Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow ДЗЯРЖАВА І МЫ arrow Соцыум >> arrow Сыход з яснай явы

Сыход з яснай явы Друк E-mail
03.09.2010 | 22:40 |
Сяргей ЗАКОННІКАЎ Сяргей ЗАКОННІКАЎ
У серыі роздумаў пра мясцовыя «парадак і стабільнасць» дайшла чарга да стану нашай вёскі. У жыцці нацыі яна заўсёды займала важнае месца. Увогуле, мяркую, што Беларусь, нягледзячы на статус індустрыяльна-аграрнай дзяржавы, дагэтуль застаецца ў менталітэце сваіх грамадзян вясковай, у чым пераконваюць рэаліі.

Успомнім, колькі гараджан маюць соткі, лецішчы і прападаюць на іх ад ранняй вясны да позняй восені. Дачнікі засялілі цэлыя вёскі, дзе ўжо няма карэнных жыхароў. А згадаем, колькі гаворак гарадскіх насельнікаў круглы год вядзецца пра вёску, яе праблемы і клопаты.

Да пачатку ХХ стагоддзя ў Беларусі было больш чым 80% сялян. Спакон веку, яны, зыходзячы з характару сваёй працы, непарушна злітыя з існаваннем зямной прыроды, жылі па яе мудрай логіцы і законах. Сяляне, гадуючы жывёлу, вырошчваючы збожжа, лён, гародніну, садавіну, як бы пастаянна будавалі само жыццё. Гэты лад быў бязлітасна разбураны пасля кастрычніцкага перавароту ў 1917 годзе.

Трагедыя беларускай вёскі заключалася ў тым, што савецкая ўлада замест руху наперад загнала яе ў мінулае. Татальная калектывізацыя па форме была нібыта прагрэсіўнай, але па сваім змесце феадальнай. Вярнуліся падноўленыя баршчына і аброк, усталявалася пажыццёвая прыпіска людзей да месца працы і жыцця.

Бальшавікі мелі спрошчаны падыход да перабудовы вёскі. Яны вырашылі не ладзіць новае жыццё шляхам рэформаў з выкарыстаннем назапашанага вяскоўцамі вопыту пастаяннага самаабнаўлення, а задумалі ўсё разбурыць і затым пабудаваць наноў «па самых правільных чарцяжах».

У адказ у СССР адбылося 6 тысяч выступленняў сялян супраць савецкай улады, прытым 55 з іх былі ўзброенымі, а ўсяго ўдзельнічала ў змаганні 1 мільён 700 тысяч чалавек. Варта ўдумацца ў гэтыя лічбы і зразумець трагізм сітуацыі. Пытанне стаяла рубам: пераможа сялянства або бальшавіцкая наменклатура? Безумоўна, верх быў за апошняй, якая выкарыстоўвала для падаўлення рэгулярную армію, нават гарматы.

У 1929 годзе, калі надышоў час «вялікага пералому», на хвалі агульнай эйфарыі народны паэт Беларусі Янка Купала пісаў:

Як сон маркотны, нежаданы,
Сыходзіш, вёска, з яснай явы,
А твой народ вернападданы
Імкнецца, скінуўшы кайданы,
Да новай долі, новай славы.

Сапраўды, людзі імкнуліся да свабоднай працы, да цывілізацыі, культуры. Але гэта засталося толькі марай.

Што адбываецца цяпер? Нягледзячы на дасягненні прагрэсу, матэрыяльны і духоўны разрыў паміж горадам і вёскай не змяншаецца, а павялічваецца. Па-першае, знікаюць самі вёскі, ідзе апустыньванне тэрыторый. Старыя людзі дажываюць век, моладзі няма. Дамы гніюць, трухлеюць. Палі зарастаюць хмызняком, непаўнацэнным лесам. Дзікая прырода адваёўвае свае пазіцыі ў цывілізацыі. З другога боку, ідзе другасная ўрбанізацыя — уздоўж ажыўленых трас, каля гарадоў. Фарміруецца прынцыпова новая схема рассялення, якая стварае вялікія цяжкасці для рашэння эканамічных і сацыяльных праблем.

Калі ад Снова або Верцялішак, куды па загаду кіраўніка краіны кожны год для паказушнага піяру возяць расійскіх і ўкраінскіх журналістаў, ад’ехацца крыху далей, то малюнак будзе не такі аптымістычна-ідылічны. У многіх вёсках адзінай прыкметай цывілізацыі засталася аўталаўка, якая прыязджае раз на тыдзень.

Аграрная палітыка аўтарытарнага рэжыму вызначаецца ашаламляльнай непаслядоўнасцю. Шмат гадоў дзяржаўная праграма адраджэння і развіцця сяла трымалася на будаўніцтве аграгарадкоў. Старыя, але яшчэ жывыя вёскі ў гэты час пазбаўляліся школ, участковых бальніц, амбулаторый, магазінаў, аўтобусных маршрутаў, што катастрафічна пагоршыла і так невысокую якасць жыцця іх жыхароў.

У 2009 годзе ўзнікла чарговая ідэя — выдзяляць зямельныя ўчасткі і адпускаць жадаючых на хутары. Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання заявіла: «Главная цель, которую преследуют организаторы создания хуторов, — дать людям право осознанного выбора: жить в деревне, на хуторе или в агрогородке». Што ж, думка правільная.

Але добрым пачынанням заўсёды перашкаджае айчынная практыка. На жаль, людзі, якія займелі ў аграгарадках жыллё, убачылі, што яно далёка не камфортнае і адразу запатрабавала рамонту, што тут для іх не знаходзіцца працы. З другога боку, пад уціскам чыноўнікаў катастрафічна змяншаецца колькасць фермераў. Вось што напісаў М. Паўлаў з Салігорскага раёна ў газету «Известия» : «Зачем на местах чинить дополнительные препятствия и отбивать всякое желание работать на земле? Где можно найти поддержку? Кто может дать квалифицированную консультацию? Где можно получить финансовую поддержку на развитие? Вопросов много, а вот помощь и поддержку получить не у кого. Жаль, что хорошие указы не выполняются, и при этом никто не несет ответа. Для кого они издаются?»

Чыноўнікі часта катаюцца па свеце, вывучаючы перадавы аграрны вопыт, але толку мала. Укараняць яго немагчыма, пакуль у іх будзе такое, як цяпер, калгаснае мысленне. Хоць усё рашаецца проста: трэба мець і фермерскія гаспадаркі, і малыя, сярэднія, буйныя кааператывы, і блізкую да іх перапрацоўчую прамысловасць, актыўна выкарыстоўваць новыя тэхналогіі. Скажам, чаму б не перанесці на айчынную глебу прыклад арганізацыі Саюза шведскіх фермераў? Ён не толькі выступае ў якасці прыёмшчыка і прадаўца прадукцыі, але і мае ўласную навуковую і тэхнічную базу, кааператыўны банк. У гэтым выпадку фермер абаронены з усіх бакоў. Як розныя спецыялізаваныя службы эфектыўна дапамагаюць працаваць вясковым жыхарам на зямлі, мне давялося назіраць у Францыі, Швейцарыі, Даніі.

У развітых краінах сельскай гаспадаркай займаецца ад 3 да 7 працэнтаў насельніцтва. Такой колькасці працаўнікоў хапае, каб вырашыць харчовую праблему, а таксама атрымаць прыбытак ад экспарту. Нават нашых суседзяў, нядаўніх сяброў Еўразвязу — Польшчу і Літву, клапоціць адна праблема: куды прадаць сельскагаспадарчую прадукцыю? У час эканамічнага крызісу ў Еўропе цэны на харчаванне знізіліся, у чым толькі што сам пераканаўся на прыкладзе Германіі. А ў Беларусі, дзе ў вёсцы шчыруе нашмат болей народу, улада якой пахваляецца «эканамічным цудам», наадварот, кошт прадуктаў значна павысіўся.

У заключэнне скажу: беларусы не павінны плакаць, што патрыярхальная вёска сыходзіць, памірае. Слязой яе не ўратуеш. Ды і ці варта гэта рабіць? У першую чаргу трэба ў сельскай мясцовасці забяспечыць людзей працай, стварыць для іх спрыяльную жыццёвую прастору, каб кожны чалавек мог рэалізаваць свае патрэбы ў адукацыі, культурным развіцці, медыцынскім абслугоўванні. Тады хутчэй будуць адраджацца разбураная сялянская псіхалогія, павага і любоў да галоўнага багацця дзяржавы — зямлі.

Што тычыцца непаўторных вясковых ландшафтаў, то ёсць магчымасць прывесці да ладу закінутыя, але канчаткова не знішчаныя сядзібы, паркавыя ансамблі, вадаёмы.

Пра тое, што можна і трэба зрабіць, каб беларуская вёска стала роднай маці для сваіх жыхароў, была прывабнай для гасцей, паразважаем у наступным роздуме.

Свободные новости плюс
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 322
mod_vvisit_counter Учора 2936
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 15077
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 10408