Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 

Юры Хашчавацкі: «Чаму замест відэа паказалі стоп-кадры?» Друк E-mail
15.04.2011 | 23:35 |
Юры Хашчавацкі
Юры Хашчавацкі
Алег ГРУЗЬДЗІЛОВІЧ

Новыя афіцыйныя зьвесткі пра асобаў, падазроных у тэракце: сталае ўжываньне алькаголю і нездаровая псыхіка. Незалежныя назіральнікі, аднак, сумняваюцца ў здольнасьці падобных людзей выканаць тое, у чым іх падазраюць

15 красавіка міністэрства інфармацыі Беларусі папярэдзіла газэту «Наша ніва» пра парушэньне закону ў сувязі з публікацыяй «несапраўдных зьвестак». Маецца на ўвазе паведамленьне пра тое, што адна з ахвяр тэракту 11 красавіка нібыта заставалася на станцыі да позьняга вечара.

Якія новыя зьвесткі зьявіліся пра людзей, якіх падазраюць у зьдзяйсьненьні тэракту, і пра іхнія матывы? Афіцыйныя крыніцы ўсё часьцей кажуць пра тое, што яны ўжывалі алькаголь. Першым пра гэта загаварыў намесьнік міністра ўнутраных спраў Алег Пякарскі. Паводле яго, галоўны падазроны, які сам зь Віцебску, жыў у Менску на здыманай кватэры непадалёк ад станцыі мэтро «Фрунзенская» разам зь сябрам і маладой жанчынай. Як паведаміў міліцыянт, кватэру, дзе жылі падазроныя, знайшлі, прасачыўшы за адным зь іх, калі той нёс сьпіртное з крамы. Другі раз пра алькаголь Алег Пякарскі ўзгадаў, калі патлумачыў: затрымалі падазроных пасьля 9-й вечара, а даваць паказаньні галоўны абвінавачаны нібыта пачаў толькі а 5-й гадзіне раніцы, бо да таго часу «цьверазеў».

Журналісты дзяржаўнай «Народнай газэты» ўжо пабывалі ў пад’езьдзе дома, дзе жылі падазроныя. «Пад іх акном шмат парожніх бутэлек валялася», — цытуе карэспандэнт жыхара дома, малюючы партрэт магчымых тэрарыстаў. «Падонкі», «нелюдзі», — прыводзіць дзяржаўная газэта выказваньні суседзяў на адрас людзей, якіх яшчэ не судзілі.

Больш акрэсьлена загучаў і матыў злачынства. Беларускае тэлебачаньне прыводзіць словы супрацоўніка антытэрарыстычнага цэнту КДБ Ігара Коценева:

«У нас ёсьць вэрсія, што гэта гіпэртрафаванае пачуцьцё сваёй значнасьці, якое выявілася ў непрыняцьці, нянавісьці да посьпехаў звычайнага чалавека».

«Але калі гэты чалавек толькі выканаўца, якому даручылі пранесьці і паставіць і за гэта атрымаеш бутэльку, — тут цалкам магчыма.»

Схільнасьць да алькаголю і адначасова хваравітая псыхіка, якая выявілася ў перабольшанай самаацэнцы і нянавісьці да іншых людзей. Што псыхіятры думаюць пра такое спалучэньне? Менскі псыхіятар Ігар Сарокін кажа, што шмат сустракаў пітушчых, якія пад градусам пагражаюць «усё спаліць і зьнішчыць», а як цьвярозыя — то мірныя людзі:

«Усё роўна трэба мець матывацыю. А ў хворага на алькагалізм матывацыя адна — выпіць, і ўсё, яго больш нічога не цікавіць. Ані сям’я, ані праца, ані нейкія сацыяльныя рэчы. Як можна пры такой матывацыі займацца вырабам выбуховых прыстасаваньняў? Гэта ж трэба вырабіць, сплянаваць, выканаць. Але калі гэты чалавек толькі выканаўца, якому даручылі пранесьці і паставіць і за гэта атрымаеш бутэльку, — тут цалкам магчыма».

Вядомы рэжысэр Юры Хашчавацкі адзначае, што супрацоўнікі пракуратуры, якія распавядалі на ўсю краіну пра раскрыцьцё тэракту, паказвалі ў якасьці доказаў стоп-кадры, а ня ўсю відэастужку са злачынцам і зь першымі імгненьнямі выбуху:

«Чаму гэтага не паказваюць? Сыстэмы відэасачэньня працуюць жа ўвесь час, дык чаму ўсяго не паказаць, а толькі стоп-кадры? Пакажыце, як ідзе чалавек, дзе ён спыняецца. Паводле плястыкі рухаў становіцца ўсё зразумела, што робіць чалавек. А яны паказалі набор нейкіх карцінак. У адной зь іх на далёкім пляне нейкі чалавек стаіць. У мяне ўражаньне, што ўвогуле там іншы чалавек. Вось гэта мяне вельмі засмучае. Як засмучае і дзяржаўны піяр вакол гэтага ўсяго».

Радыё Свабода
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 678
mod_vvisit_counter Учора 1774
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 4992
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 42874