Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow АДВЕЧНАЕ arrow Культура arrow Голас Быкава гучыць у Менску

Голас Быкава гучыць у Менску Друк E-mail
20.06.2010 | 21:31 |
19 чэрвеня, у дзень народзінаў Васіля Быкава, у Дзяржаўным музэі гісторыі беларускай літаратуры ў Менску адбылася прэзэнтацыя аўдыёкнігі Быкава "Доўгая дарога дадому", якая выйшла ў сэрыі "Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе". Кніга ўспамінаў Васіля Быкава "Доўгая дарога дадому" гучыць у аўтарскім выкананьні. Запіс зроблены восем гадоў таму ў Празе ў студыі Радыё Свабода.

На менскую прэзэнтацыю аўдыёкнігі прыйшло каля ста чалавек. Гэта ўжо трэцяя па ліку прэзэнтацыя дыска. Першая адбылася ў Горадні, другая – у Бабруйску.

У Дзяржаўным музэі гісторыі беларускай літаратуры ў асобным пакоі аформілі адмысловую экспазыцыю пра Васіля Быкава, на якой разьмясьцілі рукапісы, малюнкі, кнігі, фатаграфіі і асабістыя рэчы пісьменьніка. Экспазыцыю ўпрыгожылі вялікі фотапартрэт і скульптура Быкава.

У часе прэзэнтацыі быў паказаны фрагмэнт фільма пра Васіля Быкава пад назвай "Я раскажу вам пра вайну", які ў 2009 годзе зьняў рэжысэр Сяргей Ісакаў па сцэнары Ўладзімера Халіпа. Выкарыстаны ў фільме фрагмэнт інтэрвію з Васілём Быкавым быў зроблены Алесем Адамовічам.

Менскую прэзэнтацыю аўдыёкнігі "Доўгая дарога дадому" адкрыў паэт Міхась Скобла 

Менскую прэзэнтацыю аўдыёкнігі "Доўгая дарога дадому" адкрыў паэт Міхась Скобла:

"Аўдыёкнігі - зараз модны жанр. Часам сэнс таго ці іншага слова можна знайсьці толькі праз прамоўленае, праз інтанацыю, праз націск.... Часам пісьменьнікаў трэба ня толькі чытаць, а і слухаць. І вось гэтую шчасьлівую магчымасьць нам дае Радыё Свабода. Многія слухалі голас Быкава ў эфіры, а зараз выйшла аўдыёкніга "Васіль Быкаў. Доўгая дарога дадому".

Ініцыятар і куратар праекта, дырэктар Беларускай службы Радыё Свабода Аляксандар Лукашук заявіў, што ў кожнага чалавека ёсьць свой Быкаў:

"Ёсьць свой Быкаў у Франака Вячоркі, які выстаяў, не зламаўся ў супрацьстаяньні з тупой сілай рэжыму. Свой Быкаў ёсьць у маладых амэрыканскіх салдат, якія зараз вяртаюцца на радзіму з палёў Аўганістану, Іраку.

На гэтым тыдні выйшла аповесьць Быкава "Мёртвым не баліць" у перакладзе на ангельскую мову. Учора Сяргей Навумчык узяў інтэрв'ю у перакладчыка Джозэфа Мозура, які сказаў: "Псыхалёгія героя-апавядальніка, сталага Васілевіча нагадвае перажываньні амэрыканскіх салдат, якія вярнуліся зь Іраку і Аўганістану, з сындромам посттраўматычнага стрэсу. Сёньня ў нашых ўнівэрсытэтах вучыцца даволі шмат маладых вэтэранаў, якія, безумоўна, здольныя зразумець і спачуваць малодшаму лейтэнанту Васілевічу".

Свой Быкаў ёсьць і ў мяне. Сярод самых дарагіх рэчаў, якія я маю ў жыцьці, гэта словы ягонай прадмовы да маёй першай кнігі, напісанай больш за 20 гадоў таму, якія ён потым уключыў у свой збор твораў, гэта лісты, якія пачыналіся словамі :"Саша, дарагі дружа..." Гэта сустрэчы ў гасьціннай кватэры Ірыны Міхайлаўны і Васіля Ўладзімеравіча, прагулкі па праскіх вуліцах...

Калі гаварыць на тэму "Быкаў і Свабода", трэба гаварыць пра чатырох Быкавых. Быкаў першы - Быкаў-слухач. Быкаў пачаў слухаць замежнае радыё, як ён сам пра гэта расказвае, у 50-я гады. Калі зьявіліся ў яго першыя прымачы, ён настройваўся на "Свабоду", на ВВС, на "Голас Амэрыкі". Ён даў нам хіба самую вялікую ацэнку і пашану: "Надвячоркам кожнага дня я ўключаю прыймач і шукаю Свабоду. Тое сталася звычкай і патрэбай душы..."

Другі Быкаў - Быкаў-герой Свабоды. Радыё Свабода расказвала, камэнтавала, аналізавала ягоныя творы. Кніга "Мёртвым не баліць" была апублікаваная ў Мюнхэне супрацоўнікамі Беларускай службы Радыё Свабода ў 1967 годзе. Ягоныя прамовы на зьездах пісьменьнікаў, ягоныя публікацыі ў маскоўскім друку вярталіся да слухачоў Беларусі вельмі часта праз Радыё Свабода. Свабода расказвала пра яго ролю ў стварэньні Беларускага Народнага Фронту, "Мартыралёга Беларусі", Беларускага ПЭН-цэнтру.

Трэці Быкаў - гэта Быкаў-удзельнік перадачаў. Нам як журналістам было вельмі лёгка працаваць з Быкавым. Я не прыпомню ніводнага выпадку, калі б Быкаў адмовіўся даць інтэрв'ю, калі ён не пагадзіўся на ўдзел у перадачы... Зьмест гэтых інтэрв'ю, выступаў склаў каля 500 старонак кнігі "Быкаў на Свабодзе".

І чацьвёрты Быкаў - гэта аўтар Свабоды. Калі Быкаў зь Ірынай Міхайлаўнай быў вымушаны зьехаць зь Беларусі ў Фінляндыю, калі пачаўся іх вандроўны пэрыяд жыцьця, у рэдакцыю пачалі прыходзіць лісты ад Васіля Ўладзімеравіча. Вельмі часта я атрымліваў канвэрт, у якім ляжалі тэксты прыпавесьцяў, апавяданьняў, аповесьцяў. Кожны раз яны суправаджаліся прыпіскай: "Калі я вам ужо надакучыў, ня трэба, не чытайце..." І гэтыя творы чыталі журналісты.

І з гэтым чацьвёртым Быкавым, аўтарам Свабоды, мы не раз вялі гаворку пра ягоныя ўспаміны, пра мэмуары... Аднойчы ў тэлефоннай размове, калі ён жыў у Франкфурце, ён сказаў, што нешта напісаў". Мы зь вялікім энтузіязмам сталі прасіць яго прыслаць гэта. І калі ўспаміны былі завершаныя, ён паабяцаў прыслаць. І даслаў.

Адразу стала ясна, што гэты тэкст, гэты твор ня могуць чытаць журналісты, ня могуць чытаць дыктары. Гэтыя словы павінны быць агучаныя самім аўтарам. Васіль Уладзімеравіч не пагадзіўся: маўляў, у вас добрыя галасы... Але мы не здаваліся, навучаныя быкаўскай прозай, настойвалі. І ўрэшце рэшт удалося яго пераканаць прыехаць у Прагу".

Аляксандар Лукашук
Аляксандар Лукашук
 

Аляксандар Лукашук далей распавёў, што ў сярэдзіне чэрвеня 2002 году Васіль Уладзімеравіч з Ірынай Міхайлаўнай прыехалі на некалькі дзён у Прагу. Частка кнігі, якая была начытаная Быкавым датычыць пэрыяду ягонага жыцьця, пачынаецца з 50-х гадоў, калі адбылося ягонае другое вяртаньне ў Горадню, з моманту, калі пачынаецца ягоная сур'ёзная літаратурная біяграфія. Васіль Быкаў падзяліў гэтую частку тэксту на 40 разьдзелаў і за чатыры дні запісаў частку мэмуараў для радыё. Аляксандар Лукашук працягвае:

"Чытаць любы тэкст цяжка. Як цяжка нават старонку тэксту прачытаць без памылак! Гэта зусім іншы і настрой, і праца моўнага апарата, нават калі ты малады чалавек. Васіль Уладзімеравіч здолеў начытаць 40 частак за тыя чатыры з паловай дні, калі прыходзіў у студыю. Уключаўся запіс, і пачыналася магія чытаньня, магія гучаньня незабыўнага, адзінага, стрыманага, моцнага і таямнічага голаса Быкава.

Запісы кнігі "Доўгая дарога дадому" на радыё Свабода гучалі летам 2002 года, гучалі і калі памёр Быкаў. Кожны чэрвень на Радыё Свабода называецца "Чэрвень з Быкавым". І зараз, у гэтыя дні, гучыць яго голас. Упершыню ў гэтым чэрвені нам удалося зрабіць тое, чаго чакалі многія тысячы прыхільнікаў творчасьці Васіля Ўладзімеравіча - сабраць усё гэта разам і зьмясьціць на адзін дыск".

Анатоль Вярцінскі
Анатоль Вярцінскі
Сябар Васіля Быкава паэт Анатоль Вярцінскі трапна заўважыў:

"Усё мяняецца ў чалавека. Вонкава чалавек мяняецца, а тэмбр голасу не мяняецца. Тое, што Быкаў запісаны,- гэта яшчэ дадатковы чыньнік, які гарантуе тое, што ў нас будзе магчымасьць слухаць жывога Быкава".

Анатоль Вярцінскі шчыра прызнаўся, што сябар Васіль яму часта сьніцца, і ён нават напісаў пра гэта верш.

Выступае Ўладзімер Арлоў
Выступае Ўладзімер Арлоў
Пісьменьнік Уладзімер Арлоў паведаміў, што ён цяпер піша працяг сваёй дзіцячай кнігі "Адкуль наш род", якая будзе даведзеная да нашых дзён.

"Сярод герояў будуць нашы сучасьнікі. І адно з апавяданьняў будзе прысьвечанае Васілю Быкаву. Быкаву быў прысьвечана і разьдзел іншай маёй кнігі "Імёны Свабоды": "Сапраўднае адкрыцьцё Быкава як пісьменьніка глыбока нацыянальнага пачалося для мяне пасьля зьяўленьня аповесьці "Знак бяды". Васіль Уладзімеравіч ня раз казаў, што яму блізкі экзыстэнцыялізм, асабліва раман Альбэра Камю "Чума". Адрозна ад французскага калегі, Быкаў, нягледзячы на моцную падтрымку Вацлава Гаўла і Чэслава Мілаша, ня быў уганараваны Нобэлеўскай прэміяй. Але ці была гэтая ўзнагарода зь яе сёньняшнім пахіснутым аўтарытэтам вартая Быкава?.. У нашай апошняй размове Быкаў паўтарыў фінальныя словы сваёй "Доўгай дарогі дадому": "Мой лёс пэсымістычны, хаця душа мая прагне аптымізму".

Алесь Пашкевіч
Алесь Пашкевіч
Старшыня Саюзу беларускіх пісьменьнікаў Алесь Пашкевіч распавёў, што 8 з 14 тамоў з поўнага збору твораў Быкава ўжо выдадзеныя:

"Сёлета зьявяцца наступныя 9 і 10 тамы поўнага збору твораў Васіля Быкава, куды ўвойдуць усе вядомыя п'есы, драматургічныя тэксты, а таксама ўсе сцэнары, якія ён аўтарызаваў".

На завяршэньне імпрэзы Міхась Скобла згадаў:

"У 1963 годзе Быкаў, літаратурны кансультант "Гродзенскай праўды" пісаў у лістах ў Зэльву да Ларысы Геніюш: "Ганаруся вашай "залатой жылачкай". Друкаваў вершы на старонках газэты. І гэта для апальнай паэткі было вялікай падтрымкай. Вось гэтай падтрымкі нам вось як бы ад Васіля Быкава бракуе, але ў той жа час яна ёсьць. Яна ёсць у ягоных творах, яна ёсьць ў ягоным голасе, яна ёсьць у ягоных інтанацыях. І каб беспамылкова ўспрымаць Васіля Быкава, слухайце яго "Доўгую дарогу дадому", якую выдала Беларуская служба Радыё Свабода".

На дыску, акрамя аўдыёкнігі з голасам Васіля Быкава, зьмешчаныя тэкст самой кнігі "Доўгая дарога дадому", ягоныя нататкі "Парадоксы жыцьця", далітаратурная біяграфія "Пункціры жыцьця", а таксама ўся Бібліятэка Свабоды.

Image 

Image 

Радыё Свабода
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 783
mod_vvisit_counter Учора 1769
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 4358
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 783