Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow ДЗЯРЖАВА І МЫ arrow Палітыка arrow Ціхая прыватызацыя як сродак экспрапрыяцыі нацыянальнага багацця

Ціхая прыватызацыя як сродак экспрапрыяцыі нацыянальнага багацця Друк E-mail
20.06.2010 | 22:07 |
ImageСяргей БОГДАН
Беларусь гатовая прадаць свае найважнейшыя прыбытковыя прадпрыемствы. У гэтым палягае сэнс лёсавызначальнай для краіны навіны пра дазвол на прыватызацыю «Беларуськалію» і магістральных трубаправодаў, якая згубілася сярод плоймы вестак пра асабістыя парахункі і магчымыя расколы ў і без таго аслабленых партыях.

Непразрыстыя рашэньні датычна пэўных кавалкаў дзяржмаёмасьці ці зямлі — звыклая практыка для сучаснай Беларусі.

Сярод самых гучных справаў такога кшталту — цьмянае пытаньне пра тое, каму ўсё-ткі належыць паркінг на Нямізе, перадача па надзвычай невялікай цане зямлі ў гістарычным цэнтры Менску невядомым аманскім дабрадзеям, бесплатная перадача зямлі пасярод Менску для пабудовы гатэлю «Кемпінскі».

Гэтыя гешэфты аўтаматычна выклікалі б скандал у свабодных краінах, але ў Беларусі яны былі проста прынятыя да ведама і апазыцыяй, і грамадзтвам.

«Беларуськалій» — гэта не кавалак зямлі. Гэта прадпрыемства асаблівае. Яно ўстойліва прыносіць краіне вялікія грошы і забясьпечвае Беларусі трэцяе месца ў сьвеце сярод вытворцаў калійных угнаеньняў.

Па-другое, дазваляецца прыватызоўваць трубаправоды, якія давалі ўраду неблагі інструмэнт для палітычнага і эканамічнага гандлю з Расеяй і Эўразьвязам.

Вядома,

прыватызацыя лічыцца многімі заходнімі экспэртамі важным складнікам пераходнага працэсу ў посткамуністычных грамадзтвах ды наўпрост прасоўваецца МВФ і Сусьветным банкам, а адмова ад яе часам называецца ў якасьці прычыны ўсталяваньня ў Беларусі цяперашняга рэжыму. Аднак, наколькі варта сьпяшацца прадаваць «Беларуськалій», калі такога кшталту нацыянальныя манаполіі на здабычу некаторых карысных выкапняў існуюць у шэрагу краінаў сьвету, перадусім на нафту і газ?

Прыватызацыя ў Расеі паказала, што ва ўмовах адсутнасьці дзейснага праўна-нарматыўнага рэгуляваньня працэсу разьдзяржаўленьня, слабасьці праваахоўных і судовых органаў, адсутнасьці эфэктыўнай і празрыстай сыстэмы кіраваньня дзяржмаёмасьцю прыватызацыя ператвараецца ў рабаваньне і марнаваньне нацыянальнага багацьця. У Расеі ў ліхія 1990-я імгненна багацелі не за кошт вынаходлівасьці, а за кошт непераборлівасьці і сувязяў з дзяржапаратам.

Рытарычным будзе пытаньне, ці сяньня ў Беларусі існуюць вышэйзгаданыя перадумовы для эфэктыўнай прыватызацыі.

Беларуская кіроўная эліта дасягнула цяпер кансэнсусу наконт прыватызацыі, якая бачыцца як непазьбежнасць. Бачыцца, як сродак самавыратаваньня на выпадак, калі давядзецца адмовіцца ад часткі палітычнай улады і тым самым страціць частку кантролю над дзяржмаёмасьцю. Небясьпека такога падыходу — відавочная, бо ідзецца не пра запуск эканомікі і прыход інвэстыцыяў, а пра тое, што калі чымсьці (Беларусьсю) нельга будзе валодаць цалкам, дык можна прысабечыць яе па кавалках.

Пры такім падыходзе частку прыватызоўванай маёмасьці інсайдэры — людзі, зьвязаныя з дзяржавай — прыбяруць сабе да рук, частка будзе спрададзеная замежнікам на не да канца зразумелых умовах, а рэшта будзе скарыстаная для падаўжэньня жыцьця цяперашняга рэжыму-то бок аддадзеная на разрабаваньне адміністрацыйнай, эканамічнай ды мясцовай намэнклятуры ўзамен за іх ляяльнасьць уладзе.

Варта адцеміць, што апазыцыя прымае прыватызацыю за належнае і не спрабуе прыцягнуць да яе ўвагу грамадзкасьці. Апроч эканаміста Сяргея Чалага, ніхто і не аналізаваў толкам той жа аманскі гешэфт.

Між тым менавіта

такія гешэфты ды ўсё большая замежная запазычанасьць краіны перадвызначаць будучае Беларусі незалежна ад таго, які прэзыдэнт і ўрад прыйдзе да улады пасьля Лукашэнкі. Бо працаваць яму давядзецца ва ўмовах вялікай запазычанасьці, немадэрнізаванай эканомікі ды ўжо праведзенай «прыватызацыі».

Грошай на рэформы ня будзе, і ўзяць іх таксама ня будзе адкуль.

Верхам наіўнасьці будзе спадзявацца, што новы дэмакратычны і нацыяналістычны ўрад зможа адмовіцца плаціць па рахунках Лукашэнкі ці здолее перагледзець вынікі «прыватызацыі» — капіталізм такіх паводзінаў не трывае.

Грамадзтва і апазыцыя абавязаныя зрэагаваць на новую палітыку рэжыму.

Наша Ніва
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 1233
mod_vvisit_counter Учора 3093
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 9633
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 6058