Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow ДЗЯРЖАВА І МЫ arrow Соцыум >> arrow Якія ў Беларусі беларусы?..

Якія ў Беларусі беларусы?.. Друк E-mail
31.07.2011 | 13:38 |
Валер КАРБАЛЕВІЧ Валер КАРБАЛЕВІЧ
  • Тэракты ў Нарвэгіі даюць падставу паразважаць пра ксэнафобію ў Беларусі.
  • Ці талерантныя беларусы?
  • У якіх сацыяльных сфэрах найбольш прыкметныя праявы недаверу і нянавісьці?
  • Ці можна казаць пра ксэнафобію ў палітычнай сфэры?

Удзельнікі: філёзаф Алесь Анціпенка і галоўны рэдактар часопісу “Аrche” Валерка Булгакаў.

Ці талерантныя беларусы?

Валер Карбалевіч: “Тэрарыстычныя акты ў мірнай і спакойнай Нарвэгіі прымушаюць паглядзець шырэй на праблему ксэнафобіі ў сьвеце. Вось адносна беларусаў існуе даволі ўстойлівая думка, што гэта талерантны соцыюм. Ці сапраўды гэта так? Тут можна ўзгадаць тэракт у менскім мэтро ў красавіку ды іншыя праявы нянавісьці…”

Філёзаф Алесь АНЦІПЕНКА
Філёзаф Алесь АНЦІПЕНКА
Алесь Анціпенка: “Талерантнасьць — адна з базавых структураў беларускай мэнтальнасьці. За часамі Вялікага Княства Літоўскага ў нас была самая дэмакратычная канстытуцыя. У пэрыяд знаходжаньня ў складзе Расейскай імпэрыі рыса аселасьці праходзіла празь Беларусь. У нашай гісторыі не было сур’ёзных рэлігійных забурэньняў, войнаў. Напрыклад, стараверы з Масковіі хаваліся на нашай тэрыторыі.

Але пазьнейшая гісторыя мяняе гэтую карціну. Пад узьдзеяньнем расейскіх калянізатараў зьмяніліся падставовыя структуры беларускай мэнтальнасьці. Для беларусаў стала характэрна хутчэй партызанская тактыка дзеяньняў. Беларусы пазьбягалі адкрытай канфрантацыі з ворагам ці з чужынцамі.

Таму можна сказаць, што ў беларусаў у глыбіні сядзіць і наша гістарычная талерантнасьць, і наша сёньняшняя неталерантнасьць, якая сёньня культывуецца з палітычных матываў”.

Валерка Булгакаў: “Талерантнасьць — гэта хутчэй міталягізаванае ўяўленьне беларусаў пра саміх сябе. У кожнай этнакультурнай супольнасьці ёсьць пазытыўныя ўяўленьні, якія павінны вылучыць яе перад суседзямі.

Але гісторыя апошніх часоў з нацяжкай пацьвярджае гэтую рысу — талерантнасьць. Сёлета ў ЗША выйшла манаграфія ізраільскага гісторыка Леаніда Рэіна, прысьвечаная гісторыі Беларусі падчас фашыстоўскай акупацыі. Аўтар сьцьвярджае, што беларусы былі добраахвотнымі памочнікамі фашыстаў у зьнішчэньні габрэяў.

Нагадаю, што Беларусь — адзіная краіна ў Эўропе, дзе існуе сьмяротнае пакараньне. Прычым рашэньне прынятае большасьцю на рэфэрэндуме ў 1996 г. Я б тут не аддзяляў на мэнтальным узроўні сьвяты беларускі народ ад кепскай улады. Таму пытаньне складанае, і я не магу даць на яго адназначнага адказу”.

У якіх сацыяльных сфэрах найбольш заўважная ксэнафобія?

Карбалевіч: “У якіх сацыяльных сфэрах найбольш заўважныя праявы недаверу і нянавісьці — адносна рэлігійных, нацыянальных, сэксуальных ці якіх іншых меншасьцяў? Здаецца, праблемы мігрантаў, як ва ўсёй Эўропе, у Беларусі не існуе. А якія існуюць?”.

Анціпенка: “Палітычная сфэра — гэта ў Беларусі сфэра наэлектрызаванай нецярпімасьці. І яна культывуецца цягам апошніх 17 гадоў. У адносінах да сэксуальных меншасьцяў таксама хапае агрэсіі”.

Галоўны рэдактар часопісу “Аrche” Валерка БУЛГАКАЎ
Галоўны рэдактар часопісу “Аrche” Валерка БУЛГАКАЎ
Булгакаў: “У Беларусі палітычны рэжым выжывае дзякуючы кантролю над ідэнтычнасьцю. Тут грамадзтва разьмяжоўваецца на сваіх і чужых. Ролю чужога ў Беларусі выконваюць не арабы, як у эўрапейскіх краінах, а этнічныя, рэлігійныя, сэксуальныя групы, якія перасьледуюцца беларускім рэжымам. Палітыка беларускіх уладаў — гэта ня толькі кантроль над выбарамі, гэта і кантроль над ідэнтычнасьцю. Рэжым ставіцца з паранаідальным недаверам да ўсяго іншага, да ўсяго, што можа пахіснуць цяперашні балянс сіл. Таму ролю арабаў у Беларусі выконваюць палякі, беларускамоўныя беларусы і інш.”.

Анціпенка: “Вось сп. Булгакаў казаў, што ня варта разьмяжоўваць народ і ўладу. Але я ня бачу з боку паспалітага люду неталерантнага стаўленьня, прынамсі да палякаў, рэлігійных меншасьцяў. Талерантнасьць — гэта ня міт, а частка нашай гістарычнай біяграфіі. І калі казаць пра стаўленьне да габрэяў падчас вайны, то беларусы паводзілі сябе больш годна, чым, напрыклад, украінцы ці летувісы”.

Ксэнафобія і палітычная сфэра

Карбалевіч: “Ці можна пашыраць паняцьце ксэнафобіі на палітычную сфэру? Экспэрты кажуць, што пасьля 19 сьнежня Беларусь знаходзіцца ў стане ціхай грамадзянскай вайны. Калі адна частка грамадзтва зь нянавісьцю ставіцца да іншай часткі грамадзтва з прычыны палітычных поглядаў, калі міліцыянты па-зьверску зьбіваюць удзельнікаў вулічных акцый — гэта ксэнафобія ці не?”.

Булгакаў: “Калі беларусы пачалі ўяўляць сябе як талерантны народ? Вось сп. Анціпенка зьвяртаецца да глыбокай гісторыі. Мне падаецца, што гэта адбылося ў ХХ стагодзьдзі. У часы СССР, асабліва апошнімі гадамі яго існаваньня, у беларусаў існавала перакананьне, што яны надзвычай адукаваныя, талерантныя, працавітыя ў параўнаньні зь іншымі ўсходнеславянскімі народамі. Але выглядае, што гэта пабочны прапагандысцкі прадукт працэсаў русыфікацыі і саветызацыі беларусаў. Яны талерантныя, бо не супраціўляюцца гвалту. І адукаваныя, бо дасканала валодаюць расейскай мовай.

Афіцыйная прапаганда падае сваіх апанэнтаў як носьбітаў ксэнафобіі і разбуральных пачаткаў. Улада выстаўляе сябе як носьбіта інтэрнацыяналісцкіх каштоўнасьцяў, а дэмакратычныя сілы абвінавачвае ў нацыяналізьме і нэанацызьме. Гэта подлыя абвінавачаньні.

У Беларусі няма мігрантаў з экзатычных краін, як у Эўропе ці ЗША. (Гэтая інфармацыя на сённяшні дзень не адпавядае сапраўднасці, бо пад Мінскам ужо цяпер знаходзіцца 3 – 3,5 тысячы кітайцаў і плануецца будаўніцтва кітайскіх жыллёвых і іншых кварталаў у сталіцы, іх прысутнасць можа узрастаць у геаметрычнай прагрэсіі – Рэд.). Беларусь ня мела калёніяў. (Гістарычная Беларусь пад час ВКЛ мела калоніі – Рэд.). Мігранты, якія прыяжджаюць на сталае месца жыхарства ў Беларусь — гэта насельнікі постсавецкай прасторы. Яны мала адрозьніваюцца ад шараговага беларуса. (Чаму ж не? У нацыянальным плане і гэта далёка не так. У Маскве ўжо, да прыкладу, 5 мільёнаў мусульман з постсавецкай прасторы – Рэд.). Таму тут ліній разлому і сутыкненьня не адбываецца”. (А ці не знікне беларускі народ без ліній разлому, шляхам замяшчэння на сваёй зямлі?.. Гэткі працэс ужо распачаўся ў Азёрным Краі, на Браслаўшчыне… І пытанні, пытанні! – Рэд. ).

Анціпенка: “Датычна сфэры палітычных стасункаў я б карыстаўся тэрмінам не “ксэнафобія”, а “неталерантнасьць”, “агрэсіўнасьць”. Базавае значэньне для ксэнафобіі — страх. Людзі баяцца страціць нацыянальную ці рэлігійную ідэнтычнасьць. Наколькі беларусы баяцца гэтага? Агрэсія да чужынца — гэта другі бок ксэнафобіі. А беларусы маюць слабую нацыянальную ідэнтычнасьць. Агрэсія да чужынцаў выяўляецца на нізкім узроўні. Пра гэта сьведчаць інтэрнэт-форумы. Там ксэнафобія скіравана на ўсход. Беларусы баяцца расейцаў. Праблема ксэнафобіі ў Беларусі непараўнальная з ксэнафобіяй у Расеі, Літве ці Ўкраіне. Сапраўды, беларусы не пазбавіліся той талерантнасьці, якую нам прышчэплівалі з Масквы, пра што казаў сп. Булгакаў”.

Радыё Свабода
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 280
mod_vvisit_counter Учора 2370
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 10336
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 45876