Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow АДВЕЧНАЕ arrow Мова arrow Кароткi расейска-беларускi слоўнiк фразэалягiзмаў i фразаў

Кароткi расейска-беларускi слоўнiк фразэалягiзмаў i фразаў Друк E-mail
27.12.2007 | 14:04 |
Змест
Кароткi расейска-беларускi слоўнiк фразэалягiзмаў i фразаў
Б
В
Г
Д
Е
З
И
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Х
Ч
Ш
Я
С

само собой дзiва што, ня дзiва, няма дзiва
Вобмацкам ходзяць сьляпыя – ня дзiва. Ф. Багушэвiч. Усяго 52 гады таму назад скасаваны
ў нас прыгон […] то дзiва няма, што прыгоннай спадчыны ня ўсе пазбылiся дагэтуль.

Л. Гмырак.

сам по себе сам сабой
Сам сабой [мужык] дурным зрабiўся. Ф. Багушэвiч. Злачынцы самi сабою парубы
дзелалi.
Судзебнiк 1468 г.

свести на нет абярнуть унявеч
[Падданыя] дзерава альховага i дубовага на жэрдзь азяродную, на кольле i на аглоблi
згожага свавольне, гвалтоўне парубалi i тыя лясы, гаi, заросьлi яго спустошылi i ўнявеч
абярнулi.
Акты 1625 г. [Унiт] цэрквы пячатаваў, адбiраў i нiшчыў, унявеч абарачаў.
А. Фiлiповiч.

сделать знак даць знак
[Князь] разам стаў i знак даў, — баярына клiкнуў. К. Каганец.

с глазу на глаз сам на сам

седая старина сiвая даўнiна

смести с лица земли зьвесьцi зь сьвету, абярнуць унявеч

смотреть в оба пiльнавацца
Пiльнуйся! А то дзе папоцемку ў яму ўб’есься. Дамэйкi.

совет держать чынiць раду, укладаць раду
[Царок] тады з Забалотным рады чынiць стане. В. Дунiн-Марцiнкевiч. [Мужыкi], калi
так падгулялi, раду сабе ўкладалi.
Я. Баршчэўскi.

сойти на нет абярнуцца ўнявеч

сойти с рук увайсьцiся за штуку; мiнуцца
Але гэтым разам, здаецца, не павiнна ўвайсьцiся за штуку, бо злавiлi аднаго малайца.
Стары Улас. [Альжбета:] Помнi, бязбожнiк, што дарма табе гэта не мiнецца; успомнiш
тады, што сука табе брахала, а не Альжбета казала.
С. Бiрыла.

сойти с ума выпасьцi з розуму, зьбiцца з розуму, зьехаць з глузду, сысьцi з мазгоў, выйсьцi
з галавы
Дальбог, дзядзьку, я здурыўся i з розуму чыста зьбiўся. «Гутарка двух суседаў». Цi не з
мазгоў сышоў ён хiба?
Стары Улас. Селянiн: А цяпер, як сярмяжка зьдзярэцца, хоць ты
з галавы выйдзi, неадкуль узяць.
К. Марашэўскi.

спустя рукава абы збыць
Тут [у чыстцы] яны [паны] робяць усё, абы збыць, i там iм гэтак работа iдзе.
Ф. Багушэвiч.

ставить вопрос ребром ставiць пытаньне рубам

ставить целью браць за мэту
У iм [творы] я бяру за мэту – сарваць маскi, разьвеяць туман рамантычнае
iдэалiзацыi.
М. Зарэцкi.

стало интересно (кому) цiкавасьць узяла (каго)
Цiкавасьць нас узяла, кiнулiся мы за людзьмi.
Званар.

стукнуло в голову уроiлася ў галаву, прыйшло да галавы

судить да рядить меркавацца, меркаваць, талкаваць
[Купец i Саўка] мiж сабою раддзяцца, мяркуюць, [аж чуваць] здалёку хтось азваўся.
А. Паўловiч. Мы, як пачулi, што i мужык можа быць вольны, так пачалi пытацца ў
людзей разумнейшых i талкаваць памiж сабою.
К. Калiноўскi.

с уклоном з наваратам
Калi паслухаць, як гаворыць абруселы, або спольшчаны ўкраiнец з наваратам на
«паньску» мову, дык можна дзiвiцца.
М. Гарэцкi.

сходить с ума (по ком) упадваць (за кiм)
А iншыя i вельмi ўпадвалi [за Мар’ янкай], нават мучылiся, дабiваючыся ад яе згоды.

Аляхновiч-Чэркас.

с царём в голове галава ня сiта
Сiлай ён хоць i слабейшы, але розумам ён хiтрэйшы; галоўка яго ня сiта; сiльны
розумам воўк павалiць вялiкага, але дурнога вала.
Наша Нiва, 1906, 10 лiст.



 
« Папяр.   Наст. »

Каментар

Каб карыстацца гэтай формай Вы павінны мець наладжаны javascript...

u vas napisana: 'как кур во щи як лiсiца ў саладуху'
rasiejskaja prymamka mo i hu
y jak u vas napisana, ale treba pisa inaka - 'как кур в ощип'.

dziakuj vam za pracu.

Напісаў Jura[ Stajuni am,
Дата 08/01/2014 Час 18:05

 1 
Старонка 1 з 1 ( 1 Каментар )

Каб пакінуць/прачытаць каментары - зарэгіструйцеся (залагіньцеся)
БелСаЭс «Чарнобыль»

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Вечарына памяці Васіля Якавенкі
Брама сайта | Галоўная старонка


  29 студзеня 2020 года ў 18.00 у памяшканні Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны (г. Мінск, вул. Пятра Румянцава, 13) адбудзецца вечарына памяці з праглядам дагэтуль нідзе не...
Органные сочинения Иоганна Себастьяна Баха
Погляд | Музыка


13 июля, суббота, 20:15 Костел св.Симеона и Елены (ул.Советская, 15 - Красный костел) 6+ При входе на концерт собираются пожертвования - 7 руб. Грандиозный музыкальный проект продолжается! Впервые органист Юрий Габрусь на протяжении...
[ 22 студзеня 2019 ] ГАДАВІНА з дня смерці ВАСІЛЯ ЯКАВЕНКІ
Брама сайта | Галоўная старонка


    Васіль Цімафеевіч пахаваны на Заходніх могілках (г. Мінск) ~ 37 сектар ~ 5 рад ~ 2 месца ~   ...
Marsz Dla Ciebie Polsko / Marsz NiepodlegBo[ci 2018 [NA {YWO]
Брама сайта | Галоўная старонка


O 15:00 na Rondzie Dmowskiego zaplanowano początek Biało-Czerwonego Marszu 100-lecia Odzyskania Niepodległości "Dla Ciebie Polsko", który otworzy Andrzej Duda. "Zaproszeni są wszyscy. Przyjdźmy tylko z biało-czerwonymi flagami. Bądźmy razem....
Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
ПАКУТНЫ ВЕК
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Падобнага твора ў беларускай літаратуры яшчэ не было. З трылогіі «Пакутны век», а гэта кнігі «Кабала», «Надлом» і «Гульня на згубу», паўстаюць каларытныя і яркія вобразы ліцвінаў-беларусаў. Твор прысвечаны...
Выставка фоторабот «На рубеже тысячелетия»
Брама сайта | Колькі слоў на Браме сайта


4-27.09.2018 в фотогалерее кннотеатра "Центральный" (город Минск, Республика Беларусь). Вход свободный.      ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўная старонка


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч Якавенка -...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўная старонка


...
Joomla! Ukraine

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Выставка фоторабот «На рубеже тысячелетия»
|


4-27.09.2018 в фотогалерее кннотеатра "Центральный" (город Минск, Республика Беларусь). Вход свободный.      ...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння
mod_vvisit_counter Учора
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы
Каталог TUT.BY