Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow АДВЕЧНАЕ arrow Культура arrow Пра каханьне да Вільні і ня толькі

Пра каханьне да Вільні і ня толькі Друк E-mail
21.02.2011 | 00:05 |
photo.bymedia.net
photo.bymedia.net
Андрэй ЛЯЎЧУК

Усё ніжэй напісанае мае выключна азнаямляльны (чытаць: абуджальны) характар і ні ў якім выпадку не прэтэндуе на месца ў эпісталярнай спадчыне.

Хучэй за ўсё, дадзеныя разважанні трэба разглядаць у якасці суб'ектыўнай ацэнкі аматара-падарожніка, які ў выніку збегу акалічнасцяў апынуўся ў добрым месцы, але ж у не адпаведны для гэтага час.

Спяшаюся адказаць на Вашае пытанне, шаноўны чытач, ды паставіць кропку ў свавольным радку здагадак і асацыяцый - далейшыя запісы прысвячаюцца згубленай Меццы беларусаў - Вільні.

Мацёрым падарожнікам мяне назваць нельга: з гарадоў бліжняга замежжа некалькі разоў давялося пабываць толькі ў Польшчы (пераважна ў Варшаве).  На гэтым можна было б паставіць кропку ў маіх вандраваннях па навакольным свеце, калі б па іроніі лёсу не давялося сутыкнуцца з Вільняй.

На першы погляд нічога асаблівага няма, нават наганяе сум (чытаць: незразумелае хваляванне), таму як пераважная большасць гораду несвядома нагадвае родны і знаёмы да болю Менск: тыя ж "штампавыя" шматпавярховікі, з вузкімі аўтастрадамі-тратуарамі, што вядуць ад танэляў пад'ездаў да аўтобусных прыпынкаў; тыя ж людзі з тыпова славянскімі (чытаць: беларускімі) рысамі твару: ільняныя валасы ды светлыя вочы; тыя ж аўтамабілі...

Я адкрыў для сябе Вільню, якую наўрад ці можна пакахаць з першага позірку (нягледзячы на тое, што здольнасць закахацца з падобнай хуткасцю - гэта мая "хвароба". Колькі ўжо разоў было: першы раз бачу дзяўчыну, ну ЛІТАРАЛЬНА ПЕРШЫ, вось толькі паспеў абмовіцца з ёю некалькімі фразамі - і гатовы за яе хоць на вогнішча, хоць у пятлю!). Вільню ж можна параўнаць толькі з жанчынай, глыбіню сваіх пачуццяў да якой асэнсоўваеш тады, калі побач з табою знаходзіцца іншая.

photo.bymedia.net. Вільня. Вострая Брама. Месца, дзе павінен пабываць кожны беларус
photo.bymedia.net. Вільня. Вострая Брама. Месца, дзе павінен пабываць кожны беларус
 

Я не люблю восень, асабліва з яе туманамі ды дробным дажджом, можа таму менавіта позняй восенню абвастрылася туга па страчаным каханні, па страчанай згубе, па страчанай Меццы беларускага народа - па страчанай (чытаць: няхай і не па тваей віне, але ж СТРАЧАНАЙ) Вільні.

Вільню мы згубілі даўно, яшчэ ў 1939 г., калі "бацька і правадыр усяго савецкага народу" І. Сталін перадаў яе разам з Віленскім краем Літве. Саўдэпаўскае кіраўніцтва, ведаючы пра брыду свайго ўчынку, вуснамі Молатава заявіла: "Мы ведаем, што большасць насельніцтва гэтага абшару не літоўская. Але гістарычнае мінулае ды імкненні літоўскага народа цесна звязаны з горадам Вільня, і ўрад СССР уважаў за неабходнае шанаваць гэтыя маральныя фактары".

Ну, а далей усё пайшло па знаёмаму для беларусаў сцэнару: беларускамоўныя школы пачалі зачыняцца (сардэчны "дзякуй" за гэта літоўскаму міністру асветы Ю.Жыжгудзе), пачалося татальнае перасяленне жамойтаў (на сучасным этапе гэта тыя, хто прысвоіў назву "літоўцы") на этнічныя беларускія землі, не абышлося, канешне ж, без нацыянальнай дыскрымінацыі і г.д.

Трэба дадаць, што мы, беларусы, маем па гэтай частцы давoлі багаты вопыт: апошнім часам неяк стала модна казаць пра польскі шавіністычны рух на тэрыторыях Беларусі на працягу ХVII-XVIII, і ўсё папулярней сталі размовы (асабліва апошнія год дзесяць) пра славянскае адзінства (тут нават пошла, ведаеце, размаўляць пра трохсотгадовую акупацыю ды МІЛЬЁНЫ ахвяраў імперыялістычных "великорусских" памкненняў кацярынаўшчыны ды саўдэпаўшчыны). Пасля Другой Сусветнай вайны сітуацыя з межамі беларускіх зямель не змянілася.

Існуе нават версія, па якой падзел межаў адбыўся наступным чынам. Літоўскі пісьменнік Юстас Палецкіс, які ўдзельнічаў у дэлегацыі на прыёме ў Сталіна, у адным з інтэрв'ю паведаў:

"Калі ў 1944г. пасля выгнання немцаў паўстала пытанне аб дзяржаўных межах паміж БССР і ЛССР... доўга меркавалі пра лёс Вільні і баяліся, што яна нам не дастанецца. Бо ведалі, што Беларусь вельмі пацярпела ў вайне і там вельмі актыўна змагаліся з немцамі, тым часам як у нас усё было не так. Сядзім, маўчым да нейкага часу. Ён, Сталін, і кажа: "Ну, што вы тут мяркуеце?" Мы муляемся, не адважваемся сказаць. А ён гаворыць: "Я думаю, што мяжа павінна прайсці, ну... вось так", - і пазногцем правёў на карце. Тады мы ўзрадваліся з палёгкай (Вільня з нашага боку!)..."

photo.bymedia.net
photo.bymedia.net
 

Вось так, шаноўны чытач, мы і страцілі СВАЮ Вільню. Можна, канешне, казаць, што каханне прайшло і, маўляў, нават і не было таго сапраўднага пачуцця (мабыць, гэтымі ж словамі супакойваў калісьці сябе і я), толькі трэба дадаць, што самога сябе, мае шаноўныя, не падманеш, асабліва позняй восенню, калі туманы разбаўляюць тваю каву замест вяршкоў ды дождж грукае познім спадарожнікам у вакно на кухні.

Эпіграф артыкула ўзяты з песні З.Бартосіка "Развітанне з Вільняй".

Arche
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 1762
mod_vvisit_counter Учора 3093
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 10162
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 6587