Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow ДЗЯРЖАВА І МЫ arrow Палітыка arrow Імітацыя

Імітацыя Друк E-mail
13.05.2010 | 21:22 |
Сяргей ЗАКОННІКАЎСяргей ЗАКОННІКАЎ
Кожны чалавек у жыцці сутыкаецца з рознымі падробкамі. Гэта тычыцца не фальшывых дыямантаў або грошай. Людзей часцей за ўсё абураюць імітацыі, звязаныя з харчаваннем, таварамі, рэчамі. Асабліва непрымірыма яны выступаюць супраць падману ў сардэчных пачуццях, у сяброўстве. Але чаму тады беларусы не змагаюцца з глабальнай імітацыяй, якая наскрозь пранізала нашу краіну?

Мне бачыцца, што нават сама беларуская дзяржаўнасць у пэўнай ступені — імітацыйная. Пра гэта сведчаць зацягнутыя інтэграцыйныя працэсы з Расіяй, якія то заціхаюць, то разгараюцца, непрывабная валтузня вакол так званай Саюзнай дзяржавы. Скандалы, шантаж беларускага рэжыму больш багатых суседзяў дзеля атрымання прэферэнцый, паказваюць, што, нягледзячы на прапагандысцкую патрыятычную рыторыку пра росквіт і магутнасць Беларусі, яе кіраўніцтва адносіцца да ўласнай дзяржаўнасці з недаверам. Выключную імітацыйнасць выяўляюць цяперашнія дзяржаўныя сімвалы: сцяг, герб, гімн.

Яўна імітацыйны характар мае айчынная эканоміка, бо татальна залежыць ад расійскай дапамогі, ад заходніх крэдытаў. Матэрыяльныя і фінансавыя сродкі паступаюць рэгулярна, але па-ранейшаму не выкарыстоўваюцца на мадэрнізацыю вытворчага сектара. Як вынік, склады прадпрыемстваў завалены прадукцыяй, якую цяжка збываць. У нядаўнім пасланні кіраўніка краіны беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, дзе акцэнт зроблены на эканамічных праблемах, таксама прысутнічаюць імітацыі, кіданне з боку ў бок, узаемавыключальныя тэзісы. Напрыклад, у развагах пра экспарт, пра «спекулянтов и мошенников».

Безумоўна, матэрыяльная аснова жыцця народа — вельмі важная. Галодны чалавек здольны на любы бязлітасны бунт. Улічваючы гэта, рэжым забяспечвае выдатны (часам лепшы, чым у Еўропе!) дабрабыт чыноўнікам, сілавікам і прыбліжаным бізнесоўцам, падкідае таксама сціплыя заробкі, пенсіі, стыпендыі астатнім людзям. Беларускае насельніцтва здаўна звыкла задавальняцца матэрыяльным мізэрам і нават дзякаваць за яго ўладзе. Але ў сітуацыі, калі адбываецца бяздарнае праяданне дапамогі звонку, а мясцовыя намаганні выправіць становішча застаюцца малаэфектыўнымі, эканоміка не можа чынна вызначаць сутнасць нашай рэчаіснасці.

Беларускія нягоды пачынаюцца з імітацыі палітычнага жыцця, і ў першую чаргу — выбараў. Тут поўна розных фальсіфікацый, падробак, махлярстваў. Не сталі выключэннем і мясцовыя выбары.

У незалежных назіральнікаў, якія патэлефанавалі мне з некалькіх раёнаў краіны, склалася цвёрдае перакананне, што вынікі выбараў былі загадзя падрыхтаваны. Гэта тычыцца папярэдняга вызначэння ўладай канкрэтных кандыдатаў, а таксама адміністрацыйнага забеспячэння іхняй перамогі. Практычна ніякага выбару не было. Усімі магчымымі і немагчымымі сродкамі забяспечваўся трыумф асоб, спушчаных зверху.

Назіральнікам давялося працаваць у экстрэмальных умовах. Супраць іх былі настроены ўсе ўладныя структуры: міліцыя, прадстаўнікі МНС і г. д. Назіральнікам не дазвалялі рэальна бачыць працэс падліку галасоў, не паказвалі колькі бюлетэняў засталося, ці адпавядае гэта сапраўднасці.

Увогуле, у Беларусі на выбарах фальсіфікацыямі можна займацца спакойна, беспакарана. Сапраўдны кантроль пастаянна адсутнічае. А час, адведзены для захоўвання бюлетэняў, кароткі. Яны знішчаюцца — і канцы ў ваду!

Што тычыцца саміх беларускіх выбаршчыкаў, то не ўсе яны мяркуюць так, як гродзенскі прадстаўнік электарату: «Я буду голосовать за этих, которые находятся у власти. Эти зарплату мне платят. А раз платят, то все хорошо!»

Назіральнік з Пухавіцкага раёна, рэагуючы на публікацыі журналістаў, якія карысталіся лічбай 79,5% яўкі і рабілі крытычныя закіды ў бок народа, справядліва заўважыла: «Не трэба прыніжаць нашых людзей!»

Сапраўды, яўка была нізкая, яе рабілі высокай толькі сілком. У вёсках на прыцэл быў узяты кожны жыхар. Я гэтаму не здзівіўся, бо ў маім мікрараёне (сам чуў і бачыў!) прадстаўнікі камісіі праз мегафон ужо ўвечары заклікалі выбаршчыкаў галасаваць, а потым яшчэ бегалі па пад’ездах дамоў і зноў агітавалі людзей.

Назіральнікі з гумарам расказвалі, як пасля падліку галасоў, бадзёрага рапарту наверх пра «элегантную победу» праўладных кандыдатаў задаволеныя прадстаўнікі ўчастковых выбарчых камісій балявалі да раніцы. Відаць, у іхніх калегаў вышэйшага ўзроўню па савецкай традыцыі таксама не абышлося без застолля. Гэта ўжо не сімвалічны, а натуральны пір у час чумы!

А цяпер паразважаем: дзеля чаго вайскоўцаў, студэнтаў, хворых у бальніцах, вязняў і грамадзян, аблытаных кантрактамі, запалоханых звальненнем з працы, вертыкальшчыкі яшчэ больш настойліва, чым раней, заганялі на датэрміновае галасаванне? Навошта «малявалі» вялікі працэнт яўкі, калі яе парог для мясцовых выбараў самі знялі? Чаму ім так важна колькасць галасоў, паданых за праўладных кандыдатаў?

Тут глыбока капаць не трэба, разгадка ляжыць на паверхні. Наперадзе прэзідэнцкія выбары, там жа без «малявання» ніяк не абысціся. А таму неабходна і на мясцовых выбарах паказаць усяму свету, як людзі ў Беларусі любяць уладу, як з’яднаны вакол яе.

Узурпацыя ўлады адным чалавекам у маштабе краіны пачынае пераймацца ніжэйшымі чыноўнікамі, дубліравацца. Такі стыль дзейнасці пераносіцца нават на грамадскі рух, які спавядае дэмакратыю. Праўда, там праявы аўтарытарных паводзін кіраўнікоў часцей звязаны не з негатыўнымі чалавечымі якасцямі, а з драконаўскімі, нялюдскімі ўмовамі, у якіх даводзіцца працаваць апазіцыйным партыям і арганізацыям.

Таталітарная сістэма непазбежна вядзе да раздвоенасці асобы. Кожнаму чалавеку даводзіцца разрывацца паміж абсалютнай падпарадкаванасцю дэспатычнай уладзе і сваім сумленнем, уласнай годнасцю, разумным сэнсам жыцця. У нас ёсць шмат грамадзян, якія ўсімі сіламі спрабуюць захаваць сваю ўнутраную свабоду ад знешняга ціску. Але іх намаганні ў цяперашніх умовах застаюцца марнымі.

Насельнікі Беларусі дазволілі ўцягнуць сябе ў маштабную імітацыю. Яна можа працягвацца і далей, калі людзі не вызваляцца ад ачмурэння. Не ведаю, як хто, а я хачу мець сапраўдную дзяржаву і жыць у ёй свабодна.

Кнігі Сяргея Законнікава «Насустрач» (публіцыстыка, эсэ) і «Дол» (вершы і паэмы) ёсць у кнігарні «Акадэмічная кніга» (пр. Незалежнасці, д. 72), у офісах БНФ (пр. Машэрава, д. 8), ТБМ (вул. Румянцава, д. 13).

Свободные новости плюс
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 2594
mod_vvisit_counter Учора 1732
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 7901
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 4326