Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow АДВЕЧНАЕ arrow Культура arrow Скандалітэт у краме

Скандалітэт у краме Друк E-mail
16.06.2010 | 20:48 |
Яўген ГУЧОК, жыхар МінскаЯўген ГУЧОК, жыхар Мінска
Хоць невялікая, але амаль заўсёды ёсць чарга ў магазін "Фірменны гандаль" СТАА "Пухавіцкі мясакамбінат". Праўда, чарга тая рухаецца хутка, бо заўсёды там абслугоўваюць пакупнікоў дзве рухавыя, вельмі ветлівыя прадаўшчыцы. У гэтым магазіне заўсёды можна крыху танней купіць каўбасы, вэнджаныя прадукты, мясныя далікатэсы і іншае. Пастаўкі тавару — штодзённыя, а значыць — усё свежае. Таму людзей, якія жадаюць купіць тое-сёе, тут заўсёды хапае.

Стоячы ў чарзе, чаго тут за кароткі прамежак часу не пачуеш! І што кракаўская каўбаса — зусім не кракаўская, а ракаўская; што Шушкевічу пенсія ў тры тысячы пяцьсот рублёў — гэта яшчэ многа для яго, хай, маўляў, ведае, як разбураць з Ельцыным Савецкі Саюз; што людзі ў нас так збяднелі, што ўжо няма дзе машыны ў дварах ставіць; што калі добра вып'еш, дык тады пачуваеш сябе нібы і гаспадаром у сваёй краіне; што хутка не толькі за ўваход у метро, але і за выхад з яго плаціць будзем; што

Няхай есці ў нас не стане —
усё роўна не паўстанем;
Будзем жэрці мы сябе:
Ты — мяне, а я — цябе;

што нядаўна выпусцілі новую грашовую купюру, на якой напісана: "Многа грошай"; што з-за сабак хутка будзе не прайсці; што немка на "Еўрабачанні" заняла першае месца, бо спявала нямецкую песню і нямецкі сцяг лунаў у яе руках на сцэне, а нашы са сваімі крыламі і чужымі песнямі адляцелі ў адно месца з тым, з чым і прыляцелі, і г.д. і д.п.

І канца няма тым запамінальным народным словавыражэнням. А калі тут, у магазіне, як і ўсюды ў нас, падыходзіш да канца чаргі і пытаешся, хто апошні, дык рэдка хто канкрэтна адкажа, што ён. Звычайна адказваюць неакрэслена-ўхіліста "Наверно, я". Калі станеш удакладняць, "наверно" ці дакладна, дык можаш нарвацца на, здавалася б, нічым не матываваны, амаль злобны адказ: "Стойте и не умничайте!" Дарэчы, магазін гэты знаходзіцца блізка ля ўваходу ў станцыю метро "Пушкінская", побач з аптэкай.

Днямі быў я там сведкам і ўдзельнікам такой сцэны. Чарга прасоўвалася, і я ўжо ўзняўся на прыступкі магазіна, нібы на аглядальную пляцоўку: мне зверху ўсё відаць і чуваць. Хвост чаргі ўнізе ад мяне метраў за пяць-шэсць прымаў новых пакупнікоў. Вось падыходзіць да таго хваста мой знаёмы — доктар-рэнтгенолаг, беларус; але апошнім часам з прычыны антыбеларускіх выпадаў улады бярэ польскі ўхіл, і пытаецца: "Хто апошні?". Кабета побач адказвае яму: "Ну я, наверное, последняя". Тады ён: "Ну а я, пэўна, буду за вамі". Кабета тая: "Как хотите!" А вось падыходзіць мужчына і пытаецца: "Кто последний?" Мой знаёмы адказвае: "Я". Мужчына: "А вы за кем?" Мой знаёмы: "Вось за гэтай пані". Пані маланкава павярнулася да яго і амаль варожа бліснула вачыма, але нічога не сказала. Відаць, рашыла пачакаць. Тады мужчына кажа майму знаёмаму: "Скажите, что я за вами. Мне тут на минутку в аптеку нужно". "Добра", — у адказ яму.

Неўзабаве падыходзіць чарговая пакупніца і пытаецца: "Кто тут крайний, кто последний?" Мой знаёмы адказвае: "Я". "А вы за кем будете?" — "За гэтай пані, але за мной яшчэ адзін спадар. Ён у аптэку адлучыўся. Хутка вернецца". Адразу запахла смажаным, вяленым і вэнджаным… І тут жа пачалося. У адзін голас дзве кабеты — адна, што перад ім, другая, што пасля яго, залямантавалі: "Пани, спадары… Пораспускались! Сталина на вас нету… И куда только Лукашенко смотрит?! Пани, спадары… белорусы. В КГБ бы вас всех, к Цанаве!"

Ва унісон гэтай лаянцы дыхала некаторая частка чаргі, а некаторая, большая частка, нібы прытаіўшыся, маўчала. Мой жа знаёмы амаль задаволена, прабачліва-лагодна ўсміхаецца, нібы ён і жадаў такога канцэрта. "А чаму б мне не ўмяшацца ў гэты скандалітэт?" — падумаў я. Пакідаю прыступкі і падыходжу да "гарачай кропкі". Спачатку звяртаюся да "парушальніка спакою", які, дарэчы, яшчэ не паспеў мяне заўважыць: "Вітаю Вас, спадар!" Ён з энтузіязмам адказаў: "І вам, спадар, прывітанне!" Наступілі загадкавы спакой і ціша. Тады я звяртаюся да публікі: "Ну і што ж гэта мы, людцы, так узрушана дэманструем грубасць, нянавісць, непавагу і варажнечу адзін да аднаго? Мы сёння нават не маем слова, каб абазвацца па-людску паміж сабой. І не шукаем тое слова і ад продкаў яго не пераймаем!" Далей я выпаліў наступнае: "Вось каб я сказаў гэтаму чалавеку, ды яшчэ як мага гучней, "Здароў, х..!" ці яшчэ якое паскудства, то, відаць, было б тады ўсё ў норме і, канечне, гэта ўсіх задаволіла б, было б па-нашаму. Гэта ж трэба так апусціцца! А?! Ці не так?!"

І раптам чарга выбухнула смехам-рогатам. "Добра, што хоць не страцілі мы яшчэ здольнасць пасмяяцца над сабой", — пераможна і нібы з палёгкай заключыў мой знаёмы. І здалося мне тады, што ў часе таго вэрхалу ён на ўсё і на ўсіх глядзеў вачыма рэнтгенолага. Праўда, вачыма ўнутранымі.

Народная Воля
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 689
mod_vvisit_counter Учора 1769
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 4264
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 689