Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow ДЗЯРЖАВА І МЫ arrow Соцыум >> arrow “Паглядзі на сябе праз прызму народу…” (паноўлены варыянт)

“Паглядзі на сябе праз прызму народу…” (паноўлены варыянт) Друк E-mail
02.07.2010 | 15:30 |
Альберт НАЛЧАДЖАНАльберт НАЛЧАДЖАН

...цаніць продкаў - учынак, скіраваны на тое, каб цаніць сябе і абумовіць сабе перспектыву...

Гутарка пісьменніка Васіля Якавенкі з армянскім этнапсіхолагам Альбертам Налчаджанам

Родныя, род, народ... Нябачнымі і разам з тым моц­­нымі нітамі ўсё гэта знітаванае. У нетрах вякоў і ста­год­дзяў!..

Аднак што ж гэта за з'ява або дзея спектакля? Што за п'еса жыцця, дзе кожны з нас выконвае сваю адметную ролю? Або не настолькі ўжо і адметную?.. Разгадаць, спас­цігнуць тайны народу, своеасаблівы ўзор ягонай душы, сукупнай прыгажосці, паводзінаў, дынамікі развіцця, яго моцы і поспехаў, як і няўдач, удаецца не кожнаму. Гэтым займаюцца рэдкія спецыялісты - этнапсіхолагі, а яшчэ філосафы, сацыёлагі... Да іх ліку належыць і мой сябра Альберт Налчаджан. Прымаю за асабістую ўдачу свае сустрэчы і гутаркі з ім. Нядаўна я быў у яго ў гасцях - у Ерэване, а жыве ён у кватэры з вокнамі на гару Арарат - гістарычны сімвал Арменіі. Як я пераканаўся яшчэ раней, гэты прыцягальны выгляд гары кожнаму паважаючаму сябе армяніну саграе душу і сэрца - сціскае сэрца і душу, - такі неадназначны нябесны зарад у вяршыні Арарата!

Прайшло крыху болей за чвэртку стагоддзя, як у артыкуле "Глаза Наири" я расказваў сваім чытачам аб Арменіі - дакладней, пра феномен Арменіі. У мастацка-публіцыстычным творы мне спадобілася адлюстраваць гісторыю, раскрыць жыццё і ў нейкай меры саму душу армянскага народа. Потым, вярнуўшыся да роднай зямлі, на працягу паўтара дзесятка гадоў вывучаў падзеі і характары, постаці і лёсы, якія складваліся, загартоўваліся ці, наадварот, ламаліся тут у жорнах гістарычных падзеяў; стварыў эпічную рэч "Пакутны век", раман-трылогію пра беларусаў. Прыпамінаю зараз гэта, каб патлумачыць, чаму я так высока цаню тое, чым займаецца псіхолаг Альберт Налчаджан. Ва ўсякім разе мая гутарка з ім, прапанаваная чытачам ніжэй, мае зусім не прыватны характар.

 

- Альберт Агабекавіч, як вы лічыце: ці маюць пісьменнікі нейкія адносіны да тэмы вашых навуковых вышукаў?

- Маюць! Прычым самыя непасрэдныя! Вы ж у сваіх творах адлюстроўваеце думкі, памкненні, раскрываеце духоўнае жыццё народу, а мы, навукоўцы, навуко­вымі метадамі даследуем яго псіхалогію. Я вельмі цаню тое, што далі свайму народу армянскія пісьменнікі. Без іх мы былі б невідушчымі. Дарэчы, цікава, каго з іх, нашых армянскіх літаратараў, вы чыталі і цэніце, хто вам бліжэй?

- Адкажу. Я чытаў многіх вашых паэтаў. Каб спасцігнуць лад армянскай душы. З Сільвай Капуцікян быў асабіста знаёмы, дый з празаікам Сяро Ханзадзянам. Але ж да тэмы нашай сённяшняй гутаркі, як мне гэта бачыцца, бліжэй за ўсіх стаіць Грант Матэвасян. Яго проза - гэта сама паэзія і музыка ў прозе, там і гумар, усмешка, падтэкст, і ўсё тое, што складае армянскі ха­рактар. Калі чытаў яго кнігу "Твой род" у перакладзе на рускую мову, то кожнай сваёй клеткай адчуваў вялікую павагу да аўтара. Мне было чаму павучыцца ў гэтага майстра, тонкага псіхолага, мудраца (хочацца сказаць - з народа). Шкадую, што ў першыя свае наведванні Арменіі не пазнаёміўся з ім. А потым стала позна... Жыццё мяняе кадры на стужцы быцця. Вось цяпер перада мною вы - дзякуй! І, калі дазволіце, прыступім непасрэдна да тэмы ўмоўленай гутаркі.

Многія са школьнай парты ведаюць, як з асобных плямёнаў утварыліся народы. Праўда, бываюць і загадкі, вось як з армянскім народам: адкуль ён раптам узяўся ды заззяў багатай культурай сваёй?.. У Матэнадаране - гэтай скарбніцы стардаўніх рукапісаў - няма адзінага адказу на пастаўленае пытанне. Зрэшты, і на еўрапейскім кантыненце не ўсё адчынена позірку - мінулае ў пэўнай меры агорнута імглою? Узяць хоць бы гісторыю славянаў. Адна з галінаў гэтага народу, што ўтварылася ў Палабіі, на поўначы цяперашняй Германіі, была адціснутая германскімі плямёнамі і пасунулася на ўсход. Палабская Русь, дакладней, князі Палабскай Русі каланізавалі землі нашых плямёнаў - яцвягаў, радзімічаў, дрыгавічоў, крывічоў. Гэтыя плямёны ўжо мелі свае княствы, найбольш моцным з іх было, бадай, Полацкае княства. Усе яны займалі тэрыторыю, якая ахоплівае сённяшнюю Беларусь, Беласточчыну, Смаленшчыну, Браншчыну, часткова Пскоўскую і Чарнігаўскую вобласці. Менавіта ў гэтых межах у ХІІІ стагоддзі ўтварылася Вялікае Княства Літоўскае (ВКЛ). Што гэта такое? Ды проста прарадзіма беларусаў - дзяржава, у межах якой і сфарміраваўся этнас, да якога, як бачыце, я таксама належу. І гэта не ўсё. Палабы далі таксама дынастыю Рурыкавічаў у Ноўгарадзе. Рурыкавічы мелі стасункі з Масковіяй.

А тут яны "пасеялі" Русь на ўсёй тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага, насельніцтва якога стала называць сябе ліцьвінамі. Зрэшты, і русінамі таксама - па адзінай веры ці хутчэй - па агульнапрынятай назве, што прыйшла з Палабіі.

- Калі можна, удакладніце, калі ласка: людзі называлі сябе ліцьвінамі, а не лі­тоўцамі?

- Не-не, зусім не літоўцамі! Таму што тыя літоўцы, якія жывуць сёння на паўноч­ны за­хад ад Беларусі, зваліся тады інакш, і толькі пасля Грунвальдскай бітвы з Тэўтон­скім ордэнам яны былі паяднаныя з ВКЛ. А гэта ўжо як-ніяк ХV стагоддзе.

- Дзякуй, зразумеў. Этнічна там быў не славянскі, а іншы народ.

- Іншы... Нашая гісторыя ў цэлым, і асобныя нашыя гісторыкі паказваюць, як ства­ралася супольнасць ліцьвінаў, іх культура, мова, тэрыторыя. Значна меней даследаваны пераходны працэс - ад народу да нацыі. Мяне больш гэта і цікавіць. Пытанне да вас, адмысловага спецыяліста: якой вам бачыцца дынаміка дзівоснага пераўтварэння - народу ў нацыю?

- Даследаванне сутнасці з'явы можна пачаць з канца. Паставім пытанне інакш: якімі прыкметамі павінна валодаць супольнасць людзей, каб мы мелі падставы назваць яе нацыяй?

Як вы разумееце, нацыя павінна мець сваю мову і чым больш развітую, з боль­шымі патэнцыяльнымі магчымасцямі, тым лепей. Нацыя павінна мець свой сектар культуры, які ствараецца пры дапамозе мовы. Культура - гэта вельмі вялікая, калі не знакавая, адметнасць. Нацыя павінна валодаць этнічнай сама­свядомасцю. Члены этнічнай супольнасці як мінімум павінны ўсведамляць, што яны належаць да гэтай супольнасці і без яе страчваюць частку сваёй чалавечай тоеснасці. Гэта значыць, Я ёсць Я, таму, што Я - армянін. Вы маеце здольнасці, розныя чалавечыя якасці не толькі таму, што Вы ёсць Вы, але і таму, што Вы з'яўляецеся беларусам, гэта значыць, у склад Я альбо Я-канцэпцыі кожнага чалавека ўваходзіць таксама і этнічная Я-канцэпцыя. Гэта частка існавання ў жыцці асобы, і гэта пэўная прыкмета таго, што на вашай зямлі бытуе нацыя. Зразумела, важнай прыкметай яшчэ з'яўляецца агульная тэрыторыя і сама дзяржава - гэта значыць сістэма органаў, што кіруе жыццядзейнасцю супольнасці.

У народнасці ці народу не ўсе гэтыя прыкметы могуць існаваць, але каб этнагенез меў месца, яны павінны стварацца. Значыць, калі перад вамі супольнасць, якая не мае ўсіх гэтых прыкметаў, вы як канкрэтны прадстаўнік гэтай супольнасці можаце паставіць перад сабой задачу развіваць у людзей, у сваіх суайчыннікаў якасці, якіх не хапае, і гэта ёсць працэс нацыягенезу. Чаму прынята лічыць, што інтэлігенцыя выконвае найважную ролю ў стварэнні нацыі? У этналогіі ёсць нават такі напрамак - канструктывізм. У ім сёе-тое памылковае і часам гучаць сцвярджэнні, што інтэлігенцыя як свядомая частка супольнасці бярэ ў свае рукі гэтыя этнічныя працэсы, паскарае і накіроўвае іх да вызначанай мэты і на самой справе садзейнічае стварэнню нацыі. Але калі б гэтакіх пройдзеных альбо прамежкавых этапаў не існавала, то інтэлігент нічога не мог бы зрабіць.

- Згодны з вамі! Больш за тое, тут выяўляецца велізарная роля творцаў, творчай інтэлігенцыі, асабліва пісьменнікаў, прасякнутых духам свайго народу. У нас апошнім часам нярэдка выказваецца меркаванне, што белару­скую нацыю стварылі пісьменнікі. Назаву імёны. Гэта, перш за ўсё, Янка Купала - геніяльны паэт, палымяны патрыёт сваёй зямлі , знішчаны тымі, хто праводзіў палітычны тэрор. Плячом да пляча з ім ішлі Якуб Колас, Мак­сім Багдпновіч, Максім Гарэцкі. А раней - Францішак Багушэвіч, Дунін-Марцінкевіч, бліжэй да нас - Кузьма Чорны, Максім Танк, Аркадзь Куляшоў, Іван Мележ, Уладзімір Караткевіч, Васіль Быкаў... Зразумела, яны і не толькі яны - з тых, хто ствараў адмысловую нацыянальную літаратуру. Важны момант. Літаратура спрыяла ўтварэнню нацыі, раскіданай у крывавых стагоддзях. Пісьменнікі-волаты пісалі і друкавалі праўдзівыя, глыбокія на адлюстраванне народнага духу і жыцця беларусаў творы, якія ў сваю чаргу ўздзейнічалі і ўздзейнічаюць на народ. У гэтым пісьменнікам не адмовіш. Цяпер возьмем другі прыклад. Аж да ХVІІ стагоддзя ўключна ліцьвіны ў значнай меры пераўзыходзілі Масковію па культуры і пісьменству, нярэдка мы былі донарамі для ўсходняга суседа-маскаля, і гэта тэма асобнай гутаркі. Але вось на тых расейскіх (калі казаць па-сучаснаму) землях неўзабаве з'яўляюцца Ла­ма­носаў, Глінка-ліцьвін, Пушкін... У цэлым фарміруецца руская культура. І вазьміце ўжо ХІХ стагоддзе на Русі Вялікай! Згодна з маім асабістым досведам і ўражаннямі - тое, што вяршылася ў Расеі ў дзевятнаццатым стагоддзі, падобна да магутнага выбуху ў творчасці, у працэсе станаўлення і развіцця не толькі мастацкай літаратуры, але і ўсіх іншых галінаў мастацтваў. Я не асмелюся пералічыць тут нават усе імёны асабліва прыкметных творцаў рускай літаратуры, музыкі, жывапісу - іх шмат і вы іх ведаеце, вас яны таксама ўражвалі і ўражваюць, ці ж не так?

- Так-так, безумоўна! Уплыў рускіх пісьменнікаў і дзеячаў культуры на развіццё сваёй чыннай нацыі велізарны.

- Класічныя віды і формы расійскай культуры глыбока хвалююць і захапляюць, прычым не толькі нас з вамі - многіх. Не чуў, аднак, каб выказаную тут думку аб уплыве літаратараў і літаратуры на фарміраванне нацыі хто-небудзь аспрэчваў альбо адмаўляў; прынамсі, у нас на Беларусі. А вось ва Украіне аднадушна сцвярджаюць, што нацыю стварыў Тарас Шаўчэнка, паэт, мудрэц... Як вам гэта падабаецца? Мы прымаем іх сцвярджэнне?.. Прымаем! Украінцам на месцы відней. Да таго ж геній Тараса мала з кім і з чым суразмерны! Адно калі, адштурхнуўшыся ад вашых словаў, весці размову аб нейкім «прамежкавым» этапе развіцця, дык, прымяняльна да Беларусі, за першы этап, безумоўна, трэба прыняць Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае (так пачалі называць яго пасля перамогі пад Грунвальдам). У тым княстве былі ўсе пералічаныя вамі прыкметы нацыі. Дзяржава ВКЛ па сутнасці сфарміравала народ, яго мову, пісьменства, звычаі, веру, фальклор, магчыма, нават ментальнасць, хаця ментальнасць мае больш глыбокія карані. Скажу болей, прыняўшы Статут ВКЛ у 1529 годзе - а на справе гэта была Канстытуцыя, - Вялікае Княства Літоўскае рэальна ўжо тады выйшла на дэмакратычны ўнутрыдзяржаўны лад развіцця!

- Нават так? Прыемна чуць!.. Я рады, што ў вашай гісторыі ёсць такія выдат­ныя прыклады дзяржаўнага ўладкавання жыцця. Вашы меркаванні лагічныя і з майго боку ніякіх прынцыповых заўвагаў не выклікаюць. Толькі я працягну сваю думку.

Народ вялікі, але ў ім няма адметных асобаў - этнагенез згасае. Нярэдка гэтаму садзейнічае бюракратызм, які звязвае ініцыятыву. Тады народ трапляе пад уплыў іншых народаў, маючых больш моцных лідэраў.

У грамадстве, надараецца, не любяць таленавітых людзей, пераследуюць, забіваюць. Гэтую з'яву этнолагі назіралі ў адсталых народаў Інданезіі... А ў Расіі - прыклад Пушкіна, Лермантава і іншых. Адна з трагічных старонак Арменіі заключаецца ў тым, што таленавітых людзей - Месропа Маштоца, Маўсэса, Харэнадзі, Давіда Анахта і іншых - пераследавалі свае ж суродзічы, не давалі тварыць свабодна, вольна, у поўную меру сілаў і здольнасцяў. Але ж калі чалавек надзелены воляй, ён усё роўна стварае, не звяртаючы ўвагі на перашкоды і нязручнасці. Праўда, не кожны гэтак зможа. Цікава, ці назіралася падобная з'ява агрэсіі да таленавітых асобаў у гісторыі беларускага народу?

- Не, у беларускай гісторыі і культуры я не магу прыгадаць падобнага, зразумела, за выняткам часу таталітарнага камуністычнага рэжыму з яго двурушнай правакацыйнай палітыкай.

- І яшчэ, каб скончыць сваю думку. Пераход ад узроўню народу на ўзровень нацыі азначае развіццё і ўмацаванне самасвядомасці, развіццё мовы і ўсіх аспектаў супольнай культуры, стварэнне дзяржаўных органаў, якія сваёй уладай пакрываюць увесь тэрытарыяльны анклаў і ўсе падгрупы народу - тады і завяршаецца падобны пераход. Усё гэта патрабуе псіхалагічнага аналізу.

- Разумею... Можа здацца дзіўным, але мы ў Рэспубліцы Беларусь - у масе сваёй - гэтых палажэнняў яшчэ не засвоілі. Па розных прычынах. Адна з іх, як мне бачыцца, - у ранейшым касмапалітычным дыктаце ідэолагаў з вертыкалі праўлення, у штучным, як і раней, падзеле творчай і навуковай эліты на часткі, адна з якіх выслужваецца перад чыноўнікамі, а другая - не настолькі, больш незалежная... Мела месца і фізічная ліквідацыя нацыянальных палітычных лідэраў. На маёй памяці - дыскрымінацыя беларускай мовы, якая доўжыцца і сёння. Можна сказаць, што беларускай мовай штодзённа карыстаюцца толькі чатыры адсоткі нашых грамадзянаў, зразумела, не ўлічваючы "трасянкі", якая складаецца з мешаніны беларускай і рускай моваў, - на ёй размаўляе большасць. Беларускую мову ЮНЕСКА занесла ў Атлас тых моваў, якім пагражае небяспека знікнення. Канстытуцыйны суд Рэспублікі Беларусь яшчэ ў 2003 годзе прызнаў падобнае становішча з роднай мовай процізаконным і заклікаў улады, якія не выконваюць закон аб мовах у краіне, выправіць становішча. Заклік праігнараваны. Толькі, калі вам цікава, вось што паказала акцыя па адраджэнні беларускай мовы, якую мы, пісьменнікі, правялі ў 2009 годзе пры ўдзеле ў ёй нацыянальнай эліты, акадэмікаў, дактароў навук, дзеячаў мастацтва. А яна паказала, што народ памятае пра сваю родную мову і зацікаўлены ў яе вяртанні ў школы і вну, у справаводства, у нацыянальную культуру. Менавіта пасля гэтай акцыі на "Славянскім базары" ў Віцебску ўпершыню прагучала беларуская мова з вуснаў афіцыйнай асобы. Потым у некаторых абласцях губернатары пачалі чытаць даклады на беларускай мове. Часцей загучала мова ў праграмах радыё і тэлебачання. Увогуле мы далі штуршок адраджэнню беларускай мовы ў грамадстве. Толькі тыя, хто сядзіць на самым версе гэты штуршок не ацанілі і не пакарысталіся ім. Наадварот, з-за іх зацятасці можа надарыцца новы адкат.

У беларусаў ёсць прымаўка: "Бі свайго, каб чужыя баяліся!" Б'юць сваіх у нас, асабліва ў апошнія паўтара дзесятка гадоў! Вы, Альберт Агабекавіч, закранулі вельмі хвалюючую для нас тэму - гэта грэбаванне сваім духоўным вопытам, здрада нацыянальным традыцыям, культуры, увогуле - нацыі. Такая бязглуздзіца пачыналася колісь у ліцьвінаў (аўтааўтонім нашых беларусаў) з вышэйшага саслоўя - шляхты, што служыла польскім уладам. Але тады мова і культура ўчэпіста трымаліся за вёску. Пазней імкненне падмінаць нацыянальную культуру было палітыкай камуністаў, савецкіх уладаў... Дый на тых не скончылася. Сёння ў суверэннай і нібыта ўзорнай, згодна з афіцыйнай версіяй, дзяржаве - я кажу пра Беларусь, можна знайсці нямала яскравых прыкладаў здрады народу і Канстытуцыі. Асабліва стараюцца сілавікі, міліцыянеры, амапаўцы. Яны экіпіруюцца нярэдка пад агромністых чорных павукоў. Уявіце сабе, напакаваныя, пукатыя, з тварамі, закрытымі маскамі. яны выбягаюць на плошчу і, поўныя злосці, палююць, ганяюцца за маладымі патрыятычна настроенымі людзьмі, пераважна тымі, хто размаўляе на беларускай мове, лупцуюць іх дубінкамі, б'юць маладзіц у твар, ловяць у свае сеці, вязуць у пастарункі. Вы не паверыце, але гэта праўда. І стараюцца гэтак як раз тыя, каму ад нараджэння вызначана быць рыцарамі і абараняць годнасць, сваю і іншых. Жах, як яны "садзейнічаюць" працэсу згуртавання супольнасці, нацыягенезу ў дзяржаве!.. Сумна. Маркотна ў палітычную непагадзь. Зачакаліся мы прасвятлення. А ўсё-ткі жыццё неверагодна цікавая рэч!..

- Калі падыйсці да этнагенезу прынцыпова - у свеце мала завершаных нацый, і працэс "выспявання" можа быць вельмі доўгім. Ён працягваецца сёння і ў Арменіі, і ў Беларусі, Расіі... У Еўропе - таксама, хаця і прынята лічыць, што нацыягенез там з сярэдніх вякоў ужо атрымаў свае формы.

- Мне прыпамінаюцца працы Гумілёва. У сваіх кнігах ён разглядае саму дынаміку этнагенезу, выдзяляе ў развіцці нацый перыяды пад'ёму і спаду як адметную з'яву, вызначае "пасіянарнасць" этнасаў... вы падтрымліваеце яго тэорыю?

- Канешне, я арыентуюся на працы Гумілёва. Этнагенез пачынаецца тады, калі ў супольнасці з'яўляюцца энергічныя, адораныя, актыўныя асобы. Па Гумілёву, яны - не што іншае, як пасіянарыі. Яны прапануюць новыя ідэі, ставяць перад народам новыя мэты, вядуць народ за сабой, і народ уздымаецца да новых культурных вяршыняў.

- Так... А ці з усімі тэзісамі Гумілёва вы згодныя?

- Павінен прызнацца, мне цяжка пагадзіцца з версіяй Гумілёва ў тым раз­дзеле, дзе ён устанаўлівае рамкі цыклічнасці і лічыць, што 1500 гадоў - поўны перыяд развіцця нацыі, пасля чаго пачынаецца спад. Вывучаючы гісторыю розных народаў, бачыш іншае. Падобная абсалютызацыя магчымая хіба ў выпадку, калі народ развіваецца спакойна, спакваля праходзіць праз усе этапы развіцця. Але ж ці часта такое бывае, каб суседзі дазволілі народу распараджацца сабой. Калі ўзяць Арменію, то колькі разоў туркі перашкаджалі армянам нармальна жыць і развівацца, завяршыць нацыягенез як след! Магчыма, у вас, у Беларусі, тыя часы былі іншымі?

- Зусім не! Лёсы нашых народаў падобныя. Калі на беларускіх землях утварылася Вялікае Княства Літоўскае - усё ішло на ўздым і культура была не ніжэй той, што ў Еўропе. Адно мы цярпелі ад нашэсцяў і войнаў з усходу, з боку Масковіі. Каб выстаяць ад накатаў адтуль, аб'ядналіся з Польшай у Рэч Паспалітую, прычым, захавалі сваю Канстытуцыю. Гэта дало нам свае плюсы і мінусы разам. Мінусы ў тым, што мы, праваслаўныя, па сутнасці не ўратаваліся ў складзе Польшы ад акаталічвання і паланізацыі. Плюсы... Супраць Масковіі быў створаны стрымліваючы яе кулак. Затым, у канцы ХVІІІ стагоддзя, - Расія, Аўстрыя, Германія, аб'яднаўшыся, раздзёрлі і падзялілі польскую карону. У выніку на нашую долю прыйшлася ўжо каланіяльная залежнасць ад Расіі. Працэс этнагенезу перарваўся. Ён і ў складзе СССР замаруджваўся, ламаўся. Цяпер... я правільна вас зразумеў? - пры больш спрыяльных умовах нацыя, як той пабураны дом, можа аднаўляцца, этнагенез па-новаму набірацца сілы, развівацца і мацнець?

- Так, безумоўна! Калі толькі пасля вымушанай дэпрэсіі (па прычыне этнацыду) захаваўся патэнцыял. Тэрмінам "этнацыд" вызначаецца працэс дээтнізацыі. Зразумела, без гэтага і ў вас не абышлося. Мяркуючы па вашых словах, цяпер не этнагенез, а этнацыд працягваецца. Дзіўна! А вось ці быў на вашых землях генацыд, як у Арменіі, што значыць фізічнае вынішчэнне часткі або ўсяго насельніцтва?

- Патлумачу пану. Усё ХІХ стагоддзе на беларускіх землях, бясспрэчна, быў этнацыд. Нічым не прыкрыты, свядомы і жорсткі. Царская Расія ў 1840 годзе забараніла ліцьвінам ліцьвінамі звацца. Перайменавалі народ (нас не спытаўшы) у беларусаў. Дзеля большай яснасці: раней, у глыбокую даўніну, гэты антонім - беларусы - як бы існаваў, але ж толькі ў прымяненні да жыхароў Віцебска і Полаччыны. Alba Russia - згодна з легендай, гэтак звалі жыхароў Полацкага княства ў заходнім свеце. Але гэта зусім не значыць, што самі людзі, што выйшлі з племені крывічоў, сябе гэтак іменавалі. Дык вось далі нам усім гэтае новае імя - беларусы, а праз пару дзесяткаў гадоў і яго адабралі - забаранілі ўжо і беларусамі звацца, але ж! Не прызнавалі нашу беларускую мову, дарэчы, і фізічна распраўляліся, асабліва калі народ паўстаў у 1863 годзе супраць царскага рэжыму. Было... Так, было і - няхай, скажу я вам на ўздыху. Сплыло... аднак, засталося ў гісторыі. Адраджэнне этнасу пачалося ў канцы ХІХ - ХХ стагоддзях. Асабліва калі слабейшай стала царская Расія з-за рэвалюцый і войнаў. Імкненне народу да адраджэння краіны ў хуткім часе дало нам Беларускую Народную Рэспубліку (БНР) - не ўтрымалася, а затым савецкую рэспубліку - БССР. На жаль, нядоўгай была наша радасць! З трыццатых гадоў і нават раней пайшоў адкат адраджэння, нацыягенезу па-навуковаму, па вядомых усяму свету прычынах. Разгаралася крывавая вайна бальшавікоў з народам, названая пры Леніне Чырвоным тэрорам. І вось у трыццатыя, палітыя крывёю, гады былі знішчаны не толькі мільёны экземпляраў кніг нашых лепшых пісьменнікаў, - падсеклі пад корань усю інтэлігенцыю, эліту нацыі, зрэшты, не толькі яе - знішчаліся ў масавым парадку лепшыя, як цяпер гэта бачыцца, прадстаўнікі народа - у вёсцы, па хутарах. У ліку нявінных ахвяраў, дарэчы, значыцца і бацька маёй маці - мой дзед Васіль.

- Уяўляю, гэта мне, як і многім, дарэчы, знаёма, гэта, канешне ж, не тое, што этнацыд у культуры...

- Цяпер, Альберт Агабекавіч, хацелася б пачуць, як вы ўяўляеце будучыню на­цыяў у нашым расхістаным свеце. Ці доўга нацыі будуць трымацца, мадзець, як Беларусь, напрыклад? Дадам, што згодна з дэкларацыяй ЮНЕСКА, разнастайнасць нацыянальных моваў і культураў, ёсць абавязковая ўмова для развіцця і прагрэсу.

- Прадбачыць будучыню цяжка. У свеце адбываюцца супярэчлівыя працэсы. З аднаго боку, з'яўляюцца нацыянальныя дзяржавы і ў іх праяўляецца нацыяналізм, этнацэнтрызм... Этнацэнтрызм, дарэчы, гэта ўяўленне чалавека аб сваёй нацыі як аб чымсьці галоўным. Скажам, свая нацыянальная культура мае пэўную вартасць і ў нейкіх адносінах лепей іншых культураў. Што ж, гэта рэальнасць. Гэтую пазіцыю трэба паважаць. Калі я хачу належаць да свайго народу, я павінен хоць у нейкай ступені быць эгацэнтрыстам. Але горш, калі чалавек наогул адмаўляе чужое, гэта ўжо хвароба, гэта небяспечная рэч. Падобныя з'явы былі ў немцаў, турак...

- Пэўна. І не толькі ў іх. За прыкладамі далёка хадзіць не трэба і сёньня.

- Вядома, да чаго яно прывяло. Усё гэта трэба ўлічваць... А толькі ж з іншага боку - у свеце пашыраецца глабалізацыя і інтэрнацыяналізацыя жыцця. І, калі паспрабаваць зрабіць правільны прагноз на будучыню, мы павінны ўлічыць хаця б наступнае. Этнасы і расы ўзніклі па законах прыроды. Этнасы альбо перадэтнасы ўжо існавалі ў далёкім мінулым - 15-20 тысячаў гадоў таму, калі з'явіўся на зямных абсягах чалавек сучаснага тыпу - гомасапіенс. Гэты чалавек першапачаткова яшчэ не ўсведамляў усёй дынамікі жыцця, этнагенезу, не разумеў, як усё адбываецца, і не мог умешвацца ў ход падзеяў. Паўтараю, этнагенез - натуральны працэс, і паралельна могуць працякаць асіміляцыя, дэасіміляцыя насельніцтва - усе гэтыя з'явы назіраюцца ва ўсім свеце. Аб чым даводзіцца шкадаваць?.. Калі чалавек умешваецца ў натуральныя працэсы, мы нярэдка маем штучныя, а часам і трагічныя наступствы. Вось глядзіце: згодна з дадзенымі этналогіі на пачатак нашага летазлічэння - дата нараджэння Ісуса Хрыста - на зямным шары існавала больш 20 тысячаў этнасаў. А зараз іх усяго каля 2 тысячаў. Этнічная гісторыя свету - гэта няўмольнае вынішчэнне этнасаў. Вынішчэнне ў выглядзе дээтнізацыі, асіміляцыі пры фарміраванні больш значных супольнасцяў, і, як вядома, нават фізічнага вынішчэння. Гэта таксама натуральны працэс, які не вельмі паддаецца ўплыву, трэба сказаць, хоць на ўзроўні дзяржаў нейкія захады ўсё ж прымаюцца.

Цяпер пра будучыню чалавецтва. Я мяркую, што логіка рэчаў не будзе абверг­нутая і, каб не скараціць сабе жыццё, чалавецтва будзе жыць асобнымі нацыямі. Нацыя застанецца адзінкай чалавечай супольнасці. Вядома, унутры нацыяў ёсць падэтнасы, а звонку - суперэтнасы, скажам, суперэтнас славянскіх народаў, куды ўваходзяць усходнія славяне, паўднёвыя славяне і іншыя. Я мяркую, што яны будуць існаваць. Суперэтнас можа нават умацоўвацца, зыходзячы з тых ці іншых мэтаў і намераў сваіх народаў.

Урэшце, улічваючы законы прыроды, скажу: той, хто гаворыць, што нацыя - састарэлае паняцце і што яна не патрэбная, маўляў, лепш стаць касмапалітам і да таго падобнае, той, на мой погляд, моцна памыляецца. Нельга пагарджаць прыроднымі этнічнымі працэсамі. Вы згодны са мной?

- Згодны цалкам і вельмі ўдзячны вам за здавальняючы для мяне адказ. Менавіта з такіх пазіцыяў і перакананняў я зыходзіў, калі працаваў над трылогіяй "Пакутны век", у якой раскрыта жыццё народу, яго драмы і трагедыі больш чым за сто гадоў... Прычым, асноўны герой твору - менавіта народ, народ, які імкнецца да свайго адраджэння і развіцця.

 Але, каб вас не стамляць, павернем бліжэй да тэмы, разгледзім "этнас" і "асобу". Якім чынам этнічная культура і ментальнасць народу фарміруюць асабістыя якасці? І ці становіцца іншым псіхалагічны камфорт нейкага там асобна ўзятага чалавека, калі ён адрываецца ад нацыянальнай культуры - па ўласнай волі альбо не па ўласнай, калі ўваходзіць у іншы этнічны асяродак?

- Выкладу прынятыя меркаванні. Кожны чалавек, індывід, нарадзіўшыся, фарміруецца пад уплывам культуры навакольнага асяроддзя, а гэта і мова, і звычаі, прывычкі, і мастацкая літаратура, і філасофія, школа... Ён ператвараецца ў асобу манавіта пад уздзеяннем гэтага культурнага асяроддзя. Таму мы гаворым пра этнічную сацыялізацыю чалавека. Калі вы пазбавіце чалавека сваёй роднай этнічнай культуры, ён, магчыма, будзе наследаваць толькі расавыя характарысты­кі, уласцівыя яго народу, таму што адным са складнікаў этнічнасці з'яўляецца і расавая прыналежнасць. Праўда, чыстыя расы рэдка сустракаюцца. Дык вось, калі пазбавіць чалавека этнічнай культуры, застаюцца толькі антрапалагічныя рысы. Гэтага недастаткова для таго, каб асоба стала тым ці іншым чалавекам. Калі вы пазбаўляеце чалавека сваёй нацыянальнай культуры і даяце яму іншую культуру, чалавек у значнай меры будзе ўжо іншай асобай.

- А як жа з ментальнасцю?

- Нарадзілася дзіця ў сям'і армяніна, але толькі ў Расіі. Ходзіць у рускую школу, навучаецца стэрэатыпам паводзінаў рускіх. Дапусцім такі выпадак, калі ніякіх сувязяў са сваім народам у яго няма, то ён будзе рускім чалавекам, і яму цяжка будзе адаптавацца, знайсці поўнае ўзаемапаразуменне з этнічным армянскім асяродкам.

Калі народы маюць неабмежаваныя зносіны і агульныя рысы ў культуры фарміруюцца, гэта добра, але ўсё-такі ўзаемная адаптацыя павінна мець межы. Чаму? Кожны этнас са сваёй культурай - гэта каштоўнасць, якая ўзнікла ў працэсе развіцця чалавецтва. Навошта яе нішчыць табе, чалавек? Зазірні ў сябе праз прызму народу, зразумей яго і сябе, забяспеч сваю будучыню! Навошта ўзаемадзейнічаць, губляючы свой твар? Няхай жыве і квітнее гэты народ. Ведаеце, калі народ думае на сваёй роднай мове, ён больш жывы, прадпрымальны, больш творчы, чым калі ён думае на мове другога народу. Тым больш, калі другую мову ён вывучыў пазней, ужо ведаючы сваю родную мову. Значыць, родная мова неяк арганічна звязана з псіхікай чалавека, мова становіцца часткай сутнасці чалавека, і на гэтай мове пачуцці, думкі, перажыванні перадаюцца самым спантанным чынам.

- Беларусам на працягу двух, па меншай меры, стагоддзяў "старэйшыя браты", як з аднаго, так і з другога боку прывівалі комплекс непаўнацэннасці, не прызнавалі і забаранялі мову, мянялі імя народу, я ўжо казаў... Адсюль вынікае пытанне: ці павінна было ўсё гэта адбіцца на псіхічным стане беларусаў? І - калі так, то якім чынам?

- Уплыў незваротны! Усе гэткія працэсы адбіваюцца на псіхіцы, псіхічным стане народу, нават адно толькі змяненне імя - этноніма. Народ мае ясную, выразную самасвядомасць, калі называе сябе так, як называў сябе спрадвечна, гэта значыць традыцыйна. Аўтаэтнонім датычыцца непасрэдна самасвядомасці і абумоўлівае яе. У армянаў ёсць назва армяне, але мы называем сябе хайкі, што звязана з нашым даўнім прабацькам Хайкам. А вось армянамі нас называюць іншыя, чужыя, і нават гэта можа аказваць на этнас уплыў. Калі я размаўляю з кімсьці з армянаў, я не кажу: я армянін, не, я - хайк. Гэта мой і наш аўтаэтнонім. І гэта замацавана ў самасвядомасці. Больш за тое, калі пэўны этнас трапляе пад уладу іншага, пануючага этнаса, пануючы этнас стварае цэлую сістэму адмоўных стэрэатыпаў аб гэтым народзе. Адметны працалюбівы народ, калі трапляе пад уладу гвалтаўніка, становіцца і слабым, рабалепным, і бяздарным, тупым. Але што тут ужо трагічна? Калі падначаленне гэтага народу доўжыцца доўга, то падначалены народ пачынае глядзець на сябе вачыма пануючага этнаса. Ён сам сябе прыніжае тымі ж навязанымі стэрэатыпамі. Гэта самае страшэннае! І адсюль фарміруецца комплекс непаўнацэннасці. Праяўляецца ён нават у навуцы, літаратуры. Скажам, беларус робіць значнае адкрыццё, стварае адметную рэч. Астатнія беларусы могуць не паверыць, што ён сапраўды быў здатны на гэткае вынаходніцтва. А адкуль ты ўзяў гэта? У каго запазычыў?.. З'яўляецца няўпэўненасць у сваіх сілах. Ці заўважалі гэта вы там, у сябе? Апынуцца пад панаваннем другога народу для самабытнага этнасу празмерна непрыемная рэч.

- А вы ведаеце, няўпэўненасць у сваіх сілах у нас ператварылася ў хваробу, імя якой: нацыянальны нігілізм. І гэта жудасна! У нашым друку, нярэдка апелююць да яго, жаляцца на яго, клянуць яго, а ён сабе жыве і, відавочна, ніколькі не змяншаецца. Шкада!.. І зноў жа тут не пустое пытанне: як мяняецца менталітэт народу з адмаўленнем ад роднай мовы і нацыянальнай культуры? Нярэдка можна пачуць нават з вуснаў адукаваных людзей: якая розніца, на якой мове я размаўляю?

- Розніца вялікая! У агульным кантэксце мы гэтае пытанне ўжо абмеркавалі. Мовы задаюць псіхічны і культурны змест. Кожная мова індывідуальная ў гэтых адносінах. Вельмі многа страчвае чалавек, калі адмаўляецца ад роднай мовы. І што тут надзвычай важна. Мова - не проста тэхнічны сродак зносінаў. Мова - гэта характар мыслення, структура мыслення. Мова ж уплывае на структуру асобы, і таму светаўспрыманне ў розных народаў рознае, яно ідзе таксама ад мовы.

Мовазнаўцы стварылі паняцце лінгвістычнай адноснасці. Чаму? Заўважана, што свет ўспрымаецца рознымі народамі па-рознаму, у прыватнасці, пад уплывам розніцы ў мовах. Мова - нешта накшталт сваёй этнічнай прызмы, праз якую народ глядзіць на з'яву. Нават эксперыменты праводзіліся. Жанчына жыве ў Японіі, але амерыканка па паходжанні. Ёй прапануюць тэму: напішы аб жаночай эмансіпацыі, аб жаночым руху. Калі яна піша аб адным і тым жа на розных мовах, яна выказваецца па-рознаму і выказвае розныя ўстаноўкі. Культура ў цэлым і мова ўплываюць на яе мысленне. Чалавек можа нават не ўсведамляць, што на розных мовах аб адным і тым жа прадмеце ён гаворыць не заўсёды адно і тое ж. Вось такі глыбокі і тонкі ўплыў аказвае мова на псіхіку чалавека. Таму лепей захоўваць сваю мову, але ведаць і іншыя мовы.

- Нядаўна мы з сябрам апынуліся ў адным купэ вагона з маладым чалавекам, мінчанінам, гадоў трыццаці ці крыху болей... На ягоным твары - паважлівасць, лагода і воля, хутчэй за ўсё гэта быў нейкі прадпрымальнік. Дык вось, паслухаўшы, як мы з сябрам паміж сабой размаўляем, ён ажывіўся і са здзіўленнем прамовіў: "Даўно не даводзілася чуць, каб вось так блізка і натуральна людзі размаўлялі на чыстай беларускай мове! А я ж ведаў і адвык. Размаўляю па-руску, хоць лічу сябе беларусам і падчас перапісу насельніцтва ў калонцы "Родная мова" напісаў - беларуская. Шкадую, што дзеці мае не вывучаюць родную мову - проста няма дзе, беларускія школы пазачынялі, вышэйшыя навучальныя ўстановы даўно перавялі на рускую мову, таму многія бацькі і грэбуюць беларускай мовай. Быццам няма ў яе перспектывы".

Пасля гэтых словаў у нас са спадарожнікам склалася поўнае ўзаемара­зуменне; калі мы заўважылі, якая страта наносіцца народу і нацыі, калі іх прымушаюць адмовіцца ад сваёй роднай, вытрыманай і выпеставанай у вяках мовы, - церпіць, маўляў, культура, мяняюцца светаўспрыманне і менталітэт людзей - малады чалавек прывёў яскравы, як падалося нам, прыклад: "У мяне брат афіцэр, дваццаць гадоў жыве ў Маскве. У апошні час мы, да свайго жаху, пачалі заўважаць, якім ён стаў чужым! Менавіта чужым стаў па настроі душы, вобразу думак, светаўспрыманні, мы ўжо з ім - як не родныя. А дзеці яго ставяцца да нас, беларусаў, звысоку, з пагардай. І вось толькі цяпер, у хадзе бяседы з вамі, я зразумеў, у чым справа".

- Прыклад, скажу я вам, Васіль Цімафеевіч, проста класічны!

- Перадаю яго вам. Нарэшце, да вас, псіхолага, яшчэ такое пытанне, парадаксальнае і рытарычнае: ці можна выхоўваць патрыётаў сваёй краіны, бацькаўшчыны на мове суседняй дзяржавы і яе прыярытэтаў?

- Ведаеце, парадокс гэты смешны. Усё-такі лепей на сваёй мове. Іншая справа, калі існаваў Савецкі Саюз, тады паняцце савецкі патрыятызм было не пустым паняццем. Сапраўды быў такі патрыятызм, і я, як памятаю сябе, асабліва ў маладосці, быў савецкім патрыётам. Адначасова быў і армянскім этнічным патрыётам. Так і ў вас, у Беларусі, павінны быць свой этнічны патрыятызм. Цяпер нехта можа спытаць: які патрыятызм у чалавека пераважае? Вядома ж, этнічны, калі чалавек не асіміляваўся цалкам, не стаў касмапалітам, такія рэчы таксама існуюць.

- А ці можна звязваць этнічную псіхалогію народу з яго гісторыяй, з тым, што гэты народ перанёс, перажыў? Ці можна сказаць, што сумныя падзеі, сацыяльныя ўзрушэнні, катастрофы, як напрыклад Чарнобыльская катастрофа, адбіліся на псіхалогіі цэлага этнасу?

- Так, абавязкова, узрушэнні пакідаюць свой адбітак на псіхіцы кожнага народу. Адбіваюцца як перамогі, так і няўдачы, паражэнні. Бо псіхіка народу, яго менталітэт, характар, здольнасці, псіхічны склад у агульным выглядзе развіваюцца дынамічна, яны змяняюцца на працягу гісторыі. Перамога вядзе да развіцця ўзвышаных пачуццяў, нацыянальнага гонару. А працяглае перажыванне нацыянальнага гонару можа стаць рысай характару. З іншага боку, калі ў народу многа няўдач, паражэнняў, гэта ўжо пакідае іншы адбітак на характары - няўпэўненасць у сваіх сілах, комплекс непаўнацэннасці, агульны страх, а ў побытавым зрэзе можа быць і жабрацтва. І нават культура церпіць змены, з'яўляецца схільнасць да журботных песнапенняў - напрыклад, шэраг армянскіх пісьменнікаў, пачынаючы ад старадаўніх, стварылі журбу па радзіме. Склалася традыцыя. Разумееце, з аднаго боку гэта рэалістычна, у нас, армянаў, трагічны лёс, нас знішчалі, прыціскалі і гэтак далей - культура павінна адлюстроўваць рэальнасць, і гэта добра. Але калі журбота паглыбляецца і не мінае, культура прымае не вельмі добры напрамак развіцця, што ўплывае на характар народу.

Этнацыд з боку Асманскай імперыі пакінуў глыбокі адбітак на культуры і на псіхіцы армянаў. Гэта - безумоўна! Мы кожны дзень успамінаем трагічныя падзеі, мы кожны дзень нешта прапануем, нешта патрабуем. Мы хочам справядлівасці. Мы прыйшлі да высновы вельмі дрэннай для ўсіх: у свеце няма справядлівасці! Людзі лічаць, што свет справядлівы, і кожны атрымлівае па справах, але для армяніна гэта не так, свет несправядлівы да мяне, да майго народу, у свеце няма справядлівасці. Адно калі чалавек не верыць у існаванне справядлівасці, ён затарможаны, ён абмяжоўвае сябе ў магчымасцях і больш асцярожна ставіць перад сябой вялікія мэты, хаця пры іншым стане душы мог бы іх дасягнуць. Маўляў, яго праца не будзе ацэнена...

На жаль, усё гэта прыводзіць да пэўнай пасіўнасці, а можа выклікаць адваротную рэакцыю - імкненне змяніць свет. Сярод армянаў ёсць людзі, якія не здолелі вырашыць свае ўнутраныя праблемы, якія робяцца грамадзянамі свету, імкнуцца змяніць агромністы свет. Дык вось, нядаўна адзін з нашых дзеячаў заявіў, што можа змяніць псіхічны склад турэцкага народу, зрабіць яго больш справядлівым, самакрытычным, каб ён прызнаў сваю крывавую гісторыю. Божа мой, ды як жа вы зменіце чужы народ, яго менталітэт і ўсё, да чаго ён вякамі быў схільны? Калі ён карыстаецца дабротамі сваіх злачынстваў... Гэта ж немагчыма! Чалавек, які ўвесь прагнуўся, бачачы злачынства, не можа папярэдзіць яго, калі сам не ўцягнуты...

- Калі я па каліву збіраў гістарычны матэрыял для кніг "Надлом", "Пакутны век", сустракаўся з людзьмі, сведкамі мінулых падзеяў - у чым я пераканаўся? У душы народа па сённяшні дзень не знятыя сцяжкі, і людзі нясуць з сабой па жыцці страх, ухіляюцца што-небудзь успамінаць і расказваць, давярацца, асабліва чужому, хаця ад жахлівых трыццатых - саракавых гадоў прайшло столькі часу!

Рабы пажадалі застацца рабамі
І ў рабстве сваім сілкавацца далей.

Гэтыя радкі аб сваім народзе належаць Лявону Эмілату.

І як бы ў развіццё гэтай думкі ў яго гучыць:

Народ, народжаны ў няволі,
Жадаць не будзе прагна волі,
А будзе моўчкі ўсё трываць
Ды хлеба лепшага чакаць.

На жаль, гэта праўда. Нашае грамадства не аднавілася ў той ступені, у якой павінна б аднавіцца, атрымаўшы сваю краіну, свой суверэнітэт. Страх не знайсці абароны ад дэспатызму і быць без віны пакаранымі, боязь страціць працу і сродкі да існавання, боязь за сябе, дзяцей і ўнукаў застаецца ў душах - татальна і з'яўляецца тормазам у псіхіцы, памкненнях, у дзеяннях насельніцтва...

- Псіхічна і душэўна здаровы сталы чалавек - гэта такі чалавек, які рэалістычна, цвяроза глядзіць на свет, правільна ацэньвае небяспеку, перавагі, магчымасці і ставіць перад сабой цалкам дасягальныя мэты. Але калі ў мяне моцная трывога і боязь, я гэтага не магу рабіць. Калі чалавек увесь час перажывае трывогу і боязь, ён ужо не зусім здаровы чалавек. Трэба памагчы яму пазбавіцца ад гэтага цяжару, а гэта можна зрабіць толькі шляхам паказу лепшых дасягненняў свайго народу і прапаганды справядлівасці. Трэба перавыхоўваць людзей, трэба працаваць, каб пераадолець змены ў псіхіцы, якія адбыліся пад цяжарам гнятлівага мінулага.

- На мой погляд, у палітычным, эканамічным, сацыяльным жыцці беларусаў сёння ёсць адна непрыемная дзея. Нітуецца яна з дэмаграфіяй. Карэннае беларускае насельніцтва з кожным годам усё памяншаецца - у асноўным па прычыне нізкай нараджальнасці і высокай смяротнасці, а яшчэ неабачлівай часам міграцыі. Кіраўніцтва краіны цераз ільготы падтрымлівае нараджэнне трэцяга дзіцяці і болей. Але ж яно знайшло і другі, больш "радыкальны", як падаецца яму, спосаб выправіць справы і запрашае ў нашыя спрадвечныя абсягі расіянаў і прадстаўнікоў іншых народаў, чыё жыццё недзе там неўладкавана. Прыязджаюць ад 30 да 40-50 тысячаў чалавек штогод! Цэлы горад дадаецца. Да задавальнення нашых правіцеляў... Запрашаюцца "міратворцы" казакі, нашчадкі яіцкіх казакаў-старавераў. А ці добра гэта?.. І ці тое яшчэ будзе, як спяваецца ў песні, калі ў Беларусі пачнецца будаўніцтва расійскай па сутнасці атамнай станцыі?.. Мне, беларусу цэнтрысцкіх жыццёвых і палітычных пазіцыяў, не па сабе робіцца. Адсюль і пытанне: як вы ставіцеся да факта рашучага павелічэння маргіналаў у краіне?

- Зусім натуральна: шторазавы наплыў такой вялікай колькасці імігрантаў не можа не выклікаць неспакою у карэннага насельніцтва, уласна, беларусаў. Уладам патрэбны працоўныя рукі?..

- Нельга сказаць! У нас беспрацоўных і лішніх людзей на прадпрыемствах шмат.

- Ну, што ж... Ступень і ўласцівасці этнаграфічных і этнапсіхалагічных нас­тупстваў ад такога працэсу ў нейкай меры залежаць ад таго, хто гэтыя прыезджыя па этнічных і рэлігійных прыкметах. Калі гэта беларусы, якія вяртаюцца на сваю гістарычную радзіму, то такі прыток можна толькі вітаць! Калі ж гэта прадстаўнікі іншых славянскіх народаў, гатовых асімілявацца ў масе беларусаў, то ў гэтым выпадку, як мне здаецца, няма сур'ёзных прычынаў для трывогі. І толькі калі сярод імігрантаў многа прадстаўнікоў іншых этнасаў ды яшчэ прадстаўнікоў іншых рэлігійных канфесіяў - становішча справаў пагаршаецца і не можа не выклікаць сур'ёзнай заклапочанасці сярод тых, хто з'яўляецца прыхільнікам моцнай і згуртаванай нацыянальнай дзяржавы. Ці маюць месца падобныя працэсы ў Арменіі?.. Яны назіраліся ў гады бальшавізму і савецкай улады, але зараз іх няма. Сёння ў Арменію перасяляецца невялікая колькасць прадстаўнікоў нашай дыяспары, і гэта вітаецца як урадам рэспублікі, так і народам, паколькі такім шляхам умацоўваюцца сувязі з нашымі замежнымі суайчыннікамі. Мы нават сваіх не ўсіх у стане прыняць, не можам іх асіміляваць.

- Баюся, што ў нашых уладаў іншыя задумы і задача - растварыць і яшчэ больш аслабіць свой народ. Парадокс? Далёка не ўсе ў нас усведамляюць, што робяць, і Бог ім суддзя!.. Я ведаю, Альберт Агабекавіч, што ў Беларусі вам бываць не даводзілася, тым не менш, вы начуты пра беларусаў. Сёе-тое, верагодна, чыталі, мелі стасункі з нашымі людзьмі. Якое ўражанне склалася ў вас ад нашага народу? Які сукупны вобраз выпрацаваўся ў вашым уяўленні?

- Вы ведаеце, я сустракаў беларусаў, калі служыў у арміі і калі працаваў у Расіі. Я сустракаўся таксама са студэнтамі, аспірантамі. У мяне ў цэлым станоўчае ўражанне, гэта велікадушны і міралюбны народ, які вельмі цярпіма адносіцца да іншых людзей. Беларусы сімпатычныя таксама знешне. Прычым, у мяне ўражанне такое, што яны добрыя салдаты, добра выконваюць ваенны абавязак, таму я думаю, што у вас, у Рэспубліцы Беларусь, добрая армія. Гэта таксама вельмі важна. З аднаго боку - лагода, з другога боку - баявы дух і гатоўнасць бараніць сваю краіну. Але скажу і адмоўнае: ніводны беларус, калі мы мелі зносіны, не праявіў ведання сваёй мовы; нешта ж я не чуў у стасунках паміж імі беларускай мовы. Асіміляваліся?.. Асіміляцыйныя працэсы ў вялікай краіне былі відочныя. Гэта называлася тады інтэрнацыяналізмам і было ўмовай для "пераходу ў камунізм", мір праху яго! Але калі размова ідзе аб асіміляцыі, з дзвюх застаецца адна мова, так не бывае, каб дзве мовы абточваліся і абагачалі адна адну, таму што мовы сінтаксічна і не толькі сінтаксічна ўтвараюць розныя сістэмы. Мовазнаўцы сцвярджаюць, што мовы злівацца не могуць, скажам, армяна-турэцкую мову стварыць немагчыма, мы можам узяць турэцкія словы, але калі мы з тых словаў складаем сказ, гэта будзе армянскі сказ па сваёй структуры, хаця і з іншамоўнымі словамі. Карацей, перамагае ў працэсе асіміляцыі адна мова. А што, хіба мая мова горшая?! Можна ж даказаць, што мая мова мае і пэўныя перавагі!

- Альберт Агабекавіч, мы завяршаем нашую дыскусію, і ў заключэнне проста нельга не сказаць: беларускі, армянскі дый украінскі народы выйшлі з гістарычных выпрабаванняў, з тысячаў і тысячаў самых сур'ёзных перашкодаў на шляху свайго развіцця, таму псіхічна аказаліся змучанымі, кволымі, аслабленымі. Проста дзіўна, як яны яшчэ не згубілі сваёй этнічнай і культурнай адметнасці. Подзвіг народу трэба цаніць! Нацыянальную культуру трэба песціць і ўсяляк бараніць яе ад замахаў звонку і ад разбурэнняў знутры несвядомымі элементамі. Адсюль такое натуральнае і традыцыйнае пытанне: што рабіць? Якой павінна быць палітыка дзяржавы і якімі, скажам, павінны быць намаганні грамадства, каб чалавецтва не вярнулася ў пячоры ў стане поўнай дэградацыі?

- У цэлым нашым нацыям патрэбны капітальны "рамонт", этнічная сацыялі­зацыя, каб тыя, хто адарваўся, дасягнулі псіхалагічнай тоеснасці са сваім народам. Этнічная сацыялізацыя - ператварэнне чалавека ў паўнавартаснага прадстаўніка свайго этнасу. Гэты працэс у нас ідзе саматужна. Часам з-за непаразумення ім пагарджаюць. У школе няма прадметаў, арыентаваных на выхаванне паўнацэнных прадстаўнікоў нацыі. Сярод фактараў, спрыяючых ператварэнню дзіцяці, школьніка ў асобу, якая б адпавядала інтарэсам сваёй нацыі, важную ролю павінны адыгрываць гістарычна ўзнікшыя сімвалы. У сукупнасці гэта прадметы, вобразы альбо дзействы, у якіх у сціслым выглядзе падаецца тая ці іншая інфармацыя аб этнасе. Гэта згусткі этнічнай інфармацыі.

І вось калі дзіця з малых гадоў успрымае гэтыя сімвалы, калі яны становяцца часткай яго ўнутранага свету, яно уцягваецца ў этнічную сацыялізацыю.

Задача нацыянальнай дзяржавы заключаецца ў тым, каб сабраць разам этнічныя сімвалы, выбудаваць іерархію, падаць так, каб была магчымасць выкарыстаць іх у сямейным выхаванні, школьнай і пазашкольнай асвеце. Этнічнымі сімваламі могуць быць і сцяг, і геаграфічныя аб'екты прасторы, і гістарычныя асобы. Дзіцяці цяжэй успрымаць абстрактныя рэчы, ідэі, яму лягчэй запомніць сімвалы. І трэба фарміраваць уяўленне аб мінулым продкаў, вобразы якіх узнімаюцца да нас праз пакаленні; аддаленае мінулае прывяло да жыцця непаўторны этнас і тыя, хто застаўся ў мінулым жыцці, непрыкметна ўплываюць на нас.

- А як?

- Этнічная памяць праяўляецца праз калектыўнае несвядомае і нярэдка праяўляецца ў складзе інстынктаў, перадумоваў для таленту, геніяльнасці, у характэрных формах паводзінаў. Чым больш я вывучаю псіхалогію, тым мацней упэўніваюся, што пакаленні продкаў, аддаленыя ад нас на тысячы гадоў, фактычна знаходзяцца побач з намі, таму і не абыходзіцца без іх уплыву, безумоўна, усё гэта перадаецца праз тонкія матэрыі. Калі чалавек разумны, ён ведае і цэніць сваіх продкаў. Цаніць продкаў - учынак, скіраваны на тое, каб цаніць сябе і абумовіць сабе перспектыву. Тут пэўны сэнс і, калі хочаце, сама дабрадзейнасць. Я шчыра, ад усяго сэрца вітаю беларусаў і жадаю ўсім вам заставацца вартымі сваіх продкаў і сваіх гістарычных каштоўнасцяў!

ДзеяслоўДзеяслоў. № 46.
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 972
mod_vvisit_counter Учора 2936
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 15727
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 11058