Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow АДВЕЧНАЕ arrow Культура arrow Дзе схаваны д’ябал, або Пра некаторыя хібы ў кіраўніцтве Саюза беларускіх пісьменнікаў

Дзе схаваны д’ябал, або Пра некаторыя хібы ў кіраўніцтве Саюза беларускіх пісьменнікаў Друк E-mail
27.12.2010 | 16:49 |
Саюз беларускіх пісьменнікаўВасіль ЯКАВЕНКА, старшыня рэвізійнай камісіі Саюза беларускіх пісьменнікаў

Жыццё ў пісьменніцкім асяродку - заўжды прадмет завостранай увагі грамадскасці.  Часам - занадта пільнай і вельмі патрабавальнай. Але гэта не выпадкова. Мастакі слова ва ўсе гады свайго служэння чытачу, народу неслі асаблівую адказнасць за напісанае і здзейсненае. Відавочна, што з гэтай пазіцыі і падыходзіць да ацэнак работы кіраўніцтва Саюза беларускіх пісьменнікаў старшыня рэвізійнай камісіі СПБ, вядомы публіцыст і празаік Васіль Якавенка.

Каго як, а пісьменнікаў у народзе заўжды шанавалі, як шанавалі наогул таленавітых людзей - каваль ён альбо майстар слова. Пісьменнікі надзелены праявамі вышэйшага духу. Самі ж яны, ведаючы, што адораныя Божаю ласкай, імкнуліся стаць не столькі поплеч з багамі, колькі, у дасціпнай фантазіі, спусціць багоў на зямлю, надаючы ім рысы і характары супляменнікаў. Дастаткова згадаць ананімныя паэмы "Энеіда навыварат", "Тарас на Парнасе"... Іх стваральнікі-дойліды не шкадавалі пры гэтым сатыры і для сваіх паплечнікаў. А ў мінулым стагоддзі была створана сатырычная паэма "Сказ пра Лысую гару", у якой зусім зняты арэол таямнічай і гордай славы з літаратараў, адбылося зазямленне іх у дробныя жыццёвыя клопаты ды побытавыя варункі - гратэск.

Але мала што там было. Пісьменнікі ўсё ж трымалі гонар нацыянальнай творчай арганізацыі. Яны трымалі свой гонар нават ва ўмовах, калі парушылася Савецкая імперыя і новая ўлада, прыйшоўшы на зломе эпох, упарта спрабавала рэстаўрыраваць аджылае.

Тое, пра што пойдзе гаворка ніжэй, нібыта не для шырокага друку, тым не менш, паколькі гэтая тэма закраналася і раней (глядзі "Народную волю", 7 верасня 2010 г.), нам не выпадае абмінаць увагай гэткі абсяг. Тэма ж патрабуе паглыбленага аналізу.

Не, гэта ўжо не гумар і не сатыра, гэта чыстая драма, якую перажывае Саюз беларускіх пісьменнікаў, прычым цяпер не столькі з-за блакады звонку, колькі па суб'ектыўных прычынах, па неабачлівасці, па розных хібах ягонага кіраўніцтва. Дарэчы, зазначу, аўтары артыкула "Мільянеры-жабракі, або Дзіўнае існаванне Саюза беларускіх пісьменнікаў" Э. Ялугін і інш. спанатраныя ў жыцці і творчасці людзі, яны працяглы час ведалі свайго кіраўніка А. Пашкевіча блізка, працавалі з ім поплеч, па-рознаму перажывалі за агульную справу. Іх сумленнасці і прынцыповасці можна давяраць без усялякіх агаворак. Здавалася б, зрэшты, - як давяраць і тым падпісантам з прадстаўнічага пісьменніцкага органа, зноў жа каларытным асобам... Жалю варта, аднак калі матухна праўда і начавала ў "Заяве" шаноўнай Рады Саюза беларускіх пісьменнікаў ("Народная Воля" за 21 верасня 2010 г.), то рана рушыла.

Што ж насамрэч адбываецца?

Рэвізійная камісія, абраная на з'ездзе і падначаленая выключна з'езду, выказала Радзе СБП у рапарце за 20 красавіка гэтага года сваю заклапочанасць злоўжываннем службовым становішчам кіраўніка А. Пашкевіча ды растранжырваннем ім грамадскіх сродкаў. Тады на пасяджэнні Рады ўсёткі хапіла мудрасці (па прапанове Генадзя Бураўкіна) не пакінуць рапарт без увагі і даручыць сакратарыяту сустрэцца з рэвізійнай камісіяй, вывучыць прэтэнзіі.

Толькі ж А. Пашкевіч у шапку не спаў, ён сфальсіфікаваў рашэнне Рады на сваю карысць і абвясціў праз колькі дзён у літаратурным дадатку да газеты "Новы час", што Рада прыняла пастанову аб поўным даверы яму. На падман чытачоў і перш-наперш сяброў саюза Рада ніяк не адрэагавала. Гэтую яе пасіўнасць вельмі цяжка вытлумачыць з пазіцый абароны ёю інтарэсаў простых членаў аб'яднання і ўсёй пісьменніцкай арганізацыі. Між тым менавіта абыякавасць Рады дала зялёнае святло далейшым дзеянням старшыні саюза: парушаючы Статут арганізацыі, Пашкевіч увогуле адмовіўся ад далейшага супрацоўніцтва з рэвізійнай камісіяй, прычым напісаў і разаслаў сябрам рэвізійнай камісіі скаргу на яе старшыню. Марна...

Як рэагаванне на дэструктыўную дзейнасць кіраўніка аб'яднання і наогул драму, якую паўтара дзесяцігоддзя перажывае творчае аб'яднанне, і з'явіўся трывожны артыкул "Мільянеры-жабракі...".

Тады на прынцыповыя крытычныя заўвагі па ягоным адрасе спадар Пашкевіч падрыхтаваў адказ і паспрабаваў склікаць Раду, каб усе падпісаліся пад тэкстам. На заклік старшыні, аднак, сабралася ўсяго 8 чалавек (з 30, што застаюцца ў складзе Рады), яны падпісалі "Заяву", і дзейны Алесь кінуўся далей па кватэрах радцаў, дзе ўгаворваў і знайшоў яшчэ 8 заступнікаў.

У тэксце "Заявы Рады" амаль скрозь дапускаецца свядомы сэнсавы перакос. Да прыкладу, сцвярджаецца: аўтары артыкула "Мільянеры-жабракі..." усю віну і адказнасць за недахопы ў працы Саюза беларускіх пісьменнікаў цягам двух дзесяцігоддзяў ускладваюць на цяперашняга кіраўніка...

Ого! Тое было б зусім не па-джэнтльменску. Да цяперашняга кіраўніка прад'яўляюцца канкрэтныя, а не размытыя ў часе прэтэнзіі, у тым ліку фінансавыя: па сённяшні дзень рэвізійная камісія не атрымала ад спадара Пашкевіча пісьмовага тлумачэння, куды дзеліся сродкі ў суме 410 тысяч расійскіх рублёў, атрыманыя саюзам ад Міжнароднага літаратурнага фонду ў 2007 - 2008 гадах. Дзеля прыклёпу, няйначай, у "Заяве Рады" згадваецца кніга В. Быкава "Парадоксы жыцця", выдадзеная на сродкі таго ж МЛФ шэсць гадоў таму. А дзе ж пазнейшыя сродкі? Куды яны пайшлі?

Версія. Падказалі яе пісьменнікі, якія жывуць непадалёк ад Пашкевіча. Ён - як сапраўдны гаспадар і ўласнік - пашырыў жылплошчу, купіў сабе ў Мінску трохпакаёвую кватэру, зрабіў у ёй еўрарамонт...

Маладая сям'я Пашкевіча, напэўна, мела патрэбу ў новай кватэры, і я не ханжа, тыя грошы маглі б законна пайсці на сямейныя клопаты пры адной умове - рашэнні Рады, з улікам ягоных, скажам, выключных заслуг перад беларускай літаратурай і СБП... Але ж па згаданай суме Рада ніякіх рашэнняў не прымала, відаць, наогул пра грошы нічога не ведала. Пэўна, таму А. Пашкевіч на першы ж запыт рэвізійнай камісіі, куды падзеліся 410 тысяч расійскіх рублёў, хлусліва заявіў: "ГА СБП указаныя сродкі ад Міжнароднага літаратурнага фонду не атрымлівала". І далей, калі пісьменнікам удалося публічна выкрыць ману, ён з пакрыўджаным тварам звярнуўся да заступніцтва Рады.

Подпісы пад "Заявай Рады", канечне, уражваюць - лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Беларусі, народны паэт... Відавочна, парад мундзіраў тут павінен закрыць сабой прабоіну ў цёмных справах старшыні, прыкрыць яго грамадзянскую непрэзентабельнасць. Толькі ж не варта забываць, што і "давер Рады" не вызваляе кіраўніка ад справаздачы перад рэвізійнай камісіяй. А стаўшы на абарону сумніўных фінансавых аперацый Пашкевіча, усе шаснаццаць членаў Рады самі выглядаюць далёка не лепшым чынам. Дзе ж тыя вышыні маралі, за якія пісьменнікі змагаюцца?!. Сумна, спадарства, сумна.

Ужо проста няўклюднымі і сляпымі да жалю падаюцца тыя інсінуацыі (іх няможна нават назваць крытычнымі заўвагамі), што скіраваны ў бок І. Пераверзіна, чалавека-стоіка, кіраўніка МСПС і МЛФ, абараняючага законныя інтарэсы шматлікіх пісьменніцкіх суполак і іх сяброў у былой савецкай прасторы. Такая рэакцыя радцаў незразумелая асабліва пасля таго, як адтуль былі атрыманы і моўчкі патрачаны сумы, эквівалентныя прыблізна 14 тысячам долараў. Беларускія пісьменнікі, зазначу, заўсёды мелі ад МЛФ падтрымку. А народная мудрасць павучае: не плюй у калодзеж...

Недасведчанасць шаснаццаці членаў Рады заключаецца і ў тым, што кантакты з Іванам Пераверзіным перапыніліся не ў момант, калі ён "заплюшчыў вочы на незаконны пераслед беларускіх літаратараў і ўзяў удзел у заснаванні ў Мінску так званага Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі", а гады на два-тры раней. Алесь Пашкевіч пазбягаў сустракацца з Пераверзіным, нават калі той запрашаў яго ў Маскву на важныя мерапрыемствы. Не паехаў Пашкевіч і на жалобную паніхіду па смерці С. Міхалкова. Не жадаючы бачыць Пераверзіна, адмовіўся зноў жа ад удзелу ў канферэнцыі Міжнароднай садружнасці пісьменніцкіх саюзаў - паслаў за сябе А. Данільчыка з цвёрдым наказам: не галасаваць за Пераверзіна ў час пераабрання старшыні гэтай арганізацыі. Справа ў тым, што спадару Пашкевічу, як і некаторым ягоным паплечнікам у Маскве, патрэбен быў хтосьці іншы, а не Пераверзін на гэтай ключавой, вырашальнай пасадзе. І таму да палітычных стасункаў дзвюх дзяржаў фінты Пашкевіча ніякіх адносін не мелі і не маюць.

Шкада, вельмі шкада, што сябры Рады падтрымліваюць зманлівую інфармацыю, якая вешаецца, як локшына, ім на вушы. З іншага боку, як сведчаць размовы Пашкевіча з найбольш даверанымі яму асобамі, кіраўнік саюза ганарыцца сваім уменнем маніпуліраваць супольнай думкай радцаў, маўляў, рабіць гэта ўжо не так і складана, асабліва калі мець у кішэні "цукерку".

Зноў жа да "фінансавай героікі" кіраўніцтва саюза належыць аднесці стварэнне сайта www.litbel.org. Саюзу пашчасціла атрымаць спонсарскую дапамогу ў суме больш як 40 мільёнаў беларускіх рублёў! За гэтыя грошы можна было б зрабіць шмат прыстойных сайтаў. У СБП стварылі адзін, дый то недарэчны; на ім нават Статут саюза немагчыма паглядзець, як, зрэшты, і нумар (хоць які) літаратурнага часопіса "Дзеяслоў" за апошнія два-тры гады!

На Радзе ў свой час узнікла пытанне: куды пайшлі грошы, выдзеленыя на гэты праект? "На аплату працы", - адказваў сцішаным, няпэўным голасам адзін з намеснікаў, які карыстаецца асобым даверам у Пашкевіча. Вынік... Заробак хлопцы мелі, а патрэбная праца не выканана. Сайт застаўся далёка не завершаным.

У чым я пераканаўся, добрая палова з тых 16 падпісалі "скляпаную" на скорую руку А. Пашкевічам заяву не паводле сваіх высокіх прынцыпаў, а насуперак ім - з пачуцця локця. Адзін з іх на пастаўленае субяседнікам пытанне шчыра патлумачыў свой учынак: "Я хачу есці хлеб з маслам, а каб не падпісаў, быў бы выкінуты за борт".

У "Заяве Рады" зазначана: разам з А. Пашкевічам былую запазычанасць па зарплаце ад Беллітфонду праз ліквідацыйную камісію "атрымалі каля двух дзясяткаў супрацоўнікаў Беллітфонду", у тым ліку, вядома ж, і В. Хурсік. Віктар Хурсік сапраўды атрымаў сто тысяч рублёў і цяпер шкадуе, што не перадаў іх Вячаславу Дубінку, - не ведаў...

Па пісьмовай дамове, заключанай старшынёй Беллітфонду А. Пашкевічам з В. Дубінкам, апошні вырабіў у скураным пераплёце новыя членскія білеты СБП дый іншыя заказаныя яму мастацкія рэчы. Пашкевіч павінен быў аплаціць закупленыя Дубінкам матэрыялы і ягоную працу сумай, якая складалася з 3,5 мільёна беларускіх рублёў. Толькі ж пісьменнік Дубінка, які жыў небагата, не атрымаў ні капейкі і пры кожным звароце да Пашкевіча чуў адно ў адказ: "Няма грошай!". На самай справе А. Пашкевіч проста не падаў на В. Дубінку ў ліквідацыйную камісію дакументы. Сам жа ён без усялякіх клопатаў атрымаў не 3,5, а больш як 23 млн. рублёў.

Вось так, зусім не паймеўшы належнае за працу, і пайшоў нядаўна на той свет наш слаўны і сціплы чалавек. Пра яго проста не было клопату...

Яшчэ адзін штрых: пісьменнік Э. Ялугін перадаў асабіста А. Пашкевічу грошы за новы членскі білет, аднак не атрымаў ад куміра Рады ні білета, ні грошай назад.

Як кажуць, д'ябал схаваны ў дробязях. Дый ці такія то дробязі? На пісьменніцкім сайце няма нават інфармацыі шмат пра якіх членаў творчага аб'яднання, прынятых Радай (без прыёмнай камісіі, дарэчы) у апошнія два-тры гады. І няма таксама абяцанай А. Пашкевічам кнігі пра Б. Кіта. Урэшце, як у насмешку, замест выдання падрыхтаванай паўнавартаснай кнігі пра найвыдатнага земляка - з нагоды ягонага 100-гадовага юбілею - А. Пашкевіч амаль год абяцае выдаць то кнігу, то буклет (на тыя тры тысячы долараў, якія атрымаў), то зноў кнігу... І на гэта наша "літаратурная дума" не знаходзіць у сабе натхнення, каб адрэагаваць.

Аднойчы на пасяджэнні Рады СБП я паставіў пытанне аб даўно наспелым - выданні новага тэлефоннага даведніка сяброў саюза, бо існуючы даведнік на працягу чвэрткі веку не перавыдаваўся. А. Пашкевіч тут жа парыраваў: "Васіль Цімафеевіч, калі ў вас ёсць грошы, давайце будзем выдаваць!". І гэта ў той час, калі кіраўніцтва саюза, тоячыся ад калег, атрымлівала мільёны... А падобны даведнік - элемент арганізацыйнай работы, грамадскага клопату; калі ён адсутнічае, тады, наадварот, гэта сведчыць пра нядбайнасць у рабоце з пісьменнікамі. Урэшце, пасля неаднаразовых напамінаў А. Пашкевічу гэты даведнік нібыта рыхтуецца.

Калі шчыра, тыя словы кіраўніка саюза яскрава адкрылі для мяне ўсю сутнасць яго надта супярэчлівай натуры. Здзівіла і дзівіць, чаму сябры Рады гэтак пасіўна і абыякава ставяцца да прынцыповых пытанняў жыцця аб'яднання? Нават не пацікавіліся, дзеля чаго кіраўнік саюза адкрываў рахунак у Гродне.

Адказ на гэта, па-мойму, утрымліваецца ў артыкуле "Мільянеры-жабракі": СБП хутчэй за ўсё нагадвае напаўлегальнае прыватнае прадпрыемства спадара А. Пашкевіча! Менавіта таму ў яго самога няма ніякага інтарэсу да арганізацыйнай работы саюза пісьменнікаў. Таму і ніякага зрушэння душы пры маім напаміне, напрыклад, пра 80-гадовы юбілей Алеся Петрашкевіча; ні разу за дзесяць гадоў не запрасілі хоць на якое-небудзь мерапрыемства і такую вядомую пісьменніцу, як Лідзія Арабей, не павіншавалі яе ні з 80-годдзем, ні з 85-годдзем... Карціна тыповая.

Па маіх назіраннях, з паўторным абраннем Пашкевіча на пасаду старшыні пачаўся працэс карпаратывізму, калі сплятаюцца фінансавыя і творчыя інтарэсы, а вярхушка СБП, як правіла, абслугоўвае сваіх прыхільнікаў-сябрукоў, забываючы пры гэтым пра астатні склад аб'яднання. У такім выпадку нават некаторыя сябры Рады могуць і не ведаць пра адмысловасць свайго творчага аб'яднання, якое ў паперах, што падаюцца ў Мінюст, дый у вачах недасведчаных грамадзян лічыцца даволі плённым, прыстойным, спаважным. Думную "карпарацыю" больш не цікавіць лёс грошай Беллітфонду, якія належаць яго былым сябрам, пісьменнікам - з Рады нібыта і без таго стае.

Згадаю яшчэ адзін барабанна-гучны момант з той жа "Заявы Рады" пра поспехі саюза. Удумайцеся: толькі за апошнія два гады творчы саюз змог правесці каля паўтары тысячы сустрэч пісьменнікаў з чытачамі амаль ва ўсіх рэгіёнах краіны! Упускаецца тут адна "дробязь": за што, якія шышы? Дый тыя сустрэчы арганізоўваліся не столькі саюзам, колькі згуртаваннем беларусаў свету "Бацькаўшчына", а ўдзельнікамі акцыі былі не сотні членаў саюза, не, - усяго невялікае кола пісьменнікаў-радцаў або літаратараў, блізкіх да Рады.

Усё было б і няблага, калі б кіраўніцтва аб'яднання заўсёды было шчырым і паважлівым да сваіх калег. Навошта, скажам, апраўдвацца ў законнасці сваіх дзеянняў, калі Пашкевіча абралі старшынёй Беллітфонду па сумяшчальніцтве насупе рак патрабаванням Статута. Тут не спрачацца трэба, шаноўныя мэтры-радцы, падпісанты "Заявы", а ўзяць у рукі Статут Беллітфонду і прачытаць, перш чым станавіцца ў позу і даводзіць аблуднае.

Я ўжо выказваў сябрам рэвізійнай камісіі свае меркаванні, і яны са мной пагадзіліся. Калі кіраўніцтва грамадскага аб'яднання "Саюз беларускіх пісьменнікаў" працуе не ў прававым полі, як, да прыкладу, ТБМ імя Ф. Скарыны, то рэвізійная камісія пачувае сябе няпэўна. Яна становіцца пятым колам у самаробным вазку карпаратыўных інтарэсаў, і ў такім выпадку рэвізійную камісію наогул не варта выбіраць.

Можна доўга шукаць катоў пад лавай, задавацца пытаннем, каму было выгадна друкаваць артыкул "Мільянеры-жабракі...", як і гэты мой артыкул, але ж адказ па вялікім рахунку будзе адзін - нашаму грамадству. Нельга стаць уладарамі душ, парушаючы тое, на чым душы трымаюцца. Нельга весці за сабою народ, патураючы раскрадванню грамадскіх сродкаў, жульніцтву і незнарок дэградуючы.

І апошняе. Свой пасаж "Каму гэта выгадна?" шаснаццаць членаў рады павінны былі б адрасаваць кіраўніку саюза А. Пашкевічу, паколькі ён звёў ролю грамадскага аб'яднання да нуля. Намі ўсімі ў грамадскай дзейнасці павінен кіраваць самы шчыры клопат пра стан спраў у творчай прафесійнай суполцы і нацыянальнай літаратуры. Прыклад папярэднікаў абавязвае.

Прапаную Радзе разгледзець пытанне аб адстаўцы дзеючага старшыні СБП і правядзенні датэрміновага з'езду Саюза беларускіх пісьменнікаў.

"Літаратура і мастацтва" за 24 снежня 2010 г.
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 1551
mod_vvisit_counter Учора 3093
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 9951
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 6376