Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow АДВЕЧНАЕ arrow Мова arrow Кароткi расейска-беларускi слоўнiк фразэалягiзмаў i фразаў

Кароткi расейска-беларускi слоўнiк фразэалягiзмаў i фразаў Друк E-mail
27.12.2007 | 14:04 |
Змест
Кароткi расейска-беларускi слоўнiк фразэалягiзмаў i фразаў
Б
В
Г
Д
Е
З
И
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Х
Ч
Ш
Я
Н

набить руку навытырыцца, спрактыкавацца
[Барадач:] Тут ня ўслужыш, я ўжо спрактыкаваўся, было ўсяго. У. Галубок.

навострить уши наставiць вушы
Я наставiў вушы i слухаў так пiльна, што не прапусьцiў нi слова. П. Беларус.

на глазах на ваччу
Божа мой, — казала мацi, — хоць сынок i добры, але ўсё ж не на ваччу. У. Галубок.

на голодным пайке безь нiчым нiчога
[Лоўчы] пратрымаў нас да вечара безь нiчым нiчога, а пад вечар загадаў дроў
нарубаць.
 Ф. Багушэвiч.

надрывать животики урываць бакi
Любiла паненка гэтага дурня, i ня раз [мы] сьмеху мелi зь яго – аж бакi ўрывалi.
Ядвiгiн Ш.

надуць губы наставiць лупы

на закате дней на схiле веку

найти общий язык 1. (найти общую тему) разгаварыцца, разгаманiцца
Селянiн: Сьмярдзюх, пайшоў ты вон! Я безь цябе з гэтым панiчом разгаваруся.
К. Марашэўскi. Мiравы судзьдзя быў у нашым участку немец i надта цяжка было зь iм
разгаварыцца.
Ядвiгiн Ш. Кажуць мужык дык анучка, вось не! — ён зь якiм хочаш
панам разгаманiцца.
У. Галубок.
(найти согласие)
зьмеркавацца
Здаецца, прыйшоў бы, пагаварыў бы, калi шкода – зьмеркавалiся б. Кожнаму шкода
нямiла.
А. Язьмен.

на корню на пнi

наложенный платеж накладная плата
Я паслаў Вам сьпiс кнiг, каб Вы выслалi мне накладною платаю. М. Арол.

намять бока наламаць (нагрэць) бакi, параўнаць плечы, выбiць
Стораж: Я яму [прыяцелю жонкi] бакi наламаў. У. Галубок. Нагляднiк: Мала таго,
што тут [бедаку] бакi нагрэлi, яшчэ чэрцi ў чыстцы грэць будуць.
У. Галубок. Цiхон
хацеў чалавеку плечы параўнаць, але той кiнуўся ў плач, стаў прасiцца, што ён нiчога
ня вiнен, i Цiхон
раздумаўся. Я. Шпэт. Калi трэба было каго выбiць дзе на кiрмашы, — слыў Аўхiм. В. Ластоўскi.

на ноч глядя процi ночы

на отшибе (жить) на аднасельлi
Праўда i тое, што ў кожнай вёсцы, часьцей на аднасельлi, зладзеi знаходзяць
прытулак.
Наша Нiва, 1909, 10 вер.

на предмет (чего) узглядам (чаго)

на протяжении многих лет праз цэлыя гады
Вось i прыходзiцца праз цэлыя гады недаядаць, каб акуратне аддаваць у банк тыя
выплаты i ня страцiць зямлi.
Наша Нiва, 1907, 12 кастр.

на самом деле узапраўды, напраўду, насамрэч 

на смарку на глум
Грошаў трэба многа, а дай Божа, каб не пайшлi на глум. К. Сваяк.

настоятельная необходимость пiльная патрэба, канечная патрэба
Таковых бы цяпер на ўсех рускiх землях вельмi пiльная патрэба. С. Будны. Бяда толькi,
што Вiльня, як i ўвесь наш край, сьпiць мёртвым сном, i цяпер, бадай, ня вельмi
шмат каму
ёсьць канечная патрэба ў яе езьдзiць. А. Уласаў.

не ахти не завiдна (-ы), не самавiта (-ы)
Урадзiла сёлета не завiдна; бульба найгорш: i малая i пагнiла. Наша Доля, 1906, 27
вер. Вясна хароша для паэта, цi, як там кажуць – песьняра. Для хлебароба ж будзе
гэта несамавiтая пара.
Стары Улас.

не в духе не ў гуморы

не велика беда такой бяды
Вечная засень глушыла маладыя ўсходы. Ды такой бяды: ён [дуб] меў толькi адну
думку, каб як-небудзь зьнiштожыць ненавiсных суседзяў.
 У. Галубок.

не в ладу ня ў згодзе

не в лоб, так по лбу ня кiям, дык палкай
Выкуп нiбы даравалi, а за тое […] у другiм […] падбавiлi, i выходзiць: ня кiям, дык
палкай!
Наша Доля, 1907, 27 вер.

не впервой не першыня
Дома яго [Рыгора] не шукалi. «Зьнiк – найдзецца. Не першыня», — казалi бацькi.
У. Галубок. Не першына: калi шанцуе, то i Халiмон танцуе, а iншаму: куды нi кiнь,
усюды клiн.
 Ядвiгiн Ш.

не в своём уме ня ў радзе, звар’яцелы; непрытомны

не в себе непрытомны

не все дома клёпкi не стае

не в силах нязмога, ня дам рады, няма змогi (рады)
Бачыць матка, што нязмога, сын не застаецца, дае рэшты й шчэ з працэнтам i да
бойкi прэцца.
 А. Паўловiч. Я i за вушы [сьвiньню], я i за хвост, а яна ўсё глыбей едзе [ў
балота]. Бачу: адзiн ня дам рады.
 Ядвiгiн Ш. [Лявон:] Калi цябе прыцiсьне горкая
доля, калi табе будзе вельмi цяжка жыць, што i змогi ня будзе вытрымаць, ня жалься
нiкому.
Ядвiгiн Ш. Ждаць моўчкi больш ужо нязмога. К. Калiноўскi.

не в состоянии (быть) не патрапiць, ня мець змогi, нядуж
[Цiмох:] Жакеты шыць мы не патрапiм, бо мы абодва ш‘ем мяшкi. А. Паўловiч.

не в строку ня ў лад
А я так яму рад, што не зусiм у лад, пад громку яго дуду у жалейку павяду. Альбом
А. Вярыгi-Дарэўскага.

не к месту не дарэчы

нелёгкая меня дёрнула надало мне лiха, чорт мяне падбiў
I надало мне лiхачка зачапiць яе. Што тут было! Дамэйкi.

не отрывая глаз не зьмiгнуўшы вокам
I стаяў бы, здаецца, чалавек i глядзеў бы на гэту пекнасьць прыроды, на яе
зьяўленьня, хоць бы ня пiўшы i ня еўшы, цэлыя днi i ночы не зьмiгнуўшы нiкуды
вокам!..
Ц. Гартны. 

не по вкусу не пад нораў
Хлопцы сабралiся, мысьлямi зышлiся, камусь гэта не пад нораў прыйшлось: i iх
пахапалi, розна разагналi
. К. Каганец.

не под силу нязмога

не по карману не да падняцьця

не по себе нiякавата

не промах вуда
Праўда, хлопец – вуда: ведама, сусьветная дворная штука, — на язык, дык, пэўна,
нашага б Мурзу аббрахаў.
Аляхновiч-Чэркас.

не ровён час чаго добрага
Сьпiна [ў злодзея] нi сабе паглядзець, нi людзям паказаць, бо, чаго добрага,
дачуюцца.
У. Галубок.

несметное количество незьлiчоная рэч, незьлiчоная моц
[Падданыя пана Антонiя] дзерава дубiны i бярэзiны на кольле годнага […], хворасту
незьлiчоную рэч рознымi часы парубалi
. Акты 1603 г. Вянкоў найдаражэйшых з
устужкамi розных колераў звалена на той гроб незьлiчоная моц.
I. Пiлiпаў.

нести ахинею несьцi нiсянецiцу, малоць лухту, трэлiць
[Воўк:] Пакiнуць [нораў]? Во здурэла баба! Якую […] нiсянецiцу нясе! М. Косiч.

нет, как нет як няма, так няма
Сабралi стральцоў, палiцыю, нагналi народу, пайшлi розыскi, а Данiлы, як няма, так
няма.
 К. Каганец.

нет и в помине анi (няма) знаку, анi (няма) званьня
Ужо добра вечарэла – сонца анi знаку; над зямлёй плыў блеск, як скурка пячонага
раку.
 А. Паўловiч. Андрэй Аўсянiк паказваў перада мною, возным, i стараною
шляхтаю ручнiцу пташую ўсю аббiту, ложа пашчпана ў штукi, а замку i знаку не было,
адна рура застала
. Акты 1603 г. Манаполькi, расьпiўныя — усё лiха, усё зло! I
тракцiры, i пiўныя – каб iх духу не было.
 Стары Улас. 

не трудное дело невялiкая рэч
Селянiн: Гэта ж невялiкая рэч – пераз гадзiну маўчаць. К. Марашэўскi.

не тут-то было не туды тое, дзе там; (бесполезно) няма рады
[Беларус:] «Ня хочама, значацца, вашага болей знаць сяброўства!» Але не туды тое:
лапцi анi слухаць, анi думаць ня хочуць.
Я. Лабатрос. Лукашыха як ня чуе [суседкi], як
пасьлеплi вочы, перарваць сваю размову нiзашто ня хоча. Дзе там! Чорта! Надта
моцна плёткамi занята.
А. Паўловiч.

нечего сказать няма што
[Астраном:] Добра то добра, няма што; але мы лепш у садку высьпiмся. У. Галубок.

не чета не раўня
Дзед яшчэ i ня пробаваў, а ўжо кажа: «Зразу чуваць, што бульба не раўня маёй».
У. Галубок. 

ни бельмеса нi кляпа
А сам анi кляпа не панiмаю. П. Беларус.

ни в какую 1. (нет желания) анi блiзка, анi руш, анi ў той бок, анi туды тое
Поп нi блiзка: Годзе клянчыць, ты ня знаеш меры. А. Паўловiч. Сьпярша гулякi анi блiзка,
але нешта пашаптаўшыся, — згадзiлiся.
У. Галубок. Мар’янка анi блiзка: i слухаць нiкога
ня хоча.
Аляхновiч-Чэркас. Раве скацiна, аж на сьцяну лезе, а з хлява анi руш. Ядвiгiн Ш.
Мы ўжо ўсё ладзiм ды падладжваем, а можа ён [Хведар] апамятаецца […] але ён анi ў той
бок.
Аляхновiч-Чэркас. На мяне населi – жанiся. Я анi туды тое, за дзеўкамi цягацца я
любiў.
Л. Гмырак.
(нет возможности) анi рады, анi зь якога боку
Там вецер, як дасьць, дык бяз лодкi анi рады! К. Каганец. Усякiх лекаў, зёлак, мазi пераспрабавалi; цёрлi, дзёрлi, скрэблi, рвалi, мазалi i клалi – анi рады. А. Паўловiч. Палажыць грошы, — казаў ён [падарожны], — было дужа лёгка, а назад узяць – анi зь якога боку. П. Беларус.

ни жив ни мёртв бяз духу, нi на тым сьвеце нi на гэтым
[Цiкавы], хоць быў i сьмелай натуры, зусiм бяз духу у хату панёсься, мароз пачуўшы
на скуры.
Стары Улас. Бег [злодзей], ня помнiў куды, азiрнуўся толькi тады, як бяз
духу прыпёрся ўжо к нечай пярэплацi.
У. Галубок. А я, брат, анi дзю-дзю… Стаю нi на
тым сьвеце нi на гэтым, — нiчога ня вiджу, нiчога ня знаю, толькi i чую, як дзядзька, цi
яшчэ там хто: трах! Трах!..
П. Беларус.

ни за что ни про што бяз дай прычыны (рацыi)
Празь дзён два цi тры […] Панас бяз дай рацыi прагнаў i парабка Лявона. К. Лейка.

ни зги (не видно) як у жменi (цёмна), хоць калi (прапары) вока
Цяпер купец мусiць з грашыма ў кiшэнi сам iсьцi пяць мiль дадому, а ноч – як у жменi.
А. Паўловiч. Я зноў-такi за бочку ўзяўся. А так цёмна – хоць коль вочка. Калi гляну:
то ж ня бочка, а каза стаiць з рагами!
Ф. Багушэвiч. Ноч глухая; цёмна гэтак, што хоць
вока прапары.
А. Паўловiч.

никоим образом анiяк; жадным правам
Часта ў адну дзяржаву ўваходзяць такiя краi, каторыя маюць саўсiм розныя патрэбы, i
ўсiм iм заводзiць адну гаспадарку анiяк ня можна.
Наша Нiва, 1907, 13 крас. Як нi
дабiвалiся пазнаць фамiлiю Янука, жадным правам не ўдалося, так i лiчыўся
невядомы, 23 гадоў.
У. Галубок.

ничего подобного анi думаць
Юрка канец з канцом чуць-чуць зьвяжа. I каб то сям’ёй праз лад ужо абсыпаўся, цi
там гультаём такiм ужо ўдаўся, або, ня тут кажучы, да чортава зельля ласым быў, —анi думаць.
Ядвiгiн Ш.

ничего себе нiшто сабе
А i з твары парабак нiшто сабе быў: чысьцюсенькi, чырвоненькi, вiдаць, што працай
ня зьбiўшыся.
Аляхновiч-Чэркас. Стаў Зьмiцер з маладою жонкаю самотна правiць
сваёю гаспадаркаю. Жылося яму нiшто сабе.
К. Лейка. Праўда, потам ды кроўю
вылезла нам панская ласка, бо пацанiў пан усё дужа дорага, але Бог пажалеў: нiшто
сабе падрадзiла.
П. Беларус.



 
« Папяр.   Наст. »

Каментар

Каб карыстацца гэтай формай Вы павінны мець наладжаны javascript...

u vas napisana: 'как кур во щи як лiсiца ў саладуху'
rasiejskaja prymamka mo i hu
y jak u vas napisana, ale treba pisa inaka - 'как кур в ощип'.

dziakuj vam za pracu.

Напісаў Jura[ Stajuni am,
Дата 08/01/2014 Час 18:05

 1 
Старонка 1 з 1 ( 1 Каментар )

Каб пакінуць/прачытаць каментары - зарэгіструйцеся (залагіньцеся)
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 179
mod_vvisit_counter Учора 2412
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 3770
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 26201