Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow РЭПРЭСАВАНАЯ БЕЛАРУСЬ arrow Канферэнцыя arrow Бальшавіцкая разнавіднасць камунізму: Асноўныя рысы і паралелі з фашысцкай ідэалогіяй

Бальшавіцкая разнавіднасць камунізму: Асноўныя рысы і паралелі з фашысцкай ідэалогіяй Друк E-mail
27.12.2007 | 12:17 |

Уладзімір КОНАН

Пад час канферэнцыі15 мая 2007 года ў Мінску па ініцыятыве Аргкамітэта Года Памяці прайшла міжнародная навуковая канферэнцыя «Бальшавізм – у міжнародны трыбунал!» Змяшчаем на сайце некаторыя матэрыялы з выступаў на канферэнцыі.


Шаноўнае спадарства! Дазвольце прапанаваць два ўдакладненні да тэмы майго рэферата. Паняцце камунізм і ягоная ідэалогія занадта шырокае і неадназначнае ў гістарычным часе, сацыяльнай і этнічнай прасторы. Паводле антычнага філосафа Платона – гэта сацыяльны лад воінаў, філосафаў і кіраўнікоў у адрозненне ад сямейнага ладу сялян і рамеснікаў – людзей фізічнай працы. Камуны былі ў першых хрысціян, апісаны ў новазапаветным зборніку «Апостал». Камуністычная утопія сфармавалася ў эпоху Рэнесансу («Утопія» Томаса Мора ў 1516 г.; «Горад Сонца» Тамазы Кампанелы ў Італіі).

Рэпрызы утапічнага камунізму ў Еўропе ХІХ ст. грунтоўна даследаваны. Яны заставаліся марамі і сацыяльнымі праектамі адукаваных дзівакоў, якія не рэалізаваліся. Тады ж узнік так званы «навуковы камунізм», абвешчаны «Маніфест Камуністычнай партыі» К. Маркса і Ф. Энгельса, створаны «Саюз камуністаў» (1847–1848 гг.). Камунізм паўплываў на экстрэмісцкія плыні і сацыяльныя рэвалюцыі ў ХVІІІ–ХІХ стст., але тады нідзе не быў дзяржаўнай палітыкай.

Марксісцкі варыянт дзяржаўнай палітыкі ўзнік у Расійскай імперыі ў выніку бальшавіцкага перавароту ў лістападзе 1917 года (так званая Вялікая Кастрычніцкая рэвалюцыя), утварэння Саюза савецкіх сацыялістычных рэспублік (1922 г.), знішчэння або падаўлення традыцыйных сацыяльных і духоўных эліт (дваранства, багатыя прадпрымальнікі, хрысціянская іерархія, сялянская эліта), урэшце, у ходзе эспрапрыяцыі прыватнай уласнасці, масавых рэпрэсіяў і дзяржаўнага тэрору 20–30-х гадоў. Шляхам тэрору, падману і дэмагагічнай «сацыяльнай дэмакратыі» была створана бальшавіцкая імперыя СССР, якая пад прыкрыццём Камуністычнага інтэрнацыяналу і сацыяльнай рэвалюцыі імкнулася да сусветнага панавання.

У ранейшых даследаваннях на абшарах былой бальшавіцкай імперыі толькі фрагментарна і не ў афіцыйнай навуцы сучаснай Расійскай Федэрацыі даследавалася ідэалагічная, палітычная і ваенная накіраванасць бальшавізму на аднаўленне Расійскай імперыі і на сусветнае геапалітычнае панаванне. Звычайна не ўлічваецца яго аднатыпнасць з фашызмам. Метадалагічная памылка заключаецца і ў тым, што еўрапейскі фашызм і сёння маркіруецца як нацыяналізм, а не як вялікадзяржаўны шавінізм і экстрэмізм на дзяржаўным узроўні. Гэтую памылку ў свой час выкарысталі нямецкія фашысты, назваўшы сваю арганізацыю Нацыянальным сацыялізмам. Адпаведна і бальшавікі, будучы па сваёй прыродзе імперскімі экстрэмістамі, прыкрываліся папулярнай сярод народаў Еўропы ідэяй інтэрнацыянальнага адзінства як шляху да пераадолення ваенных канфліктаў і да «вечнага міру».

Мафіёзная паводле сваёй псіхалогіі і арганізацыйнай структуры бальшавіцкая партыя бальшавікоў у Расіі і нацыянал-сацыялістычная партыя ў Германіі імкнуліся – кожная сваімі метадамі – пабудаваць сваю Вавілонскую вежу. Яе архетып апісаны ў Бібліі. Імперскаму Молаху прыносілі ў ахвяру «свае» і чужыя народы, разбуралі культурныя нацыі. Бальшавікі на працягу свайго дзяржаўнага панавання ў СССР (1920–1930 гг.) трансфармаваліся ў псеўдаінтэрнацыяналістаў, у лоўка прыкрытых вялікадзяржаўных шавіністаў.

Нямецкія фашысты таксама былі не нацыяналістамі, а шавіністамі. Бо ідэя праўдзівага нацыяналізму – стабільная нацыя, якая пазітыўна супрацоўнічае з іншымі нацыямі і дзяржавамі на аснове ўзаемнай павагі і дзяржаўнага суверэнітэту. Нямецкі фашызм імкнуўся ўключыць у свой Рэйх амаль усю Еўропу – былую тэрыторыю сярэдневяковай імперыі франкаў, заходнія рэгіёны славянскіх народаў. А ў канчатковым выніку – устанавіць сваё сусветнае панаванне. У сваю чаргу расійскія бальшавікі ў СССР паэтапна далучалі да «единой и неделимой России» ўсе народы СССР, разбуралі іх дзяржаўныя і нацыянальна-культурныя структуры.

І тут расійскі бальшавізм абагнаў нямецкі фашызм метадам падманнага інтэрнацыяналізму і фальшывай «саюзнай дзяржавы» – СССР.

Тут у іх свая гісторыя. Расійскі бальшавізм як плынь узнік на Другім з’ездзе Расійскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі (РСДРП, 30.07–23.08.1902 г.). Якраз тады экстрэмісцкая фракцыя «цвёрдакаменных» сацыялістаў, паслядоўнікаў Леніна, атрымала большасць галасоў і назвала сябе бальшавікамі, а сваіх «ліберальных» апанентаў на чале з Г. Пляханавым – меншавікамі. Прыкладна тады ж (1901–1902) узнікла леванародніцкая партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў (эсэраў).

Эсэры, анархісты, экстрэмісты паслужылі бальшавікам калі не лакаматывам, то канём дзвюх рэвалюцыяў – 1905–1907 гг. і «Октябрьской» 1917 года. Але ўжо ў 1919–1920 гг. «цвёрдакаменныя» ленінцы-бальшавікі ліквідавалі ўсіх сваіх былых саюзнікаў. Заадно – памешчыкаў, капіталістаў, «занадта разумных» філосафаў і вучоных выгналі з краіны. А шараговых асветнікаў, індывідуальных прадпрымальнікаў запісалі ў нізшае саслоўе «служачых» і напачатку іх пазбавілі палітычных правоў. Паводле першых савецкіх канстытуцыяў дзяржава абвяшчалася «Республикой Советов Рабочих, Солдатских и Крестьянских депутатов» [1]. Дзяржаўнай ідэалогіяй у СССР былі абвешчаны матэрыялізм і атэізм. Ідэалісты і хрысціяне не мелі права займаць кіруючыя пасады – ад самага «верху» да самага «нізу».

Цікава, што дзяржаўная партыя Гітлера таксама мела «рабочую» біяграфію. Яе лідэр Адольф Гітлер з кастрычніка 1919 года быў членам Германскай рабочай партыі, дзе заснаваў сваю фракцыю (1920 г.). У ліпені 1921 года быў выбраны яе старшынёй, перайменаваўшы ў Нацыянал-сацыялістычную рабочую партыю. На пачатку кар’еры «рабочы» фюрэр Адольф пакарыстаўся вопытам расійскіх бальшавікоў: 9 лістапада 1921 г. (бальшавіцкі пераварот таксама адбыўся сёмым хмурым лістападаўскім днём 1917 г.) арганізаваў узброены путч у Мюнхене. За гэта яму прысудзілі два гады адсідкі ў крэпасці (1923–1924). Там пачаў ён пісаць сваю ідэалагічную і стратэгічную праграму-кнігу «Мая барацьба» («Mein Kampf». Т. 1–2. 1925–1926).

Да ўлады партыя Гітлера прыйшла праз 15 гадоў пасля ўстанаўлення бальшавіцкай дыктатуры ў Расіі і праз 12 гадоў фашысцкай дыктатуры ў Італіі на чале з Беніта Мусаліні (1883–1945). Дарэчы, таксама былога «дэмакрата» – члена Італьянскай сацыялістычнай партыі, пазней аўтара кнігі «Дактрына фашызму» (1932).

Асноўныя рысы ідэалогіі і адпаведнай палітычнай дактрыны фашызму: адмаўленне дэмакратыі на карысць дыктатуры; вялікадзяржаўны імперскі шавінізм; ксенафобія, імперская місіянская ідэя «выбранага» і «дзяржаватворчага» народу; выкарыстанне ваеннай і наогул грубай фізічнай сілы для вырашэння сваіх асабістых і геапалітычных інтарэсаў; культ харызматычнага лідэра (правадыра), ліквідацыя або прафанацыя дэмакратычных сацыяльна-палітычных інстытутаў. Апрача гэтага – дэмагогія як палітычнае «мастацтва», шырокае выкарыстанне сацыяльна арыентаваных лозунгаў, праграм і праектаў, забарона дзейнасці іншых палітычных партыяў і грамадскіх рухаў, прапаганда спорту і фізкультуры, абяцанне павышаць зарплату і ліквідаваць беспрацоўе, пераадолець класавыя і маёмасныя адрозненні ў грамадстве.

Філасофская ідэалогія фашызму экпектычна спалучае фрагменты антычнай міфалогіі і Бібліі, урыўкі класічнай філасофіі, ідэю сацыял-дарвінізму, элітарызму, расізму, антысемітызму. Дапасоўваліся да фашысцкай палітыкі ідэі філасофіі жыцця Ф. Ніцшэ ў спрошчанай, прафаннай інтэрпрэтацыі. Адносіны фашызму да хрысціянскай рэлігіі, культуры, навукі, філасофіі – прагматычныя, карыслівыя. Напрыклад, фашысцкія ваякі насілі рамяні з барэльефным дэвізам на спражках: «Gott mit uns». Скарочаны афарызм з прароцтва Ісайі: «Варагуйце, народы, але дрыжыце, слухайце ўсе далёкія землі! Узбройвайцеся, але дрыжыце <…>. З намі Бог!» (Іс. 8:10). Падтрымлівалася масавае абрадавер’е. Але толькі не жывая душа хрысціянства – любоў да бліжніх і далёкіх, мір паміж народамі, урэшце, пакаянне ў сваіх грахах. Такія ж прагматычныя, але карыслівыя адносіны былі да навукі, культуры, прызначаных служыць ваенна-палітычнай дзяржаве і яе дыктатарскай уладзе.

Такая ж самая метамарфоза адбылася з бальшавіцкай фракцыяй Расійскай сацыял-дэмакратычнай партыі: трансфармацыя ад лібералізму, сацыяльнай дэмакратыі да рэпрэсіўнай дыктатуры і ваяўнічай імперскай палітыкі. Ад ідэі нацыянальнага самавызначэння народаў Расійскай імперыі – да рэстаўрацыі гэтай імперыі на аснове бальшавіцкай дыктатуры. Адпаведна ідэя пралетарскага інтэрнацыяналізму вырадзілася ў ваяўнічую імперскую ідэалогію «вялікага» рускага народа і ў экспарт бальшавіцкай мадэлі сацыялізму спачатку ў суседнія «брацкія» народы, а пазней – у Еўропу, Азію, Афрыку, Лацінскую Амерыку. Дзяржаўная філасофія матэрыялізму і псеўданавуковага атэізму паслужылі абездухаўленню масаў, захапілі частку навуковай і літаратурна-мастацкай эліты, пазбавіўшы іх свабоды волі і свабоднаму выбару, духоўна і маральна абяззброілі перад таталітарнай і рэпрэсіўнай дзяржаўна-партыйнай машынай.

Праўда, у адрозненне ад фашысцкай практыкі адкрытага выкліку народам свету, расійскія бальшавікі прымянілі тактыку часовай мімікрыі пад «народную дэмакратыю», прыкрыліся папулярнай і актуальнай для народаў былой Расійскай імперыі ідэяй культурна-нацыянальнага і дзяржаўнага адраджэння. Створаны ў снежні 1922 года СССР быў замаскаваны пад «саюзную дзяржаву» суверэнных «савецкіх» рэспублікаў. Паводле рашэнняў апошняга «ленінскага» Х з’езда РКП (б) у 1921 годзе была прынята праграма «карэнізацыі» саюзных рэспублік, бальшавіцкая рэдакцыя культурна-нацыянальнага адраджэння.

Гэта была тактычная і часовая ўступка ў агульнай волі былых калоніяў Расіі да нацыянальнай самастойнасці і сваёй дзяржаўнасці. Такая «дэмакратычная рэпрыза» ў СССР дакладна абазначылася ў «Канстытуцыі БССР» 1925 года. Першы раздзел «Основы политического строя» пачынаецца наступнай дэкларацыяй: «Белорусская Советская Социалистическая Республика (БССР) есть суверенное государство, не допускающее чьего либо то ни было чужого равноправного владения на своей территории».

У раздзеле «Права национальностей» абвяшчалася: «Языки национальностей, населяющих территорию в БССР (белорусский, еврейский, русский и польский) являются равноправными. Ввиду значительного преобладания в БССР населения белорусской национальности белорусский язык избирается как язык преимущественный для сношения между государственными, профессиональными и общественными учреждениями и организациями» [2].

Такім чынам, беларуская мова набыла статус агульнадзяржаўнай у адрозненне ад лакальнага статуса мовы іншых нацыянальнасцяў у краіне.

Паводле Артыкула 36 гэтай Канстытуцыі, БССР абвяшчалася суверэннай дзяржавай. Гэтым жа артыкулам абвяшчалася, што БССР «добровольна входит в состав Союза Советских Республик, оставляя за собой право свободного выхода из Союза» [2].

Урэшце, нават Канстытуцыя СССР 1936 года, калі ўжо амаль дзесяць гадоў доўжыліся рэпрэсіі і расстрэлы беларускай і ўкраінскай навуковай, літаратурнай, мастацкай і дзяржаўнай эліты, калі ў ходзе «сацыялістычнай» індустрыялізацыі і «калектывізацыі» сялянскай вёскі вынішчалася сялянская эліта, бальшавікі хлусліва абвяшчалі права народаў СССР на нацыянальнае самавызначэнне аж да аддзялення ад СССР і ўтварэння самастойнай дзяржавы. Праўда, беларускага ўраду маскоўскія бальшавікі «параілі» выкрасліць гэты артыкул з адпаведнай Канстытуцыі БССР 1937 года. І тым не меней, у ёй абвяшчаўся дзяржаўны суверэнітэт БССР. У гэтай канстытуцыі ўсё яшчэ СССР называлася не унітарнай, а «саюзнай» дзяржавай, яна «гарантавала» свабоду слова, друку, сходаў і мітынгаў, вулічных «шествий» і дэманстрацый, урэшце, «навучання ў школах на роднай мове» [3]. Саюзная «сталінская» «Канстытуцыя СССР» 1936 года змяшчала артыкул пра права народаў на нацыянальнае самавызначэнне «вплоть до отделения от СССР» і стварэнне самастойнай дзяржавы.

Між тым, пачынаючы з 1929–1939 гг. беларускіх пісьменнікаў, дзеячаў мастацтва, навукі, культуры, асветнікаў сотнямі ссылалі на катаргу, пазней іх судзілі «тройкі»-НКВД, расстрэльвалі толькі за тое, што агентурныя і дабравольныя даносчыкі інфармавалі пра тое, што гэтыя выдатныя грамадзяне краіны – прыхільнікі аддзялення Беларусі ад Расіі і стварэння сваёй незалежнай дзяржавы.

Гэта была палітычная «стратэгія» бальшавікоў, дакладна разлічаны план разбурэння адроджаных нацыяў і нацыянальных дзяржаў? Між тым, у прававой дзяржаве якраз бальшавіцкую апрычніну павінны былі б судзіць і наказваць аж да смяротнай казні за злачынства – здраду дзяржаве і Канстытуцыі.

Ініцыянаваная былым Генсекам ВКП (б) СССР Мікітам Хрушчовым (верагодна, па прапанове ягоных разумных дарадчыкаў) рэфармацыя партыі 1956–1963 гг. закончылася фармальным адказам ад бальшавіцкай праказы. Адмянялася самая назва «партыя бальшавікоў», яна набывала вонкава прыкметы аналагічных еўрапейскіх камуністычных партыяў. Насуперак намаганням наступных генсекаў партыі – Л. Брэжневу і Ю. Андропаву аднавіць бальшавіцкую традыцыю, надаўшы ёй больш прыстойнае, «гуманнае» аблічча, – гэты варыянт бальшавіцкага імперыялізму канчаткова праваліўся ў выніку дэмакратычных рэформ Міхаіла Гарбачова.

Сёння большасць камуністаў былога СССР раздзяліліся: адны далучыліся да «партыі ўлады», іншыя занялі блізкую да еўрапейскай сацыял-дэмакратыі пазіцыю левай апазіцыі да гэтай улады. Сёння ўзначаленая камуністамі Малдавія гатова ўступіць у Еўрапейскі Саюз. Урэшце, экстрэмісцкая меншасць былых камуністаў і сучасных палітыканаў у Расіі, Беларусі, Украіны занялі антынацыянальную пазіцыю, далучыліся да праімперскіх расійскіх чарнасоценцаў – спадчыннікаў былога чарнасоценскага «Союза русского народа», былой царскай імперыі.

Гэта яны, сённяшнія імперыялісты, эфектыўна прымяняюць двулікую тактыку. Адны адкрыта прапаведуюць чарнасоценскі імперскі пераварот, пакланяючыся адначасова двум ідалам – Сталіну і Гітлеру. Небяспечная, узрыўная сумесь бальшавізму і фашызму! Іншыя, больш хітрыя палітыканы-кар’ерысты прымяняюць выпрабаваную тактыку бальшавікоў і фашыстаў – мімікрыю пад дэмагагічны «дэмакратызм» з апорай на люмпен-пралетарыят сучаснай фармацыі. Яны здолелі ўвайсці ў расійскую Дзяржаўную думу, іншыя ўладныя структуры. Замахваюцца на яе вяршыню – прэзідэнцкую пасаду. Гэтую псеўдаапазіцыю сёння ўзначальвае лідэр фальшывых расійскіх «ліберальных дэмакратаў» – Уладзімір Вольфавіч Жырыноўскі.

Сёння гэтая грымучая сумесь бальшавізму і фашызму ў перспектыве – галоўная небяспека. Для Расіі і яе былых «саюзнікаў» па СССР. Дарваўшыся да ўлады, яны найперш паспрабуюць здзейсніць «Anschlus» Беларусі і Украіны. Гэта будзе пачатак аднаўлення бальшавіцка-фашысцкай імперыі. А пазней – дарога да сусветнага панавання.

 


1. Конституция (Основной Закон) Белорусской Социалистической Советской Республики (1919 г.). – Мн., Белгосиздат, 1924. С. 3.

2. Конституция Белорусской Социалистической Советской Республики (1925 г.). Мн., Издание ЦИК БССР, 1925. С. 7.

3. Конституция (Основной Закон) Белорусской Советской Социалистической Республики (1937 г.). – Мн., 1937. С. 8–9.

 
« Папяр.
БелСаЭс «Чарнобыль»

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Правда ли, что на самом деле Путин - богатейший человек в мире?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | SOS-паралелі


После 17 лет пребывания у власти российский лидер владеет "состоянием в размере 200 млрд долларов, 58 самолетами и вертолетами, а также 20 дворцами и загородными виллами" "Возможно, российский президент Владимир...
Пралегамены да канструявання беларускага нацыяналізму
АДВЕЧНАЕ | Гістарычны матыў


Анатоль Астапенка У кожнай сучаснай дзяржаве кожнынармальны грамадзянін ад пачатку нацыяналіст. Быць нацыяналістам - гэта нармальны стан чалавека. Чалавека без свайго нацыянальнага пачатку на Зямлі проста не існуе. Кожны нараджаецца альбо...
Творчыя арганізацыі патрабуюць перагляду Пастановы №7
АДВЕЧНАЕ | Гістарычны матыў


ГА "БАЖ", РГА "Беларускі ПЭН-цэнтр", ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" звярнуліся ў Міністэрства культуры з просьбаю патлумачыць чаму гэтыя арганізацыі не ўвайшлі ў спіс творчых саюзаў. Разам з тым іншыя...
Литвинизм и Белая Русь
АДВЕЧНАЕ | Даследаванні


Вадим ДЕРУЖИНСКИЙ В российской прессе появилась статья минчанина, кандидата политических наук Николая Малишевского (1977 г.р.) «Литвинство и Белая Русь». Автор в традициях сталинизма лишает Беларусь и беларусов права на свою...
РЕАЛЬНАЯ ДЕЙСТВИТЕЛЬНОСТЬ «ПУТИНЛЭНДА»
ДЗЯРЖАВА І МЫ | SOS-паралелі


На Западе много десятилетий тому назад придумали парк аттракционов под названием «Диснейлэнд». Задумка была оригинальна и проста одновременно: каждый обыватель «западного рая» (при наличии небольшого количества «баксов» в кармане)...
Член-карэспандэнт НАН Беларусі Аляксандр Лукашанец прапанаваў меры па падтрымцы беларускай мовы
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Палітыка


У Беларусі неабходна прыняць меры па падтрымцы нацыянальнай мовы для забеспячэння рэальнага раўнапраўя дзяржаўных моў у сітуацыі двухмоўя, зацверджанага Канстытуцыяй. Такое меркаванне выказаў на прэс-канферэнцыі 17 лютага першы намеснік дырэктара...
Удзельнікі акцыі ў Бабруйску выставілі ўльтыматум уладам
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Палітыка


У Бабруйску 26 лютага на мітынгу супраць дэкрэту № 3, які адбыўся на цэнтральнай плошчы горада, прыняло ўдзел больш за 1000 чалавек. Распачаў мітынг і быў яго вядоўцам сустаршыня Беларускай...
«Круглый стол» с тремя неизвестными. Чапай думу думает
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Палітыка


Вопрос о будущем одного человека должен уступить место вопросу о будущем всей страны. Митинг возмущенных «тунеядческим» декретом белорусов завершился мирно, и Александр Лукашенко, улетевший в Сочи, получил возможность спокойно подумать....
Пресловутый «русский мир»
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Палітыка


Вадим Деружинский   Уважаемые коллеги! Не смог промолчать, видя, какой дурдом вы тут обсуждаете. Некий господин Костян С. И. называет себя «председателем Белорусского славянского комитета». Поскольку славяне - понятие сугубо...
Алег Трусаў. «Гісторыя сярэднявечнай Еўропы (V–XV стагоддзі)» [Паноўлена]
КНІГІ | Нятленнае


Гісторыя - гэта навука аб развіцці чалавечага грамадства. якая вывучае мінулае чалавецтва ва ўсёй яго канкрэтнасці і раз-настайнасці. У сувязі з гэтым гісторыя складаецца з сусветнай (усеагульнай) гісторыі і...
Краснасельскі краязнаўца
АДВЕЧНАЕ | Асоба


Мінае 80 гадоў з дня нараджэння (11.01.1937) Верацілы Міхася, сына Уладзіміра з пасёлка Краснасельскі ў Ваўкавыскім раёне. 40 гадоў прайшло, як я пазнаёміўся з магутным краязнаўцам, дасціпным гумарыстам-фалькларыстам, рэстаўратарам, нумізматыкам,...
если бы Вы стали президентом Беларуси
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Палітыка


Вадим Дзеружинский ПОЗИЦИЯ. По поводу вопроса "Главный вопрос к Вам: если бы Вы стали президентом Беларуси, то какие бы вы предприняли действия для процветания этой крайне бедной природными ресурсами...
+ + +
Брама сайта | Галоўная старонка


...
Joomla! Ukraine

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 18
mod_vvisit_counter Учора 1642
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 4924
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 32357
Каталог TUT.BY