Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow ДЗЯРЖАВА І МЫ arrow Палітыка arrow Я сядзеў назіральнікам

Я сядзеў назіральнікам Друк E-mail
29.04.2010 | 08:51 |
лег ГАЕЎСКІАлег ГАЕЎСКІ, пенсіянер
5 дзён я па просьбе кандыдата ад руху “За Свабоду”Алеся Лагвінца і па ўласным жаданні адседзеў назіральнікам на выбарчым участку №17 у мікрараёне Сухарава – з 20 па 24 красавіка – падчас датэрміновага галасавання. Дзея адбывалася ў Гімназіі №33, па адрасе вул.Шаранговіча, 42, у Менску.

Па “новым” законе аб выбарах камісія мусіла вечарам кожнага дня вывешваць ПРАТАКОЛ, дзе за подпісам старшыні выбарчай камісіі (тут ім быў намеснік дырэктара па ідэалогіі НВА Цэнтр Касціневіч Анатоль Уладзіміравіч – 53 гады чалавеку) і аднаго з сяброў камісіі.

Яшчэ пры рэгістрацыі ў якасьці назіральнікаў адчулася нейкае напружанае да нас, назіральнікаў ад апазіцыі, стаўленне. Была прадэманстраваная асабліва падкрэсленая “ветлівасць”. А адчуванне было такое, нібыта мы, як кажа паўсюль галоўны кіраўнік дзяржавы, “так званая апазіцыя”, усё ж маем у сваіх шэрагах калі-нікалі й людзей прыстойных. Карацей, нам выпадала, акрамя назірання, бараніць яшчэ і аўтарытэт апазіцыі.

Паважаны Касціневіч Анатоль Уладзіміравіч раз-пораз дэманстраваў сваю моц і ўладу. Напрыклад, калі назіральніцы ад беларускага саюза жанчын (працаўніцы усё таго ж НВА Цэнтр) Надзеі Іванаўне Волкавай (сядзела побач са мной на крэсле дзеля назіральнікаў і толькі тое й рабіла, што чытала малітвеннік) стала млосна і я прапанаваў сардэчную таблетку, што меў у сваёй торбе, гэты заўзяты страж закона прыстрáшыў, што выправіць мяне з пакою і нават злётаў па міліцыянта. Ну, “настаящий административный восторг” (па ф. Дастаеўскім), аб чым я яму і паведаміў.

Але самае цікавае – гэта як развіваліся падзеі ў гэтыя 5 дзён:

• дзень 1-шы – 20 красавіка 2010 г. Па назіранні датэрмінова прагаласаваць прыйшлі 12 чалавек. У ПРАТАКОЛЕ, што парадавала, былі адзначаны 12 прагаласаваўшых;

• 2-гі дзень – па назіраннях (можаце не сумнявацца, дакладных і строгіх) – 14 чалавек, а ў ПРАТАКОЛЕ – 32;

• 3-ці (чацьвер) – па назіраннях – 29, па ПРАТАКОЛЕ – 98!!! Пры гэтым у 18:16 да сп. Касціневіча Анатоля Уладзіміравіча прыбег вельмі заклапочаны старшыня камісіі № 18 з гэтага ж будынку, дырэктар ЖЭС 112 Падневіч А.І., і яны выйшлі аб нечым паразмаўляць ажно на ганак гімназіі. Потым пры падпісанні ПРАТАКОЛА сябра камісіі № 17 Алена Барысаўна Косціна (таксама з НВА Цэнтр, вельмі прыгожая жанчына гадоў прыкладна 40-ка), калі з ёй аб падпісанні гаварыў Касціневіч А.У., раптам моцна пачырванела – і гэта было відаць не ўзброеным вокам усім назіральнікам. Падобна, яе ўразіла лічба 98, бо сваю – 19 – яна добра ведала. Вось зараз, калі гэта пішу, пры дапамозе сяброў знайшоў ейны рабочы тэлефон – 201-60-00. Яна на НВА Цэнтр працуе старэйшым навуковым супрацоўнікам. З тэлефоннай размовы з ёю мне прыадкрыўся яшчэ адзін сакрэт Ярмошынскай тэхналогіі па выпрацоўцы “элегантных перамогаў”. Аказваецца, самі сябры камісій падзелены на першую і другую змены. Яна так мне і сказала:”У маёй палавіне дня, то бок у другой змене, прагаласавалі 42 чалавекі (назіранне дало за гэты час дакладненька 19 чалавек), а, як мне паведаміў старшыня камісіі, у першай палавіне прыйшлі на ўчастак і прагаласавалі яшчэ 56. Вось так і выйшла цыфра 98”. І далей у гэтай цудадзейнай формуле “элегантных перамогаў” найважнейшы складнік – гэта адносна не нізкія пасады старшыняў выбарчых камісій. Напрыклад, я ведаю такога былога намесніка дырэктара па ідэалогіі на адным з мінскіх заводаў, які, па-першае, быў у свой час зафрахтаваны на вучобу ў спецшколе па адрасе Змітрака Бядулі 2 (каля кіно “Мір”), іх туды ў савецкія часы набіралі пасля заканчэння вузаў ды тэхнікумаў, каб потым рабіць зь іх сакрэтных супрацоўнікаў у розных прадпрыемствах ды ўстановах. Мне аднойчы ў тыя часы трапіўся такі, дык распавёў, што яны (гэта іх так навучалі) – “око гасударево”, якое вядзецца яшчэ з часоў Івана Жахлівага, і што ад іх, насамрэч, залежыць усё жыццё ў краіне. А ім за гэта робіцца вялікая палёгка ў іх асабістым жыцці: і добрая пасада, і кватэра, і ўсе жыццёвыя выгоды. Такі савецкі правобраз нямецкай “Штазі”. Яны і ёсьць, і, нібыта іх няма. Зараз яны доўжаць сваё салодкае існаванне. А па-другое, ён пасля пасады нам. дырэктара па ідэалогіі на адным з менскіх заводаў атрымаў пасаду, дзе ўжо зарабляў 3000 даляраў за месяц. Дык такія, вядома ж, будуць добра працаваць на ўтрыманне ўлады, якая іх соладка корміць.

• 4-ы дзень (пятніца, 23 красавіка) – па назіраннях – 42, па ПРАТАКОЛЕ – 45. У гэты дзень прыйшоў даволі сымпатычны чалавек прыблізна 50 гадоў. На маё пытанне аб мэце яго прыходу ды размовы са старшынёй камісіі Касціневічам ён прадставіўся Фёдарам Іванавічам і патлумачыў мэту прыхода – дапамагчы чым будзе трэба Анатолю Уладзіміравічу, бо працуе на НВА Цэнтр. У размове ён выказаўся, што запісаная ў ПРАТАКОЛЕ лічба нічога не вырашае. Прыйшлося яму патлумачыць, што на сёння тут не лічбы галоўнае, а сама абкатка ды ўдасканальванне механізма выбарчых падробак, або памылак. Крыху пазьней, праходзячы побач з размаўляючымі паміж сабой Фёдарам Іванавічам, старшынёй камісіі №19 – дырэктарам Гімназіі №33 Якубоўскай Аксанай Барысаўнай – і старшынёй камісіі №17 Касціневічам Анатолям Уладзіміравічам, пачуў, як Аксана Барысаўна сказала: “Ну, мы же должны помогать своим”.

Тут ужо я мог абагульніць свае назіранні: 1) старшынямі камісій мусяць быць такія невялічкія начальнічкі, якія надта ж хочуць захаваць сваё становішча; 2) сябрамі камісіі мусяць быць іх прамыя падначаленыя, і ім належыць дбаць пра свой заўтрашні дзень, бо, калі зробяць не тое, чаго ад іх патрабуе начальнік, вядома ж, як гэта адаб’ецца на працы і заробку; 3) сяброў камісіі трэба мець розных у першай і другой зменах – тады лічбаю за дзень кіруе толькі старшыня. А ўвогуле пад час гэтых галасаванняў ідзе гульня камісіі з назіральнікамі. Баланс гульні – гэта лічбы ў ПРАТАКОЛЕ і ва ўласных запісах назіральнікаў. Задача старшыні камісіі – абавязкова аблапошыць назіральнікаў. Прымяняючы нават нахабства.

• 5-ты – субота – па назіраннях датэрмінова прагаласавалі 20 чалавек на першай змене, на другой наш назіральнік захварэў і адсутнічаў, па ПРАТАКОЛЕ – 85.

 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 1507
mod_vvisit_counter Учора 1732
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 6814
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 3239