Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 

Першыя вынікі сьледзтва: больш таямніц, чым пэўных адказаў (Відэа) Друк E-mail
13.04.2011 | 22:05 |

Тэрарыст? Мінск, станцыя метроАлег ГРУЗЬДЗІЛОВІЧ

Прадстаўнікі сьледчай групы на чале з Андрэем Шведам, якая расьсьледуе тэракт, падалі першыя зьвесткі пра выканаўцу тэракту і ягоных памочнікаў, а таксама паведамілі пра некаторыя дэталі злачынства. Аднак ад адказаў на шмат якія пытаньні журналістаў сьледчыя ўстрымаліся.

Паводле кіраўніка сьледчай групы Андрэя Шведа, ужо ў ноч на 12 красавіка, прагледзеўшы відэазапісы, зробленыя на станцыях менскага мэтро, сьледчыя вызначылі падазронага, які ўрэшце і выявіўся выканаўцам тэракту. На прэсавай канфэрэнцыі супрацоўнікі пракуратуры паказалі журналістам кадры відэа, якія сьведчылі пра дзеяньні тэрарыста на станцыі мэтро «Кастрычніцкая»:

«Вось момант, дзе ён робіць маніпуляцыі пры ўсталяваньні выбуховага прыстасаваньня. Гэта каля лавы ці пад лавай, зараз экспэрты высьвятляюць, дзе празь некалькі хвілін здарыўся выбух».

Як быў знойдзены чалавек, якога называюць выканаўцам тэракту? Мяркуючы па зьвестках Андрэя Шведа, і тут дапамаглі відэазапісы:

«Знайшлі месца, дзе злачынец зайшоў у мэтро. Апрацавалі тэрыторыю праз тэрміновыя мерапрыемствы, і была знойдзеная гэтая асоба».

Андрэй Швед не назваў станцыю, празь якую тэрарыст зайшоў у мэтро. Між тым 13 красавіка міністар унутраных спраў Анатоль Куляшоў сказаў, што гэта была станцыя «Фрунзенская».

Ці ёсьць пэўнасьць адносна выбуховага рэчыва, якое ўзарвалася на «Кастрычніцкай»? Нагадаю, днём раней старшыня КДБ Вадзім Зайцаў паведаміў, што гэта было незвычайнае выбуховае рэчыва, якім «вельмі зацікавіліся экспэрты». Намесьнік кіраўніка сьледчай управы пракуратуры Максім Варонін гэтага не абверг і не пацьвердзіў:

«Магу сказаць, што адносна характарыстык выбуховага прыстасаваньня ёсьць пэўныя аргумэнтаваныя меркаваньні, але ў інтарэсах сьледзтва пакуль ад камэнтару пра гэта ўстрымаемся».

Андрэй Швед пра бомбу дадаў, што яна сабраная ня ў Менску і што гэта ня першы такі выраб тэрарыста:

«Мы зараз маем доказы, што менавіта гэты чалавек вырабіў выбуховае прыстасаваньне, якое было знойдзена 3 ліпеня 2008 году на сьвяце Незалежнасьці ў Менску, але не разарвалася. Сумненьняў тут няма ніякіх».

Пра тое, што гэты ж падазроны ў тэрарызьме зрабіў і выбуховыя прыстасаваньні, якія ўзарваліся ў 2005 годзе ў Віцебску, Андрэй Швед нічога не сказаў. Пра сувязь зь віцебскімі выбухамі казаў 13 красавіка Аляксандар Лукашэнка.

Паводле Андрэя Шведа, былі затрыманыя 5 падазроных, зь іх 2 зьмешчаныя ў сьледчы ізалятар: гэта чалавек, якога непасрэдна падазраюць у зьдзяйсьненьні тэракту, і асоба, якая яму дапамагала. Пра іхнія асобы Андрэй Швед паведаміў вельмі мала:

«Што да асобаў падазроных, магу сказаць, што гэта грамадзяне Рэспублікі Беларусь, да 30 гадоў, несудзімыя. Вось і ўсё».

Прафэсійную прыналежнасьць падазроных сьледчы ня вызначыў.

Які быў матыў злачынцаў і ці былі ў тэракту замоўцы? Пра гэта кіраўнік сьледчай групы вырашыў нічога не казаць, спаслаўшыся на тое, што яшчэ вядзецца збор доказаў ды іншыя сьледчыя мерапрыемствы.

У Андрэя Шведа спыталіся, ці ёсьць пацьверджаньні, што выбуховае прыстасаваньне было начыненае мэталічнымі прадметамі, як паведамлялася адразу пасьля тэракту. У шпіталях гэта пакуль не пацьвярджаюць, сказаў карэспандэнт «Эўрарадыё». Андрэй Швед каторы ўжо раз спаслаўся на таямніцу сьледзтва:

«Паражальныя элемэнты зьбіраліся на месцы злачынства, зь целаў загінулых і параненых. Іх шмат, яны розных відаў, але якія - у інтарэсах сьледзтва пакуль казаць ня буду».

Пры гэтым кіраўнік сьледчай групы папярэдзіў журналістаў, што распаўсюднікаў неправераных чутак будуць дапытваць і прымаць адносна іх «працэсуальныя рашэньні».

Радыё Свабода
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 361
mod_vvisit_counter Учора 1774
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 4675
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 42557