Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow ДЗЯРЖАВА І МЫ arrow Вакол здарэння arrow Тэракт у Мінску і погляд на яго з Туманнага Альбіёна

Тэракт у Мінску і погляд на яго з Туманнага Альбіёна Друк E-mail
13.04.2011 | 20:38 |
Тэракт у Мінску і погляд на яго з Туманнага АльбіёнаБрытанскі часопіс The Economist прапануе свой аналіз абставінаў, прычынаў і магчымых наступстваў тэрарыстычнага акту ў Менску 11 красавіка

Чалавечыя страты навідавоку, хаця прычына зьяўляецца незразумелай.

Палітычны гвалт у Беларусі - справа рэдкая, хаця і не невядомая. Дзесяць гадоў таму чатыры чалавекі прапалі бязь вестак. Лічыцца, што яны былі забітыя ўладамі. З таго часу дэманстрацыі апазыцыі рэгулярна груба здушваліся, але найгоршае, што адбывалася, гэта зламаныя косьці, а ня трупы. У выніку таямнічага выбуху ў 2008 годзе дзясяткі людзей былі параненыя. Ніхто ня ўзяў на сябе адказнасьці.

У іншых краінах цень падазрэньня ў такіх выпадках адразу падае на ісламістаў. Але тут іх дачыненьне малаімавернае. Беларусь засталася ўбаку ад вайны Расеі ў Чачні, таму не выклікае гневу джыгадыстаў. Яна ня мае значнай колькасьці мусульманскага жыхарства. Да таго ж тэрарысты з Паўночнага Каўказу, як правіла, тэрарысты-сьмяротнікі.

«Гэта зусім не адпавядае характару беларускай апазыцыі...»

Цяжка меркаваць, што за гэтым можа стаяць апазыцыя. Гэта не дэстабілізуе рэжым і нясе велізарную рызыку для злачынцаў. І гэта зусім не адпавядае характару беларускай апазыцыі. Беларускія апазыцыянэры маюць шмат недахопаў: яны занадта любяць выступаць на канфэрэнцыях на Захадзе, яны занадта неактыўныя, калі гаворка ідзе аб правядзеньні палітычных кампаніяў дома. Але самае горшае, што можна сказаць пра іх, - гэта тое, што яны маюць маргінальны, але зусім не забойчы характар.

Больш імаверным кандыдатам зьяўляюцца экстрэмісцкія рухі. Беларусь ня мае рэальнай традыцыі палітычнага радыкалізму. У Расеі ёсьць скінгэды і нават нэанацысты. Такія групы маюць нязначныя адгалінаваньні ў Беларусі. Магчыма, адно зь іх вырашыла прадэманстраваць свае здольнасьці.

«Расколы ўнутры рэжыму - таксама магчымая вэрсія...»

Расколы ўнутры рэжыму - гэта таксама магчымая вэрсія. Арышт у сьнежні 2010 году кіраўніка вайскова-паветраных сілаў Ігара Азаронка застаецца таямніцай і, можа быць, абурыў яго сяброў. Некаторыя аналітыкі гавораць пра існаваньне канкурэнцыйных фракцыяў маладых і старых "ваўкоў" (сяброў прэзыдэнтавага сына Віктара Лукашэнкі, з аднаго боку, і старых кадраў КДБ, з другога).

Іншы аналіз гаворыць, што тэракт зладзіла фракцыя ва ўладзе, якая хоча падштурхнуць Беларусь да большага закручваньня гаек і аддаленьня ад Захаду.

Такімі таемнымі ўнутранымі махінацыямі, вядома, можна растлумачыць амаль усё. Але было б нядрэнна мець некаторыя доказы. А зь імі складана. Пасьля выбуху 2008 году быў адпраўлены ў адстаўку ўплывовы каардынатар службаў бясьпекі Віктар Шэйман. Але існуе меркаваньне, што Лукашэнка звольніў бы Шэймана ў любым выпадку. І дзіўнай здаецца гіпотэза, што ўлада будзе кідаць бомбы, каб апраўдаць кадравыя перастаноўкі.

Цяпер выказваецца думка, што выбух павінен быў адвесьці ўвагу грамадзтва ад эканамічных праблемаў краіны.

«Улады і бяз гэтага распраўляюцца з апазыцыяй, і незразумела, якой дадатковай падставай зьяўляецца выбух...»

Апазыцыя асьцерагаецца, што выбух будуць выкарыстоўваць у якасьці падставы для яе ўціску. І гэта ў прынцыпе магчыма. Выбух 2008 году стаў падставаю для кампаніі масавага зьняцьця адбіткаў пальцаў. Але ўлады і бяз гэтага распраўляюцца з апазыцыяй, і незразумела, якой дадатковай падставай зьяўляецца выбух. У 1999 годзе выбухі дамоў у Маскве і іншых гарадох Расеі спарадзілі паніку, наступствам якой - выпадкова ці не - стала тое, што новы прэм'ер-міністар Уладзімер Пуцін нечакана стаў самым папулярным палітыкам у краіне. Але спадар Лукашэнка ўжо папулярны.

У выніку застаецца лябірынт люстэркаў. Ці гэта зрабілі ўлады, каб дыскрэдытаваць апазыцыю? Ці апазыцыя зрабіла гэта ў надзеі, што віна будзе ўскладзеная на ўлады? Ці гэта расейцы, унівэрсальныя ліхадзеі для некаторых тэарэтыкаў змовы? Ці рэжым зрабіў гэта, каб падкрэсьліць пагрозу ад "экстрэмістаў" або каб ускласьці віну на замежнікаў? Ці гэта НАТО: урэшце, калі Захад бамбуе Лібію, дык чаму б не Беларусь? Тлумачэньні робяцца ўсё больш абсурдным і непераканаўчымі.

Факт тое, што выбух быў выкананы прафэсійна. Лукашэнка зьвязаў выбух 11 красавіка з выбухам у 2008 годзе, сказаўшы: "Гэта, магчыма, зьвёны аднаго ланцуга". Ён спытаўся, хто можа атрымаць выгаду ад падрыву стабільнасьці, і дадаў: "Я не выключаю, што гэта быў падарунак з-за мяжы".

Палітыка ў Беларусі заўсёды была непразрыстая. Цяпер пралітая нявінная кроў робіць яе цёмнай і злавеснай.

Радыё Свабода
 
« Папяр.
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 1616
mod_vvisit_counter Учора 3093
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 10016
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 6441