Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow АДВЕЧНАЕ arrow Культура arrow “Гітлера так не малявалі, як намалявалі Васіля Быкава”

“Гітлера так не малявалі, як намалявалі Васіля Быкава” Друк E-mail
30.04.2010 | 22:08 |
 Віктар КАЗЬКОІнтэрв'ю з Віктарам КАЗЬКО

Сучасную беларускую літаратуру немагчыма ўявіць бяз твораў Віктара Казько. Ніхто так пранікліва і пранізьліва (праз успрыманьне падлетка) не паказаў вайну, як гэта зроблена ў аповесьці «Суд у Слабадзе». Ніхто так гратэскна, з абмалёўкай тыпажоў-характараў, не паказаў жыцьцё ў чарнобыльскай зоне, як гэта паказана ў рамане «Выратуй і памілуй нас, чорны бусел».

24 красавіка пісьменьніку споўнілася 70 гадоў, а напярэдадні юбілею ён завітаў у «Вольную студыю».

Міхась Скобла: «Спадар Віктар, напачатку нашай гутаркі давайце вернемся ў далёкія 70-я гады. Вы тады пісалі па-расейску, увесь Савецкі Саюз чытаў вашы кнігі „Високосный год“, „Здравствуй и прощай“. У 1978 годзе вы перайшлі на беларускую мову. Ці не шкадуеце сёньня пра той свой крок, ці не настальгуеце па тых часах, калі вашы кнігі выходзілі вялізнымі накладамі?»  

Віктар Казько: «Шкадаваньня ў мяне няма ні грама, яго проста ня можа быць. Пераход на беларускую мову павінен быў адбыцца, як і мой пераезд з Кузбаса ў Беларусь. Мяне з чужыны ўвесь час цягнула на радзіму. Нас усіх цягнула, 20 выхаванцаў дзіцячага дому, якія зьехалі на шахты, паступілі ў рамесьніцкія вучэльні ў Кузбасе. З адным з такіх выхаванцаў, з Толем Бельскім, мы нават гаварылі: калі б можна было вярнуцца ў Беларусь, то мы пайшлі б пешкі, на кожным кілямэтры падалі б на калені і цалавалі б зямлю. Во, да чаго даходзіла… Таксама цягнула і беларуская мова. Дарэчы, згаданы табою «Високосный год», апублікаваны «Новым миром», я пачаў пісаць на беларускай мове. Пачаў і кінуў, адчуў, што па-беларуску не выцягну… І пераезд мой у Беларусь быў дзіўны. Я адчуў, што больш ужо не магу жыць у Сыбіры. Памятаю, недзе ў Валгаградзе, пасьля заканчэньня Маскоўскага літінстытута, я заходжу ў кнігарню, і мне трапляецца томік вершаў Уладзімера Лугаўскога. Я загадваю, разгортваю, пальцам тыкаю ў радок і чытаю: «Итак, домой, на родину, в Итаку». Гэта было нешта вельмі знакавае. І больш я не раздумваў. Я прыехаў і, каб вывучыць беларускую мову, пайшоў рабіць у «Чырвоную зьмену». 

Скобла: «Наўрад ці ў "Чырвонай зьмене“ так выкшталціла вашу мову, пра якую Янка Брыль сказаў: „сакавітая і вобразная, зь лёгкім дамешкам мясцовай гаворкі, дынамічная ў дыялёгах, усхваляваная ў лірычных адступленьнях“. Дык адкуль ваша мова, не з Кузбасу ж?»

Казько: «З Каленкавічаў, зь вёсак Даманавічы і Анісавічы, ад бабулі і таго асяродзьдзя, у якім я жыў. Памятаю, калі я рабіў у „Нёмане“, нябожчык Валодзя Кудзінаў казаў мне: „Твая мова ні расейская, ні беларуская, яна каленкавіцкая.“ І гэта сапраўды так. Бабуля пражыла 112 гадоў на адным месцы, і ад яе я чуў беларускую мову. Беларускае слова ўвайшло ў мяне, як хлеб, як соль, як вада, як паветра. Чым ты дыхаеш, тым і гаворыш, тым і жывеш. Карані не забываюцца. Езьдзячы па Беларусі ў той савецкі час, калі беларусаў актыўна адвучвалі ад беларускай мовы, я заўважыў адну акалічнасьць. Каб узгадаць сваю родную мову, заўсёды старшыні калгасу трэба было тры чаркі гарэлкі.Да гэтага ён гаварыў па-расейску, а пасьля трэцяй чаркі куды тая расейшчына толькі дзявалася!»

Скобла: «Каб жа так лёгка можна было вырашыць моўную праблему… Выдатны расейскі пісьменьнік Уладзімер Салаухін гаварыў, што каб чытаць Прышвіна, ён мусіць замарудзіць плынь сваёй душы. А з чыёй душой ваша душа плыве з аднолькавай хуткасьцю?»

Казько: «Найбольш блізкія мне па адчуваньні беларускасьці, зямлі і неба беларускага, — Анатоль Кудравец і Алесь Жук. Як пісьменьнік я вучыўся таксама ў Янкі Брыля, у Івана Мележа, у Івана Шамякіна. І сёньня гэтая навука яшчэ доўжыцца. Беларуская літаратура — гэта непадзельная прастора. А нас, пісьменьнікаў, дзеляць на „чэсных“ і „нячэсных“. І той „чэсны“, прыўладны Саюз увесь час займаецца дэструктыўнай дзейнасьцю, ён не дапамагае нашай літаратуры, а болей перашкаджае. І тут можна мноства прыкладаў прывесьці. Ён не дае ні вольна дыхаць, ні праўдзіва гаварыць, увогуле, перашкаджае менавіта творчасьці».

Скобла: «Нядаўна не адбылася сустрэча з вамі ў Пэдагагічным унівэрсытэце імя Максіма Танка. А што ёй перашкодзіла?»

Казько: «Скажу шчыра, я ня вельмі люблю падобныя сустрэчы, але калі людзі шчыра рыхтуюцца і запрашаюць, то згаджаюся. Гэта недзе ідзе ад вясковай нашай талакі, ад беларускага характару, — ісьці насустрач чалавеку, які цябе кліча, просіць аб нейкай дапамозе. Так было і на гэты раз, я ўсё ж пагадзіўся прыйсьці. Арганізатары былі вельмі радыя, рыхтаваліся. І вось я ўжо еду ў аўтобусе на сустрэчу, а мне — званок: „Віктар Апанасавіч, сустрэча адмяняецца“. Праўда, студэнты так лёгка не адступіліся, зьвярнуліся да вышэйшага начальства. Вышэйшае начальства дало каманду, і студэнтам прынесьлі маё раздрукаванае выступленьне на Радыё Свабода, далі пачытаць выкладчыкам. Каб і выкладчыкі, і студэнты ведалі, што я зь сябе ўяўляю, каб не запрашалі на сустрэчы такога апазыцыянэра, які займаецца палітыкай. А я ніякі не апазыцыянэр, я не ўваходжу ў палітычныя партыі. У мяне проста ёсьць пазыцыя, ёсьць свая думка. І я бяздумна ніколі не пабягу ў чаргінцоўскі саюз, як бягуць некаторыя хлопчыкі. У мяне ёсьць і сумленьне, і паняцьце ўласнай вартасьці, уласнай чалавечай годнасьці… А ў Пэдунівэрсытэце мяне, як цяпер кажуць, дадаткова прапіярылі. Студэнты пасьля тае забароны, кажуць, кінуліся шукаць мае кніжкі».

Скобла: «Але ж і кніжак вашых няма ў кнігарнях».

Казько: «Дык жа дзесяць гадоў нічога не выдавалася ў дзяржаўных выдавецтвах! Вось мая леташняя кніжка „Бунт незапатрабаванага праху“, за якую мне прысудзілі прэмію „Гліняны Вялес“, яна ж напісаная яшчэ пры савецкай уладзе! Дваццаць гадоў таму! Кніга праляжала 15 гадоў у выдавецтве „Мастацкая літаратура“, адкуль я яе забраў, і — не састарэла. Яна мае шчасьлівы лёс, хоць, кажуць, жыцьцё харошай кніжкі — 15-20 гадоў».

Скобла: «У наступным месяцы, будзе адзначацца Дзень Перамогі. Васіль Быкаў паказаў само пекла вайны. Вы ў аповесьці „Суд у Слабадзе“ паказалі вайну, убачаную вачыма дзіцяці. А якая вайна ў нашай літаратуры яшчэ не апісаная?»

уба Коласа Казько: «Праўдзіва не апісаная яшчэ вайна партызанская, вясковая вайна, блізкая да грамадзянскай. У нас яшчэ ня сказана пра тое, якой яна была — і жорсткай, і крывавай, і сьмешнай. Не паказаны яшчэ селянін, які павінен быў падымаць дзяцей, сеяць хлеб і карміць дзьве ўлады — нямецкую і савецкую, партызанскую. І немцы, і партызаны як маглі абдзіралі аднаго селяніна. Менавіта селянін — найвялікшы пакутнік у гэтай вайне. І вось гэтая сялянская вайна, вайна пад стрэхамі, як яе назваў Алесь Адамовіч, яна яшчэ засталася неапісанай. А вазьмі ты такую асобу, як генэрал Гіль-Радзівонаў. Ён і ад Гітлера атрымаў вышэйшую ўзнагароду Райху, і ад Сталіна Героя Савецкага Саюзу. Як такое магло адбыцца?

І немцы, і партызаны як маглі абдзіралі аднаго селяніна. Менавіта селянін — найвялікшы пакутнік у гэтай вайне.

І вось праўда пра такую вайну тады-сяды выходзіць на паверхню — насуперак афіцыйнай ідэалёгіі, афіцыйнай мітатворчасьці.».

Скобла: «Вы згадвалі пра чаргінцоўскі Саюз пісьменьнікаў. Паэтка Аксана Спрынчан на сваім блогу разьмясьціла партрэты беларускіх клясыкаў, якія разьвешаныя ў актавай залі Дому літаратара (там цяпер — кіраўніцтва таго саюзу сядзіць). Скажу шчыра, у мяне быў шок ад тых партрэтаў. Не зусім пэўны ў сваім мастацкім гусьце, я вырашыў паказаць тыя партрэты вам. Што скажаце?»

Партрэт Васіля Быкава Казько: «Гітлера так не малявалі ў партызанскія часы, як там Быкаў намаляваны! Гэта проста зьдзек. Такія пачварныя твары не намалюеш, падспудна не трымаючы ў галаве, каб некаму дагадзіць, каб некаму паказаць — во, якія яны выродлівыя, во, каго яны за сьцяг трымаюць…»

Скобла: «Калісьці ў Віктара Астаф’ева спыталіся на тэлебачаньні — а дзеля чаго вы пішаце? І ён адказаў — пішу, каб пракарміць сям’ю. Сёньня за свой ганарар беларускі пісьменьнік ні сям’і не пракорміць, ні сам не пражыве. А які ў такім выпадку ў вас стымул для творчасьці?»

Казько: «Тое што мы робім, мы робім найперш для саміх сябе. Пісьменьнікі, увогуле творцы, чуюць голас зямлі, чуюць голас неба, які ўсё разьмяркоўвае. Гэта тое, што Вярнадзкі і Фёдараў называлі біясфэрай, вышэйшым розумам, які кіруе намі і прымушае рабіць тое, што патрэбна. Гэта ня толькі Божая іскра, а гэта і загад Божы — рабіць і ня хібіць. Рабіць і не дзяліцца на „чэсных“ і „нячэсных“, не падпарадкоўвацца, не хадзіць у чэлядзі і халопах. Гэта якраз і стаіць над душой — ня толькі патрэба хлеба надзённага, але і духоўны пачатак. Душа важыць 22 грамы, як цьвердзяць спэцыялісты. Дык вось гэтыя 22 грамы і прымушаюць нас заставацца творцамі, заставацца людзьмі, захоўваць сумленнасьць і сваю чалавечую вартасьць на гэтай зямлі».

Народная Воля
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 114
mod_vvisit_counter Учора 3093
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 8514
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 4939