Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow АДВЕЧНАЕ arrow Навука arrow Не лезці ж жывымі ў пашчу Расіі…

Не лезці ж жывымі ў пашчу Расіі… Друк E-mail
21.04.2011 | 13:50 |
Невясёлыя карцінкі. nn.byУладзімір КУЛАЖАНКА, доктар эканамічных навук, прафесар

У Еўропе з 45 краін толькі пяць (Албанія, Боснія і Герцагавіна, Малдова, Сербія і Чарнагорыя) маюць больш нізкі ўзровень эканамічнага развіцця, чым Беларусь. Вось чаму ў нас такі невысокі жыццёвы ўзровень. А гэта ў сваю чаргу адмоўна адбіваецца на працягласці жыцця людзей. Глядзіш, чалавек не дацягнуў і да пенсіі, а ўжо — у труне.

Пры нізкім узроўні эканамічнага развіцця ўрад Беларусі імкнуўся ўвесь час хоць крышачку, але павышаць заробкі і пенсіі, ілюструючы гэтым так званую сацыяльную сутнасць адміністрацыйных метадаў кіравання. Аднак пры гэтым парушаўся важнейшы эканамічны закон апярэджання росту прадукцыйнасці працы ў параўнанні з ростам заробкаў. Што не магло не прывесці да таго, што раслі цэны, а інфляцыя набывала ўстойлівы характар. Летась яна дасягнула ажно 10 працэнтаў, расце і сёлета.

За першыя два месяцы бягучага года яна выйшла ўжо на ўзровень 5 працэнтаў. Пры гэтым згаданы вышэй закон моцна нагадаў пра сябе ўжо ў студзені: заробкі абваліліся на 13%. З-за недахопу рэсурсаў узнікаюць праблемы рэалізацыі пенсіённай палітыкі. Невыпадкова А.Лукашэнка ў сваіх шматлікіх выступленнях ні слова не сказаў аб павышэнні пенсій. А людзі чакаюць… 10-працэнтнае павышэнне пенсій у лістападзе мінулага года даўным-даўно з'ела інфляцыя. Такі ж лёс напаткаў і павышэнне зарплаты.

Асабліва непакоіць людзей рост цэн на прадукты харчавання, бо ў бюджэце сем'яў гэтыя выдаткі складаюць да 60 працэнтаў і болей. У апошнія дні змятаюць з паліц магазінаў цукар, алей… І гэта, здаецца, толькі пачатак.

Улады тлумачаць павышэнне коштаў на бензін, дызпаліва, прадукты харчавання тым, што трэба абараніць айчынны рынак ад наплыву суседзяў. Так, бензін у нас крыху таннейшы, чым, скажам, у Літве. Але ж там многія прадукты харчавання больш канкурэнтныя ў параўнанні з нашымі.

Я лічу, што галоўнай прычынай інфляцыі з'яўляецца ўсё ж такі нізкі ўзровень развіцця сельскай гаспадаркі, адсутнасць сапраўдных рэформ у аграрным сектары, камандныя, а не рыначныя метады рэгулявання. Стварэнне аграгарадкоў ёсць толькі паўтарэнне такой жа палітыкі ў былым Савецкім Саюзе пры Мікіту Хрушчове. Тады яна правалілася. Нічога, акрамя паказухі, не дасць і наш вырыянт. Згон сялян з зямлі, з тых вёсак, якія становяцца неперспектыўнымі, прыводзіць толькі да абязлюджвання тэрыторый. Рана ці позна, але дзяржава прыйдзе да прыватнай уласнасці на зямлю.

На інфляцыю, рост цэн у Беларусі ўплывае настолькі многа фактараў, што іх цяжка пералічыць. Узяць тыя ж падзеі на Плошчы 19 снежня 2010 года. Гэта ж катастрофа — ад нас адвярнуўся Захад, і мы зноў трапілі ў абдымкі Расіі. Яна зараз нахіляе нас як хоча. Змусіла прыняць яе план нафтазабеспячэння. Цяпер пэўная доля прыбытку ад рэалізацыі за межы Беларусі прадуктаў нафтаперапрацоўкі паступае ў расійскі бюджэт. Ад такой "ракіроўкі" разлікаў даходы беларускіх прадпрыемстваў зніжаюцца. Нашы нафтаперапрацоўчыя заводы ахапіла трывога з-за нізкай рэнтабельнасці вытворчасці. Рэзка скараціліся паступленні ў бюджэт.

У межах так званага Мытнага саюза Расія змусіла (з другой спробы) прыняць прапанову павысіць з 1 ліпеня ўвазную пошліну на легкавыя аўтамабілі ў 2-3 разы. Людзей, якія хацелі набыць аўтамабілі, ахапіў жах: усё, легкавікі замежных марак ім не па кішэні. Расія стымулюе свой аўтапрам, а ў нас павышаюцца цэны на праезд. У Беларусі і без гэтага ўжо не адзін год назіраецца павышэнне цэн на праезд у метро, таксі, аўтобусах і тралейбусах. Раней, калі праязны талон каштаваў 700 рублёў, сярэдняя сям'я з чатырох чалавек з улікам транспартных выдаткаў дзяцей мусіла траціць на праезд не менш за 160 тысяч рублёў за месяц. А зараз, калі кошт на праезд павысіўся больш як на 20%, гэты вынятак з бюджэту сям'і значна ўзрасце.

Ёсць галіны гаспадарчай дзейнасці, дзе рост цэн на паслугі надзвычай трывожыць усё насельніцтва, — гэта ЖКГ. Ужо ў лютым і сакавіку плата паслуг за аднапакаёвую кватэру дасягнула амаль 100 тысяч рублёў, а за двухпакаёвую — 190 тысяч рублёў. Чакаць, што тарыфы на паслугі ЖКГ знізяцца, не даводзіцца. Яны будуць толькі расці, бо дзяржаўны бюджэт церпіць адзін за адным вынятак сродкаў і няма чым падтрымліваць субсідыі ЖКГ на ранейшым узроўні.

Куды ні кінь — паўсюль клін. У дзяржаўным бюджэце няма грошай, каб фінансаваць сацыяльныя праграмы. Гэта добра бачна на прыкладзе росту цэн на лекі для насельніцтва. Расце плата за вучобу для студэнтаў. За мінулы год значна вырасла плата за паслугі дашкольных устаноў (на 41,1 працэнта).

Сістэмную ролю ў росце цэн і ўзмацненні інфляцыі ў Беларусі адыгрывае і валютная палітыка ўлад. Людзей ахапіла паніка — у абменных пунктах ні долараў, ні еўра, ні іншай замежнай валюты не купіш. А як з'ездзіць на адпачынак, у госці да сваякоў, якія жывуць за мяжой? Яшчэ горш — як прадпрымальнікам весці бізнес?

Сітуацыя такая, што дэвальвацыя непазбежная. Па-першае, павышаецца валютны курс расійскага рубля. Па-другое, не слабее спецыфічная частка попыту ўнутры краіны. Факт застаецца фактам: чыноўнікі, ваенныя, міліцыянеры і іншыя, хто нічога не дае рынку, атрымліваюць значна большую зарплату, чым рабочыя, сяляне, настаўнікі. Так што дэвальвацыя беларускага рубля наспела. Гаворка можа ісці толькі пра тое, якой яна будзе — паўзучай, пакрокавай ці разавай. Адно зразумела, што будзе яна балючай. У друку з'явілася інфармацыя, што вось-вось долар будзе роўны 3600 рублёў (у валютчыкаў ён ужо такі). Адсюль няцяжка ўявіць, як адгукнецца інфляцыя для простага чалавека.

Якое выйсце з надзвычай складанай сітуацыі? Рэформы, рэформы і яшчэ раз рэформы! Не зрабілі гэтага пятнаццаць гадоў таму, вымушаны ісці на такі крок зараз. Толькі калі раней давялося б панесці меншыя ахвяры, то цяпер яны будуць вельмі і вельмі значнымі. Але іншага шляху няма. Не лезці ж жывымі ў пашчу Расіі!

Народная Воля
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 1439
mod_vvisit_counter Учора 2370
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 11495
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 47035