Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow ДЗЯРЖАВА І МЫ arrow Палітыка arrow "Стратэгічна Расея зацікаўлена ў тармажэньні беларускага нацыятварэньня"

"Стратэгічна Расея зацікаўлена ў тармажэньні беларускага нацыятварэньня" Друк E-mail
03.04.2011 | 23:16 |
Валер БулгакаўВіталь ЦЫГАНКОЎ

2 красавіка ў Беларусі афіцыйна адзначаецца "Дзень яднаньня народаў Беларусі і Расеі". 15 гадоў таму была падпісаная дамова аб стварэньні Супольнасьці Беларусі і Расеі, якая потым ператварылася ў так званую "саюзную дзяржаву". Які шлях за гэтыя гады прайшоў праект беларуска-расейскай інтэграцыі? Як зьмянілася стаўленьне да Беларусі ў расейскага кіраўніцтва? На гэтыя пытаньні адказвае палітоляг, галоўны рэдактар часопісу "ARCHE" Валер Булгакаў.

Цыганкоў: Супольнасьць Беларусі і Расеі, якая пазьней перарасла ў гэтак званую "саюзную дзяржаву", утваралася ў сярэдзіне 90-х, калі былі зусім іншыя геапалітычныя і ўнутрыпалітычныя ўмовы. На вашу думку, ці адпавядае на сёньня гэты праект інтарэсам беларускіх і расейскіх палітычных эліт, ці ён застаўся пераважна ідэалягічным праектам і рэальнага напаўненьня ня мае?  

Нацбанк Беларусі пад расійскім штандарам!
Нацбанк Беларусі пад расійскім штандарам!
   

Булгакаў: Калі ён існуе то, відаць, нейкім інтарэсам беларускіх і расейскіх эліт ён адпавядае. Проста цягам усяго гэтага часу ішло перафармуляваньне гэтых інтарэсаў. Сапраўды, 15 гадоў назад было ўражаньне, што праект супольнай дзяржавы можа быць увасоблены. І ў Расеі, і ў Беларусі пэўнай часткай грамадзтва ён успрымаўся як рэалістычны.

Цяпер выяўляецца, што ён ад самага пачатку быў асуджаны на існаваньне ў фантомным статусе. Тым ня менш нават фармальнае яго існаваньне, культывацыя гэтага тэрміну "саюзная дзяржава", а таксама пэўных структур і інстытуцыяў пацьвярджаюць думку, што ён па-ранейшаму цікавы пэўным палітыкам як у Беларусі, так і ў Расеі.

Цыганкоў: Ці не здаецца вам, што апошнія гады і асабліва месяцы Расея мяняе сваё стаўленьне да стасункаў зь беларускім кіраўніцтвам? Калі раней існавала нейкае падабенства адносінаў на роўных, то цяпер усё больш фармуецца стаўленьне па схеме васала і сюзэрэна...

Булгакаў: Калі пачыналася ўся валтузьня вакол "саюзнай дзяржавы", то ў Расеі назіраўся паралюш улады. Гэта быў час, калі фармаваўся сучасны алігархічны рэжым, раскраданьне "народнага дабра". І тут трэба аддаць належнае Лукашэнку, які ўлавіў, што ў Расеі адбываюцца працэсы, на якіх можна здабываць эканамічную, палітычную і іншую выгаду.

"Лукашэнку ўлавіў, што ў Расеі адбываюцца працэсы, на якіх можна здабываць эканамічную, палітычную і іншую выгаду ..."

Што тычыцца цяперашняга моманту, то мы бачым кансалідацыю аўтарытарнай дзяржавы ў Расеі, узьнікненьне больш эфэктыўнага палітычнага рэжыму. Але мы ня бачым стратэгічнага пераасэнсаваньня мэтаў расейскай палітыкі ў дачыненьні да Беларусі.

Фармат застаецца тым самым, толькі больш непрыманьня выклікае сам Аляксандар Лукашэнка. Стратэгічна Расея зацікаўленая ў тармажэньні беларускага нацыятварэньня, у дамінантнай інфармацыйнай прысутнасьці ў Беларусі, у росквіце расейскай мовы, у маргінальным статусе беларускай мовы ды іншых падобных рэчах. Такі падыход застаецца нязьменным ужо шмат гадоў. І я думаю, што незалежна ад асобы беларускага прэзыдэнта ён будзе такім ці іншым спосабам артыкулявацца і нават па меры магчымасьці рэалізоўвацца ў жыцьцё.

Радыё Свабода
 
« Папяр.   Наст. »

Каментар

Каб карыстацца гэтай формай Вы павінны мець наладжаны javascript...

У Масквы няма агульнацыянальнай Ідэі. Таму яна карыстанецца імперскай ідэяй, якая развалілася ў 1917 годзе. Спроба сабраць новую імперыю натыкнецца на супраціў, і такім чынам Расія патанае ва ўнутраных супярэчнасцях.
Зараз ідзе барацьба цывілізацый за тэрыторыі, сыр'ё, выжыванне, але ў гэтай барацьбе нябачна (і Расіі, і Украіны, і Беларусі, і Казахстана)будычыні для нас. Улада расейская недальнабачная, думае аб прыбылі, аб дывідэндах, аб эканамічнай экспансіі на чужыя тэрыторыі. Між тым яна павінна была ўзяць на сябе лідэрства на постсавецкім прасторы, павесьці кволыя постсавецкія дзяржавы ў будучыню не пасягаючы на іхняю самстойнасьць, культуру, гісторыю, мову. Расія -- гэта катынент! Пры такой пастаноўцы пытання нават Украйна імгненна стала б прыхільніцай гэтай Ідэі. Пуцін асядлаў газтрубу і думае, што ён на кане. Але супраць кітайскай, англасаксонскай, франка-германскай, мусульманскай і лацінскай цывілізацый -- Расія толькі сыр'евы прыдатак.

Напісаў verschnik,
Дата 06/12/2011 Час 14:34

 1 
Старонка 1 з 1 ( 1 Каментар )

Каб пакінуць/прачытаць каментары - зарэгіструйцеся (залагіньцеся)
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 1591
mod_vvisit_counter Учора 2540
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 4131
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 42013