларусі была пад уладай Польшчы. Бацькі, настаўнікі па адукацыі, гаспадарылі на зямлі. Паасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР сям'я Вільчыцкіх падлягала высылцы ў Сібір, але гэтаму перашкодзіў напад нацысцкай Германіі на СССР.

У гады нямецкай акупацыі Сяргей Вільчыцкі закончыў у Міры пачатковую школу (1942), затым у Баранавічах - прагімназію і тры курсы (з чатырох) гандлёвай школы (1943-44). Належаў да Саюза беларускай моладзі. Набліжэнне савецкай арміі да Баранавіч вымусіла Сяргея Вільчыцкага да адыходу ў Германію: ён запісаўся ў дапаможную службу нямецкай авіяцыі (Luftwaffehelfer). За месяц да капітуляцыі Германіі быў пераведзены ў дывізію "Беларусь" (пад камандаваннем Францішка Кушаля), якая напрыканцы красавіка 1945 перайшла ў Баварыі да амерыканцаў. Да траўня 1946 знаходзіўся ў лагеры ваеннапалонных у амерыканскай зоне акупацыі.

Сяргей Вільчыцкі пасля палону прыехаў у беларускі лагер для перамешчаных асобаў у Рэгенсбургу, які ў ліпені 1946 быў пераведзены ў Міхэльсдорф. Як былому ваеннапалоннаму атрымаць статус перамешчанай асобы яму было немагчыма, таму давялося "згубіць" дакументы, з якімі яго адпусцілі з амерыканскага палону, і ўзяць прозвішча Яна Запрудніка з Вільні, што па нейкай прычыне пакінуў лагер. З гэтага часу Сяргей Вільчыцкі стаў Янкам Запруднікам, захаваўшы гэтае прозвішча на ўсё жыццё.

У лагеры дзейнічала Беларуская гімназія імя Янкі Купалы, якую Янка Запруднік скончыў у 1947. У студзені 1948 ён выправіўся ў Вялікабрытанію, дзе працаваў на шахтах цэнтральнай Англіі. Удзельнічаў у грамадска-культурнай нацыянальнай працы, выданні часопіса беларускай моладзі "Наперад!", далучыўся да дзйнасці Згуртавання беларусаў у Вялікай Брытаніі.

Неўзабаве Янка Запруднік атрымаў стыпендыю з Ватыкана, дзякуючы гэтаму, у 1950-54 набываў вышэйшую адукацыю на гістарычным факультэце Лювэнскага універсітэту (Бельгія). Навучанне сумяшчаў з удзелам у грамадскай, культурна-асветніцкай працы беларускай грамады. Быў адным з арганізатараў беларускага маладзёжнага руху, у 1953-54 навучальным годзе старшыня Беларускага студэнцкага згуртавання ў Лювэне, стаў адным з ініцыятараў аднаўлення часопіса "Наперад!" і яго аўтарам. За гады навучання наведаў шэраг краін Заходняй Еўропы.

Пасля заканчэння універсітэта з адзнакай Янка Запруднік прыняў прапанову Амерыканскага камітэта вызвалення ад бальшавізму (ад 1956 - Амерыканскі камітэт вызвалення) і ў верасні 1954 пачаў працаваць журналістам беларускай секцыі радыёстанцыі "Вызваленне" ў Мюнхене, у ліку беларускіх замежных навукоўцаў улучыўся ў працу Інстытута вывучэння СССР. У 1957 Янка Запруднік пераехаў у ЗША, дзе працягваў працу ў Нью-Йорку да 1991 на той жа радыёстанцыі (ад 1964 - "Свабода"). У 1969 г. у Нью-Йоркскім універсітэце абараніў дысертацыю і атрымаў ступень доктара гістарычных навук. Выкладаў гісторыю Расіі і СССР у Квінскім каледжы Нью-Йорскага гарадскога універсітэта (1970-1975), гісторыю і сучасную палітыку Беларусі ў Калумбійскім універсітэце (1994).

Творчая і навуковая дзейнасць

Навуковая дзейнасць і публіцыстыка Янкі Запрудніка прысвечана гісторыі Беларусі, жыццю беларускага народа.

Яго высновы адрозніваліся ад канцэпцыі гісторыі беларускай дзяржаўнасці, якая існавала ў БССР. У працах "Савецкія канцэпцыі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага" ("Запісы", 1974, кн. 12) і "Дзяржаўнасць Беларусі ў дасавецкую пару" ("Запісы", 1977, кн. 15) аспрэчваецца сцвярджэнне савецкіх гісторыкаў аб тым, што беларускі народ упершыню прыступіў да стварэння сваёй дзяржавы толькі пры савецкай уладзе. Янка Запруднік падкрэсліваў, што Першы Усебеларускі з'езд - важная веха дзяржаўнага будаўніцтва, разглядаў абвяшчэнне БНР як акт аднаўлення беларускай дзяржаўнасці, паказваў уплыў беларускага нацыянальнага руху на ўтварэнне БССР, якая ўзнікла ў процівагу БНР. Апублікаваў у доказ гэтага дакументы і матэрыялы З'езда ("Запісы", 1963, кн. 2; 1964, кн. 3; 1964, кн. 4) і разам з Томасам Бэрдам - Устаўныя граматы БНР ("Запісы", 1975, кн. 13).

У шэрагу артыкулаў "Беларускага зборніка" (1956, кн. 4; 1957 кн. 8; 1958, кн. 9; 1959, кн. 10), "Belorussian Review" (1956, no. 3; 1957, no. 4-5; 1958, no. 6; 1957, no. 7) і інш. публікацыях зроблена выснова аб "чужым" паходжанні бальшавізму на Беларусі, завяршэнні канфлікту 1920-х гадоў "паміж беларускімі нацыянал-камуністамі і расейскімі бальшавікамі" масавымі неабгрунтаванымі рэпрэсіямі ў 1930-я гады, ператварэнні КПБ у правінцыяльную арганізацыю КПСС. Крытыкуецца нацыянальная палітыка КПСС і КПБ, ігнараванне нацыянальных беларускіх інтарэсаў, фармальнасць суверэнітэту БССР, абсалютная залежнасць ад партыйна-дзяржаўнага кіраўніцтва СССР.

Бібліяграфія

  1. Гістарычныя і культурныя асновы беларускай нацыянальнай свядомасці // Спадчына. - 1992. - № 2.
  2. Беларусь на гістарычных скрыжаваннях (Belarus: At a Crossroads in History, 1993). - Мн., 1996.
  3. Гістарычны слоўнік Беларусі (Historical Dictionary of Belarus, 1998)
  4. Палітычнае змаганне за Беларусь у царскіх Дзяржаўных думах (1906-1917 гг.) // ARCHE. 2009. № 1/2.
wikipedia
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 50
mod_vvisit_counter Учора 1820
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 12569
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 36053