Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 

Зялёны след Друк E-mail
10.04.2011 | 01:48 |
Анатоль БАНКЕВІЧ, старшыня аддзялення Баранавіцкага аддзялення Беларускага сацыяльна-экалагічнага саюзаАнатоль БАНКЕВІЧ, старшыня аддзялення

Аб рупнасці Баранавіцкага аддзялення Беларускага сацыяльна-экалагічнага саюза "Чарнобыль" у апошнія два гады (колькасны склад аддзялення 10 чалавек).

Пазалетась мы працавалі па праекце "Пасадкі лесу на сельскагаспадарчых угоддзях, якія дэградзіравалі".

Фінансавую падтрымку праекта аказала Праграма малых грантаў ПРААН/ГЭФ у памеры 45713 долараў.

Партнёрамі ў рэалізацыі праекта выступалі Баранавіцкі лясгас і Барананавіцкая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Image 

Image 

Image 

Image 

Image 

Image 

Image 

Image 

У рамках праекта пасажана 83 гектары лесу на землях, якія з-за малой прадукцыйнасці не выкарыстоўваюцца гаспадаркамі.

У акцыі пасадкі лесу прянялі ўдзел 198 школьнікаў горада і 130 навучэнцаў школ раёна.

З улікам вопыту 2008 года праведзена 5 рабочых эколага-адукацыйных семінараў са школьнікамі горада і 2 семінары з навучэнцамі школьных лясніцтваў раёна, якія прынялі ўдзел у пасадках лесу ввясной і асенні перыяд года.

Праведзена 4 семінары па аблясенню зямель з прадстаўнікамі мясцовых органаў кіравання, органаў адукацыі, лясгаса, грамадскасці.

На працягу года было выпушчана чатыры бюлетэні "Зялёны регіён".

За 2010 год аддзяленне рэалізавала праект "Дзейнасць мясцовых органаў улады".

Фінансавую падтрымку праекту аказала Праграма малых грантаў пасольства ЗША ў Беларусі на суму 23 441 долараў. Праект прайшоў рэгістрацыю ў Дэпартаменце па гуманітарнай дзейнасці Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Мэтай праекта было падвышэнне актыўнасці жыхароў г. Баранавічы ў рашэнні пытанняў добраўпарадкавання тэрыторый двароў.

Рэалізацыя дадзенага праекта праводзілася ў межах жылога квартала з 23 шматпавярховых дамоў па вул. Паркавая, 33-57 г. Баранавічы, у якім атабарылася 5200 чалавек.

Спачатку былі вызначаны першарадныя клопаты на дадзенай тэрыторыі.

Іх выяўленнем займаліся з дапамогай анкетавання на зборах і асобных сустрэчах каардынатараў праекта з жыхарамі.

Працоўныя сустрэчы з жыхарамі дамоў былі арганізаваны працаўнікамі ЖЭС-5, і праходзіліся ў памяшканні ЖЭСа. Анкетаванне было клопатам вучняў гімназіі №1.

Мы правялі 27 працоўных сустрэч. У анкетаванні прынялі ўдзел 1406 чалавек.

У выніку апытання былі вызначаны пільныя задачы супольнасці, у вырашэнні якіх самі жыхары згодныя прыняць удзел.

Гэта - добраўпарадкаванне, асвятленне каля дамоў, вызначэнне памяшкання для сходаў і правядзенні масавых мерапрыемстваў, абсталяванне дзіцячых і спартовых пляцовак і месцаў для культурнага правядзення вольнага часу.

Дзеля вырашэння задачы асвятлення прасторы двароў старшынямі дамавых камітэтаў быў праведзены збор сродкаў ад жыхароў.

Для выканання работы па асвятленні быў праведзены тэндар. У ім удзельнічалі КУПП "Горсвет", КУРЭП "ЖРЭО", ІП Русак А.О. Камісія, створаная з 5 чалавек, у якую ўвайшлі прадстаўнікі ЖСК, ЖЭС-5, дамавых камітэтаў, вызначыла выканаўцам работы КУПП "ЖРЭО". Аплата за выкананне выкананай работы у КУПП "ЖРЭО" аказалася на 32% ніжэй, чым у іх канкурэнтаў.

У выніку, у зімовы час, было ўсталявана 24 вулічных ліхтары, што цалкам вырашыла праблему асвятлення дваровых тэрыторый у межах, прадугледжаных праектам.

У вяснова-летні перыяд 2010 года ў рамках праекта былі праведзены работы па добраўпарадкаванні 18 дваровых тэрыторый.

Image  

Image  

Image   

Арганізацыяй работы займаліся актывісты дамавых камітэтаў і працаўнікі ЖЭС-5.

У выніку былі пабудаваны 4 дзіцячыя і 3 спартовыя пляцоўкі,

Image  

Image   

альтанка, добраўпарадкаваныя 9 месцаў збору побытавых адыходаў.

Image  

Image  

Image  

Image   

Адрамантавана і нанава зроблена 39 лавак. Выканана праца па рамонце фасадаў у 4-х дамах, выкананы рамонт даху.

Адмысловую актыўнасць у добраўпарадкаванні свайго двара выявілі жыхары дамоў 39 - 45.

Image  

Image  

Image   

У ліпені быў праведзены конкурс "Лепшы двор"

Камісія з прадстаўнікоў улады, прадстаўнікоў ЖЭС- 5 і прадстаўнікоў дамавых камітэтаў вызначыла пераможцаў у конкурсе і адзначыла іх.

Для актывістаў дамавых камітэтаў было праведзена 3 семінары на тэмы "Удзел насельніцтва ў ажыццяўленні мясцовага самакіравання", "Сутнасць тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання (ТГС) і праблемы яго станаўлення", "Сацыяльная работа органаў грамадскага самакіравання". На семінарах прысутнічалі 45 чалавек, якія атрымалі веды пра мэты і задачы мясцовага самакіравання, кампетэнцыі і адказнасці, а таксама набылі тэарэтычныя і практычныя навыкі па пэўных відах дзейнасці, у прыватнасці, узаемадзеянню з дэпутатамі гарадскога Савета, участковымі інспектарамі міліцыі, органамі сацыяльнай абароны і ЖКГ.

Было выдадзена 5 выпускаў бюлетэня "Мясцовае самакіраванне". Тэматычна бюлетэні прысвячаліся правам і абавязкам у сферы мясцовага самакіравання. Тыраж па 100 экз. Бюлетэні распаўсюджваліся сярод актывістаў дамавых камітэтаў.

Пра дзейнасць праекта і дасягнутыя вынікі жыхары горада і раёна атрымлівалі інфармацыю праз СМІ. Гэта газеты "Наш край" 2 артыкулы (тыр. 19000 экз.), і "Интекс-пресс" 2 артыкулы (тыр. 20000 экз.). Рэгіянальная тэлекампанія "Интекс" (аўдыторыя 420000 чалавек) і Брэсцкая абласная тэлекампанія "Лад" (аўдыторыя 950000 чалавек) асвятлялі вынікі працы ў сваіх навінах

За час дзейнасці праекта жыхарамі абрана 23 дамавых і два квартальных камітэты.

Пры актыўным удзеле жыхароў у межах праекта вырашана праблема асвятлення тэрыторый двароў, тым самым створаны бяспечныя ўмовы пражывання жыхароў у цёмны час сутак. На дадзенай тэрыторыі ў вячэрні і начны час узровень правапарушэнняў зменшыўся на 70 %.

Увесну 2010 года былі добраўпарадкаваныя 18 дваровых пляцовак. У выніку двары сталі месцам спрыяльным як для фізічнага і духоўнага развіцця дзяцей, так і пляцоўкамі для правядзення вольнага часу, а таксама і зносін між сабой жыхароў усіх узростаў.

Image 

Image 

Image 

У рамках добраўпарадкавання старшынямі дамавых камітэтаў было арганізавана і праведзена 9 суботнікаў. У працы па добраўпарадкаванні прынялі ўдзел больш чым 300 чалавек.

Важным момантам у працы над праектам была падтрымка ініцыятывы жыхароў мясцовымі органамі ўлады.

Усім падабалася адкрытасць таго, што рабілася па праекце, і яго сацыяльная скіраванасць. У рамках праекта бясплатна выдзяляліся памяшканні для правядзення збораў жыхароў, праводзіліся кансультацыі аддзеламі гарадскога выканаўчага камітэта.

 
« Папяр.
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 1456
mod_vvisit_counter Учора 1879
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 1456
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 39338