Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow ДЗЯРЖАВА І МЫ arrow SOS-паралелі arrow Лівія: мараль і права

Лівія: мараль і права Друк E-mail
24.03.2011 | 22:49 |
Крытыка удараў у ЛібііПераклад фрагмэнтаў артыкулу журналіста Свабоды Чарлса Рэкнагла, які поўнасьцю апублікаваны на англамоўным сайце "Радыё Свабода".

Крытыка удараў у Лібіі

Кожны хоча начапіць ярлык на апэрацыю ў Лібіі. Некаторыя называюць яе гуманітарнай інтэрвэнцыяй, іншыя - імпэрыялізмам.

У час, калі бомбы НАТО падаюць на Лібію, амаль кожны дзень прыносіць новы голас асуджэньня ўхваленай ААН інтэрвэнцыі.

Адным з самых гучных быў голас вярхоўнага лідэра Ірану, аяталы Алі Хамэнэі. Выступаючы 21 сакавіка ў Тэгеране, ён сказаў на адрас НАТО:

"На іх [паўстанцаў] падаюць бомбы. Вы павінны былі дапамагчы ім, даць ім зброю, даць ім абсталяваньне, даць ім зэнітныя батарэі. Замест гэтага, вы месяц чакалі і глядзелі, як адбываецца забойства нацыі. Цяпер вы хочаце туды ўвайсьці. Вы не прыйшлі абараняць людзей. Вам трэба нафта ў Лібіі".

Прэм'ер-міністар Расеі Ўладзімер Пуцін таксама ставіць пад сумнеў тое, што робяць ААН і НАТО. Ён згодны, што Кадафі не зьяўляецца дэмакратычным кіраўніком дзяржавы, але кажа, што гэта не апраўдвае вайсковага ўмяшаньня.

"Гэта насамрэч нагадвае сярэднявечныя заклікі да крыжовых паходаў", - сказаў ён 21 сакавіка.

На такую крытыку прыхільнікі апэрацыі ў Лібіі адказваюць, што ўдары зьяўляюцца "гуманітарнай інтэрвэнцыяй". Калі б ААН не упаўнаважыў дзяржавы прыняць "усе неабходныя меры" для абароны цывільнага лібійскага насельніцтва, аргумэнтуюць яны, сьвет падбухторыў бы дыктатара да далейшых зьверстваў.

"Адказнасьць за абарону"

Разрыў паміж тымі, хто абараняе апэрацыю ў Лібіі, і тымі, хто крытыкуе яе, шырокі. У цэнтры спрэчкі стаіць адно з самых складаных пытаньняў міжнароднай палітыкі: калі адна дзяржава мае права ўмешвацца сілай ў справы іншай?

Тыя, якія апраўдваюць інтэрвэнцыю ў Лібіі гуманітарнымі меркаваньнямі, абапіраюцца ў значнай меры на канцэпцыі, якая ў апошніх дзесяцігодзьдзях атрымала яскравую падтрымку. Канцэпцыя вядомая пад скарачэньнем R2P (Responsibility to Protect) - "адказнасьць за абарону".

Канцэпцыя абароны цывільных асобаў сыходзіць сваімі каранямі ў памяць пра Халакост і ў сучасныя генацыды ў Босьніі і Герцагавіне, Руандзе і Дарфуры. Яна атрымала шырокую глябальную падтрымку ў верасьні 2005 году, калі больш за 150 кіраўнікоў дзяржаваў і ўрадаў, якія сабраліся на адкрыцьці Генэральнай Асамблеі ААН, пагадзіліся, што яны ня толькі падзяляюць адказнасьць за рэагаваньне на генацыд, ваенныя злачынствы і злачынствы супраць чалавечнасьці, але і за прадухіленьне іх.

Прыхільнікі канцэпцыі R2P сьцьвярджаюць, што прадухіленьне жорсткасьці можа быць дасягнутае шляхам дыпляматычных, прававых і палітычных захадаў, уключаючы магчымасьць эканамічных санкцый. Але яны таксама лічаць, што вайсковае ўмяшаньне часам неабходнае як апошняя інстанцыя.

Як пазьбегчы Косава?

Але дзяржавы моцна падзяляюцца ў меркаваньнях, калі і як вайсковае ўмяшаньне павінна быць выкарыстана. Гэта прыводзіць да таго, што дзяржавы вінавацяць адна адну ў прыхаваных матывах.

Расея, Кітай і Індыя нэрвова прыглядаліся або былі супраць умяшаньня НАТО ў Косаве, якое спачатку прывяло да пратэктарату, а ў канчатковым выніку - да падзелу Сэрбіі. Гэта лёс, якога яны - як былыя імпэрыі - вельмі хацелі б пазьбегнуць самі.

Шмат якія палітыкі на Захадзе ламаюць сабе галаву, ці не зьяўляецца гатоўнасьць да вайсковай інтэрвэнцыі для абароны цывільнага насельніцтва занадта неакрэсьленай канцэпцыяй, якую можна пакласьці ў аснову зьнешняй палітыкі. Ці можна выбарачна ўмешвацца, напрыклад, у Лібіі, але ня ўмешвацца ў іншых крызысных сытуацыях - такіх, як Бахрэйн, Кот-д'Івуар і Дэмакратычная Рэспубліка Конга - не падстаўляючы сябе пад крытыку за дзеяньне толькі дзеля ўласных інтарэсаў?

Радыё Свабода
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 1245
mod_vvisit_counter Учора 2256
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 1245
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 13587