Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow АДВЕЧНАЕ arrow Культура arrow Нашы імпрэзы ў Літве

Нашы імпрэзы ў Літве Друк E-mail
01.07.2010 | 18:20 |
БАРСУЧОК, Вільня 30 чэрвеня 2010 г.

На працягу апошняга часу ў Таварыстве беларускай культуры ў Літве адбыліся дзьве цікавыя імпрэзы: адна з іх прысьвечана прэзэнтацыі кнігі Алеся Адамковіча " Беларусы ў Літве : учора і сёньня". Аўтар гэтай кнігі доўга працаваў з архіўнымі дакументамі . У ёй зьмешчаны прозьвішчы беларусаў ня толькі 20-30 гадоў, але і беларусаў нашага часу, якія жывуць і працуюць тут у Вільні. У горадзе,... " у якім утульна розным народам, мовам і культурам". Аўтар правёў вялікую працу. Ён расшыфраваў і апрацаваў забытыя часам дакументы, сыстэматызаваў іх. І ў такім выглядзе данёс да нас голас Беларуса мінулага стагоддзя. Вядома, што падчас працы над выданьнем узьнікалі складанасьці, бо ў архівах пры перадачы імён, назваў устаноў, населеных пунктаў сустракаліся розныя варыянты іх напісаньня. Тым хто будзе чытаць гэтую кнігу пажадаем атрымаць асалоду ад чытаньня і спасьціжэньня Беларускага Космасу ў Вечным Горадзе.

Выступае Галіна Сіўчык
Выступае Галіна Сіўчык
 

На гэтай жа імпрэзе старшыня ТБК Хведар Нюнька распавёў прысутным пра падарожжа групы сяброў ТБК на Беласточчыну. Нашу групу з сямі чалавек запрасілі польскія беларусы. Падарожжа было надзвычай цікавым і пакінула незабыўныя ўспаміны ўсім удзельнікам. Мы былі цудоўна прыняты нашымі сябрамі і аднадумцамі з Беласточчыны. Дзякуючы ім мы мелі магчымасьць паглядзець цікавыя краявіды і прыгажосьць драўлянай архітэктуры гэтага краю, які мае багатую гісторыю. Землі Беласточчыны на працягу стагоддзяў былі месцам узаемапраніканьня розных культур. У сваім выступе Хведар Нюнька зазначыў, што беларусы Беласточчыны атрымліваюць досыць значную матэрыяльную дапамогу ад Польскага ўраду ( радыё " Рацыя", тыднёвік-газета "Ніва", перадача беларусам Супрасьльскага манастыра, сродкі на культуру). Мы ж, нажаль, зазначыў ён нічога падобнага ў незалежнай Літве не маем.

Прысутныя напрыканцы імпрэзы мелі магчымасьць паглядзець дакументальную стужку "Дзень -Ч" пра беларуакага грамадзкага дзеяча , былога мэра г. Маладэчна Генадзя Карпенку.

Распавядае рэжысёр Вольга Мікалайчык
Распавядае рэжысёр Вольга Мікалайчык
 

У чэрвені ў ТБК завіталі госьці з Менску - сп-ня Галіна Сіўчык і ўжо вядомая нам дакументалістка рэжысёр Вольга Мікалайчык. Яны прывезьлі новы фільм "Лаботомія", прэмьера якога адбылася ў нашым таварыстве. Над фільмам працаваў вядомы рэжысёр - дакументаліст Юры Хашчэвацкі. Калі творчая група стварыла гэты фільм, то ўлады нават спрабавалі іх прасьледаваць. Праца над фільмам адбывалася ў самой Грузіі. Фільм вельмі цяжкі . Аўтары паказалі факты з падзеяў апошняй вайны паміж Грузіяй і Расеяй. Паглядзеўшы гэты фільм мы ўбачылі супярэчнасьць паміж тым што адбывалося насамрэч у Грузіі і як гэта перадавалі Расейскія сродкі масавай інфармацыі: навіны ня мелі нічога агульнага з рэчаіснасьцю. Узгадваючы падзеі дваццацігадовай даўнасьці ў Літве было тое ж самае.

Хто разбураў грузінскія гарады ? Па тэлевізары казалі, што гэта зрабілі самі грузіны. Пісьменьніца і журналістка Юлія Латыніна ў фільме зазначыла, што не было фактаў, каб грузін намерана забіў асеціна.

Уся непраўдзівая інфармацыя гэта вынік антыгрузінскай істэрыі.

Былы амбасадар Альфонс Аўгуліс
Былы амбасадар Альфонс Аўгуліс
 

Дзевяностатрох хвілінны фільм створаны аўтарамі на фактычным матэрыяле. Калі б яны не прысутнічалі там падчас падзей, то магчыма і узьніклі б сумненьні. У фільме багата эмоцыяў, ён вельмі канцэнтраваны. Рэжысёр зрабіў твор, а гледачам рабіць высновы.

Старшыня таварыства распавёў аб адным з некалькіх знакамітых родаў . У прыватнасьці пра род Іваноўскіх. Род іх сягае даўніх часоў - ХУІ стагоддзя. У бацькі Леанарда Іваноўскага было пяцёра дзяцей. Адзін з іх Юрка уваходзіў у сенат Польшчы, быў міністрам польскага ураду, і лічыў сябе палякам. Тадэвуш Іваноўскі (Тадас Іванаўскас) быў дырэктарам інстытута біялогіі АН Літвы, заснавальнікам заалагічнага саду ў Коўні. Асабіста сам дастаўляў экспанаты туды з усяго сьвету. Сп. Хведару пашчасьціла, што гэты чалавек у свой час быў яго выкладчыкам у сельскагаспадарчай акадэміі ў Коўні. Трэба зазначыць, што выкладаў ён цікава і захапляюча, а веды яго былі дасканалыя.Ён лічыў сябе літоўцам.

Вацлаў Іваноўскі меў магчымасьць здабыць навуку ў Пецербурзе. Дзе і выкладаў пазьней у навучальных установах, быў заснавальнікам выдавецтва "Загляне сонца і ў наша аконца"ў Пуцербурзе.

Від на залю Таварычтва беларускай культуры ў Літве
Від на залю Таварычтва беларускай культуры ў Літве
 

У 1917 годзе быў удзельнікам Усебеларускага Кангрэсу ў Менску. Прымаў актыўны ўдзел у рабоце Рады БНР, быў прызначаны міністрам асьветы. Пасьля падзелу Беларусі на ўсходнюю і заходнюю ён зьехаў у Варшаву, дзе прабыў да 1939 года. З пачаткам вайны вярнуўся ў Вільню і выкладаў ва ўніверсітэце С.Баторага.

Падчас вайны прымаў актыўны ўдзел у Беларускім Нацыянальным Камітэце . Заўсёды стаяў на абароне інтарэсаў беларусаў. Аўтарытэт яго быў вельмі высокі. У 1942 годзе быў прызначаны бурмістрам г. Менска. З яго дапамогай у Беларусі было створана звыш 1000 беларускіх школаў.

Нажаль, лёс яго трагічна абарваўся. У 1943 годзе ён быў забіты.

Галіна Сіўчык распавяла , што сёньня ў Беларусі ёсьць палітзьняволеныя і аб цяжкім становішчы ў беларускіх турмах.

Былы амбасадар Літвы ў Беларусі Альфонс Аўгуліс распавёў пра сваю дзейнасьць тады і цяпер.

 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 284
mod_vvisit_counter Учора 1769
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 3859
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 284