Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow АДВЕЧНАЕ arrow Мова arrow Кароткi расейска-беларускi слоўнiк фразэалягiзмаў i фразаў

Кароткi расейска-беларускi слоўнiк фразэалягiзмаў i фразаў Друк E-mail
27.12.2007 | 14:04 |
Змест
Кароткi расейска-беларускi слоўнiк фразэалягiзмаў i фразаў
Б
В
Г
Д
Е
З
И
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Х
Ч
Ш
Я
В

ваша взяла ваша праўда, ваш верх

в виде исключения выняткам

в годах у веку
Пападдзя – кабетка ў веку, зваць яе Нянiла. А. Паўловiч.

в два счёта раз-два, у два мiгi
Ён табе раз-два зробiць. Дамэйкi. У два мiгi абмэбляваў рэдакцыю. А. Уласаў.

в долгий ящик на сьвятое нiколi

в жизни (чьей-либо) на вяку
[Шмiд] саўсiм ня знаў вёскi i бадай першы раз на сваiм вяку ўбачыў мужыка. Дзядзька
Пранук.

в заключение на астатак (канчатак)
Мучыла [жыцьцё] яго [сiрату] доўгiя ночы, цэлыя месяцы i на астатак […] накiнулася
на апошнiя мiнуты. Ядвiгiн Ш. На канчатак скажу, што хацеў бы ў невялiкай брашурцы
безiменна, пад псэўданiмам выдаць сатыры
. Г. Леўчык.

взбрело в голову уроiлася ў галаву, прышло да галавы
Што мне ўроiлася ў галаву, якi тут зьвязак? М. Гарэцкi. Лесьнiкi […] лiчаць сябе за
гаспадароў у вёсках i робяць, што да галавы прыйдзе, нiкога не баючыся. Наша Нiва,
1907, 21 снеж.

взять в толк дабраць розуму, дадумацца, даўмецца
Астраном нiяк ня мог дадумацца, як мог пазнаць просты мужык, што будзе дождж.
У. Галубок.

взять себе за правило паставiць сабе за ўказ
I вось як памёр Янка, дык Гануля надта ўжо ўбiвалася па iм, галасiла i пры гэтым
паставiла сабе за ўказ замуж больш не выходзiць. Аляхновiч-Чэркас.

видимое дело ясная рэч

в конце концов урэшце, урэшце-такi, на астатку, на астатак
Доўга цi не балявалi гэтак бацька з сынам, але ўрэшце мяса скончылi. Ват-ка. Пакуль
бiлетных аглядалi, то ён i сядзеў, i еў, i тупаў, а ўрэшце-такi i да яго прыйшла калейка.
Алiпенчык. Гапцуль на астатку глынуўшы мерку квасу, агладзiў бараду i […] разьлёгся на
ложку. У. Галубок. На астатак, i з казакамi ўнутраная вайна непатрэбная для той унii
праклятай была. А. Фiлiповiч.

вне себя непрытомны
Я, як непрытомны, выскачыў на двор, ды давай у адзiн голас выць: «Гвалт!» Ядвiгiн Ш.
Хмары, як непрытомныя, паўзлi ўсё блiжэй i блiжэй к сонцу. У. Галубок.

внести лепту зрабiць унёсак

внести ясность зьясьнiць, высьвятлiць

в нетях у прочках; не стыкацца (дзе)
Ён у прочках
. В. Ластоўскi.

во весь дух што маючы духу, як мага
Госьць, не чакаўшы доўга, iрвануўся ў бок i, нягледзячы, што бяз дольнай апраткi, што
маючы духу, заскакаў па дарозе.
У. Галубок. 

во время оно за часаў даўных, празь вякi
У Нямеччыне за часаў даўных, дзе край мудры, багаты i народ панаваты, трох зладзеяў
было вельмi слаўных.
Стары Улас. Колiсь празь вякi, у нашым краю, жыў багаты зямянiн.
К. Каганец. 

во все глаза вочы вылупiўшы
Гляджу, вочы вылупiўшы, дый нiчога не разумею! — Ажно бачу: сунецца воз… Ядвiгiн Ш. 

во все тяжкие на ўсе застаўкi

возводить напраслину напаставаць
Селянiн: Вот i цяпер ня ведаеш нiчога, толькi напастуеш на мяне. А я анi паўчалавечка
ня бачыў i паўслоўка не казаў. К. Марашэўскi. Пар.: н а п а с ь ц ь ‘’навала, перасьлед,
бяда’’.

войти во вкус пачуць (пазнаць, паняць) смак
А Гапцуль тым часам, толькi яшчэ пачуўшы самы смак, спаражнiў яшчэ чатыры мiскi
крупнiку. У. Галубок.

вот именно праўда што
[Старэйшая:] У нас мацi-iгуменьня сурова жыцiе блюдзе […] – Ах, праўда што:
сурова, —
вясёла засьмяяўся хлопец. М. Гарэцкi.

в отместку у адплату
Дрэўцы […] вымiралi праз ласку дуба, жадаючы ў адплату i яму пагiбелi. У. Галубок. 

в отсутствие (кого) без… (каго), бяз бытнасьцi (каго), за нябытнасьцю (каго), у
нябытнасьцi (каго)
Мяшчане бяз бытнасьцi яго [пана Юрыя] — ураднiку яго тамашняму маюць давацi
дроў
[…] як кляча павезьцi можаць. Акты 1554 г. У нябытнасьцi […] пана Чапiнскага […]
Iгнатоўскi
, бяз даньня жаднае прычыны, заступiўшы на дабравольнай дарозе таго
дойлiду, зь сяла
Цешулянцаў […] нялiтасьцiва зьбiў-змардаваў. Акты 1639 г.

воцарился мир стала замiрэньне
Ён стаў расказваць, як яны Балканы пераходзiлi […] як, перайшоўшы Адрыянопаль
стала замiрэньне.
К. Каганец.

во что бы то ни стало на гвалт
Помач няшчасным на гвалт была патрэбна. М. Багдановiч. Разумець гаспадарку
вучыцелю нiчога ня шкодзiць, але […] трэба i другiх навук; для гэтага iм на гвалт
патрэбна штолета зьбiрацца на курсы.
 Наша Нiва, 1909, 18 чэрв.

в полной уверенности пэўны сабе
Старшыня сьмела сеў, а сам пэўны сабе: «Буду лгаць». А. Паўловiч.

в присутствии (кого) пры… (кiм), пры бытнасьцi (каго)
Пры бытнасьцi […] пана Лiсоўскага […] абцяжлiве жалаваў […] айцец Антонi Сялява
.
Акты 1633 г. Бутрым: Кажа [Мiкола]: ня хораша было мне, калецкаму рэгiстрату,
гаварыць з табой – мужычком – пры людзёх вялiкай важнасьцi.
У. Галубок. 

в разгаре у самым руху
Кiрмаш быў у самым руху. У. Галубок. 

в расцвете лет у квеце веку
Зьдзiвiсься, што не разумела шчасьця, скрытага ў маладой, на пачатку, або ў квеце
веку
, сьмерцi. К. Сваяк.

время от времени час ад часу, раз ад разу
Толькi час ад часу, седзячы на ейным [сястры] ложачку, Янка моўк. Лiшнi. Жонка
баiцца да яе [белае дзяўчыны] загаварыць, толькi дзiвiцца на яе раз ад разу
.
К. Каганец.

в самом деле запраўды, напраўду

в своём уме у радзе, прытомны
Няма, браткi, большага шчасьця на гэтым сьвеце, як калi чалавек у галаве мае розум i
навуку. Тады ён толькi можа быць у радзе, жыць у дастатках. К. Калiноўскi. Уздуцьцё
[кароў] – гэта хвароба раптоўная, наглая, але не такая ўжо страшная, як аб ёй
думаюць. Трэба толькi быць прытомным i ўмела ўзяцца да лекаў.
Наша Нiва, 1909, 18 чэрв. 

в свою очередь сваiм парадкам
Беларускаму дзiцяцi трэба куды болей дарма патрацiць часу на разгадку незразумелага
ў
мове, а на навуку сваiм парадкам трэба класьцi сiлы. Л. Гмырак.

всё и вся усё чыста
Аб чым толькi нi папытайся, усё чыста ён [дзядзька Антон] табе так раскажа, што
цэла
рэч у галаве ясьней неяк стане. «Дзядзька Антон». Язэпку ўсё чыста цiкавiла, а
найбольш
ён любiў сонейка. Г. Леўчык.

всё как есть цэлая праўда
Мы мужыкi, браты вашыя, мы вам будзем гаварыць цэлую праўду, толькi слухайце нас!
К. Калiноўскi.

в сердцах з злосьцi
[Iван] аж плюнуў нiбы з злосьцi. Стаў казаць [Iгнату]… «Пан Iгнат! Пакiнь ты
спрэчку».
А. Паўловiч. 

в силах (быть) мець змогу
Народ, якi з самага пачатку свайго нацыянальнага жыцьця мае змогу вырабiць такую
паэзiю, зможа i перамагчы ўсе перашкоды. С. Палуян.

в случае необходимости у разе патрэбы
Пасылайце жальбы на пiсьме, а ў разе патрэбы – наўмысных хадакоў. М. Гарэцкi. Па
гэтых зарэзах, у разе патрэбы, мы можам у некалькi мiнут напiлаваць бэлек верхнiх i
нiжнiх. Беларускi дзень, 1928, 1 студз.

вступить в возраст увайсьцi ў леты
Я ўвайшоў у леты i застаўся на службу ў той самы тэлеграф на чыгунцы. I. Пiлiпаў.

всю жизнь цэлы век
Так волi нам ужо i ня будзе: век цэлы плацi. К. Калiноўскi. Падумаўшы, наш Яська так
сабе гавора: «Празь дзесяць рублёў на цэлы век гора?» Стары Улас. Так цэлы век свой
хадзiлi яны [журавель i чапля] адзiн да аднаго ў сваты. Цётка.

втереться в доверие убiцца ў ласку

в том-то и загвоздка у гэтым тут i штука
[Антон:] У гэтым тут i штука! Добра цар ведае, што ёсьць рэчы, што бязь iх чалавек
не
абыдзецца, хоча ён, цi ня хоча, i купiць-такi мусiць. «Дзядзька Антон».

в три шеи у карак

в ус не дует анi лыс
Толькi настаў дзень, доктар зiрк, цi жыў селянiн? А той i нi лыс: сьпiць сабе, задзёршы
галаву. У. Галубок.

в фаворе на ласцы
[Мацi:] Гэта ня дома; тут добра, добра, а й не на ласцы. У. Галубок.

в чём дело у чым рэч
Трэба, — казалi людзi, — к доктару зьвярнуцца, той зразу ўгадае; не распазнае –
машыну
навядзе i будзе ведаць у чым рэч. У. Галубок.

вызвать на очную ставку паставiць вока на вока
Селянiн: Гэта ня жарты, калi iх вока на вока паставiць. К. Марашэўскi.



 
« Папяр.   Наст. »

Каментар

Каб карыстацца гэтай формай Вы павінны мець наладжаны javascript...

u vas napisana: 'как кур во щи як лiсiца ў саладуху'
rasiejskaja prymamka mo i hu
y jak u vas napisana, ale treba pisa inaka - 'как кур в ощип'.

dziakuj vam za pracu.

Напісаў Jura[ Stajuni am,
Дата 08/01/2014 Час 18:05

 1 
Старонка 1 з 1 ( 1 Каментар )

Каб пакінуць/прачытаць каментары - зарэгіструйцеся (залагіньцеся)
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 1058
mod_vvisit_counter Учора 2422
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 10671
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 33102