Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow ДЗЯРЖАВА І МЫ arrow Палітыка arrow «Усходняе партнёрства»: калі форма не мае належнага зместу

«Усходняе партнёрства»: калі форма не мае належнага зместу Друк E-mail
16.07.2010 | 11:20 |
ImageВасіль ЯКАВЕНКА, пісьменнік

Еўропа спрабуе наладзіць мірнае, вольнае і годнае для чалавека жыццё на сваім кантыненце, і гэта сёння належыць прымаць за факт, які толькі блазан можа ігнараваць. Грэх было б і беларусам не пакарыстацца такімі яскравымі варункамі еўрапейскай гуманнай палітыкі. Дзеля спакою і далейшага цывілізаванага жыцця свайго народа.

Чытаю рэзалюцыю канферэнцыі Нацыянальнага форуму грамадзянскай супольнасці: "Дарожная карта "Усходняга партнёрства" для Беларусі". Канферэнцыя адбылася 5-6 ліпеня 2010 года ў Мінску. І перада мной гэты важны дакумент, хоць, калі шчыра, у ім ёсць і істотны прагал. Мая думка... У самым канцы, пад тэкстам, пералічаны больш за два дзесяткі грамадскіх арганізацый, ад Асамблеі прадэмакратычных НДА Беларусі да незалежных прафсаюзаў і Рэспубліканскай асацыяцыі інвалідаў-калясачнікаў. Адно, пра што я тут жа пашкадаваў... Нацыянальны форум абышоўся без дэмакратычных творчых аб'яднанняў, скажам, мастакоў, пісьменнікаў, тэатральных дзеячаў, якія заўжды і былі носьбітамі нацыянальных інтарэсаў.  Таму для мяне застаўся незразумелым крытэрый "гуртавання" як грамадзянскай супольнасці, так і Нацыянальнага форуму для ўдзелу ў гэтай надзвычай важнай партнёрскай канферэнцыі.

Будзем зыходзіць, аднак, з таго, што падкрэсленыя мной знакавыя словы тут ужыты не дарэмна. А калі так, тады за падобнага роду форумамі павінна стаяць шырокае прадстаўніцтва, якое адстойвае нацыянальныя інтарэсы. Афарбоўку такім форумам прыдаюць, як правіла, нацыянальная культура і мова, далей праз іх ужо выяўляюцца характар і менталітэт народа.

Маючы акурат вось такую арыентацыю, я прабег па тэксце Рэзалюцыі зверху ўніз. І, прызнаюся, быў расчараваны.

Што значыць увогуле Нацыянальны форум без творчай эліты?.. Пытанне да арганізатараў канферэнцыі і прадстаўнікоў Еўрасаюза.

Дарожная карта "Усходняга партнёрства" складаецца з чатырох платформ, з асобнымі пунктамі і падпунктамі.

Гэта "Дэмакратыя, правы чалавека, належнае кіраванне і стабільнасць".

Гэта "Эканамічная інтэграцыя і збліжэнне з палітычнымі курсамі ЕС".

Гэта "Навакольнае асяроддзе, змена клімату і энергетычная бяспека".

Гэта "Кантакты паміж людзьмі".

Не знайшоў я ў тэматыцы Нацыянальнага форуму асобнага раздзела, дакладней, платформы, у якой бы распрацоўваліся і асвятляліся духоўнае жыццё народа, нацыянальная культура і мова. Тым часам не аднаго ж мяне хвалююць пытанні этнацыду, захавання і развіцця беларускай мовы як асновы не толькі роднай нацыянальнай культуры, але і суверэнітэту краіны.

А быў жа перад гэтай канферэнцыяй нібыта і добры знак. Кіраўнік Прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Беларусі спадар Жан-Эрык Хольцапфель, выступаючы 24 мая 2010 года на свяце славянскага пісьменства ў Нацыянальным гістарычным музеі ў Мінску, заклікаў беларусаў не забывацца на родную мову. Ён зазначыў, што Еўрасаюз песціць і шануе сваю культурную разнастайнасць і мовы, заахвочвае іх вывучаць, садзейнічае моўнай разнастайнасці і таму добра разумее клопаты беларусаў у гэтай сферы.

Былі і іншыя спрыяльныя акалічнасці. Грамадзянская ініцыятыва "Інстытут нацыянальнай памяці", напрыклад, пры падтрымцы Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны паспяхова правяла ў 2009 годзе акцыю за адраджэнне беларускай мовы. Пра вынікі напісана ў артыкуле "Каму замінае беларуская мова" ("Народная Воля" за 18 і 21 мая 2010 г.). Самае істотнае, што ў гэтай акцыі нам удалося знайсці падтрымку ў эшалонах улады і прадэманстраваць сапраўды шырокі нацыянальны клопат пра родную мову. Практычна на нашым баку аказаліся Нацыянальная акадэмія навук, шэраг міністэрстваў і аблвыканкамаў, заканадаўчыя ўладныя структуры... Усё гэта выразна акрэслена ў вышэй названым артыкуле. Прадэманстраваны вопыт, як можна знаходзіць кантакты і працаваць на агульны клопат разам з прадстаўнікамі афіцыйных структур.

На жаль, усё гэта не знайшло ўвагі, разумення, падтрымкі на канферэнцыі Нацыянальнага форуму і не трапіла ў "Дарожную карту "Усходняга партнёрства" для Беларусі". Чаму так атрымалася? У канферэнцыі ж, між іншым, бралі ўдзел Таварыства беларускай мовы і Рэспубліканскае таварыства беларускай школы, Праваабарончы цэнтр "Вясна" і Міжнародная хельсінкская асацыяцыя па правах чалавека, ды і ці толькі яны. Чый гэта стратэгічны, асмелюся зазначыць, пралік? Чыя загана?..

Мне здаецца, што ў арганізатараў і апекуноў ліпеньскай канферэнцыі "Усходняга партнёрства" ў Мінску ёсць час, каб да Форуму грамадзянскай супольнасці ў Берліне ў кастрычніку гэтага года асэнсаваць гэтыя шчырыя заўвагі і пажаданні і нейкім чынам выправіць становішча. Перакананы, што гэта надасць яшчэ больш вагі "Дарожнай карце "Усходняга партнёрства" для Беларусі".

Народная Воля
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 852
mod_vvisit_counter Учора 2325
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 11578
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 8003