Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow ТВОРЫ arrow Пісьменнік і час arrow Вольга Іпатава: «Лукашэнка забраў у нацыі яе Час»

Вольга Іпатава: «Лукашэнка забраў у нацыі яе Час» Друк E-mail
30.04.2011 | 21:23 |
Гутарыў Сяргей МАКАРЭВІЧ • 29 красавiка 2011 

Вольга Іпатава выносіць партрэт Цёткі падчас высялення Саюза пісьменнікаў з Дома літаратараў.
Вольга Іпатава выносіць партрэт Цёткі падчас высялення Саюза пісьменнікаў з Дома літаратараў.
 

Пісьменніца ўзрушаная падзеямі ў краіне, але пэўная, што расплата спасцігне вінаватых.

«НН»: Вы цяпер у Канадзе. Гэта эміграцыя ці часовы ад’езд?

Вольга Іпатава: Я не збіраюся нікуды эміграваць, проста цяпер гасцюю ў гэтай краіне і радуюся, што маю такую магчымасць. І ўсё ж Беларусь — тая краіна, дзе мая душа адчувае найбольшы ўзлёт. Нішто не можа параўнацца з «хатнімі пілігрымкамі», калі я еду да якой-небудзь беларускай святыні — Мірскага замка, Жыровіцкага манастыра, Полацкай Сафіі — і праводжу ўвесь дзень сам-насам з Гісторыяй.

Апошняй па часе была мая вандроўка да манастыра, які засноўвала Еўфрасіння Полацкая. Маленькая, на той час амаль пустая цэркаўка з адзінокай манашкай ля ўваходу дала мне магчымасць напоўніцу адчуць энергетычную моц гэтай святой для многіх пакаленняў мясціны. Такога пачуцця мне не дала нават Канстанцінопальская Сафія, дзе я таксама правяла некалі цэлы дзень...

«НН»: Вы ўжо ведаеце пра «чорны» спіс айчынных і замежных дзеячаў культуры, у які трапілі і Вы. На Вас гэта неяк паўплывае?

ВІ: Я ў такім спісе яшчэ з 2003 года, калі ва ўстановы культуры — клубы, бібліятэкі і школы — быў пасланы ліст міністра інфармацыі з забаронай на выступленні шэрагу беларускіх пісьменнікаў. У гэтым жа лісце было і патрабаванне выкінуць са школьных праграм творы Н.Арсеньевай і Л.Геніюш, а таксама і сучасных літаратараў. Пад забарону, дарэчы, трапілі мая аповесць «Прадслава» пра Еўфрасінню Полацкую і раман «За морам Хвалынскім».

У новым «чорным» спісе калі і ёсць што пазітыўнае, дык гэта ананімнасць і поўнае глупства стваральнікаў. Забарона на друкаванне?

Думаю, Андрэю Бітаву ці Тому Стопарду не карціць надрукавацца ў «Советской Белоруссіі». Наколькі я ведаю, не носяць туды артыкулы ні Сяргей Законнікаў, ні Анатоль Вярцінскі, ні Генадзь Бураўкін.

Ніхто з названых аўтараў не друкуецца таксама ў нашых былых выданнях, гвалтоўна забраных у Саюза беларускіх пісьменнікаў — такіх, як «ЛІМ», «Полымя», «Нёман», — і гэта іх свабодны выбар, бо некаторыя ціхія прапановы з тых выданняў былі.

Дарэчы, творчых людзей, якія выступілі з асуджэннем рэпрэсій пасля падзей 19 снежня, было нашмат болей, чым у гэтым спісе. Ці то служкі рэжыму (не хацелася б ужываць гэтакія штампы, але яны сапраўды ўсяго толькі прыслужнікі, а не асобы) паленаваліся падлічваць усіх, ці то наўмысна выбралі толькі некаторых, каб паказаць, што ўсе астатнія дзвюма рукамі галасуюць за катаванні ў турмах, за кроў і пакуты сумленных людзей, за ўвесь гэты гвалт, што пракаціўся па цэлым свеце.

Безумоўна, я магла б за гэты час зрабіць для Беларусі нашмат болей, чым я зрабіла, як і іншыя мае калегі. Ядавітая нянавісць да нацыянальнага, што ўсе пятнаццаць гадоў культывавала сённяшняя ўлада, робіць сваю чорную справу. Школьнікаў абалваньваюць трашчанкоўскай гісторыяй.

«НН»: У 2005 годзе Вы падтрымалі палітыка Аляксандра Казуліна. На выбарах 2010 года каму аддалі перавагу?

ВІ: Я ўспрымаю такіх людзей, як А.Казулін, М.Статкевіч, А.Лябедзька, П.Севярынец і многіх іншых найперш не як палітыкаў, а як асобаў.

Некаторыя з іх у свой час ішлі па іншых, не дэмакратычных шляхах, але, калі можна так сказаць, «выкупілі» свае памылкі дарагой цаной. Я ніколі не забуду твар Аляксандра Казуліна над труной жонкі Ірыны ў Чырвоным касцёле... Або збітага Анатоля Лябедзьку, якога валаклі бугаі ў чорным...

За гэтыя гады нашы палітыкі паказалі прыклад вялікай грамадзянскай і чалавечай мужнасці, і такіх людзей робіцца ўсё болей.

Іх нямала — тых, хто застанецца калі не ў беларускай палітычнай гісторыі, дык у літаратуры і мастацтве, у чым я цвёрда ўпэўненая.

Аляксандр Фядута, які на турэмных нарах знаходзіў для блізкіх пяшчотныя і ласкавыя словы... Мікалай Аўтуховіч, які прыслаў мне з няволі своеасаблівую рэцэнзію на маю кнігу «Свабода да апошняга дыхання» і які, нягледзячы на рэальную пагрозу яго жыццю, перадае на волю праўду пра ўмовы ўтрымання вязняў...

Наста Палажанка і ейныя сябры з «Маладога фронту»; родзічы А.Саннікава і І.Халіп і сама гэтая мужная сямейная пара — усіх не пералічыш, але яны ствараюць духоўную прастору сённяшняй Беларусі. Такіх людзей усё болей. Сярод маладых палітыкаў я бачу будучых лідараў, якія выцягнуць нашу краіну з бездані.

«НН»: У 1973 годзе ў знак пратэсту супраць русіфікацыі вы адмовіліся ад граматы ЦК ВЛКСМ за поспехі ў літаратуры. Столькі гадоў прайшло, а нічога кардынальна не мяняецца. Такая безвыходнасць не змушае апусціць рукі?

ВІ: На шчасце, рэальнасць мяняецца. Тады гэтая адмова магла каштаваць мне поўнай забароны на друк як у Беларусі, так і ў Маскве (а нідзе больш я не магла друкавацца). Мяне моцна падтрымалі як гродзенскія пісьменнікі (В.Быкаў, А.Карпюк, Д.Бічэль), так і Мінск. Я ведаю, што і Я.Брыль, і І.Шамякін персанальна ўгаворвалі высокіх чыноўнікаў забыцца на гэтае «маладое глупства».

Сёння забарона не можа перакрэсліць мне ані будучае, ані маё сённяшняе жыццё. Я поўная аптымізму і веру, што ў будучай свабоднай Беларусі хаця нешта з маёй творчасці будзе служыць народу. Усё, ува што ўкладзеная любоў, застаецца. Энерга-інфармацыйнае поле Зямлі, якое геніяльны Вернадскі назваў «наасферай», а старажытная індуская філасофія ведала як «Акашы», безумоўна існуе.

«НН»: Вы працавалі на тэлебачанні, калі родная мова была асноўнай у яго працы. Але ж у грамадстве і тады ад беларускай аднекваліся як ад мовы «дзярэўні». Сіту-ацыю сёння магло б змяніць беларускамоўнае тэлебачанне, на якім беларусізацыю паабяцаў Генадзь Давыдзька?

ВІ: На маю думку, родная мова запануе ў краіне тады, калі зменіцца гэтая ўлада. Усе гэтыя гады яна літаральна «прадавала» беларускасць у абмен на газ. Нават антырасійская рыторыка выкарыстоўвалася для таго, каб падкрэсліць, што «беларусы — гэта тыя ж рускія, толькі са знакам якасці». Тыя вялікія грошы, якімі Расія падтрымлівала беларускі рэжым, — нішто ў параўнанні з выгодамі ад гэтага кавалка тэрыторыі, які воляй гісторыі стаў мостам між Усходам і Захадам. Я вырасла, як і ўся наша інтэлігенцыя, пераважна на расійскай культуры, бо беларускіх школ у гарадах не было, і цяпер бачу, як няпроста прабіваюцца там парасткі свабоды і дэмакратыі. Не дзіва: прыгоннае права там (і ў нашай краіне, адпаведна) было адмененае толькі ў 1861 годзе. Але ў Беларусі і ў той час існавала памяць пра дэмакратычныя правы, пра Магдэбургскае права і выбарнасць гарадскіх радцаў. У Расіі дэмакратыі не было ніколі, хіба што ў вольным Ноўгарадзе, які быў урэшце заліты крывёю і пастаўлены на калені яшчэ ў XV стагоддзі. І я баюся гэтага далучэння па многіх прычынах, апроч толькі патрыятызму і жадання бачыць сваю краіну незалежнай...

У Расіі ніколі не шкадавалі сваіх жа людзей — дык чаму яны будуць шкадаваць іншы народ?

Ці ўсе мы памятаем, што радыеактыўнае воблака, якое рухалася на Маскву, было расстралянае над Беларуссю?

Генадзь Давыдзька ніколі не зробіць тэлебачанне беларускім.

Ягоны гаспадар са Шклоўшчыны, на жаль, вырас у адчуванні таго, што беларускасць — гэта «дзярэўня», і гэтае адчуванне прабіваецца ў кожным ягоным сказе пра нацыянальную культуру і мову. Для такой працы патрэбны чалавек кшталту Г.Бураўкіна, якому гэта балела і які глядзеў на праблему праз прызму стагоддзяў і трагедыі народа, заціснутага паміж дзвюма вялікімі дзяржавамі.

Мне хочацца верыць, што наша моладзь, як маладая трава скрозь папялішча, праб’ецца праз дзяржаўнае ачмурэнне і пераломіць сітуацыю.

«НН»: Вашы кнігі даўно не выходзяць у дзяржвыдавецтвах? Пішаце ў стол?

ВІ: Апошняя мая па часе кніга «Знак вялікага магістра» выйшла ў 2009 годзе. Я прымяркоўвала яе да вялікай падзеі — 600-годдзя Грунвальдскай бітвы, якая не дала анямечыцца, знікнуць як народам беларусам, палякам і літоўцам. Недзе сярод апытанняў на лепшую кнігу года яна мільганула, і гэта ўся — як матэрыяльная, так і маральная — узнагарода для аўтара, калі ты не хочаш быць прыдворным пеюном, а маеш сваю ўласную думку.

Папярэдняй кнізе «Свабода да апошняга дыхання» пашанцавала болей: яна была выдадзеная большым тыражом, яе раскупілі імгненна, і я атрымала шмат водгукаў ад чытачоў, у тым ліку, як пісала раней, нават ад палітычна зняволеных.

І ўсё ж я не крыўдую на лёс. Я разумею, што зараз проста няма дзе друкаваць рэцэнзіі. Амаль няма літаратурных выданняў, няма месца для дэмакратычнай прэсы. С.Букчын на сайце «Беларускага партызана» змясціў бліскучы водгук на кнігу У.Някляева — дык гэта шчаслівае выключэнне, да таго ж наш калега ў гэты час, пакалечаны і зняважаны, знаходзіўся у турме, і кожны чалавек з нармальным сэрцам і сумленнем перажываў за яго. Таму гэтая рэцэнзія была, на маё разуменне, і свайго роду рэакцыяй на тое, што адбывалася ў гэты час у краіне.

«НН»: Аляксандр Лукашэнка з пэўнай перыядычнасцю крытыкуе літаратараў, маўляў, няма вартых твораў. Але ж справа не толькі ў тым, што пісьменнікі падзелены на два саюзы, і ў адным таленавітыя аўтары, а ў другім — не. Чаму пісьменнікі ні з СБП, ні з СПБ не могуць напісаць кнігу, якую б аднолькава высока ацанілі ўсе?

ВІ: Тое, што А.Лукашэнка гаворыць пра літаратуру, у прыватнасці, пра беларускую, не трэба браць пад увагу.

Ён бліскучы прыклад таго, як можна, маючы два дыпломы, быць абсалютным невукам як у гісторыі, так і ў мастацтве.

Не хачу падстаўляць «Нашу Ніву» пад санкцыі пра абразу прэзідэнта. Скажу толькі: ён забраў у нацыі яе Час. І я вельмі спадзяюся, што некалі ён усё-ткі адкажа за гэта, як і за многае іншае.

Наша Ніва
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 359
mod_vvisit_counter Учора 2936
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 15114
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 10446