Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow АДВЕЧНАЕ arrow Культура arrow Тут і надалей захоўваецца Беларусь

Тут і надалей захоўваецца Беларусь Друк E-mail
29.05.2010 | 23:07 |
ImageАлесь АДАМКОВІЧ. Вільня 27 траўня 2010 г.
Аб вандроўцы сяброў Таварыства беларускай культуры ў Літве на Беласточчыну

Часта разважаючы аб мінулым і сучасным свайго народа, задумваюся, а ці да канца спазнаў яго шляхі, яго гісторыю, сучаснасць... Бо, для таго, каб зразумець яго, не дастаткова ведаць толькі мінулае, але і сёняшнасць, яго шляхі і быццё на сучасным адрэзку часу. І, думаю, многія пагодзяцца, што нягледзячы на слаўнае, велічнае, бурнае мінулае, сучаснасць яго сумная. Мы знаходзімся ў тым часе, калі беларускі народ прыйшоў у заняпад, зрокся сваёй мовы, традыцый, каранёў. Да гэтага ўсяго яшчэ дабаўляецца і слабое веданне аб сучасных беларусах, іх лёсе, жыцці, бачанні свету, перазахоўваемых традыцыях, мове, гаворках. І можа, зараз настаў час не плакацца аб трагічным быцці беларусаў, аб іх знікненні, а перасэнсаваць сучасны стан і паспрабаваць як мага найбольш захаваць Беларусі для нашчадкаў. Так, яна зрусіфікаваная. Але засталіся астраўкі беларускасці, да гэтага часу маладаследаваныя, ці малавядомыя, якія варта было б прыўзняць з паўзабыцця, заняцца іх папулярызацыяй і вывучэннем іх матэрыяльнай і духоўнай культуры, каб будучым пакаленням як паўней перадаць Беларусь. І адным з такіх астраўкоў, безумоўна, з'яўляецца Падляшша на Беласточчыне, на якім, нягледзячы на шматлікія неспрыяльныя умовы, перадусім паланізацыю, вельмі добра захаваўся беларускі свет, знаёміцца з якім выправіліся сябры Таварыства беларускай культуры ў Літве 22-23 траўня.

Image 

Гэта была наша традыцыйная вандроўка, бо кожны год ТБК наведвае розныя мясціны, звязаныя з беларусамі.

Нашым першым пунктам, дзе мы спыніліся, быў Беласток. Варта адзначыць, што пэўны час, ён належыў да Беларусі, калі ў 1939 г. быў заняты Савецкімі войскамі і далучаны да БССР. Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны яго зноў перадалі Польшчы.

Можна сказаць, што ў Польшчы Беласток з'яўляецца беларускім цэнтрам. Тут выдаецца тыднёвік беларусаў Польшчы "Ніва", адсюль вяшчае радыё "Рацыя", у Беластоцкім універсітэце працуе кафедра беларускай культуры, у горадзе маецца дзіцячы садок, школа і гімназія, дзе вывучаецца беларуская мова.

Image

У офісе радыё "Рацыя" адбылося наша знаёмства з беларусамі Беластока, якія кораценька распавялі пра сябе і пра справы, якімі яны займаюцца. Прысутнічалі Яўген Ваппа, Ганна Кандрацюк, Барбара Пякарская (старшыня АББА), Алег Латышонак, прафесар Яўген Мірановіч, Міра Лукша і інш.

Барбара Пякарская распавяла аб беларускім жыцці Беластока. Яна адна з тых, хто займаецца арганізацыяй беларускага школьніцтва ў гэтым горадзе. Сёння, у Беластоку, як яна адзначыла, маецца беларуская група ў дзіцячым садку. І калі напачатку былі цяжкасці з наборам дзяцей, то зараз існуе іншая праблема, прыняць усіх жадаючых. На дадзены момант беларускі садок наведвае каля 100 дзяцей. Асноўная праблема ў іх - узровень валодання беларускай мовай. Як правіла, ён нізкі, а таксама большасць дзяцей ведаюць не літаратурную мову, а мясцовы падляшскі дыялект.

Image

Востра стаіць праблема змяншэння беларускага насельніцтва на Беласточчыне, аб чым і распавядалі прысутныя. І тут яскрава акрэсліваюцца дзве прычыны змяншэння беларусаў: паланізацыя мясцовага насельніцтва і натуральны дэмаграфічны працэс, выміранне вёсак, у якіх у сваёй асноўнае масе і пражываюць беларусы. Многіх таксама непакоіла праблема перапісу насельніцтва, які адбудзецца ў Польшчы ў наступным годзе. Колькі застанецца беларусаў? Пры перапісе будзе дадзена магчымасць чалавеку пазначыць дзве нацыянальнасці, асноўную (кім лічыць сябе чалавек, ці хоча лічыць) і дадатковую (паходжанне, карані і г.д.). І гэта таксама можа спрычыніцца да таго, што шмат хто з раней запісаўшыхся беларусаў будзе зараз асноўнай нацыянальнасцю выбіраць польскую, а беларускую другаснай. Хаця можа адбыцца і адваротны працэс. Час пакажа.

Алег Латышонак у часе дыскусіі зазначыў, што не трэба плакацца па спаланізаваных беларусаў і не трэба думаць, як іх навярнуць да беларускасці, яны ўжо страчаныя. Лепей захаваць гэтых беларусаў, якія сёння яшчэ сябе свядома вызнаюць беларусамі.

Належыць адзначыць, што арганізацыяй нашай вандроўкі па Падляшшы займаўся Яўген Ваппа, які змог паказаць не толькі самыя цікавыя ці важныя для беларусаў мясціны Падляшша, але ў сціслы тэрмін (два дні) вельмі шырока прадставіў свой рэгіён і мы змаглі ўбачыць цэласнасную карціну тэрыторыі, дзе кампактна пражываюць беларусы.

Image

Першым месцам, куды мы накіравалі быў Бельск-Падляскі. Нас сустрэлі ў беларускім Бельскім ліцэі імя Браніслава Тарашкевіча. Гэта было першае месца, дзе мы былі ўражанымі. Сапраўды, нават і не думалася, што на такім узроўні тут захавалася беларускасць. Нас прынялі і пазнаёмілі з ліцэем, школай і гімназіяй іх дырэктары: Андрэй Сцепанюк і Васіль Ляшчынскі. Пры ўваходзе ў ліцэй нас прывіталі Пагоня і бел-чырвона-белыя сцягі. Практычна, з першых крокаў стала зразумела, што школа выхоўвае сваіх навучэнцаў у беларускім нацыянальным духу і на ідэалах БНР.

У кабіце беларускай мовы вісіць фотаздымак першага Урада БНР. Як адзначыў дырэктар ліцэя, паважаны спадар Андрэй Сцепанюк, што ў Беларусі не знойдзеш такой навучальнай установы, дзе быў у класе на стэндзе быў бы здымак Урада БНР. Побач - здымкі генарала Булак-Балаховіча і яго атрада, выявы герба Пагоні, фрагмент карціны Яна Матэйкі "Грунвальдская бітва" і шмат іншага. Афармленнем заўмаўся Страйкоўскі, фінансавала - Міністэрства Замежных Спраў Польшчы.

Image

Гісторыя ліцэя пачынаецца з 1949 г., калі на Беласточчыне ствараліся беларускія школы. Адным з дырэктараў, якія спрычыніліся да развіцца школы і ліцэя, яго захавання быў Яраслаў Васільевіч Кастыцэвіч (1896-1971), ён быў другім дырэктарам. Паходзіў з патомственнай сям'і праваслаўных святароў. Нягледзячы на тое, што сам размаўляў па-расейску, прыкладаў усе намаганні, каб вучні ведалі беларускую мову і не забываліся пра свае карані. У 1965 г. Бельская школа была рэарганізавана і падзелена на школу і ліцэй. У 1969 г. ліцэю было прысвоена званне Браніслава Тарашкевіча. У 2000 г. была адчынена беларуская гімназія. Такім чынам зараз школа, гімназія, ліцэй знаходзяцца пад адным дахам. На сёняшні дзень у іх 34 класы, у якіх навучаецца каля 1200 вучняў (у Польшчы у беларускіх школах на дадзены момант навучаецца каля 4000 вучняў). За сваё існаванне ліцэй выпусціў 4980 вучняў. Трэба адзначыць, што ў Польшчы сярэдняя адукацыя складаецца з пачатковай школы (6 класаў) + гімназія (3 класы) + ліцэй (3 класы).

Навучанне ў школе ў асноўным адбываецца на польскай мове з абавязковым вывучэннем беларускай мовы і некаторых прадметаў па-беларуску. Экзамен па-беларускай мове з'яўляецца абавязковым. Не здаўшы яго выпускнік не атрымае атэстат аб сярэдняй адукацыі. І як адзначыў сп. А. Сцепанюк, калі адбываецца ў школе экзамен па беларускай мове, сюды з'язджаюцца ўсе мас-медыя, бо для Польшчы вялікая рэдкасць, калі акрамя дзяржаўнай мовы, абавязкова здаецца і іншая.

Image 

Сам жа ліцэй уваходзіць у першую пяцёрку лепшых школ ваяводзтва і ў ліку першых у рэспубліцы. Гэта, па словах дырэктара, спрычыняецца да таго, што бацькі сваіх дзяцей ахвотна аддаюць у беларускую школу. Колькасць паступленняў выпускнікоў у вышэйшыя навучальныя ўстановы складае каля 90 %.

З беларускай амбсадай і консульствам школа не сябруе, бо не падзяляе афіцыйных поглядаў іх супрацоўнікаў і Рэспублікі Беларусь. Іх вельмі непакоіць зрусіфікаванасць самой Беларусі. Маецца квота для паступлення выпускнікоў школы ў ВНУ Рэспублікі Беларусь, але ёй не вельмі карыстаюцца, дый само кіраўніцтва не вельмі хоча туды пасылаць дзяцей, бо, як паказала практыка, яны там русіфікуюцца.

Падручнікамі школу ў поўным аб'ёме забяспечвае польская дзяржава, таму ў іх няма неабходнасці атрымоўваць такія з Беларусі. Такім чынам беларуская школа ў Бельску цалкам незалежная ад афіцыйнай палітыкі Рэспублікі Беларусь, што не перашкаджае ёй выхоўваць сваіх дзяцей беларусамі і на ідэалах БНР.

На развітанне для нас кіраўніцтва школы накрыла шыкоўны стол, дзе мы яшчэ пэўны час размаўлялі, дзяліліся сваімі ўражаннямі.

Пасля Яўген Ваппа паказаў нам беларускія вёскі Падляшша, у некаторых з іх мы спыніліся. У цэнтры кожнай вёскі вісіць шыльда, дзе прадстаўлена яе кароткая гісторыя. Тут належыць адзначыць тое, што на кожнай з іх інфармацыя прадстаўлена на трох мовах: беларускай, польскай, ангельскай. Цікава, ці ўбачыш сёння ў Беларусі такія шыльды, каб на іх было што-небудзь напісана па-беларуску.

Начлег для нас быў арганізаваны на аграсядзібе ў спадара Міхала Філяновіча ў в. Скарышэва. Спадар Міхал з'яўляецца шчырым беларусам з разуменнем свайго паходжання і каранёў. Тут варта адзначыць, што ў навакольных вёсках пражывае выключна беларускае насельніцтва. Для ілюстрацыі беларускасці спадара Міхала варта прывесці той факт, што жонка ў яго полька з-пад Варшавы, але размаўляе на беларускай мове.

Спадар Філяновіч захоплены вывучэннем сваіх каранёў. І ён сабраў невялікі музей, у якім прадстаўлены цікавыя і вельмі каштоўныя экспанаты і дакументы датычныя гісторыі вёскі і рэгіёна. Як сам ён зазначыў, у яго музеі няма экспанатаў маладзей за 1945 г., такіх ён проста не збірае. Уражвае не толькі колькасць сабранага матэрыяла, але і яго шырыня, тут мы ўбачым і прадметы сялянскага быта, і шляхетскага, і вопратку святароў, і беларускія нацыянальныя строі, і рушнікі, вышыванкі, і кнігі, і перыядычны друк, і грошы розных часоў, і музычныя інструменты...

Тут, на аграсядзібе, да нас далучыла Ганна Кандрацюк. І на наступны дзень, разам з Яўгенам Ваппам яны працягвалі нас знаёміць з беларускім светам Падляшша.

У Гайнаўцы мы наведалі беларускі музей і беларускую бібліятэку. Да заснавання музея шмат спрычыніўся Канстанцін Майсеня (1923-2006). Ён, займаючы адказныя пасады ў Гайнаўцы, увесь час дапамагаў беларускаму насельніцтву, ствараў для іх працоўныя месцы. Тут трэба адзначыць такі момант, што ў пасляваеннай Польшчы да беларусаў палякі ставіліся вельмі кепска, толькі за тое, што беларус, цябе не бралі на працу, не дазвалялі ў горадзе на базары працаваць сельскагаспадарчую прадукцыю і г.д. І вось спадар Майсеня гэтаму супраціўляўся. І сёння, як памяць аб гэтым чалавеку, застаўся беларускі музей у Гайнаўцы. Музей мае даволі вялікую плошчу і там прадстаўлены традыцыйны свет беларуса Падляшша, селяніна, які жыў, працаваў на сваёй зямлі і перадаваў наступным пакаленням мудрасць сваіх продкаў.

У Гайнаўцы знаходзіцца і беларускія ліцэй і гімназія. Школы няма. Але ва ўсіх пачатковых школах Гайнаўкі і ваколіц вывучаецца беларуская мова і вучні ў гімназію прыходзяць ведаючы яе.

Для школ Гайнаўкі, так і Бельска, існуе праблема з беларускай мовай. Дзеці, якія прыходзяць у іх, ведаюць, як правіла, мясцовы дыялект (гаворкі), але не ведаюць літаратурнай беларускай мовы і таму іх трэба перавучваць. У вёсках, у бабуль, яны чуюць гаворку, а размаўляць на літаратурнай мове практычна няма з кім. І толькі ў школе гэта праблема выпраўляецца. Тут варта дадаць, што падляскі дыялект адзіны з беларускіх, які захаваў дыфтонгі. У гэтым яго вялікая каштоўнасць.

Вяртаючыся ў Бельск, мы наведалі Музей Малой Бацькаўшчыны ў Студзіводах Дарафея Фіёніка. Гэта яшчэ адзін шчыры і самааданы жыхар Падляскай зямлі, які актыўна спрычыняецца да яе захавання і папулярызацыі. Ім і пры яго непасрэдным удзеле выдаюцца кнігі на гісторыі Падляшша, выдаюцца кампакт-дыскі з традыцыйнымі спевамі гэтага рэгіёна. А самае галоўнае, ён стварыў два музеі: сялянскую і мяшчанскую сядзібы, дзе прадстаўлены адпаведна, сялянскі і мяшчанскі свет Бельшчыны. У сялянскай сядзібе на дадзены момант была прадстаўлена выстава разбяра з Беларусі Мікалая Тарасюка. У яго разбяных кампазіцыях зафіксаваўся адышоўны традыцыйны свет роднай вёскі, з яе абрадамі, як вяселле, выезд маладых, дзялення каравая, паховіны і г.д. Разбяра вельмі непакоіць факт занядбання беларускай вёскі і яе паміранне. Як каля адной з кампазіцый і напісаў, што сядзіць зараз і плача, бо было 46 хат, а зараз застаўся толькі ён адзін.

Падляшша ўразіла сваёй захаванасцю традыцыйнага света. Нягледзячы на тое, што зараз ХХІ стагодзе і большасць з нас жыве ў матэрыяльным свеце гарадзкой цывілізацыі, тут, жыхары, працягваюць жыць у свеце патрыярхальнай вёскі, спалучаючы ў сабе праваслаўныя традыцыі і абрады з язычніцкімі, захоўваючы мову сваіх продкаў, перадаючы маладому пакаленню свае традыцыі. Хацелася б звярнуць увагу даследчыкаў беларускай старажытнасці на гэты рэгіён з тым, каб яны яшчэ паспелі б зафіксаваць гэты традыцыйны і патрыярхальны свет беларусаў у Польшчы і тым самым папоўніць скарбніцу беларускай культуры, якая яшчэ да канца не толькі не вывучына, але і не сабрана.

Уражваюць таксама і выгляды беларускіх вёсак Падляшша. Паўсюль чысценька, прыбрана, шыкоўныя дамы (калі параўноўваць з вёскамі з Рэспублікі Беларусь). І становіцца зразумела, якую карысць нам прынесла савецкая улада і калгасны лад... Тут варта дадаць яшчэ і той факт, што практычна ва ўсіх вёсках праведзена каналізацыя, у хаты праведзена вада. Аб чым у вёсках Рэспублікі Беларусь яшчэ даводзіцца марыць.

І напрыканцы, хацелася б падзякаваць арганізатарам вандроўкі, за цудоўнае падарожжа па краі беларусаў, за знаёмства з беларусамі, якія пражываюць па-за межамі сучаснай Рэспублікі Беларусь і за тое, што дзякуючы ім з'явілася надзея, што Беларусь не загіне, яна вечная, неабсяжная, неабдымная і яшчэ да канца не вывучаная і не спазнаная.

 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 480
mod_vvisit_counter Учора 1769
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 4055
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 480