Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow ДЗЯРЖАВА І МЫ arrow Палітыка arrow Том Стопард: "Лукашэнка пакінуў Эўропу ў дурнях"

Том Стопард: "Лукашэнка пакінуў Эўропу ў дурнях" Друк E-mail
31.03.2011 | 22:09 |
Том СтопардСёньня ў будынку брытанскага парлямэнту ў Лёндане выступіць "Свабодны тэатар" зь Беларусі. У спэктаклі менскага тэатру таксама возьме ўдзел брытанскі актор Джуд Лоў, а ўводнае слова перад спэктаклем скажа сусьветна вядомы драматург Том Стопард. У мінулыя выходныя Стопард выступіў на міжнародным палітычным форуме ў Брусэлі, дзе гаварыў пра змаганьне за свабоду, рэпрэсіі ў Беларусі і маральнасьць у палітыцы. На канфэрэнцыі карэспандэнт нашага радыё, Джэймс Кірчык, запісаў інтэрвію з драматургам, зь якога прапануем вам некаторыя фрагмэнты:

Радыё Свабода: Чаму вы зацікавіліся Беларусьсю?

Том Стопард: Выпадковасьць. Беларускі "Свабодны тэатар" напісаў мне, я адказаў, мы сустрэліся, і з таго часу мы кантактуем.

Радыё Свабода: У гэтым, пэўна, ёсьць нешта асабістае, пачуцьцё сувязі або адказнасьці?

Том Стопард: Асабістае? Не зусім. Гэта хутчэй таму, што маецца на ўвазе тэатар. Я сутыкнуўся з сытуацыяй актора пад забаронай, рэжысэра пад забаронай, драматурга пад забаронай у Празе 20 гадоў таму, 30 гадоў таму. Мая рэакцыя - гэта больш рэакцыя на сытуацыю мастака пад забаронай, чым на сытуацыю канкрэтнай краіны.

Радыё Свабода: Вы напісалі ў Independent пару тыдняў таму, што беларуская сытуацыя - гэта сорам для Эўропы.

Том Стопард: Я так лічу. Я думаю, што людзей крыху бянтэжыць, што ім даводзіцца ставіць Беларусь на павестку дня зноў і зноў, бо яны ня ведаюць, што зь ёю рабіць. Яны кажуць слушныя рэчы, усё гэта цягнецца вельмі доўга, усё гэта даволі абстрактна, а ў міжчасьсе Лукашэнка робіць амаль дакладна тое, што яму трэба.

Радыё Свабода: Вы - мастак. Вы наогул не заяўляеце, што ў вас ёсьць адказы, як вы казалі сёньня.

Том Стопард: Я не заяўляю, што ў мяне ёсьць адказы. Калі б былі адказы, дык не было б ніякай праблемы. Хтосьці ўчора сказаў, што калі б людзі паміралі на галоўнай плошчы ў Беларусі, дык нешта было б зроблена. Іншымі словамі, ёсьць рэчы, якія былі б зробленыя пры іншых абставінах. Гэта ўсё роўна, што сказаць: "Ну, мы насамрэч ня можам моцна ангажавацца, бо ніхто не памёр. Ніхто ня быў забіты". Гэта на самай справе ня так, людзі былі забітыя, але іх забойства не паказвалі па тэлебачаньні.

Радыё Свабода: Лукашэнка дастаткова хітры, дастаткова спрытны дзеля таго, каб ужываць зброю.

Том Стопард: На маю думку так, але я тут дылетант. Ён гуляе ў сваю гульню значна лепей, чым Эўропа. Я думаю, што ён зрабіў з нас пасьмешышча. Ён падаваў нам надзею, калі яму было трэба, а потым павярнуўся да нас сьпінай, пакідаючы Эўропу ў дурнях, калі казаць шчыра.

Радыё Свабода: Дык што можна зрабіць? Вы праводзіце пратэсты, пішаце артыкулы ў газэты.

Том Стопард: На гэтай канфэрэнцыі гучаў прыкладна такі аргумэнт: мы ня можам увесьці сапраўды сур'ёзных эканамічных санкцыяў, таму што тады пацерпіць насельніцтва. Але хіба яны чулі гэта ад насельніцтва ў апошні час?

Насельніцтва цярпіць на працягу апошніх 15 гадоў - ну, добра, не насельніцтва ў цэлым, бо ёсьць частка насельніцтва, якая аддае перавагу стабільнасьці дыктатуры перад няпэўнасьцю сапраўднай дэмакратыі - але людзі, якія трапілі ў эканамічныя ціскі і хацелі б, каб была ліквідаваная асноўная прычына сытуацыі. Таму я думаю, што эканамічныя санкцыі былі б, верагодна, пажаданыя, калі б яны аслабілі пазыцыі дыктатара, а яны, безумоўна, гэта зробяць.

Радыё Свабода: Вы гаварылі да вялікай групы маладых людзей, студэнтаў тэатральна-мастацкіх навучальных установаў. Ці не адчувалі вы нейкага пачуцьця самазаспакоенасьці, калі гаворка ішла пра Беларусь, Расею, гэтыя праблемы?

Том Стопард: У выпадку студэнтаў гэта не самазаспакоенасьць. Гэта проста таму, што яны ня маюць інфармацыі. Няшмат хто ведае пра гэтыя праблемы. Чаму ня ведаюць? Пра Беларусь цяпер амаль ня згадваюць у мэдыях. Яе цалкам перакрылі больш фотагенічныя гісторыі з Паўночнай Афрыкі. Я ня скарджуся, гэта звычайная справа. Але на канфэрэнцыі былі людзі, на чыіх сталах былі тэчкі з матэрыяламі аб Беларусі. Гэта тыя людзі, да якіх трэба гаварыць. Бо што іншае можна зрабіць?

Радыё Свабода
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 1696
mod_vvisit_counter Учора 2540
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 4236
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 42118