Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow АДВЕЧНАЕ arrow Мова arrow Гэта мова

Гэта мова Друк E-mail
27.12.2007 | 14:29 |

Яўген ГУЧОК

* * *

Чужыя словы мне не трэба:
Хапае ўласных сэнсаў мне,
Што йдуць з падвышанага неба
Ў маёй у роднай старане.

* * *

На гэтай мове уркі не гавораць,
На гэтай мове «Мурку» не пяюць,
На ёй баявікоў не падбухторваюць,
Каманды тэрарыстам не даюць.

Таму яна ў няміласці ў падонкаў,
Яна для іх –– бы дзірка у страсе;
Таму цераз Сусвет па лёдзе тонкім
Яна сябе да Сонца данясе.

* * *

Да мовы трэба дарасці,
А перш –– разумным нарадзіцца,
Прынамсі, тут у Беларусі,
Дзе дяцюкі, і маладзіцы,
Ды і старэча, і малеча
Сядзяць ў духоўным у запеччы.

* * *

Чаму беларуская большасць
Мову не можа сваю палюбіць?
Таму што яна ж –– гэта большасць
Не хоча у вечнасці жыць.

* * *

Ад мовы мы, нібы ад Бога,
Паадмаўляліся –– і вось
З нас прэ і лезе шмат і многа
І губашлёпства і дурносці.

* * *

Матчына мова! –– Пустое то слова…
Глянь, як амаль усе маткі
Збеглі ад роднае мовы,
Збеглі, падмазаўшы здрадаю пяткі.

* * *

Суседу кажу: «Душа мне баліць,
Калі нашу мову бэсцяць»;
А ён у адказ: «Цябе трэ’ лячыць
У Навінках ды іншых падобных месцах!».

* * *

Беларус аб прыгажосці
Роднай мовы мовіць,
Шавініст ужо нажом
Яго ткнуць гатовы.

* * *

Яшчэ і той у Беларусі
Найплённа мову вынішчаў,
Хто ў кар’ерысцкай у спакусе
На ёй пра Леніна вяшчаў.

* * *

Ні адное людскай мовы
Ён не вывучыў, аднак
Цвёрда і навек засвоіў
Знакі гадаў і сабак.

* * *

–– Наўкола гавораць пра што?
–– Ды ні пра што!
–– Чаму так? Мо змова?
–– Бо роднай зракліся мовы!

* * *

Да вёскі ты не апеліруй,
Калі за мову йдзеш на бой,
Бо вёску шчырую у вырай
Пагнаў калгасны сухастой.

* * *

Ахрышчоны ў праваслаўі,
Паспяшаюся ў мячэць,
Калі моваю Прадславы
Будзе там мула гучэць.

* * *

Жыць у Амерыцы?
Ні пры якой умове!
Спачатку хай Масква
Там увядзе сваё двухмоўе.

* * *

Візітная картка ў дарогу ––
Родная наша мова;
Пойдзем мы з ёй да Бога,
Прыйдзем –– з адной умовай ––
Калі пры жыцці карысталіся ёю
Ці згадалі хаця б надмагільнай плітою.

* * *

Наўкол у святле каб жылі,
Каб цёпла было ў студзень,
З глыбінных нетраў зямлі
Здабываюць паліва людзі.

Вось так, трэба думаць, у глыб вякоў,
Каб выжыць, каб апраўдацца,
Народу нашаму зноў і зноў
Да мовы трэба вяртацца.

* * *

І гэта патрэбная ўмова,
Каб свет заставаўся белым ––
Няхай беларуская мова
Сябе пачувае смела!

 
« Папяр.   Наст. »

Каментар

Каб карыстацца гэтай формай Вы павінны мець наладжаны javascript...

На адной вечарыне чуў верш Яўгена Гучка 'На гэтай мове уркі не гавораць'. Быў уражаны! Доўга шукаў яго апублікаваным, і вось нарэшце знайшоў, здаецца, а тут нейкія разрозненыя ўрыўкі. Ф чом дзела?

Напісаў Вопрос,
Дата 12/17/2011 Час 01:47

 1 
Старонка 1 з 1 ( 1 Каментар )

Каб пакінуць/прачытаць каментары - зарэгіструйцеся (залагіньцеся)
БелСаЭс «Чарнобыль»

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Вечарына памяці Васіля Якавенкі
Брама сайта | Галоўная старонка


  29 студзеня 2020 года ў 18.00 у памяшканні Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны (г. Мінск, вул. Пятра Румянцава, 13) адбудзецца вечарына памяці з праглядам дагэтуль нідзе не...
Органные сочинения Иоганна Себастьяна Баха
Погляд | Музыка


13 июля, суббота, 20:15 Костел св.Симеона и Елены (ул.Советская, 15 - Красный костел) 6+ При входе на концерт собираются пожертвования - 7 руб. Грандиозный музыкальный проект продолжается! Впервые органист Юрий Габрусь на протяжении...
[ 22 студзеня 2019 ] ГАДАВІНА з дня смерці ВАСІЛЯ ЯКАВЕНКІ
Брама сайта | Галоўная старонка


    Васіль Цімафеевіч пахаваны на Заходніх могілках (г. Мінск) ~ 37 сектар ~ 5 рад ~ 2 месца ~   ...
Marsz Dla Ciebie Polsko / Marsz NiepodlegBo[ci 2018 [NA {YWO]
Брама сайта | Галоўная старонка


O 15:00 na Rondzie Dmowskiego zaplanowano początek Biało-Czerwonego Marszu 100-lecia Odzyskania Niepodległości "Dla Ciebie Polsko", który otworzy Andrzej Duda. "Zaproszeni są wszyscy. Przyjdźmy tylko z biało-czerwonymi flagami. Bądźmy razem....
Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
ПАКУТНЫ ВЕК
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Падобнага твора ў беларускай літаратуры яшчэ не было. З трылогіі «Пакутны век», а гэта кнігі «Кабала», «Надлом» і «Гульня на згубу», паўстаюць каларытныя і яркія вобразы ліцвінаў-беларусаў. Твор прысвечаны...
Выставка фоторабот «На рубеже тысячелетия»
Брама сайта | Колькі слоў на Браме сайта


4-27.09.2018 в фотогалерее кннотеатра "Центральный" (город Минск, Республика Беларусь). Вход свободный.      ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўная старонка


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч Якавенка -...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўная старонка


...
Joomla! Ukraine

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Выставка фоторабот «На рубеже тысячелетия»
|


4-27.09.2018 в фотогалерее кннотеатра "Центральный" (город Минск, Республика Беларусь). Вход свободный.      ...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 482
mod_vvisit_counter Учора 448
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 930
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 4264
Каталог TUT.BY