Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow АДВЕЧНАЕ arrow Культура arrow Прафесару Андрэю Калядзе – 70 гадоў

Прафесару Андрэю Калядзе – 70 гадоў Друк E-mail
07.06.2010 | 22:34 |
Андрэй КалядаДзякуючы Андрэю Калядзе мы сёння маем адзін з лепшых узораў мастацкага перакладу на беларускую мову.

Калі б дзесяць гадоў таму я не даведалася пра дакладную дату нараджэння свайго настаўніка, то і сёння думала б, што яму недзе каля шасцідзесяці.

Мы, яго студэнты, толькі ведалі, што дзень народзінаў Андрэй Андрэевіч адзначае недзе на пачатку чэрвеня. На жаль, не заўсёды і не ўсе паспявалі павіншаваць любімага і дарагога нам чалавека.

Таго, хто змог замяніць табе бацьку альбо старэйшага брата, як жартам сказаў нядаўна мне адзін з паплечнікаў і калег Андрэя Андрэевіча, мой куратар Мікалай Фёдаравіч Гуліцкі. Асабліва востра адчувала гэта я, рана страціўшая бацьку (нейкаму злыдню не падабаўся татаў шчыры характар, яго абвостранае пачуццё справядлівасці — знайшлі ў час працоўнага дня закапаным пад торфам з прабітай ломам галавой). Было неймавернае жаданне адчуваць плячо, слова, дапамогу ад старэйшага, спагадлівага і чулага чалавека. Таму найвялікшую ўдзячнасць я праз гады нясу ў сваім сэрцы, думках сапраўднаму педагогу, лепшаму выкладчыку выразнага чытання, кіраўніку народнага тэатра «Жывое слова» Андрэю Андрэевічу Калядзе. Колькі разоў ён, ведаючы маю цягу да паэзіі, прыносіў на рэпетыцыі новыя зборнічкі не толькі беларускіх, але і замежных аўтараў. У прафсаюзнай арганізацыі выбіваў па магчымасці матэрыяльную дапамогу. Верыў у мае здольнасці і быў упэўнены, што справу ягоную працягну ў будучым як настаўніца беларускай мовы і літаратуры, аб чым пераканальна даводзіў падчас гастроляў, задушэўных размоў у калектыве.

Погалас пра яго талент, а таксама пра студэнцкі тэатр ішоў у педагагічным інстытуце амаль з першых дзён нашага навучання. Як выкладчык педінстытута, ён добра ведаў школьныя праграмы па літаратуры, патрэбы і запатрабаванні, больш за тое — яны як бы абганялі, апярэджвалі іх па часе. Яшчэ адзін плённы бок навуковай і вучэбна-метадычнай працы А.Каляды заключаўся ў тым, што яна цесна стасавалася да яго творча-выканальніцкай справы акцёра-чытальніка, якім Андрэй Андрэевіч застаецца і да сённяшнага дня.

Яго калега па працы ў Акадэміі мастацтваў Яраслаў Громаў некалі сказаў: «Настаўнік, сцвярджае мудрасць, гэта той, хто вырашае лёс чалавека, а не толькі паведамляе яму суму ведаў. У гэтым сэнсе педагагічная дзейнасць Андрэя Андрэевіча Каляды — гэта перш за ўсё выхаванне творчай асобы, выхаванне чалавека-грамадзяніна, здольнага востра і прачула адгукацца на падзеі жыцця, схопліваць самыя тонкія працэсы, якія адбываюцца ў паўсядзённай рэчаіснасці».

Лёс наш, яго выхаванцаў, сапраўды ў многім вырашаны ім і яго непаўторным, самабытным тэатрам мастацкага чытання «Жывое слова». Ён як рэжысёр-педагог не проста ставіў спектаклі, але быў апантаны імкненнем перадаць свой акцёрскі вопыт, свае перакананні нам. Я асабіста ўдзячна яму за тое, што маё больш рускае вымаўленне беларускіх слоў (гэта ад мамы —яна з Ліпецкай вобласці) дапамог паправіць, і я загаварыла нядрэнна і нават прыгожа па-беларуску, на мове свайго бацькі. Мала таго, навучыў бачыць за словамі яркія вобразы, паняцці. Мы з задавальненнем авалодвалі тэхнікай вуснай мовы, разумелі неабходнасць данесці да слухачоў праз выразнасць і глыбінны сэнс мастацкага слова ўсё багацце беларускай мастацкай літаратуры.

У рэпертуары «Жывога слова» ў розныя гады ішлі спектаклі і літаратурныя кампазіцыі па творах беларускіх пісьменнікаў Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча, У.Караткевіча, М.Танка, П.Панчанкі, Я.Брыля, А.Звонака, Г.Бураўкіна, У.Арлова, А.Вярцінскага, В.Іпатавай, сярод якіх — «Калі цвіце папараць», «Помніце, людзі!», «Любоў зямная», «Бацькі з магіл цяплом дыхнулі», «Еўфрасіння Полацкая», «Кастусь Каліноўскі», «Помнім боль твой і страты твае, Беларусь, «Песня сярод чумы» і іншыя.

Тэатр «Жывое слова» ў Беларусі дзякуючы яго кіраўніку стаў сапраўднай з’явай сучаснага, не толькі самадзейнага, мастацтва, але адначасова заняў важнае і карыснае месца ў працэсе адукацыі і выхавання будучых пакаленняў. А для нас, жываслоўцаў, — гэта быў утульны, цёплы родны дом, які застаецца такім жа па сённяшні дзень.

Тут смакавалі словы «цукар», «мёд»
І «скрыпку узнімалі з футарала».
Ад «складаў бомб» прамёрзлі навылёт,
Каб слова «мір» яшчэ цяплей гучала.

Гэтыя простыя, але шчырыя радкі я чытала ў сакавіку 1991 года, калі наш тэатр урачыста адзначаў сваё 25-годдзе. На юбілейным вечары са сваім тэатрам развітваўся Андрэй Андрэевіч Каляда, які тады ўжо перайшоў на прарэктарскую работу ў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (цяпер Беларуская акадэмія мастацтваў). І зноў усё пачалося са Слова... Па прапанове Андрэя Андрэевіча рэктарам і Саветам БДТМІ была прынята праграма пераходу на беларускую мову навучання. Яшчэ на пачатку сваёй акцёрскай і педагагічнай дзейнасці Андрэй Каляда зразумеў і добра засвоіў на практыцы адзін з запаветаў К.С.Станіслаўскага аб тым, што слова — дзейснае. І зрабіў для сябе выснову: значыць, можна і трэба ўздзейнічаць на чалавека праз слова дзейснае...

Як прарэктар па вучэбнай рабоце А.А.Каляда прымаў самы актыўны і непасрэдны ўдзел у рабоце па арганізацыі кафедры кінатэлемастацтва, распрацоўцы вучэбных планаў для новых спецыялістаў — будучых рэжысёраў мастацкага і дакументальнага кіно, рэжысёраў і мастакоў мультыплікацыі, кінааператарства... Былі зроблены пэўныя захады па пашырэнні тэатральнага факультэта; замест адной кафедры акцёрскага майстэрства і рэжысуры ўтварылі некалькі спецыялізаваных кафедраў — майстэрства акцёра, рэжысуры, сцэнічнай мовы і вакалу, кінатэлемастацтва.

Не магу не прывесці адзін з водгукаў аб творчай і педагагічнай дзейнасці А.Каляды народнай артысткі Беларусі Зінаіды Іванаўны Браварскай:

«Ну што ж! Мне здаецца, што Андрэй Андрэевіч Каляда да сваёй справы ставіцца і сур’ёзна, і аддана. Можа, нават з нейкім рамантызмам альбо максімалізмам. Але я не лічу гэта заганай. Гадоў, мабыць, дваццаць пяць таму мы з маладым Андрэем Андрэевічам працавалі на адным курсе, і я ўжо тады заўважыла, што яго намаганні накіраваны на спасціжэнне таямніцы нашай прафесіі: працаваў ён дакладна, грунтоўна і патрабавальна. Потым мноства гадоў мы не бачыліся, але я ведала, што намаганні Андрэя Андрэевіча накіраваліся ў бок навуковага спасціжэння такога складанага прадмета, якім з’яўляецца мова, сцэнічная мова, мастацкая мова...»

25 кастрычніка 1993 года рашэннем Атэстацыйнай калегіі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Андрэю Андрэевічу Калядзе было прысвоена вучонае званне прафесара. Трэба адзначыць, што прафесар ён не толькі па званні, але і па вялікім прызванні. Таму пільная ўвага да мастацкага слова, выразнасці яго гучання, пастаянны пошук выканальніцкага літаратурнага матэрыялу, нарэшце, вялікая любоў і шчырая павага да роднай мовы прывялі нашага настаўніка да думкі паспрабаваць сябе на ніве літаратурна- мастацкага перакладу.

Дзякуючы творчай задуме А.Каляды мы сёння маем ці не адзін з лепшых узораў мастацкага перакладу на беларускую мову шэрагу выдатных твораў. У творчай скарбонцы А.Каляды пераклад на беларускую мову ўсіх апавяданняў, чатырох аповесцяў і трох раманаў Ф.Дастаеўскага, асобных п’ес М.Астроўскага, М.Гогаля, А.Чэхава, І.Тургенева, М.Горкага, М.Булгакава, Г.Ібсена, С.Мрожака, Дж.Осбарна, С.Вармы, А.Гурнея, Л.Малюгіна, С.Цанева, п’ес шэрагу маладых драматургаў Беларусі...

Ён аўтар вучэбнага дапаможніка «Выразнае чытанне», кніг «Слоўнік акцёра і рэжысёра», «Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў», «Беларускае літаратурнае вымаўленне», вучэбна-метадычнага дапаможніка «Сцэнічная мова», аўдыёкніг «Людзі на балоце» «Подых навальніцы», «Прадслава», «Сны імператара», «Каласы пад сярпом тваім», «Быў. Ёсць. Буду».

Ён быў, ён ёсць, ён будзе для нас заўсёды мудрым, абаяльным, маладым і вельмі прыгожым чалавекам, які нарадзіўся ў вёсцы з не менш прыгожай назвай Панямонь. Памяць чалавека заўсёды схільная ўзнаўляць лепшае. Дзяцінства, гады вучобы ў Навагрудскай сярэдняй школе №1 праляцелі для Андрэя Каляды хутка. Не раз ён нам распавядаў пра сваё пастухоўства, пра маму, якая будзіла яго ранкам разам з сонцам. Ад гэтых гутарак нам станавілася цяплей і ўтульней каля свайго такога славутага педагога. Рэдка хто са студэнтаў не ведаў пастухоўскага хлеба. І таму мы разам з ім прыгадвалі дзяцінства, сваіх мам. Матуля нашага настаўніка Аляксандра Міхайлаўна здолела прывіць дзецям — Ніне, Жору, Жэню і Андрэю — не толькі працавітасць і самаадказнасць, але і шчырасць, дабрыню, спагадлівасць да людзей і высокае пачуццё ўласнай годнасці.

Крыху пазней мы даведаліся, што значна паўплываў на фарміраванне характару падлетка родны дзядзька па матчынай лініі Іван Міхайлавіч Макоўскі. Гэта быў адукаваны, інтэлігентны чалавек. А павагу да мастацкага слова, адчуванне яго прыгажосці выхоўвала на сваіх уроках настаўніца рускай мовы і літаратуры Яўгенія Сямёнаўна Сакалова.

З асаблівай удзячнасцю Андрэй Андрэевіч і па сёння ўспамінае мастацкага кіраўніка тэатральнага калектыву раённага Дома культуры Навагрудка Арсена Лабовіча, які прапанаваў юнаку паспрабаваць свае акцёрскія сілы ў галоўнай ролі ў спектаклі «Справа Глеба Рагозіна». А імя Канстанціна Мікалаевіча Саннікава мы чулі ледзь не на кожнай рэпетыцыі, у час гутарак, паездак і нават нашых сціплых застолляў, якія не раз дапаўняліся надзвычай смачнымі бутэрбродамі, падрыхтаванымі для галодных студэнтаў яго любімай жонкай Таццянай. Што цікава: для Саннікава-педагога, як і для нашага Каляды, такія паняцці, як выхаванне і навучанне, былі непадзельныя. І калі нам Андрэй Андрэевіч распавядаў, што Саннікаў нецярпіма ставіўся да фальшу, патрабаваў ад студэнтаў натуральнасці пражывання на сцэне, мастацкасці ў паказе праўды жыцця, мы бачылі ў гэтай характарыстыцы адначасова і нашага шаноўнага Каляду, які таксама быў асабліва патрабавальны да выразнасці слова, дысцыпліны паводзін, звяртаючы ўвагу на неабходнасць штодзённа трэніраваць свой акцёрскі інструмент, удасканальваць сродкі ўнутранай акцёрскай тэхнікі.

Прыемна было даведацца, што нас, будучых педагогаў, навучаў прафесіянал, які пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута ў ліпені 1962 года па размеркаванні быў залічаны ў трупу праслаўленага Купалаўскага тэатра. А на праграмцы дыпломных спектакляў трынаццатага выпуску акцёрскага факультэта сярод іншых знаходзім пажаданні: «Збыліся мары — вось і ў тэатры, прычым Янкі Купалы, а гэта, брат, не мала! К.Саннікаў».

Нямала створана, нямала перажыта і пражыта. Так многа хочацца яшчэ сказаць і ўспомніць добрага, светлага. Віншуючы Андрэя Андрэевіча з Днём нараджэння, жадаю, каб жыў мой любімы настаўнік доўга-доўга і ўсё ў яго жыцці было добра! Упэўнена, што да гэтых віншаванняў далучацца мае сябры- «жываслоўцы»: настаўніца беларускай мовы і літаратуры адной са смалявіцкіх школ Яўгенія Паўлаўна Чакур, начальнік Гродзенскага абласнога ўпраўлення адукацыі Аляксандр Іванавіч Сягоднік, Пётр Ламан — паэт, акцёр Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра імя Я.Коласа, Андрэй Каламіец, Васіль Ніцко, Аляксандр Гладкі, Андрэй Кізіно — артысты Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача, Мікола Шабовіч, Аляксандр Лугоўскі — выкладчыкі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя М.Танка і многія іншыя, хто вучыўся ў цудоўнага Мастака беларускага Слова.

Семдзесят гадоў Андрэю Андрэевічу Калядзе... З юбілеем, мой найдаражэйшы Настаўнік! Дачакацца Вам у добрым здароўі і 80, і 90, і 100!

Хартыя'97
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 712
mod_vvisit_counter Учора 1769
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 4287
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 712