Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow АДВЕЧНАЕ arrow Культура arrow Пробліск памяці ў слуцкіх мурах

Пробліск памяці ў слуцкіх мурах Друк E-mail
16.12.2010 | 16:11 |
Яўген ГУЧОК, Васіль ЯКАВЕНКА, пісьменнікі.
Рака часу ўсё хавае, растварае, нішчыць; і варта чалавеку згубіць памяць, адысці ад духоўнага жыцця, выкінуць з душы сукупны вобраз роду і Айчыны, як тая пупавіна, якая звязвае яго з роднай зямлёю, перарываецца і нікчэмным у часе робіцца ягоны век. Але столькі таго і чалавека, што трапляе на вочы астатніх, што фігуруе ад моманту нараджэння да моманту смерці.

Слуцкія могілкі
Слуцкія могілкі

Інакш выглядае карціна, калі тая ці іншая асоба адчувае сябе часткаю роду, часцінкаю Айчыны. У такім разе яна ўжо не выпадае з этнічнага звязу, не губляе духоўнай повязі з радавымі каранямі, жыве клопатамі свайго народа. Канкрэтная асоба ў духоўным жыцці вымяраецца ўжо не часам ад свайго нараджэння, — яна вымяраецца ад вытокаў свайго роду, і яе жыццё потым працягваецца далей — у нашчадках.

На гэтыя разважанні ў коле прыяцеляў навяло нас наведванне вялізных, прыкладна на шэсць гектараў, і ў поўным сэнсе гістарычных могілак, закладзеных у Слуцку недзе ажно ў сярэднявеччы, — клады знаходзяцца на вуліцы 14 Партызан, знішчаных польскімі легіянерамі ў 1920 годзе. З 80-х гадоў мінулага стагоддзя могілкі набылі статут закрытых.

Пры ўсім багацці і разнастайнасці старых і найноўшых магіл, наземных помнікаў і нават абеліскаў, дзівіла тут карціна непралазных джунгляў, утвораных дрэвамі, пераплеценым кустаўём і быльнягом у чалавечы рост, кучамі і нават гарамі смецця, шкла, бутэлек з-пад гарэлкі і піва... Калі шчыра, мы не ведалі больш нідзе ў краіне, каб на кладах была такая раскоша для пустазелля і нават вужоў у сметніку...

Могілкі — гэта люстэрка душы народа, мясцовых жыхароў. Але ж, бачыце, як зараслі! У Слуцку, што праўда то праўда, ніхто не пратэставаў супраць падобнага стану могілак — звыкліся, — пакуль у 2008 годзе неспакойная душа — настаўніца Зінаіда Вячаславаўна Цімошак — не даведалася, што там, на кладах, пры самай вуліцы, пахаваны пісьменнік-дэмакрат Альгерд Абуховіч. Настаўніца ж мела сяброў, і разам яны пачалі наведваць і прыбіраць магілку Абуховіча, вывучаць яго жыццё, праводзіць дні памяці. А потым даведаліся і больш: на могілках захаваны цэлы пантэон гістарычных асоб і слаўных жыхароў горада, чыноўнікаў, святароў — як іераманах Макарый, — дырэктароў і выкладчыкаў Слуцкай мужчынскай гімназіі; стаіць помнік і выкладчыку Мікалаю Пракаповічу (1927), які ягоныя вучні прывезлі сюды з Пецярбурга. Бліжэй да нашага часу тут былі пахаваны таксама героі Вялікай Айчыннай вайны — Мікалай Бялько (ён жа і кіраўнік партызанскага атрада ў 20-х гадах), героі сацыялістычнай працы — С.Ф. Рубанаў, дырэктар пасляваеннай школы, В.П. Козел, кіраўнік калгаса, праславіўся на вытворчасці лёну.

Цэлая гісторыя сталася з мармуровым помнікам Люцыне Орда з роду Руткоўскіх, нявестцы мастака і кампазітара Напалеона Орды, яна жонка сына Міхаіла. Магіла Люцыны пасля Айчыннай вайны была раскапана, яе разрабавалі. Потым у іншых рабаўнікоў ужо была спроба вывезці надмагільную пліту. Мясцовы краязнаўца Рыгор Родчанка, паклікаўшы міліцыю, перашкодзіў гэта зрабіць. І ўсё адно пасля мясцовыя "нячысцікі" пліту разламалі.

А на кальвінскай частцы могілак знаходзіцца магіла са словамі "сіньёр беларускі". Гэты надпіс азначае, што нябожчык быў выхаванцам той жа слаўнай беларускай (кальвінскай) гімназіі.

У горадзе няма спісу пахаваных, і помнікі нікім не вывучаюцца. Пра гэта з жалем пісаў Ігар Ціткоўскі ў артыкуле "Гісторыя Слуцкіх некраполяў" ("Полымя", 2009, №4). Ён адзначае таксама: "Сустракаюцца тут металічныя каваныя і літыя агароджы, якія, як і многія помнікі, з'яўляюцца сапраўднымі творамі мастацтва. На жаль, бязбожныя вандалы і шукальнікі скарбаў на працягу многіх гадоў разбураюць або знішчаюць старыя пахаванні пераважна з багатымі надмагіллямі".

Настаўніцы Зінаідзе Цімошак, як і яе паплечнікам, занядбаныя могілкі пачалі вярэдзіць душу. Яна, З. Цімошак, увогуле надзеленая добрым патрыятычным норавам, сапраўдным грамадзянскім характарам, неаднойчы спрабавала бараніць жывых людзей, калі ў нейкіх там жыццёвых варунках іх крыўдзілі, мела ў гэтым занятку ўдачы — яе паважалі. Надышла, аднак, чарга ўзяцца за могілкі.

У краіне ўжо на слыху было, як у паселішчы Мосар, што ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці, светлай памяці ксёндз Юзаф Булька разам са сваімі вернікамі ператварыў мясцовыя клады, што былі ў запушчаным стане, у сапраўдны пантэон. Аднак у Слуцку падобная праца на шырокіх кладах без дапамогі дзяржавы не паддавалася ўяўленню, але ж Ю. Булька рабіў тую сваю справу таксама не без дапамогі ўлад. Урэшце, З. Цімошак пачала рыхтаваць калектыўныя звароты ў райвыканкам і іншыя прыналежныя ўладам службы. Міналі дні і месяцы, ды ўсё адно на могілках па іх упарадкаванні мала што рабілася... На лісты мясцовай руплівіцы адказвала і няпэўна, і без належнага клопату жыллёва-камунальная гаспадарка.

Упартая абаронца Памяці продкаў звярнулася з заявай у суд. Юрыдычна яна абапіралася на сумесную Пастанову Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі і Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 28 чэрвеня 2002 года №17/43 пра ўтрыманне месцаў захавання памерлых; пастанова ў Слуцку не выконвалася. Абапіралася яна і на Закон "Аб абароне правоў спажыўцоў", мяркуючы, што апошні дае ёй, сумленнай падаткаплацельшчыцы, права патрабаваць ад улад належных па якасці паслуг у пахаванні і ўтрыманні могілак. А тое, што тут назіралася, яе абражала.

І трэба аддаць належнае суду Слуцкага раёна — ён прыняў заяву ад спадарыні Цімошак і потым на двух папярэдне прызначаных пасяджэннях — а вяла справу суддзя Юлія Паўленка — карэктна і ўнікліва разгледзеў сутнасць дакору Цімошак. На адкрытым судзе прысутнічала поўная зала людзей, і нам, аўтарам гэтых нататак, цікава было паназіраць за судовым працэсам. Ісцец З. Цімошак і шматлікія сведкі даказвалі, што ў іх горадзе па вуліцы 14 Партызан могілкі сапраўды моцна запушчаныя і проста ў дзікім стане, сведкі прыводзілі неабвержныя факты, дадавалі да справы фотаздымкі. Адно другі бок адмаўляў перад судом відочныя факты і спрабаваў сцвярджаць адваротнае, маўляў, "закрытыя могілкі ў належным стане".

Зразумела, суду ў гэтым выпадку было над чым падумаць.

Суд вынес вырак, у якім, аднак, не знайшоў юрыдычна правамоцнай яе асабіста апору на Закон "Аб абароне правоў спажыўцоў". Па гэтай жа прычыне Слуцкі суд не задаволіў іск Цімошак у поўнай меры. Але затое вынесены прыватныя вызначэнні на адрас КУП ЖКГ і Слуцкага раённага аддзела міліцыі, якія не праяўлялі належнай чыннасці на гарадскіх могілках.

Зінаіда Вячаславаўна ўмее зыходзіць з агульнай карысці і вынесеным рашэннем суда задаволена. Ужо перад самым судом, няўрокам кажучы, улады дружна ўзяліся за добраўпарадкаванне на кладах. Усцешыў на судзе і В. Ражанец, старшыня Слуцкага райсавета. Улічваючы культурна-гістарычную каштоўнасць закрытых слуцкіх могілак, ён прапанаваў Цімошак сабраць і прааналізаваць матэрыялы з тым, каб падрыхтаваць у вышэйшыя дзяржаўныя службы ліст з прапановай надаць могілкам статус дзяржаўнага помніка гісторыі і культуры, — са свайго боку гэту прапанову ён будзе падтрымліваць.

Пра што нам цяпер думаецца? Прыклад случанкі Зінаіды Цімошак паказальны. Праблему яна і шматлікія паплечнікі, жыхары гэтага горада, паставілі. Але ж клопат тут сягае ўшырыню, мае свае абсягі, і да супольнага вырашэння адназначнай праблемы павінны прыступіць улады і грамада не толькі ў слаўным горадзе Слуцку, а па ўсёй краіне.

Звязда
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 997
mod_vvisit_counter Учора 3093
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 9397
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 5823