Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow ДЗЯРЖАВА І МЫ arrow SOS-паралелі arrow Прыватызацыя свабоды

Прыватызацыя свабоды Друк E-mail
24.09.2010 | 13:38 |
Сяргей ЗАКОННІКАЎСяргей ЗАКОННІКАЎ
Пасля прыходу ў Крэмль прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Д.Мядзведзеў выдаў абнадзейваючы афарызм: «Свобода лучше, чем несвобода», але без ваганняў прадоўжыў умацаванне таталітарызму, распачатае У.Пуціным, які за ўзор узяў Беларусь. Што тычыцца тутэйшых ідэолагаў, афіцыйных СМІ, то такі тэрмін яны ўжываюць рэдка. Кіраўнік краіны наогул пра свабоду не гаворыць, аднак, згодна народнага выразу, карыстаецца ёю «на поўную катушку».

У Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь (раздзел І, артыкул 2) напісана чорным па белым: «Чалавек, яго правы, свабоды і гарантыі іх рэалізацыі з’яўляюцца вышэйшай каштоўнасцю і мэтай грамадства і дзяржавы». Але пры аналізе рэчаіснасці высвятляецца, што патрабаванне не выконваецца, што свабода цяпер належыць чыноўнікам і прыбліжаным да іх людзям.

Першай па ўплыву на грамадства з’яўляецца свабода афіцыйных асобаў займацца хлуснёй як з трыбун, так і праз манапалізаваныя СМІ, што важна для ўтрымання імі ўлады. Яны пераплюнулі нават савецкіх палітыкаў, якія таксама мелі магчымасці абалваньваць людзей. Хлусня стала больш беспардоннай, нахабнай і татальнай, сэнс яе пры аўтарытарызме палягае не ў перакананні апанентаў, а ў дэманстрацыі сваёй улады над людзьмі, нават над рэчаіснасцю. Мільёны беларусаў ведаюць, што ім хлусяць, але нічога не могуць зрабіць. Улада, тэлебачанне, радыё, газеты — «усё маё, а таму, што хачу, тое і гавару».

Самай прыемнай свабодай для чыноўнікаў выступае магчымасць патаемна ад народа займацца бізнесам, прысабечваць зямельныя ўчасткі, нерухомасць.

Яны мала чым адрозніваюцца ад бальшавікоў, у якіх любімым быў лозунг: «Забраць і падзяліць!». Праўда, у нашы дні, забіраючы, аўтакраты з народам не дзеляцца, усё спажываюць самі.

Па краіне распаўзаецца свабода хабарніцтва, службовых злоўжыванняў.

Чыноўнікі кажуць: «Дазволена ўсё, што не забаронена законам». Але гэтае правіла адрасуецца простым людзям. А для чыноўнікаў законы не існуюць. Яны вышэй, бо самі іх прыдумляюць, каб потым парушаць. Не трэба быць надта разумным чалавекам, каб пераканацца, што ў Беларусі ніякага «особого пути», «суверенной демократии» няма, а ёсць цынізм тых, хто дарваўся да ўлады. Многія нахабнічаюць не па чыну. Але сотні крымінальных спраў, заведзеных на чыноўнікаў, сілавікоў, пастаянна разглядаюцца ў закрытым рэжыме. Улада прадугледжвае дзве мэты: схаваць ад людзей праўду і пры вынясенні прыгавору праявіць паблажлівасць да «прыдворных» злачынцаў.

Шкада, што грамадства адэкватна не рэагуе на дзеянні «засакрэчаных сіл», «людзей у цывільным», якім улада прадаставіла поўную свабоду весці напады, пераслед любога чалавека. Няма масавага абурэння паводзінамі сілавікоў, што парушаюць прафесійную этыку, збіваюць дубінкамі, цягаюць па асфальце за валасы старых жанчын, дзяўчат, падлеткаў.

У беларускай практыцы запалохванні — з’ява не новая. Сам неаднойчы гэта зведаў. Але нядаўна мярзотнікі падкінулі ў паштовую скрынку адной з самых праўдзівых і мужных журналістак Святлане Калінкінай подлую, пагрозлівую цыдулку. Ганебнасць гэтых дзеянняў бачыцца яшчэ і ў тым, што яны скіраваны супраць абаяльнай, інтэлігентнай, далікатнай жанчыны, якую мужчыны па сваім статусе павінны абараняць. Толькі ў халуёў сваё разуменне маралі.

Самай важнай прыватызаванай свабодай для рэжыму стаў актыўны ўдзел у арганізацыі выбараў і забеспячэнне жорсткага кантролю за імі. Гады ідуць, а палітычная працэдура застаецца манапалізаванай, засакрэчанай, істотных дэмакратычных змен у выбарчае заканадаўства (адмена папярэдняга галасавання, сапраўдны кантроль шырокай грамадскасці за падлікам галасоў і г. д.) не ўносіцца. Як анекдот я ўспрыняў паведамленне пра тое, што старшыня Цэнтрвыбаркама паехала вучыцца праводзіць выбары ў Грузію, а яе намеснік — у Аўстрыю. Па-першае, усё, што неабходна рабіць, яны выдатна ведаюць. Па-другое, навошта траціць народныя грошы, бо гэтыя дзеячы пастаянна заяўляюць, што Еўропе, ЗША трэба яшчэ павучыцца такім свабодзе і дэмакратыі, якія пануюць на выбарах у Беларусі?

У нашай краіне няма нармальнага палітычнага жыцця, прэзідэнцкія выбары практычна праводзяцца дзеля аднаго прэтэндэнта. Тым не менш, і яны з кожным разам становяцца дурнаватай інтрыгай, залежаць ад безлічы ненармальных унутраных і знешніх фактараў, абрастаюць фантастычнымі чуткамі, плёткамі. Не выключана, што выбары могуць быць прызначанымі і сёння, бо зацягваць гэтае мерапрыемства рэжыму не з рукі, падціскаюць эканоміка, сацыяльныя праблемы.

Што тычыцца вынікаў выбараў, то ў цяперашніх умовах іх прадбачыць няцяжка. Але мяркую, што пасля новай «элегантнай» перамогі запасу трываласці ў аўтарытарнай сістэмы хопіць толькі на пару гадоў. Яе крах, улічваючы новыя эканамічныя і палітычныя акалічнасці, непазбежны.

Мой аптымізм грунтуецца на гістарычных прыкладах. У лютым 1919 года рускі публіцыст У. Караленка пісаў: «Чем больше я приглядываюсь, чем больше вдумываюсь в происходящее, тем больше утверждаюсь в мысли, что большевизм такая болезнь, которую приходится пережить органически. Никакие лекарства, а тем более хирургические операции помочь тут не могут. Лозунг для масс очень заманчивый. До сих пор вы были в угнетении, теперь будете господами. И они хотят быть господами. Толкуй тут, что свободный строй требует, чтобы не было господ и подчиненных». Але, як бы ні было, а народы і асобныя людзі ўсё ж раскусілі злачынную сутнасць бальшавізму ў СССР. Таталітарная імперыя знікла. Кепска толькі, што не адбылося ўсеагульнага асуджэння крывавага мінулага і пакаяння за яго, а таму ёсць рэцэдывы.

Беларускае грамадства знаходзіцца сёння пад гвалтам «неабальшавікоў» мясцовага разліву, пад дурманам папулісцкіх абяцанак пра зарплаты і пенсіі. Аднак і гэтая хранічная хвароба паддаецца лячэнню. Многія людзі ўжо агледзеліся вакол сябе і пачынаюць разумець антынароднасць улады, новы падзел ёю жыхароў краіны на паноў і халопаў. Сацыялагічныя апытанні сведчаць, што амаль 30 працэнтаў дарослага насельніцтва баіцца чыноўнікаў, пазбягае кантактаў з дзяржаўнымі ўстановамі, з органамі міліцыі, з пракуратурай і судамі.

За апошнія гады пра беларусаў складзена шмат зняважлівых, абразлівых анекдотаў. Зразумела, што «па звычцы і ў пекле добра», але фенаменальная беларуская цярплівасць — гэта адзнака не фізічнага і маральнага здароўя (якраз тут у нас шмат праблем!), а палітычнай, грамадзянскай і сацыяльнай ляноты. Нам трэба пазбаўляцца ад страху, абуджацца розумам і душой ад летаргіі, адшукваць сваё сумленне.

Мяне не пакідае пачуццё балючага сораму за тое, што адбываецца з нашай краінай. Бачу, што такіх людзей становіцца ўсё больш і больш. А таму веру, што мая мара пра свабодную і чалавечную Беларусь, якая зойме годнае месца ў супольнасці роўных і незалежных дзяржаў свету, абавязкова спраўдзіцца.

Свободные новости плюс
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 1510
mod_vvisit_counter Учора 2910
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 6183
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 18525