Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow АДВЕЧНАЕ arrow Культура arrow Заява Рады грамадскага аб’яднання «Саюз беларускіх пісьменнікаў»

Заява Рады грамадскага аб’яднання «Саюз беларускіх пісьменнікаў» Друк E-mail
25.09.2010 | 18:52 |
21 верасня 2010 г.  

У газеце "Народная Воля" за 7-9 верасня 2010 г. апублікаваны артыкул "Мільянеры-жабракі, або Дзіўнае існаванне Саюза беларускіх пісьменнікаў" Эрнэста Ялугіна, Віктара Хурсіка і Алеся Данільчыка. Выкладзеныя меркаванні аўтараў, якія свой публічны акт назвалі "дэмакратычным учынкам", маюць фальсіфікацыйны характар і накіраваныя на дыскрэдытацыю старэйшай творчай арганізацыі Беларусі і яе кіраўніцтва.

Image 

Аўтары артыкула, згадваючы колішняе жыццё пісьменнікаў-"мільянераў", усю віну і адказнасць за сучаснае "жабрацкае" становішча літаратараў ускладаюць на цяперашняга кіраўніка Саюза беларускіх пісьменнікаў Алеся Пашкевіча, абвінавачваючы яго і ў "здачы" Дома літаратара, і ў адсутнасці ў нашай творчай арганізацыі сваіх літаратурных часопісаў, і ў ліквідацыі Беллітфонду, які ён нібыта, "парушаючы і статутныя нормы, і элементарную інтэлігенцкую прыстойнасць", узначаліў.

Рада Саюза беларускіх пісьменнікаў мусіць нагадаць аўтарам "выкрывальніцкага" артыкула і ўведзеным у зман чытачам "Народнай Волі" аб тым, што і Дом літаратара ў цэнтры Мінска, і суседні будынак пісьменніцкай паліклінікі, і Дом творчасці "Іслач", і літаратурныя часопісы "Полымя", "Маладосць", "Нёман", "Крыніца", "Беларусь", і штотыднёвік "Літаратура і мастацтва", заснавальнікам якіх дзесяцігоддзі было нашае аб'яднанне, за апошнія 15 гадоў у Саюза беларускіх пісьменнікаў (як і саму яго назву "Саюз пісьменнікаў Беларусі") адабрала дзяржава. Адабрала сваімі распараджэннямі і судамі, прычым большасць з гэтых ганебных падзей здарылася да таго, як СБП узначаліў Алесь Пашкевіч. Аб гэтым сведчыць хроніка, якую даносілі да грамадства ў першую чаргу незалежныя выданні, у тым ліку і "Народная Воля".

Тым не менш, апынуўшыся ў найскладаных умовах, калі Вярхоўны Суд нават разглядаў позву Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі Саюза беларускіх пісьменнікаў, калі міністр адукацыі распаўсюдзіў распараджэнне аб забароне выступленняў яго членаў у школах і ВНУ і калі чыноўніцкай  сваволяй за членства ў прафесійнай творчай арганізацыі беларускіх пісьменнікаў загадвалася звальняць з працы, - наш Саюз выстаяў. Больш за тое, ён стварыў свой перыядычны друкаваны орган - незалежны дадатак "Літаратурная Беларусь" да штотыднёвіка "Новы час", заснаваў і выдае сваю кніжную серыю, толькі за апошнія два гады змог правесці каля паўтары тысячы сустрэч пісьменнікаў з чытачамі амаль ва ўсіх рэгіёнах краіны. Ён умацаваў творчыя кантакты з пісьменніцкімі саюзамі Еўропы, стаў членам Еўрапейскай пісьменніцкай рады, Міжнароднай асацыяцыі пісьменніцкіх саюзаў "Слова без межаў" і Балтыйскай пісьменніцкай асацыяцыі.

Менавіта цяперашняе кіраўніцтва наладзіла перарваныя стасункі з правапераемнікамі Саюза пісьменнікаў СССР і Літфонду СССР (Міжнародная супольнасць пісьменніцкіх саюзаў (МСПС) і Міжнародны літаратурны фонд). Больш за тое - старэйшына савецкай літаратуры Сяргей Міхалкоў не раз выступаў з лістамі-зваротамі да кіраўніцтва краіны ў падтрымку "апальнага" Саюза беларускіх пісьменнікаў. Дзякуючы Міжнароднаму літфонду Беллітфонд  меў матэрыяльную падтрымку беларускіх літаратараў. Былі прафінансаваныя выданні кнігі народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава "Парадоксы жыцьця / Парадоксы жизни" і часткова адзін з тамоў яго Поўнага збору твораў. І толькі тады, калі новы старшыня МСПС і Міжнароднага літфонду Іван Пераверзін, абраны пасля зыходу Сяргея Міхалкова, заплюшчыў вочы на незаконны пераслед беларускіх літаратараў і ўзяў удзел у заснаванні ў Мінску так званага Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, нават не праінфармаваўшы аб сваіх намерах аднаго з сузаснавальнікаў - Саюз беларускіх пісьменнікаў, кантакты з ім перапыніліся. Так было ў сапраўднасці, а не так, як напісалі аўтары публікацыі: "Сваволле, самаўпэўненасць старшыні СБП не атрымалі і не атрымліваюць належнай крытычнай ацэнкі з боку рады. Гэта падштурхоўвае яго да здрады інтарэсам арганізацыі. З-за яго асабістых амбіцый страчана традыцыйнае супрацоўніцтва з пісьменніцкімі арганізацыямі ў Маскве - Міжнародным літаратурным фондам і Міжнароднай супольнасцю пісьменніцкіх саюзаў".

Дарэчы, пра "сваволле і самаўпэўненасць". Алеся Пашкевіча абвінавачваюць у "перавароце, учыненым змоўшчыкамі", - у абранні падчас мінулага з'езда СБП на пасаду старшыні Беллітфонду. Мусім нагадаць, што падобнае - адначасовае правядзенне з'ездаў СБП і Беллітфонду - практыкавалася і ў мінулыя часы, паколькі члены гэтых арганізацый - адны і тыя ж асобы. Мы не можам зразумець, з якіх крыніц чэрпалі аўтары артыкула інфармацыю аб тым, што "Рада не прыняла рашэнне аб сумяшчальніцтве. Адмоўна наконт сумяшчэння пасад выказалася таксама большасць членаў праўлення Беллітфонду", а сам з'езд пісьменнікаў, маўляў, быў "нязвычна нервовы, скамечаны, хутчэй падобны на дылетанцкі палітычны мітынг", падчас якога старэйшыны літаратуры з месца раілі "не гарачыцца". Нагадаем, што па статуце Беллітфонду старшыня мог быць абраным і на пасяджэнні Праўлення. Тым не менш, Алесь Пашкевіч вынес гэтае пытанне на вырашэнне ўсёй грамады, якой і быў дэмакратычна абраны старшынём Праўлення Беллітфонду. Вось толькі ці змогуць аўтары артыкула адказаць, што падштурхнула былога,"аддана працаваўшага" старшыню Літфонду пайсці пасля гэтага ў Мінюст з заявай-пасквілем? Вынікам стала праверка Міністэрства юстыцыі. Насуперак чаканням "добразычліўцаў" абранне Алеся Пашкевіча на пасаду было прызнана правамоцным.

Зрэшты, функцыі старшыні Праўлення Беллітфонду па статуце - прадстаўнічыя. Ён не меў права банкаўскага подпісу. Рэальнай адміністрацыйнай уладай быў надзелены дырэктар Беллітфонду, на той час - Віктар Хурсік, адзін з аўтараў "выкрывальніцкага" артыкула, які на згаданым з'ездзе наабяцаў пісьменнікам залатыя горы, а сам праз месяц сышоў, пакінуўшы разграбаць "канюшні" іншым. Кур'ёзнасць сітуацыі і ў тым, што ягоным наступнікам на дырэктарскай пасадзе стаў трэці "падпісант" артыкула - Алесь Данільчык, пры якім Беллітфонд быў ліквідаваны і з аўкцыёну быў прададзены санаторый-прафілакторый пісьменнікаў "Іслач". А сёння яны ж, звальваючы ўсе магчымыя і немагчымыя грахі на Алеся Пашкевіча, нахабна пытаюць: "А дзе ж атрыманыя за продаж санаторыя грошы?"

Грошы - на рахунку ліквідацыйнай камісіі на чале з намеснікам старшыні Дзяржаўнага камітэта Рэспублікі Беларусь па маёмасці. Высвятленне іх лёсу - нашыя агульныя клопат і задача. Прасцей, вядома, шукаць іх у чужой кішэні. Так, за сваю працу на пасадзе старшыні праўлення Беллітфонду, паводле загада дырэктара, Алесь Пашкевіч атрымаў - праз паўтара года нявыплаты - заробак. Аб тым "са смакам" паведамляюць аўтары "Дзіўнага існавання...". Але чаму яны не згадалі і аб тым, што заробкі атрымалі і каля двух дзясяткаў супрацоўнікаў Беллітфонду - за ўсе мінулыя гады, а сярод іх - і былыя дырэктары Беллітфонду, аўтары артыкула Віктар Хурсік і Алесь Данільчык?! Пры гэтым сакратарыят Саюза беларускіх пісьменнікаў (старшыня і намеснікі) ад часу абрання ў 2002 годзе працуе на грамадскіх пачатках і аніякіх грашовых выплат не атрымліваў.

Мусім праінфармаваць, што агучаныя ў артыкуле "Мільянеры-жабракі, або Дзіўнае існаванне Саюза беларускіх пісьменнікаў" "факты" пасля адпаведнага звароту старшыні Рэвізійнай камісіі Васіля Якавенкі былі разгледжаны на мінулым пасяджэнні нашай Рады, на якой старшыня Алесь Пашкевіч па кожнай з "прэтэнзій" даў падрабязную інфармацыю і быў падтрыманы сябрамі Рады.

Недарэчнымі выглядаюць і закіды адносна стварэння мемарыяльнага пакоя Максіма Танка і годнага захавання карцін, кніг і фотапартрэтаў у Доме літаратара, бо той Дом і адпаведна маёмасць у ім не належаць нашаму аб'яднанню.

І пра апошні "злачынны крок" старшыні нашага Саюза (які, зрэшты, не мае дачынення да дзейнасці Саюза беларускіх пісьменнікаў) - "прысвойванне" сродкаў на выданне кнігі пра Барыса Кіта. Удакладняем: згаданыя ў артыкуле сродкі фундатар вырашыў патраціць на выданне юбілейнага альбома ў гонар  славутага беларуса. Кніга ўкладаецца і неўзабаве выйдзе ў свет.

Зразумела, у нялёгкіх умовах працы кіраўніцтву Саюза беларускіх пісьменнікаў не ўсё ўдаецца зрабіць і ажыццявіць. Тым не менш Рада заяўляе аб сваёй падтрымцы дзейнасці старшыні Саюза беларускіх пісьменнікаў Алеся Пашкевіча. У з'яўленні артыкула "Мільянеры-жабракі, або Дзіўнае існаванне Саюза беларускіх пісьменнікаў" мы бачым спланаваную спробу дыскрэдытацыі Рады і дзейнасці найстарэйшай творчай арганізацыі, свайго роду сімвала беларушчыны і нацыянальнага мастацкага слова - Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Застаецца адкрытым пытанне: каму насамрэч быў патрэбны згаданы артыкул, каму гэта выгадна?

Ніл Гілевіч, народны паэт Беларусі
Эдуард Акулін, намеснік старшыні Саюза беларускіх пісьменнікаў
Уладзімір Арлоў
Лявон Баршчэўскі
Генадзь Бураўкін, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі
Анатоль Вярцінскі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі
Леанід Дранько-Майсюк
Генрых Далідовіч, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі
Сяргей Законнікаў, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі
Васіль Зуёнак, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі
Віктар Казько, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі
Анатоль Кудравец, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі
Уладзімір Някляеў, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі
Барыс Пятровіч (Сачанка), намеснік старшыні Саюза беларускіх пісьменнікаў
Міхась Скобла, намеснік старшыні Саюза беларускіх пісьменнікаў
Кастусь Цвірка
 
« Папяр.   Наст. »

Каментар

Каб карыстацца гэтай формай Вы павінны мець наладжаны javascript...

Чакаецца пашыраны каментар.

Напісаў Васіль Якавенка,
Дата 09/25/2010 Час 19:43

 1 
Старонка 1 з 1 ( 1 Каментар )

Каб пакінуць/прачытаць каментары - зарэгіструйцеся (залагіньцеся)
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 1201
mod_vvisit_counter Учора 3093
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 9601
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 6026