Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow ДЗЯРЖАВА І МЫ arrow Соцыум >> arrow ПостЧарнобыль arrow Ваенны ядзерны псіхоз, які з сярэдзіны ХХ

Ваенны ядзерны псіхоз, які з сярэдзіны ХХ Друк E-mail
30.04.2010 | 22:26 |
Сяргей ЗАКОННІКАЎСяргей ЗАКОННІКАЎ

Ваенны ядзерны псіхоз, які з сярэдзіны ХХ стагоддзя распачаўся і працягваецца, спадаючы або нарастаючы, пакуль удаецца ўтаймоўваць. Гэтая праблема застаецца найважнейшай. Але не менш клопатаў прынёс людзям і «мірны атам».

Даследаванні вучоных свету па расшчапленні атамнага ядра прывялі да таго, што чалавецтва жыве ў новых фізічных і маральных вымярэннях, знаходзіцца ў зоне немагчымых раней рызыкі і небяспекі.

Успомнім, як разгортваліся падзеі, звязаныя з вялікім адкрыццём. Першым, каб пазбегнуць разгрому Германіі, магутную зброю хацеў выкарыстаць Адольф Гітлер. Але не паспеў. Амерыка, якая сабрала лепшых вучоных свету ў галіне ядзерных даследаванняў, апярэдзіла ўсіх. У 1942 годзе тут быў запушчаны першы атамны рэактар, а пад канец другой сусветнай вайны самалёт «Анола-Гей» скінуў эксперыментальныя атамныя бомбы на японскія гарады Хірасіма і Нагасакі. Затым новымі тэхналогіямі авалодаў Савецкі Саюз.

Паралельна з гонкай ядзерных узбраенняў паміж ЗША і СССР пашыралася будаўніцтва атамных электрастанцый. Чалавецтва асвойвала складаную вытворчасць электраэнергіі. АЭС патрабавалі ад абслугоўваючага персаналу выдатных ведаў і высокай меры маральнай адказнасці. Якраз гэтага не хапіла людзям савецкай сістэмы, якія выхоўваліся ў атмасферы бяспраўя, нізкай культуры, бескантрольнасці. На Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі была груба праігнаравана вытворчая дысцыпліна, што скончылася выбухам на чацвёртым блоку рэактара.

Гэтая радыяцыйная аварыя застаецца буйнейшай на планеце. Яна закранула лёсы мільёнаў людзей. З 1986 года маё жыццё таксама ў той ці іншай ступені было звязана з наступствамі Чарнобыльскай катастрофы. Адразу пасля яе ўдзельнічаў у арганізацыі працы па дэзактывацыі дзіцячых садкоў, школ, бальніц у Хойніцкім раёне, пазней, пасля перакладу паэм «Чорная быль» і «Зязюля» на еўрапейскія мовы, платнымі літаратурнымі выступленнямі ў Польшчы, Германіі, Францыі, Швейцарыі зарабляў грошы для лячэння беларускіх дзяцей за мяжой, для набыцця патрэбнага айчынным бальніцам медыцынскага абсталявання, лекаў. Сілкуюся і цяпер свежай, праўдзівай інфармацыяй пра чарнобыльскія праблемы ад сумленных вучоных, медыкаў. Бываю ў зоне за калючым дротам, бачу, што адбываецца там.

Калі журналісты ў сваіх матэрыялах карыстаюцца такім выразам, як «рэха Чарнобыля», то мне становіцца сумна і прыкра. Якое рэха? 24 гады, што прайшлі, — гэта імгненне ў гісторыі страшнай бяды, якая расцягваецца для беларусаў на тысячагоддзі, бо столькі часу патрабуе распад некаторых радыеактыўных элементаў.

Чарнобыль самым непасрэдным чынам уздзейнічае на кожнага з нас, не шкадуючы ні малых, ні старых. У рэгіёнах, закранутых радыяцыяй, значна часцей сталі сустракацца захворванні ўсімі формамі хранічных лейкозаў, пашырыўся рак шчытападобнай залозы ў дзяцей, грудзей у жанчын, пачала лютаваць катаракта і г. д. Наступ хвароб прызнаюць нават занадта асцярожныя ў ацэнках афіцыйныя медыкі і прадстаўнікі ўлады.

Пераважная большасць спецыялістаў канстатуе цесную ўзаемасувязь паміж дозай апраменьвання і шкоднымі для здароўя наступствамі, ад якой адмахваюцца прыхільнікі ядзернай індустрыі. У вучоных і медыкаў няма сумнення, што ўздзеянне на чалавека радыяцыі, у тым ліку павышанага натуральнага радыяцыйнага фону, нясе небяспеку генетычных і саматычных пашкоджанняў. Прыводжу мудрае выказванне амерыканскага доктара медыцыны Разалі Бертэл: «Чалавек нараджаецца на свет адзіным шляхам: ён з’яўляецца са спермы і яйцаклетак, якія знаходзяцца ў людзях, што жывуць сёння. Усе людзі, якія калі-небудзь з’явяцца на Зямлі, жывуць сёння ў нас. Калі мы дазволім пашкодзіць генетычны матэрыял, з якога складаемся, ад гэтага, у канчатковым выніку, пацерпяць людзі, якія будуць жыць пасля нас».

Але просты чалавек пра гэта не думае, далёка не зазірае, жыве сённяшнім днём. У першую чаргу яго хвалююць наяўнасць добрага жылля, фінансавы і матэрыяльны дабрабыт, сваё самаадчуванне, здароўе сям’і. Якраз па ўсіх гэтых паказчыках у нас няма славутай прапагандысцкай «стабільнасці», пра якую вяшчаюць з ранку да начы.

Яшчэ больш клопатаў у ліквідатараў, у іншых людзей, якія найбольш пацярпелі ад катастрофы. Яны звяртаюцца з просьбамі аб дапамозе, але не атрымліваюць яе. Замоўчванне чарнобыльскіх праблем, абыякавыя адносіны да чалавечага гора сталі нормай. Грошы патрэбны на пастаяннае павышэнне чыноўніцкіх акладаў, а астатнія хай выжываюць, як хочуць.

У закінутым стане апынулася беларуская вёска, якую засланілі паказушныя аграгарадкі. Там закрыты дзіцячыя садкі, школы, участковыя бальніцы, амбулаторыі, аптэкі, прадуктовыя і прамтаварныя магазіны. Яшчэ больш бязрадасныя малюнкі ў рэгіёнах, кранутых радыяцыяй. Узяты рэжымам курс на спрашчэнне, прымітывізацыю народнага жыцця дае негатыўныя вынікі.

Успамінаецца дакументальны фільм рэжысёра Уладзіміра Коласа «Белы ветразь над Прыпяццю», героямі якога сталі не толькі тры таленавітых мастакі Генадзь Драздоў, Рыгор Сітніца, Яўген Шатохін, што рабілі вандроўку па чарнобыльскай зоне (да калючага дроту і за ім), але родная зямля, народ, яго гісторыя і рэчаіснасць. Сярод эпізодаў кінастужкі, якія шчымліва, балюча кранаюць сэрца, наводзяць на няпросты роздум, згадваю размову з нараўлянскімі вясковымі хлапчукамі. На пытанне: «Кім хочаш стаць?» — яснавокі, віхрасты падлетак з сумнай усмешкай адказвае: «А што нас чакае? Будзем трактарыстамі!»

Пасля Чарнобыльскай катастрофы ядзерная энергетыка стала грамадскай, маральнай праблемай. Нягледзячы на аптымістычныя запэўніванні МАГАТЭ, кіраўнікоў краін і прыўладных камітэтаў, камісій, асобных заангажаваных спецыялістаў, атамная рызыка застаецца. Гэта тычыцца вытворчасці новых рэактараў, медыцынскіх і экалагічных аспектаў. Вось чаму ў насельніцтва шмат пытанняў выклікае перспектыва ўзвядзення АЭС на нашай пакутнай зямлі.

Беларуская эканоміка ў цяперашнім выглядзе — стратная. Але вытворчасць забірае да 70% энергарэсурсаў. Для параўнання нагадаю, што ў ЗША структура спажывання электраэнергіі такая: 65% выкарыстоўваецца ў быце і толькі 35% — у вытворчасці. Дык навошта тады нам нарошчваць энергію небяспечным аб’ектам, калі яе можна проста эканоміць, быць больш ашчаднымі ўсюды — на вытворчасці і ў побыце?

У свой час бальшавікі пад кіраўніцтвам У. Леніна, І. Сталіна спрабавалі «загнать железной рукой советский народ в счастье». Пасля М. Хрушчоў абяцаў нам камуністычны эдэм. Цяпер аўтарытарны рэжым хоча ашчаслівіць беларусаў (без іхняга калектыўнага рашэння!) ядзернымі дабротамі. Як бы там ні было, а мне ясна адно — нельга хапаць народ за горла і сілком валачы ў «атамна-энергетычны рай».

Пытанне пра будаўніцтва ў Беларусі АЭС неабходна шырока абмяркоўваць, рашаць не валюнтарысцкім, а толькі дэмакратычным, прававым шляхам. Для такіх выпадкаў якраз існуе ўсенародны рэферэндум. Але гэтая важная тэма патрабуе асобнага роздуму, які я неўзабаве прапаную чытачам.

Ад рэдакцыі:

Кнігі Сяргея Законнікава «Насустрач» (публіцыстыка, эсэ) і «Дол» (вершы і паэмы) ёсць у кнігарні «Акадэмічная кніга» (пр. Незалежнасці, д. 72), у офісах БНФ (пр. Машэрава, д. 8), ТБМ (вул. Румянцава, д. 13).

 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 440
mod_vvisit_counter Учора 2273
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 8126
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 43666