Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow ДЗЯРЖАВА І МЫ arrow Соцыум >> arrow Настальгія па нязбытным

Настальгія па нязбытным Друк E-mail
16.06.2010 | 20:46 |
Сяргей ЗАКОННІКАЎСяргей ЗАКОННІКАЎ
Наш час адрозніваецца нават ад недалёкага мінулага непараўнана лепшай інфармаванасцю людзей. Новыя тэхналогіі атрымання звестак, калі казаць з гумарам, зменшылі зямны шар да памераў вёскі, дзе ўсім усё вядома пра кожнага. Тое, што суайчыннікі далучаны да свету, але пазбаўлены праўды пра мясцовае жыццё, толькі высвечвае сутнасць аўтарытарнага рэжыму.

Рускі гісторык і пісьменнік М. Карамзін сказаў: «История — завет предков потомству, дополнение, изъяснение настоящего и пример будущего. /…/ Правители, законодатели действуют по указаниям Истории и смотрят на ее листы, как мореплаватели на чертежи моря». Але ў яго развагах было больш жаданага, чым рэальнага. Заснавальнік сучаснай літаратурнай рускай мовы, высокаадукаваны чалавек, паспрабаваў такім чынам данесці да правіцеляў формулу таго, што ён ад іх чакае. На жаль, час паказаў — многія лідэры краін не ведаюць ні сваёй, ні сусветнай гісторыі, не вучацца ў яе і нават свядома паўтараюць памылкі папярэднікаў.

Беларускія журналісты любяць знаходзіць у высокапастаўленых асоб «харызму». Яны забываюцца зазірнуць у энцыклапедычны слоўнік. Сharisma (грэч.) азначае міласць, божы дар, а харызматычны лідэр — гэта чалавек, надзелены ў вачах паслядоўнікаў аўтарытэтам, які заснаваны на выключных якасцях яго асобы — мудрасці, гераізме, «святасці». З улікам вызначэння я нешта не заўважаю такіх людзей. На палітычным алімпе сёння тусуюцца чыноўнікі, якія вылезлі «з гразі ў князі», якія па гэтай прычыне надта любяць уладу, грошы і могуць дзеля іх пайсці на падман, на злачынства, якія здабываюць «вядомасць» правакацыямі, скандаламі, шантажом і г. д. А таму лічу справядлівым браць слова «харызма» ў двухкоссе.

Стыль дзейнасці «харызматыкаў» трапна вызначыў прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Д. Мядзведзеў: «Тупое администрирование». Я дадаў бы яшчэ неапраўданае выкарыстанне сілавых структур супраць народа. Робіцца гэта дзеля ўтрымання ўлады. А таму сцвярджаю: калі ў краіне існуе жорсткі ўціск правоў, свабод, самастойнасці грамадзян, то выяўляецца не харызма кіраўніка, а яго дэспатызм.

«Харызматыкі» здалёку бачаць адзін аднаго. Вось паведамленне расійскага тэлебачання: «В.Путин отправился на переговоры со своим другом и коллегой С. Берлускони». Заўважце, на першым месцы стаіць слова «друг». У «харызматыкаў» так — два-тры разы сустрэліся і ўжо аб’яўляюць сябе на ўвесь свет сябрамі. Скажам, згодна паведамленняў СМІ і заяў беларускага кіраўніка, у яго ў сябрах ходзяць усе аўтакраты, дыктатары свету.

Любы аўтарытарны рэжым, каб апраўдаць жорсткія метады кіравання, выцягвае цені мінулага. У Расіі — гэта Іван Грозны, Пётр І, Іосіф Сталін, у Беларусі да крыважэрнага Сталіна далучылі і такога чалавеканенавісніка, як Гітлер.

С.Берлусконі, які кантралюе 90% італьянскіх СМІ, падалося, што яму мала ўлады. Па дапамогу ён звярнуўся да здані фашысцкага дыктатара Б.Мусаліні, называе яго «вялікім».

«Харызматыкі» маюць і яшчэ адну ганебную рысу — яны проста вар’яцеюць, калі бачаць нерухомасць, грошы, якія можна, карыстаючыся ўладай, прыхапіць. Прытым не адчуваюць мяжы. Здаецца, займеў у сучаснай усёдазволенасці такое багацце, якога хопіць не толькі сабе, дзецям, унукам, але і на 100 пакаленняў нашчадкаў. Тым не менш, грабе і грабе пад сябе. А ў гэты час у краіне, якой кіруе, мільёны знаходзяцца амаль у жабрачым стане. Успомнім, як існуем самі, як жывуць многія людзі ў Таджыкістане, Кіргізіі, Туркменіі, Узбекістане, Казахстане, Арменіі, Расіі. Я ўжо не кажу пра Паўночную Карэю і Кубу, краіны Афрыкі.

Урок сквапным «харызматыкам» даў жыхар в. Кулагіна Арэнбургскай вобласці, ветэран вайны Мікалай Хабараў, якому споўнілася 85 гадоў. Год назад у яго не стала жонкі. Сямейныя зберажэнні — 280 тысяч расійскіх рублёў — дзядуля пералічыў для дзяцей у анкалагічную бальніцу. Грошы на лячэнне спатрэбіліся б і самому, бо ў былога мужнага сяржанта з вайны ў целе засталіся асколкі, ходзіць ён з дапамогай мыліц. Але Хабараў кажа: «Если деньги помогут хоть одному ребенку, буду счастлив. Вот это главное. А деньги что? Это только наша жадность — дай, дай, дай».

Прыкладам сапраўднага харызматычнага лідэра можа быць былы кіраўнік Францыі Шарль дэ Голь — маштабная і ў той жа час драматычная постаць у гісторыі ХХ стагоддзя. Яму давялося ісці супраць плыні, пераадольваць неразуменне, супраціў і нават нянавісць як ворагаў, так і паплечнікаў. Але інтарэсы краіны, народа былі для яго вышэй за ўсё.

Узнімаючы аўтарытэт Францыі, прафесійны вайсковец не скаціўся да аўтарытарнага рэжыму, гарантаваў дэмакратычныя свабоды і паважаў іх. СМІ нападалі на яго часта, не раз крытыка была здзеклівай, абразлівай, але ён «не закручваў гайкі», не зводзіў рахункі з журналістамі.

Шарль дэ Голь абараняў прыватную ўласнасць і рынкавую эканоміку, але не лічыў грошы адзіным вымярэннем адносін паміж людзьмі. Генерал казаў: «Патрэбна асудзіць капіталізм, капіталістычнае грамадства. Патрэбна асудзіць яго адкрыта. Трэба асудзіць таксама таталітарны камунізм. Неабходна знайсці новы шлях — саўдзел». Ён меў на ўвазе сваю ідэю «асацыяцыі капіталу і працы» праз далучэнне працоўных да акцыянернага капіталу і прыбыткаў прадпрыемстваў. Яна была рэалізавана.

Але дэголеўскі «трэці шлях» не быў падтрыманы на рэферэндуме ў 1969 годзе. На наступны дзень генерал добраахвотна пакінуў пост прэзідэнта.

У 1959 годзе ў Страсбургу Шарль дэ Голь казаў: «Не паддаючыся ілюзіям, якімі цешаць сябе слабыя, трэба не губляць надзеі, што калі-небудзь свабода і чалавечая годнасць людзей урэшце перамогуць паўсюль. Мы прадбачым дзень, калі ў Варшаве, Празе, Усходнім Берліне, Будапешце, Бухарэсце, Сафіі, Белградзе, Тыране, Маскве таталітарны камуністычны рэжым… прыйдзе да эвалюцыі, сумяшчальнай з нашай уласнай трансфармацыяй. Тады перад усёй Еўропай адкрыюцца перспектывы, вартыя яе рэсурсаў і здольнасцей».

Прыклад Шарля дэ Голя абвяргае меркаванне пра несумяшчальнасць чалавека глыбокіх думак і чалавека рашучых дзеянняў. Выдатны стратэг, настойлівы тактык, бліскучы прамоўца, тонкі знаўца літаратуры, гісторыі — усё арганічна спалучалася ў ім. Генерал пакінуў вядомае выказванне: «У нашым свеце адзінае, за што варта змагацца, — гэта чалавек». Сённяшніх «харызматыкаў» на такой інтэлектуальнай і гуманістычнай вышыні ўявіць немагчыма.

Успамінаю цётку Мальвіну — у пару майго маленства зборшчыцу малака. Заўсёды ў адных і тых жа мужчынскіх штанах і зашмальцаванай ватоўцы, яна, курачы тоўстыя самакруткі, лаялася налева і направа. Не ад добрага жыцця бедная жанчына варочала, цягала непасільныя бідоны з малаком. Пад яе ўладай быў конь, на якім яна пугаю вымяшчала крыўды. Было шкада цётку Мальвіну і яе жывёліну — панурую, худую, з выпнутымі рэбрамі.

Такой бачыцца мне сітуацыя з «харызматыкамі». Замест таго, каб саступіць месца для больш здатных людзей, яны і самі цішком пакутуюць, і народы даводзяць «да ручкі».

Свободные новости плюс
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 1140
mod_vvisit_counter Учора 2936
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 15895
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 11226