Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow ДЗЯРЖАВА І МЫ arrow Беларуская АЭС arrow Карупцыя як чыннік ядзернай бяспекі

Карупцыя як чыннік ядзернай бяспекі Друк E-mail
21.03.2011 | 00:33 |
Карупцыя як чыннік ядзернай бяспекіРасійскія і беларускія эксперты, у тым ліку эколагі і фізікі-ядзершчыкі, крытычна ставяцца да магчымасці будаўніцтва ў Беларусі атамнай электрастанцыі. Пра гэта яны заявілі 14 сакавіка падчас прэс-канферэнцыі, прымеркаванай да запланаванага на 15 сакавіка магчымага падпісання міжурадавага пагаднення паміж Беларуссю і Расіяй аб будаўніцтве беларускай АЭС.

Мяркуецца, што, калі будзе падпісана такое пагадненне, то беларускую АЭС прафінансуе расійская дзяржава і фактычна цягам шасці гадоў пабудуе расійская дзяржаўная карпарацыя «Росатам». Пры гэтым этап праектавання і вынаходніцтваў будзе скарочаны да паўгода.

Па словах сустаршыні міжнароднай групы «Экаабарона» (Расія) Уладзіміра Слівяка, любыя ядзерныя пытанні зараз разглядаюцца ў кантэксце таго, што цяпер адбываецца ў Японіі. «Мы зараз бачым, наколькі небяспечная атамная энергетыка, мы бачым, што ніхто не застрахаваны ад чалавечых памылак, а ў атамнай прамысловасці гэта можа прыводзіць да вельмі цяжкіх наступстваў. На прыкладзе Японіі мы ўбачылі, што чалавек не можа кіраваць прыроднай стыхіяй, і ў такіх умовах развіваць атамную энергетыку - надзвычай небяспечная рэч».

Расійскі эксперт звярнуў увагу на чыннік карупцыі ў расійскай атамнай энергетыцы.

«Мы правялі шэраг даследаванняў, якія дазволілі высветліць, наколькі вялікі ўзровень карупцыі ў расійскай карпарацыі «Росатам», якая плануе будаваць беларускую АЭС. Насамрэч, пытанне карупцыі важнае не толькі ў эканамічным аспекце, яно вельмі важнае з пункту гледжання ядзернай бяспекі, - падкрэсліў Уладзімір Слівяк. - Мы ўзялі для аналізу такую сферу, як закупкі. Для праекта беларускай АЭС, калі ён усё ж будзе ажыццяўляцца, «Росатам» таксама будзе праводзіць шматлікія закупкі. Увогуле, трэба разумець, што тыя крэдытныя сродкі, якія плануе выдаткаваць Расія пад праект беларускай атамнай станцыі, не будуць пераведзеныя Мінску, яны будуць патрачаныя ўнутры Расіі на закупкі паслуг, абсталявання карпарацыяй «Росатам», якая потым даставіць усё гэта ў Беларусь. Мы прааналізавалі аналагічныя закупкі, выбралі для аналізу трыста закупак, адабралі з іх дзвесце найбольш складаных. З гэтых двухсот закупак, якія мы прааналізавалі, высветлілася, што прыкладна 41 працэнт замоваў праведзеныя з парушэннямі заканадаўства і нават унутраных нарматываў «Росатама».

«З нашага пункту гледжання, такі ўзровень у 41 працэнт парушэнняў падчас закупак сведчыць пра тое, што рызыка карупцыі пры размяшчэнні замоваў на паслугі і тавары «Росатамам» вельмі высокая, і гэта пераклікаецца з неафіцыйнымі заявамі саміх экспертаў - былых атамшчыкаў, што ўзровень «адкатаў» у расійскай атамнай прамысловасці складае 40 працэнтаў. Такі высокі ўзровень карупцыі будзе адбівацца на ўзроўні ядзернай бяспекі новых аб'ектаў у бок яе паніжэння», - падкрэслівае эксперт.

Як адзначыў кіраўнік энергетычнага аддзелу «Грынпіс» Расіі Уладзімір Чупроў, заявы пра эканамічную выгаду ад будоўлі АЭС у Беларусі не адпавядаюць рэчаіснасці. «Сабекошт будаўніцтва ў атамнай энергетыцы сёння расце значна хутчэй - прыкладна ў два разы - за сабекошт будаўніцтва ў іншых сектарах. Сцвярджэнні аб выгодах атамнай энергетыкі абвяргаюцца вынікамі мінулагодняга тэндэра ў Турцыі, дзе для аналагічнай атамнай станцыі «Росатам» заявіў сабекошт энергіі ў 21 цэнт за кілаватгадзіну. Гэта больш, чым дасць газавы сцэнарый для Беларусі нават пры росце кошту прыроднага газу пры пераходзе на камерцыйныя разлікі пры пакупцы прыроднага газу ў Расіі, - звяртае ўвагу эксперт. - Тэндэр быў перагледжаны, кошт быў зніжаны да 15 цэнтаў, але гэта яшчэ адзін доказ таго, што ніякай эканамічнай палёгкі для электраэнергетыкі Беларусі не будзе. Нас часта пыталіся: а што ўзамен? Мы ацанілі кошт энергіі і электрычнай энергіі для сцэнарыя, калі Беларусь развівае сваю ветравую і біяэнергетыку, бо сёння гэта дзве буйныя крыніцы, што могуць замясціць аналагічны аб'ём энергіі, які мяркуецца вырабляць атамнай генерацыяй. Кошт яе будзе прыкладна на 20% меншым. Тое, што зараз адбываецца ў Беларусі, - праграмы аднаўляемых крыніц энергіі, - гэта дакладна дэманструюць».

Па словах расійскага фізіка-ядзершчыка Андрэя Ажароўскага, дагэтуль невядомы дакладны кошт праекта будаўніцтва ў Беларусі АЭС. «Атрыманыя вынікі праведзеных даследаванняў сведчаць, што сёння ядзерная энергетыка эканамічна нежыццяздольная і не здольная развівацца на камерцыйнай аснове нават з дзяржаўнымі гарантыямі, якія здымаюць частку рыначных рызыкаў», - лічыць Ажароўскі.

Адказны сакратар Камісіі грамадскай экалагічнай экспертызы беларускай АЭС Таццяна Новікава падкрэсліла, што праект будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў Беларусі з'яўляецца непразрыстым.

«Тыя парушэнні, якія сёння зафіксаваныя камісіяй грамадскай экалагічнай экспертызы, тая непразрыстасць праекта, якая ёсць на сённяшні дзень, тыя парушэнні, якія назіраюць грамадскія арганізацыі ў дзейнасці кампаніі «Росатам», дазваляюць нам сказаць наступнае: мы маем намер прымаць удзел у расследаванні карупцыйнага складніка, бо наяўнасць непразрыстасці стварае ўмовы для карупцыі, - пераканана Таццяна Новікава. - Умовы праекта пастаянна мяняюцца, інфармацыя не прадстаўляецца, сёння праект ажыццяўляецца з парушэннем устойлівых норм тэхнічнай практыкі. Тэрміны на праектаванне скарочаны да паўгода, хаця звычайна праектныя работы вядуцца два гады. Гэта выклікае ў нас вельмі сур'ёзную заклапочанасць, і мы ўжо звярнуліся да прэзідэнта Мядзведзева з просьбай не фінансаваць гэты праект і расследаваць яго».

Варта нагадаць, што астравецкая пляцоўка, дзе ўлады плануюць пабудаваць АЭС, знаходзіцца амаль на мяжы разлому зямной паверхні, які атрымаўся ў выніку землятрусу магнітудай 7 балаў на пачатку ХХ стагоддзя. Па словах экспертаў, ніякага дасканалага даследавання гэтай тэрыторыі профільнымі спецыялістамі не праводзілася.

Новы Час
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 1045
mod_vvisit_counter Учора 1974
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 9949
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 35228