Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow ДЗЯРЖАВА І МЫ arrow Соцыум >> arrow Узровень трывогі – чырвоны

Узровень трывогі – чырвоны Друк E-mail
13.09.2010 | 11:39 |
Уладзімір ХАЛІПУладзімір ХАЛІП
Нарэшце з’явіліся першыя вынікі мінулагодняга перапісу. Лепей бы іх не было. Толькі ўмоўна лічбы тыя могуць лічыцца статыстыкай.

У значна большай ступені яны нагадваюць вердыкт бязлітаснага трыбуналу, вынесены найперш тутэйшым уладам. Але і цярпліваму грамадству таксама. Так кіраваць краінай нельга. А пакорліва маўчаць – тым болей.

Паводле перапісу 1999 года беларуская мова роднай была для амаль 74 адсоткаў грамадзян Беларусі. А цяпер той вызначальны паказчык зменшыўся ажно да 53 адсоткаў. Усяго толькі за адно дзесяцігоддзе хвалёнай стабільнасці. Гэта ўжо не статыстыка. Гэта знак бяды. Ніякімі дэмаграфічнымі працэсамі той абвал патлумачыць нельга. Спатрэбіліся сапраўды тытанічныя намаганні ўсіх узроўняў улады, каб дамагчыся гэткіх тэмпаў асіміляцыі карэннага насельніцтва краіны.

Так, можна суцешыцца тым, што перапіс быў недастаткова аб’ектыўны. А пэўныя пытанні ў анкетах наўмысна заблытаныя і двухсэнсоўныя. І сапраўдны стан грамадства яны не адлюстроўваюць. Але тое размовы для бедных. А насамрэч атрыманыя паказчыкі красамоўна сведчаць пра маштаб духоўнай катастрофы нацыі. І адбываліся гэтыя глыбінныя змены не пад уплывам нейкіх непрадказальных знешніх пагроз і неадольных акалічнасцяў, а былі свядома, загаддзя падрыхтаваны і здзейснены ўладай. Рэжым, які ўсталяваўся тут у сярэдзіне дзевяностых, адразу выявіў нецярпімасць і нават варожасць да ўсяго беларускага. Ужо тады было зразумела, што ён пачне старанна вынішчаць мову, культуру, гісторыю народа.

Хіба можна ўявіць, каб дзе-небудзь у свеце кіраўнік дзяржавы дазволіў сабе адкрыта прамовіць гэткія словы наконт мовы тытульнай нацыі. “Люди, которые говорят на белорусском языке, не могут делать ничего, кроме как разговаривать на белорусском языке, потому что по-белорусски нельзя выразить ничего великого. Белорусский язык – бедный язык”. (“Народная газета”, 1.02. 1995 г.). Вось так. Высокі стыль, гранічная шчырасць.

Менавіта ў непадрыхтаваных, спантанных выказваннях выяўляюцца ягоныя сапраўдныя намеры. Ён не толькі гаворыць. Ён дзейнічае – рашуча і надзвычай паслядоўна. Уся сістэма, створаная ім, змагаецца з ненавіснай яму мовай надзвычай плённа. І тое таксама выдатна пацвярджае статыстыка. Да прышэсця адзінаабранага нават у Мінскай вобласці ў беларускамоўных школах і класах вучыліся 76 адсоткаў першакласнікаў. А сёння па ўсёй краіне адукацыю на роднай мове атрымліваюць толькі 18, 6 адсоткаў вучняў. У буйных жа гарадах такой напрыклад вобласці, як Брэсцкая, і ўвогуле не засталося ўжо ніводнага беларускамоўнага класа. Чым не дасягненне?

Кажуць, нібыта самі бацькі пажадалі вучыць сваіх дзетак па-расійску. А куды ж было ім падзецца ў гэтай краіне? Яны выдатна разумелі, якія пакуты будуць наканаваныя іх сынам і дочкам, калі тыя паспрабуюць ісці супраць генеральнага курсу правіцеля. Тут жа няма нават ніводнай вышэйшай навучальнай установы на роднай мове. А ўсе спробы грамадства дамагчыся адкрыцця хоць бы аднаго беларускамоўнага універсітэта разбіліся ўшчэнт аб каменную сцяну нялюдскага рэжыма. Ды які там універсітэт!

У першыя вераснёўскія дні ледзь не ў якасці сенсацыі падавалася паведамленне пра тое, што ў Магілёве ўпартыя бацькі, адолеўшы ўсе перашкоды, дамагліся немагчымага. Іх маленькая дачка, Ялінка Салаўёва, пойдзе не проста ў першы клас, а ў адзіны беларускамоўны. І будзе там адзінай вучаніцай. Ды гэта яшчэ што! У Гародні вядомы прафесар Алесь Астроўскі вымушаны быў з усёй сям’ёй стаяць у пікеце, дамагаючыся для сваёй дачкі права вучыцца на роднай мове. Але тут улада была пільнай і магілёўскі феномен не прайшоў. Прафесара ўзялі міліцыянты.

Спадарыня Юлія Бука спрабавала у Глыбокім дачку-пяцікласніцу вучыць па-беларуску ў гімназіі. І высветлілася раптам, што праблема амаль невырашальная. Ёй пагардліва параілі пашукаць шчасця ў якой-небудзь вясковай школе. І гэта ў Глыбокім, дзе яшчэ дзесяць год таму ўсе школы і дзіцячыя садкі былі беларускамоўнымі.

Нідзе рэжым не дамогся гэткіх поспехаў, як на вышэйпазначаным стратэгічным напрамку. Вядомы пісьменнік і гісторык Уладзімір Арлоў, гартаючы найноўшыя школьныя падручнікі, здзіўляўся, што там нават не ўзгадваюцца імёны славутых філаматаў і філарэтаў, але затое прадстаўлены і нават услаўлены і апошні расійскі цар Мікалай, і галоўны тутэйшы кат – Мураўёў-вешальнік. А нічога дзіўнага. Такі тут правіцель – “настаўнік і гісторык”. І старанна рэфармаваная ім школа рыхтуе ўжо не грамадзян Краіны Беларусь, а ягоны электарат. Яшчэ ў канвееры здараюцца збоі. Але нічога страшнага – майстры-наладчыкі заўсёды пад рукой. Кіраваць жа хочацца доўга і плённа. А ў краіне маўклівых і пакорлівых гэта так зручна і прыемна. Тым болей, што паводле першых дадзеных мінулагодняга перапісу перспектыва для здзяйснення ягоных задум сапраўды неверагодная.

Тыя чатыры адсоткі, пасля якіх беларуская мова канчаткова набудзе статус мовы нацыянальнай меншасці, тутэйшыя адолеюць хутка. Пад кіраўніцтвам прэтэндэнта на чацверты тэрмін – надзвычай хутка. І тыя тры дзяўчынкі з Магілёва, Гародні і Глыбокага, якія намаганнямі сваіх высакародных бацькоў усё ж атрымаюць адукацыю на роднай мове, наўрад ці абароняць яе ад гэтай шалёнай навалы. Калі на дапамогу ім не прыйдзе ўся краіна. Якая так легкадумна падышла да краю бездані. Без Беларусі няма мовы. Без мовы не будзе Беларусі. Такая простая, здавалася б, аксіёма. Але наша адукаванае грамадства чамусьці засвоіць яе не можа.

Для аптымізму, на вялікі жаль, статыстыка падстаў аніякіх не дае. Як там у Купалы? “А хто там ідзе, а хто там ідзе ў агромістай такой грамадзе?” З адказам не спяшаецца краіна.

Узровень трывогі – чырвоны.

Хартыя'97
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 1439
mod_vvisit_counter Учора 2273
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 9125
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 44665